• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    апсіды з бакавой рызніцай. Пака-ты чатырохсхільны дах асноўнага аб’ёму завершаны цыбулепадобнай галоўкай на гранёным барабане, ша-цёр званіцы - макаўкай. Фасады расчлянёны арачнымі вокнамі ў лішт-вах, апяразаны аркатурнымі фрыза-мі. Галоўны і бакавыя арачныя ўва-ходы аформлены пластычнымі пар-таламі з фігурнымі франтонамі. У інтэр’еры апсіда вылучана драў-ляным іканастасам.
    Звычайна новыя сінадальныя храмы змянялі старыя струхнелыя цэрквы. Так адбылося ў в. Дварэц (Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл.) і г. Ашмяны (Гродзенская вобл.), у якіх Уваскрасенская і Пакроўская цэрквы змянілі папярэднія драўля-ныя храмы. Існуючая і зараз царква ў г. Ашмяны пабудавана ў 1875 г. з цэглы на вылучаныя казной у 1874 г. сродкі (600 руб. ахвяравала па ду-хоўнаму завяшчанню П. I. Мядын-цава). Помнік архітэктуры рэтра-спектыўна-рускага стылю вырашаны крыжова-купальным аб’ёмам з пра-мавугольнай апсідай. Над сярод-крыжжам узведзены васьмігранны светлавы барабан пад пакатым шатровым дахам, які завершаны цыбу-лепадобным купалам на глухім васьмігранным барабане. Над пры-творам узведзены васьмігранны ярус шатровай званіцы з макаўкай. Кры-лы прытвораў накрыты двухсхіль-нымі дахамі. Тры ўваходы (галоўны і два бакавыя) вырашаны манумен-тальнымі парталамі з кілепадобны-мі аркамі. Сцены крапаваны лапат-камі, апяразаны буйнымі аркатурным! фрызамі. Сіметрыя архітэк-турных плоскасцей падкрэслена лучковымі вокнамі ў плоскіх лішт-
    165
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    102. Праект царквы для в. Струнь
    вах. У інтэр’еры пануе двухсветла-вая прастора сяродкрыжжа, у якое пры дапамозе ветразевай канструк-цыі адкрываецца васьмігранны барабан; над уваходам - антрэсолі хо-раў-
    Крыжаўзвіжанская царква ў в. Струнь (Полацкі р-н Віцебскай вобл.) пабудавана ў 1808 г. з цэглы [111]. У канцы XIX ст. храм прый-шоў у заняпад. У 1900 г. віцебскім губернскім архітэктарам У. Ф. Кор-шыкавым створаны праект яго капі-тальнай рэканструкцыі [112]. У вы-ніку перабудовы архітэктура храма набыла характэрны для творчасці гэтага дойліда яскрава выкрэслены рэтраспектыўна-рускі стыль. Храм меў кананічную чатырохчасткавую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю: прытвор са званіцай, трапезная, малітоўная зала з бакавымі прыдзе-ламі, апсіда. Над будынкам пана-вал! і стваралі яго маляўнічы сілуэт цыбулепадобныя купалы над шатром двух’яруснай (васьмярык на ча-цверыку) званіцы і чатырохсхіль-ным бляшаным дахам асноўнага
    кубападобнага аб’ёму. Асноўны ар-хітэктурна-дэкаратыўны матыў -запазычаныя са старажытнарускага дойлідства пластычныя ліштвы арачных вокнаў у выглядзе кілепа-добных прафіляваных арачак на фі-гурных калонках-дыньках, рамбіч-ныя каваныя пераплёты-краты акон-ных праёмаў, падаконныя філёнгі. Архітэктурна-пластычны акцэнт манументальнай пабудовы - звані-ца, якая была насычана прафіліроў-камі, вытанчанымі крапоўкамі, ні-шамі-шырынкамі, мела лемехавае пакрыццё шатра, вуглавыя ўразныя калонкі-дынькі, зубчасты фрыз, вуглавыя руставаныя лапаткі. Уваход па восі званіцы быў вырашаны пер-спектыўным арачным парталам, двухсхільны шчыт якога трымалі бакавыя пілоны, крапаваныя пая-самі шырынак. Плоскасныя фасады асноўнага аб’ёму, прамавугольных у плане трапезнай і апсіды сціпла дэкарыраваны нішамі-крыжамі, арачнымі люкарнамі, вуглавымі ла-паткамі, прафіляванымі ліштвамі з сандрыкамі прамавугольных вок-
    166
    2.4. Сінадальны напрамак
    наў. 3 арсенала старажытнарускага дойлідства таксама ўзяты какошні-кавы пояс у аснаванні цыліндрыч-нага барабана асноўнага купала, ві-сячая з гіркамі аркатура на званіцы. У інтэр’еры малітоўную залу і трапезную перакрывалі цыліндрычныя скляпенні, апсіду - крыжовае. Прас-торавая дынаміка інтэр’ера дасягну-та кантрастным перападам вышынь гэтых скляпенняў. У аналагічнай кампазіцыйнай пабудове гродзенскі губернскі архітэктар Цярноўскі пра-ектуе царкву для в. Амельянец (Ка-мянецкі р-н Брэсцкай вобл.).
    У рэтраспектыўна-рускім стылі пабудавана ў 1872 г. Мікалаеўская царква ў г. п. Шарашова (Пружанскі р-н Брэсцкай вобл.). Сродкі на бу-даўніцтва (12 691 рублёў) у 1865 г. вылучыла казна [113]. Гродзенскі архітэктар Я. М. Фардон прытрым-ліваецца сінадальнага канону і ўзво-дзіць храм чатырохчасткавай па-доўжна-восевай кампазіцыі, якая створана званіцай, трапезнай, малі-тоўнай залай і апсідай. Элемент асі-метрыі ў кампазіцыю прыўносіць рызніца, далучаная да пяціграннай апсіды з паўднёвага боку. У сілуэце будынка дамінуюць дзве гранёныя цыбулепадобныя галоўкі над трох’-яруснай шатровай званіцай (два васьмерыка на чацверыку) і васьмі-гранным барабанам чатырохсхіль-нага даху асноўнага кубападобнага аб’ёму. Фасады прарэзаны арачнымі вокнамі ў прафіляваных ліштвах. Ва ўпрыгожванні царквы выкары-станы элементы старажытнарускага дойлідства: закамары верхняга яруса званіцы, кілепадобныя аркі ў аб-рамленні арачных вокнаў, галоўнага і бакавых уваходных парталаў-ніш,
    філёнгі. Архітэктурнай крапоўкай насычаны фасады асноўнага аб’ёму: выкарыстаны магутныя пілястры, тонкапрафіляваны карніз.
    Помнік архітэктуры рэтраспек-тыўна-рускага стылю Георгіеўская царква ў цэнтры в. Галыпаны (Аш-мянскі р-н Гродзенскай вобл.) аб-кружаны скверам і каванай агаро-джай з брамай (1901 г.). Царква пабудавана ў 1880-я гг. з цэглы па кананічнай чатырохчасткавай па-доўжна-восевай кампазіцыі: двух’-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца, трапезная, асноў-ны аб’ём, пяцігранная апсіда з бака-вымі рызніцамі. У сілуэце будынка пануюць цыбулепадобныя купалы над званіцай і чатырохсхільным да-хам. Галоўны ўваход адзначаны буйным парталам з высокім двухгранным іпчытом і арачным приёмам на дзвюх парах паўкалон. Па-добнымі парталамі аформлены і ба-кавыя ўваходы. У люкарне над галоўным уваходам размешчаны аб-раз Спаса Пантакратара. Лаканіч-нае дэкаратыўнае ўбранне белака-менных фасадаў абмежавана ажурным! фрызавымі паяскамі з га-радкоў, плоскімі броўкамі арачных вокнаў, вуглавымі лапаткамі, поясам какошнікаў у аснаванні шатра званіцы.
    У рэчышчы сінадальнага на-прамку рэтраспектыўна-рускага стылю ў 1868 г. узведзена Антоніеў-ская царква ў г. Косава (Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Каб змяніць па-пярэдпі храм (адзначаны ў 1597 г.) на рэпрэзентатыўную «сучасную» царкву царскі ўрад вылучыў 6959 рублёў [114|. Для будаўніцтва быў выбраны тыпавы праект царквы ча-
    167
    Сакральна-манументальнае дойлІАСтва
    103. Чатырохчасткавыя аднакупальныя цэрквы: Мікалаеўская, в. Шарашова; Георгіеўская, в. Гальшаны; Антоніеўская, г. Косава; Мікалаеўская, в. Дабромысль
    тырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі, якая ўключае двух’-ярусную чацверыковую званіцу, прамавугольныя ў плане трапезную, папярочны асноўны аб’ём і ап-сіду. Званіца накрыта гранёным сферычным купалам з ліхтаром і макаўкай у завяршэнні. Асноўны аб’ём увенчаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Галоўны ўваход у выглядзе арач-
    нага праёма аформлены двухсхіль-най навіссю на дзвюх калонках. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, здвоенымі і аб’яднанымі арачным абрамленнем у асноўным аб’ёме. У дэкоры фасадаў выка-рыстаны руставаныя ліштвы, зуб-частыя фрызы, прамавугольныя па-нелі. Выніковы выпадак трафа-рэтнага выканання «нармальнага» храма ў межах аднаго павета - Mi-
    168
    2.4. Сінадальны напрамак
    калаеўская царква ў в. Дабромысль (Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.).
    У 1864 г. Брэсцкі епіскап Ігнацій (улічваючы вялікую колькасць пра-васлаўных вернікаў - 931) хадайні-чае аб будаўніцтве ў Гершонскім прыходзе мураванага храма ў імя Раства Багародзіцы. Ён павінен зна-ходзіцца побач з Валынскім пашто-вым трактам, непадалёку ад Валын-скага фарштата Брэст-Літоўскай крэпасці [115]. Обер-пракурор Свя-шчэннага Сінода вылучыў на пабу-дову крэдыт у 6 тысяч рублёў на 20 год са сродкаў духавенства Заход-няга краю [116]. Падрадчыкамі бу-даўніцтва былі мяшчане Чарнігаў-скай губерні I. Сяргееў і Г. Назараў, якія па кантракту здзейснілі бу-даўніцтва за 1866-1869 гг. [117]. Праект складзены брэсцкімі гарад-скімі архітэктарамі М. Барташэў-скім, К. Гросманам і гродзенскім гу-бернскім архітэктарам Міхайлоўскім. За аснову быў узяты тыпавы праект № 1 царквы на 200 чалавек. На ства-рэнне іканастаса Назараву пазычыў 500 рублёў серабром брэсцкі ме-шчанін Могік Айзендерг. Храм ас-вячоны 24 ліпеня 1887 г. Помнік культавага дойлідства рэтраспек-тыўна-рускага стылю мае сінадаль-на зацверджаную падоўжна-восевую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, якая складаецца паслядоўнасцю званіцы, трапезнай, малітоўнай залы, пяціграннай апсіды з бакавой рызніцай. Апошняя ўносіць слаба вы-яўлены элемент асіметрыі ў агульна ўраўнаважаную сіметрычна-восевую пабудову храма. Яго дамінантамі з’яўляюцца двух’ярусная шатровая званіца (васьмярык на чацверыку), якая завершана цыбулепадобнай га-
    лоўкай, і такі ж купалок на вась-мігранным барабане над чатырох-схільным дахам асноўнага аб’ёму. Шматпланавасць агульнай прасто-равай кампазіцыі будынка дасяга-ецца чаргаваннем высокіх (званіца і зала) і нізкіх (трапезная, апсіда і рызніца) аб’ёмаў. 3 арсенала стара-жытнага царкоўнага дойлідства па-зычаны аркатурныя паясы і вугла-выя лапаткі, кілепадобныя ліштвы вокнаў званіцы, прафіляваныя нішы.
    Духаўская царква ў цэнтры в. Горка (Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл.) пабудавана ў другой палове XIX ст. (да 1880 г.) з цэглы па сінадальнаму тыпавому праекту ў рэтраспектыў-на-рускім стылі. Уяўляе сабой чатЬі-рохчасткавую падоўжна-восевую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю: двух’ярусная шатровая званіца, трапезная, кубападобная малітоўная зала, квадратная ў плане апсіда. Ча-тырохсхільны дах асноўнага двух’-яруснага аб’ёму завершаны цыбуле-падобным купалам на цыліндрыч-ным барабане. Над шатром чаты-рохграннай званіцы знаходзіцца таксама цыбулепадобная галоўка на цыліндрычным барабане. Верхні ярус званіцы вырашаны найбольш дэкаратыўна насычана ў формах ар-хітэктуры XVII ст. (праёмы-біфо-рыумы ў пластычных ліштвах). Здвоеныя арачныя аконныя праёмы дэкарыраваны броўкамі, складаны-мі фігурнымі ліштвамі. У крапоўцы атынкаваных фасадаў выкарыстаны лапаткі, зубчастыя франтоны і фры-зы. Галоўны ўваход вырашаны ганкам з брукаванай лесвіцай і навіссю кілепадобнай формы. Па аналагіч-най аб емна-планіровачнай кампа-зіцыі збудаваны Успенская царква