• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    Надзвычай шырокае распаў-сюджванне атрымлівае канструк-цыйнае вырашэнне будынкаў з вы-карыстаннем так званай «муроўкі з разынкамі» - сцены выкладаліся з мясцовага бутавага каменя на вап-навым растворы. Валуны вялікіх
    памераў ружовага колеру шчыльна падганялі адзін да другога, апра-цоўвалі і шліфавалі. Цэгла выка-рыстоўвалася для ўмацавання бутавай муроўкі, з яе выкладалі вуг-лавыя і прасценачныя слупы, кар-нізы, аркі праёмаў. Менавіта тэты канструкцыйны прыём паклаў у ас-нову праекта царквы ў мястэчку Зэль-ва (зараз гарадскі пасёлак у Гродзен-скай вобл.) гродзенскі губернскі ар-хітэктар I. К. Плотнікаў у 1908 г. [129]. Часам раствор паміж камянямі вы-кладалі дробнымі каменьчыкамі, што надавала паверхні сцен палі-хромна-маляўнічы характар. Такі дэкаратыўны прыём асабліва быў распаўсюджаны на Браслаўшчыне.
    Старанна збіраюць па наваколь-ных палях булыжны камень права-слаўныя в. Міронім (Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.), каб танна збудаваць на свае ахвяраванні новы храм на месцы старога драўлянага яшчэ 1752 г. пабудовы [130]. Акварэльны праект царквы, у аснову якога быў пакла-дзены «нармальны чарцёж № 14», складзены ў верасні 1865 г. інжыне-рам пры Гродзенскай палаце дзяр-жаўных маёмасцяў Г. М. Меерам [131]. Царква пабудавана ў трохлет-ні тэрмін (1886-1889 гг.) грамадзян-
    179
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    109. Бутавае будаўніцтва: цэрквы Аляксандра Неўскага, в. Крэва; Пакроўская, в. Міхневічы; Духаўская, в. Азёры; Пакроўская, в. Турэц
    скім архітэктарам Кржыжаноўскім [132]. У сілуэце кананічнага чаты-рохчасткавага храма традыцыйна пануюць васьмігранная шатровая званіца з макаўкай і цыбулепадобны купал над пакатым шатровым дахам васьміграннай малітоўнай залы, пе-
    ракрытай ветразевым скляпеннем. Яна асвятляецца бакавымі вокнамі-трыфорыумамі, аб’яднанымі агуль-най паўцыркульнай архівольтай. Колеравае вырашэнне заснавана на спалучэнні паліхромнай бутавай муроўкі сцен з атынкаванымі і па-
    180
    2.4. Сіналальны напрамак
    беленымі элементамі архітэктурна-га дэкору, які ўключае вуглавыя ла-паткі, плоскія з руставанымі архі-вольтамі ліштвы арачных аконных праёмаў, карнізы і цягі, філянговы цокаль. Алтарная частка вылучана трох’ярусным драўляным іканаста-сам, спраектаваным Кржыжаноўскім у 1868 г. [133]. Вакол храма была зроблена бутавая агароджа з брамай, над аркай якой змясцілі абраз Спаса Нерукатворнага. Больш спрошчаную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю набыла пабудаваная ў 1854 г. з бу-тавага каменя Аляксандра-Неўская царква ў в. Крэва (Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл.). Яе кампактны прамавугольны ў плане аб’ём накрыты двухсхільным дахам, увенчаным над алтарнай часткай цыбулепа-добным купалам на васьмігранным барабане. Да галоўнага фасада пры-будавана двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай. На агульным паліхром-ным фоне архаізаваных плоскасных бутавых сцен тынкоўкай і пабелкай вылучаны рэнесансныя вуглавая рустоўка, ліштвы арачных праёмаў і круглых люкарнаў, плоскія карнізы.
    Ідэнтычную чатырохчасткавую прасторавую кампазіцыю набылі цагляна-бутавыя цэрквы Пакроў-ская ў в. Міхневічы (Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл.) і Духаўская ў в. Азёры (Гродзенскі р-н). На бу-даўніцтва апошняй у 1866 г. вы-лучыў сродкі ўладальнік маёнтка Валіцкі [134]. Падоўжна-восевая кампазіцыя храмаў складаецца са званіцы, вузкай трапезнай, кубапа-добнай малітоўнай залы і прамаву-гольнай апсіды. Трох’ярусная вась-мерыковая званіца накрыта шатром
    з макаўкай, чатырохсхільны дах за-вершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя і пабеле-ныя дэталі архітэктурнага дэкору: руставаныя лапаткі, прафіляваныя карнізы на дэнтыкулах, аркатурныя фрызы, ліштвы арачных адзінарных і здвоеных вокнаў. Выразнае спалу-чэнне паліхромнай бутавай муроўкі і пабеленых элементаў архітэктур-нага дэкору вызначае і Пакроўскую царкву ў в. Турэц (Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.), якая, неўзабаве, у 1888 г. набыла больш развітую, шматпланавую кампазіцыю, больш шчыльнае дэкаратыўнае насычэнне, маляўнічае пяцікупалле.
    Надзвычай маляўніча, у арганіч-ным адзінстве з рэльефам узнёслага левага берага р. Альшанка пастаўле-на бутавая Казьма-Дзям’янаўская царква ў в. Вішнева (Валожынскі р-н Мінскай вобл.), акаймаваная нізкай бутавай агароджай з дзвюма брама-мі і старымі ліпавымі прысадамі. Дата на галоўным фасадзе паведам-ляе, што храм пабудаваны ў 1865 г. Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю вырашаны па канону чаты-рохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі: трох’ярусная васьмеры-ковая шатровая вежа-званіца (атын-кавана), нізкая і вузкая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы і прамавугольная апсіда. Аднак ад тыпавога ўзору царква адрозніваец-ца двух’яруснай пабудовай (васьмярык на чацверыку) асноўнага аб’ёму, накрытага чатырохсхільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай на барабане; такая ж размешчана над шат-
    181
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    110. Бутавае будаўніцтва: цэрквы Казьмы і Дзям’яна, в. Вішнева; Петра-Паўлаўская царква, в. Касута; Іаана Прадцечы, в. Груздава; Ануфрыеўская, в. Баршчэва
    ром званіцы. Галоўны і бакавыя ўваходы аформлены арачнымі пар-таламі ў кілепадобных ліштвах. Сцены акаймаваны атынкаванымі вуглавымі лапаткамі (цагляныя рэб-ры цвёрдасці), прафіляванымі кар-нізамі і аркатурна-зубчастымі фры-замі, дэкарыраваны рэльефнымі крыжамі, вылучанымі сваёй беліз-ной на паліхромным фоне бутавай муроўкі (швы тынкоўкі дэкарыра-
    ваны дробнакерамічнай мазаікай). Такая ж па кампазіцыі і архітэктур-на-дэкаратыўнаму вырашэнню Пет-ра-Паўлаўская царква пастаўлена ў цэнтры в. Касута (Вілейскі р-н Мін-скай вобл.) у 1868 г. У аздабленні будынка выкарыстаны формы ста-ражытнарускага дойлідства: кілепа-добныя аркі, аркатурныя фрызы, філёнгі, лапаткі, прафіляваныя кар-нізы. Атынкаваныя і пабеленыя яны
    182
    2.4. Сінадальны напрамак
    кантрастна вылучаюцца на фоне паліхромнай бутавай муроўкі. Вы-карыстаннем гэтага архітэктурна-дэ-каратыўнага прыёма вызначаюцца цэрквы Іаанаўская ў в.Груздава (Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.) (1875 г.), Ануфрыеўская ў в. Баршчэ-ва (Камянецкі р-н Брэсцкай вобл.) (1840 г.), Георгіеўская ў в. Дубіна (Валожынскі р-н Мінскай вобл.) (1868 г.), Пакроўская ў в. Гародзькі (Валожынскі р-н Мінскай вобл.) (1866 г.).
    3 бутавага каменя ў 1864-1868 гг. пабудавана Успенская царк-ва ў в. Капцёўка (Гродзенскі р-н) [135]. Чатырохчасткавы храм падоўжна-восевай кампазіцыі складаецца з кубападобнага ў плане асноўнага аб’ёму, накрытага чатырохсхільным дахам і завершанага васьмігранным барабанам з цыбулепадобнай галоў-кай; праз прамавугольную трапезную далучаецца трох’ярусная шатровая званіца (васьмярык на двух чацверыках), з усходу - паўкруглая апсіда. На ружовым фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца элементы сціплага архітэктурнага дэкору: атынкаваныя і пабеленыя прафіля-ваныя і руставаныя ліштвы арачных вокнаў, вуглавыя лапаткі, аркатур-ныя фрызы і нішы. Арачныя праёмы атынкаванага яруса-звона дэкарыра-ваны кілепадобнымі какошнікамі -неад’емны элемент рэтраспектыў-на-рускага стылю.
    У аналагічнай будаўнічай тэхні-цы ўзведзена ў 1856 г. Георгіеўская царква ў в. Лоск (Валожынскі р-н Мінскай вобл.). Складаецца з пра-мавугольнага ў плане аб’ёму малі-тоўнай залы пад двухсхільным дахам і трох’яруснай шатровай звані-
    111. Бутавае будаўніцтва: цэрквы Георгіеўская, в. Лоск, і Пакроўская, в. Краснае
    183
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    цы (васьмярык на двух чацверыках). Шацёр званіцы і двухсхільны дах над алтарнай часткай завершаны макаўкамі. Сцены апяразаны руста-ванымі вуглавымі лапаткамі і аркатурным! фрызамі, выкананымі з цэглы і атынкаванымі, кантрастна вылучанымі на паліхромнай бута-вай муроўцы сцен. Арачныя акон-ныя праёмы фасадаў, уваходны пар-тал і круглыя люкарны акаймаваны руставанымі ліштвамі. Шэраг бу-дынкаў гэтага тыпу працягваюць цэрквы Пакроўскія ў вёсках Ласіца і Краснае (1889 г.), Ільінская ў в. На-рач (1877 г.), Багародзіцкая ў в. Палачаны (Маладзечанскі р-н Мін-скай вобл.).
    У 1869-1872 г. у в. Варацэвічы (Іванаўскі р-н Брэсцкай вобл.) на месцы драўлянага храма пабудава-ны бутавы (пазней атынкаваны) Крыжаўзвіжанскі, у аснову кампазі-цыі якога пакладзены тыпавы пра-ект № 2 царквы на 300 чалавек [136]. Падрадчыкамі выступалі ўзгаданыя вышэй мешчанін Чарнігаўскай гу-берні Іван Сяргееў з сынам Кузьмой. Лаканічную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць трох’ярус-ная шатровая званіца (дабудавана ў 1882 г.), прамавугольная ў плане трапезная, кубападобная малітоў-ная зала, да якой далучана паўкруг-лая апсіда. Чатырохсхільны дах і шацёр званіцы завершаны цыбуле-падобным купалком і макаўкай. Уваход аформлены арачным прафі-ляваным парталам, фасады рас-члянёны парнымі і адзінарнымі арачнымі аконнымі праёмамі ў рус-таваных ліштвах. Са старажытна-рускага царкоўнага дойлідства за-пазычаны аркатурныя фрызы,
    броўкі, гарадкі, парэбрык, кілепа-добныя ліштвы. Іканастас спраек-таваў у 1870 г. брэсцкі архітэктар М. Барташэўскі. На акаймаваным мураванай агароджай цвінтары ў 1866-1867 гг. пастаўлена Дабра-вешчанская царква в. Забрэжжа (Ва-ложынскі р-н Мінскай вобл.) з та-кім жа дэкаратыўным арсеналам на фоне бутавай муроўкі сцен таў-шчынёй 1,3 м.
    Прагны будаўнічы матэрыял -мясцовы бутавы камень - выка-рыстаны мясцовымі майстрамі пры стварэнні ў 1875 г. Спаса-Праабра-жэнскай царквы ў г. п. Астрына (Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.). Але твор сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю на-быў не падоўжна-восевую, а крыжо-вую кампазіцыю, якую фарміруюць цэнтральны кубападобны аб’ём ма-літоўнай залы з бакавымі прыдзе-ламі, паўкруглая апсіда, прытвор-званіца. Сяродкрыжжа завершана васьмігранным купалам з галоўкай. Але вертыкальнай дамінантай з’яў-ляецца трох’ярусная чацверыковая званіца, завершаная шатром з ма-каўкай. Эстэтычны архітэктурны эфект дасягаецца спалучэннем па-ліхромнай бутавай муроўкі сцен з атынкавана-пабеленымі лапаткамі, фрызамі з гарадкоў, ліштвамі арач-ных аконных праёмаў.
    Тыпавы сінадальны праект ча-тырохчасткавага храма ўвасоблены ў бутавым камені пры будаўніцтве ў 1864 г. Аляксандра-Неўскай царквы ў мястэчку Вялікія Крывічы (зараз вёска ў Валожынскім p-не Мін-скай вобл.) [137]. Каб замест струх-нелага уніяцкага драўлянага храма ўзвесці новую рэпрэзентатыўную свя-