Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
Першы драўляны храм у в. Бла-гавічы (Чавускі р-н Магілёўскай вобл.) пабудаваны ў 1797 г. У другой палове XIX ст. яго змяніла існуючая мураваная царква рэтраспектыў-на-рускага стылю. Крыжападобную планіровачную форму храма фар-міруюць аднолькавыя па вышыні прытвор, трапезная, кубападобная малітоўная зала, бакавыя прыдзе-лы, паўкруглая апсіда з акруглымі рызніцамі, накрытыя пакатымі да-хам!. Над сяродкрыжжам раней уз-вышаўся васьмігранны барабан на чацверыку пад пакатым гранёным шатром, над прытворам - шатровая званіца. Акрамя галоўнага меліся бакавыя ўваходныя прытворы, раз-мешчаныя ў вуглах паміж трапезнай і малітоўнай залай. Уваходы аформ-
174
2.4. Сінадальны напрамак
лены арачнымі парталамі з трохву-гольнымі франтонамі. Атынкаваныя фасады апяразаны прафіляваным карнізам, крапаваны вуглавым рустам і паўкалонкамі. Прамавуголь-ныя вокны аформлены трохвуголь-нымі сандрыкамі, арачныя вокны аздоблены архівольтамі.
Пакроўская царква ў в. Богіна (Браслаўскі р-н Віцебскай вобл.) па-будавана ў 1881-1892 гг. на беразе воз. Богінскае. Архітэктура храма вырапіана ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Кампазіцыю белакаменнага манументальнага будынка склада-юць размешчаныя па падоўжнай восі аб’ёмы званіцы, трапезнай, малітоў-най залы, апсіды. У сілуэце храма пануе трох’ярусная чацверыковая ве-жа-званіца з гранёным шатром і ма-каўкай у завяршэнні. Арсенал архі-тэктурнага дэкору, пазычанага са ста-ражытнарускага дойлідства, склада-юць паясы гарадкоў, кілепадобныя ліштвы арачных вокнаў, какошнікі.
Разнастайнасць сінадальных «узоравых» праектаў узбагачаецца цэнтрычным крыжова-купальным тылам храма са звычайна адасоб-лена пастаўленай званіцай. Пака-зальным узорам такога вырашэння праваслаўнага храма з’яўляецца Аляксандра-Неўская царква ў г. Коб-рын (Брэсцкая вобл.), узведзеная ў 1864-1868 гг. па нраекту гродзенска-га губернскага архітэктара I. I. Ка-лянкевіча. Крыжова-цэнтрычны аб’ём (кубападобны храм, квадратный прыдзелы, прытвор і апсіда) завер-шаны магутным васьмерыковым барабанам і чатырма аналагічнымі, але меншымі званіцамі.
У аналагічнай аб’ёмна-планіро-вачнай кампазіцыі, але ў іншай
архітэктурна-дэкаратыўнай трак-тоўцы выканана Успенская царква ў г. п. Вялікая Бераставіца (Гро-дзенская вобл.), збудаваная ў 1867 г. на месцы касцёла 1741 г. Цэнтрычны крыжовы ў плане аб’ём у сяродкрыж-жы павышаны высокім светлавым чатырохгранным ярусам, над якім размешчаны васьмігранны купальны барабан. Асноўная старажытнацар-коўная архітэктурная тэма - кіле-падобныя ліштвы арачных праёмаў. Яна ж працягнута і ў двух’яруснай чатырохграннай адасоблена пастаў-ленай па восі франтальнага фасада званіцы з глаўкай над шатровым да-хам.
Помнік архітэктуры рэтраспек-тыўна-рускага стылю - Спаса-Пра-абражэнская царква ў в. Новая Мыш (Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.), адзначана раней (с. 145). Царква ад-носіцца да тыпу цэнтрычных кры-жова-купальных храмаў, узнята на высокі падмурак. Асноўны кубападобны аб’ём пад чатырохсхільным дахам завершаны пяццю васьмі-граннымі двух’яруснымі барабанамі з шатровымі вярхамі і цыбулепа-добнымі купаламі. Грані барабанаў аформлены кілепадобнымі какош-нікамі. Бакавыя прыдзелы завершаны двухграннымі шчытамі і прарэ-заны здвоенымі аконнымі праёмамі з каляровымі вітражамі. Гарызан-тальна ашаляваныя фасады акай-маваны шырокімі вуглавымі лапат-камі і вялікім карнізам, прарэзаны высокімі прамавугольнымі акон-нымі праёмамі ў разных ліштвах з мудрагелістым арнаментам. Галоў-ны ўваход адзначаны высокім цвін-тарам з лесвічным каскадам, бака-вы - нізкім прытворам з паўвальма-
175
Сакральна-манументальнае дойлідства
107. Цэнтрычныя цэрквы: Успенская, г. п. Вялікая Бераставіца, і Праабражэнская, в. Новая Мыш
вым дахам і макаўкай на вільчыку. Званіца створана ў адным з вугла-вых барабанаў даху.
Сінадальны напрамак рэтра-спектыўна-рускага стылю ўвасобіў-
ся ў арыгінальнай кампазіцыі Міка-лаеўскай царквы г. Ваўкавыска (Гро-дзенская вобл.). Пабудавана ў 1874 г. архітэктарамі Власавым і Гур’евым [125]. Да цэнтральнага васьмігран-
176
2.4. Сінадальны напрамак
нага аб’ёму далучаны прамавуголь-ныя ў плане апсіда і прытвор. На галоўным фасадзе (з адыходам ад канону) узвышаецца чатырохгранная аднаярусная званіца, завершаная шатром з галоўкай. Сцены асноўна-га аб’ёму прарэзаны паўцыркульны-мі аконнымі праёмамі, аздобленымі какошнікамі, апяразаны аркатурным фрызам і прафіляванымі карнізамі.
На пагорку ў в. Дудаковічы (Круг-лянскі р-н Магілёўскай вобл.) стаіць Пакроўская царква - помнік архі-тэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю, створаны ў другой палове XIX ст. з цэглы. Цэнтрычны кубапа-добны аб’ём завершаны васьмігран-ным светлавым шатровым барабанам. Прамавугольны партал галоў-нага ўвахода вылучаны глыбокім рызалітам, аб’яднаны з арачным ак-ном хораў высокай арачнай нішай, завершаны двухгранным шчытам. Такім жа рызалітам вылучана апсі-да. Магутнымі перспектыўнымі пар-таламі вылучаны бакавыя ўваходы. Архітэктура будынка насычана дэ-каратыўнай старажытнарускай пла-стыкай - аркатурныя фрызы, прафі-ляваныя ліштвы арачных вокнаў, вуглавыя калонкі-дынькі, прамаву-гольныя нішы. У інтэр’еры пануе двухсветлавая, перакрытая самкну-тым васьмігранным скляпеннем прастора барабана, які падтрымлі-ваецца чатырма магутнымі слупамі і перакінутымі паміж імі аркамі. Во-сем бакавых прасторавых ячэек пе-ракрыты цыліндрычнымі скляпен-нямі на распалубках.
I зусім спарадычным у выка-рыстанні з’яўляўся ўзоравы праект трохчасткавага храма. Некалькі ў баку ад сінадальных канонаў стаіць
могілкавая Казанская царкваўв. Бе-ражна (Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.). Помнік архітэктуры рэтра-спектыўна-рускага стылю другой паловы XIX ст. вырашаны трохчаст-кавай падоўжна-восевай кампазі-цыяй, складзенай з узнятай на высок! цокаль трох’яруснай (васьмя-рык на двух чацверыках) званіцы, прамавугольных у плане малітоў-най залы і апсіды з бакавымі рызні-цамі. Сухую геаметрызаванасць аб’ёмаў змякчае плаўная абмалёўка сілуэта храма з цыбулепадобным купалком над званіцай, паўсферыч-ным купалам на светлавым вась-мігранным барабане і вуглавымі меншага маштабу - над двухсхіль-ным дахам. Атынкаваныя пабеле-ныя фасады і грані званіцы рас-члянёны строенымі і адзіночнымі арачнымі вокнамі, акаймаванымі броўкамі і нішамі. У дэкоры выка-рыстаны крыжы-нішы, вуглавыя калонкі, буйнапрафіляваныя карні-зы. У інтэр’еры адкрыты васьмігран-ны барабан, які абапёрты праз вет-разёвыя скляпенні на чатыры слупы.
Іаана-Прадцечанская царква раз-мешчана ў цэнтры в. Бабруйшчына (Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл.), па-будавана ў 1873 г. у рэтраспектыў-на-рускім стылі 1126]. Храм трох-часткавай аб емна-прасторавай кам-пазіцыі: прамавугольны ў плане аб’ём малітоўнай залы, да якога далучаюцца двух’ярусная званіца і паўкруглая апсіда. Асноўны аб’ём накрыты чатырохсхільным дахам, які завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. У дэкоры выкарыстаны элементы старажытнарускага культавага дой-лідства: какошнікі, кілепадобныя
177
Сакральна-манументальнае Аойлідства
ліштвы арачных аконных праёмаў, фігурныя франтоны, паўкалонкі.
Праабражэнская царква ў в. Бра-шэвічы (Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл.) пабудавана ў 1911' г. з цэглы на месцы драўлянага каталіцкага храма, вядомага па малюнку Н. Орды (1863 г.). Храм складаецца з трох аб’ёмаў: прытвора-званіцы, малітоўнай залы і трохграннай апсіды. У прасторавай кампазіцыі дамінуе шацёр званіцы з макаўкай і васьмігранны барабан з цыбулепадобнай галоўкай над ас-ноўным аб’ёмам. У дэкоры выка-рыстаны элементы старажытнарус-кага дойлідства: аркатура, закамары, какошнікі, вуглавыя калонкі, ні-піы-крыжы. Іканастас, які быў ство-раны па праекту інжынера Кадрун-цава ў 1867 г., перанесены з папярэд-няга храма [127]. Трохчасткавая кампазіцыя храма была пакладзена ў аснову праекта царквы для в. Мы-шчыцы (Жабінкаўскі р-н Брэсцкай вобл.).
Галерэю архітэктурных твораў сінадальнага напрамку рэтраспек-тыўна-рускага стылю папаўняе шэ-раг адноўленых храмаў: Мікольская царква ў в. Агародня Кузьмініцкая, цэрквы ў вёсках Мілаславічы, Нарач (1877 г.), Славенск (1868-1871 гг.) і інш.
Прыкладам мастацкай аскетыч-насці і падкрэсленай прастаты ў ка-лейдаскапічнай шматстыльнасці архітэктуры гэтага часу з’яўляецца бутавае будаўніцтва, асабліва яго культавая галіна. Бутавая муроўка як састаўная частка архітэктур-на-мастацкага вобраза, важны сро-дак яго эстэтычнай выразнасці спрадвеку выкарыстоўвалася ў бе-ларускім дойлідстве (Гродзенская
школа царкоўнага дойлідства, зам-кава-крапасное будаўніцтва). Гэта абумоўлівалася дастатковай наяў-насцю ў краіне гэтага будаўнічага матэрыялу. Так, нры вырашэнні пытания аб узнаўленні згарэўшага ў 1852 г. храма ў в. Моўчадзь (Бара-навіцкі р-н Брэсцкай вобл.) «Бу-даўнічы камітэт (у 1864 г. - А. К.) мяркуе будаўніцтва каменнай царквы, маючы на ўвазе багацце ў нава-коллі каменнага матэрыялу» [128]. Трэба нагадаць, што бутавае камен-не спрадвеку з’яўлялася асновай для фундамента ўсялякай пабудовы. I гэта нягледзячы на тое, што цэнт-ральныя будаўнічыя ўлады лічылі, што «лепш будаваць з цэглы, таму што пры эканамічнай вытворчасці такавой сялянамі, цэрквы абыхо-дзяцца нічым не даражэй пабудава-ных з булыжніка і патрабуюць не-сумненна менш вапны», як гавары-лася ў адным з будаўнічых цыркуля-раў таго часу. Нягледзячы на гэта, будаўніцтва з каменя працягвалася нават да сярэдзіны XX ст. Мулярамі высока цаніліся канструкцыйныя і дэкаратыўныя магчымасці гэтай муроўкі. Яе выкарыстоўвалі таму, што было цяжка наладзіць вытвор-часць цэглы для шырокамаштабна-га будаўніцтва, да таго ж на месцах часта не хапала кваліфікаваных му-ляраў.
Мастацкая выразнасць такіх бу-дынкаў дасягалася эфектным спа-лучэннем маляўнічай бутавай му-роўкі сцен са старанна выкладзены-мі з чырвонай цэглы, часцей атын-каванымі і пабеленымі, элементам! архітэктурна-дэкаратыўнайпласты-кі: карнізы, ліштвы вокнаў і парта-лаў, вуглавыя і прасценачныя лапат-
178
2.4. Сінадальны напрамак
108. Праект царквы для в. Міронім
кі і пілястры. Натуральная маляўні-чая фактура і каларыстычнасць бутавай муроўкі складала гарманіч-нае адзінства архітэктуры са сціплай вясковай забудовай і навакольным асяроддзем. Прыродны матэрыял надаваў вобліку беларускіх храмаў і грамадзянскіх будынкаў адчуван-не спрадвечнай сувязі са старажыт-насцю, надзяляў іх аўрай архаіч-насці, сівой мінуўшчыны. Бутавыя цэрквы характарызаваліся амаль поўным адмаўленнем ад пануючых архітэктурных атрыбутаў - какош-нікаў, закамар, уразных калонак і інш. Маляўнічыя якасці прырод-нага будаўнічага матэрыялу надавал! гэтым будынкам спецыфічныя і асаблівыя рысы, вылучалі іх з агульнаімперскіх акадэмічных ар-хітэктурна-стылявых вырашэнняў. У адносінах да царкоўнай архітэк-туры Беларусі выкарыстанне бутавай муроўкі было адметнай рысай рэтраспектыўна-рускага стылю.