Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
На аснове запазычанняў са ста-ражытнарускай царкоўнай архітэк-туры ў 1896 г. была створана Троіц-кая царква, якая размешчана ў цэнт-ры былога мястэчка Ула (зараз вёска ў Бешанковіцкім p-не Віцебскай вобл.) [102]. Пры храме існавала прыпісная могілкавая Пакроўская драўляная царква, пабудаваная ў 1857 г. Троіц-
кая царква вырашана чатырохчаст-кавай крыжовай у плане аб’ёмнай кампазіцыяй - прытвор-званіца, трапезная, кубападобная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, паў-круглая апсіда з бакавымі трохгран-нымі рызніцамі. У сілуэце мурава-нага будынка пануе цэнтральны павышаны аб’ём, які завершаны шатровым дахам з пяцікупаллем (цэнтральны купал на цыліндрыч-ным светлавым барабане) і закамар-нымі каскадамі па схілах даху. Цы-булепадобнымі галоўкамі завяр-шаліся званіца і прыдзелы. Другой дамінантай з’яўляецца надбудава-ная над прытворам двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца. Храм мае тры ўвахо-ды-цвінтары з франтальнага боку прытвора і ў прыдзелах. Атынкаваныя фасады надзелены насычанай архітэктурнай пластыкай: фігурныя ліштвы арачных вокнаў, вуглавыя пілястры з шырынкамі, аркатурныя фрызы, прамавугольныя нішы-па-нелі, насычаныя прафіліроўкай кар-нізы. Унутры памяшканні храма ад-крыты ў падкупальную прастору сяродкрыжжа шырокімі прасветамі. Прыдзелы перакрыты цыліндрыч-нымі скляпеннямі.
Ну і зусім неверагодна намага-ецца трактаваць тэты тып храма гродзенскі епархіяльны архітэктар Цярноўскі ў праекце 1914 г. царквы для в. Мсцібава (Ваўкавыскі р-н Гро-дзенскай вобл.) [103]. Знаходзячыся ў рэчышчы авангардных пошукаў часу (анатацыя выканана шрыфтам у стылі мадэрн), ён прапаноўвае за-вяршэнне шатровага даху цыбуле-падобным купалам з мініяцюрнымі чатырма макаўкамі ў яго аснаванні.
160
2.4. СінаАальны напрамак
З-за відавочнага дысанансу такога «пучка» купалкоў з масіўнай архі-тэктурай храма праект не быў рэалі-заваны.
Больш спрошчанай мадыфіка-цыяй чатырохчасткавага тыпа храма з’яўляецца ўзорны тып царквы з адным купалам над цэнтральным аб’ёмам і галоўкай над званіцай. Густой сеткай такіх храмаў пакры-ваецца ўся Беларусь. Як правіла такія храмы праектуюцца архітэк-тарамі губернскіх праўленняў. Гро-дзенскі губернскі і епархіяльны ар-хітэктар Цярноўскі толькі ў 1914 г. стварае праекты такіх храмаў для вёсак Скідзель, Глаўсевічы, Галоў-чыцы [104], I. I. Калянкевіч - для в. Галавачы [105].
У цэнтры в. Галавачы (Гродзен-скі р-н) размешчана Крыжаўзвіжан-ская царква, пабудаваная ў другой палове XIX ст. пасля разбурэння старой драўлянай царквы ў суседняй в. Верцялішкі. 21 лістапада 1876 г. малодшаму інжынеру Прусаку было даручана знайсці зручнае месца; «для большай небяспекі і надання праваслаўнаму храму большай пры-гажосці згадалі пабудову царквы на мясцовасці самай узвышанай» [106]. 13 красавіка 1877 г. губернскі архі-тэктар I. I. Калянкевіч прадставіў у царкоўна-будаўнічую канцылярыю праект і каштарыс на пабудову му-раванай праваслаўнай царквы ў рэт-распектыўна-рускім стылі [107], на якую ўрад асігнаваў 14 761 рублёў. Мясцовыя прыхаджане павінны былі падвозіць будаўнічыя матэрыялы: з вёсак Бубны, Прыступічы, Беля-коўшчына - па два дні ў год ад кож-нага двара ў перыяд будаўніцтва, а з вёсак Галавачы, Залясаны, Караша-
99. Праекты чатырохчасткавых «сінадальных» храмаўдля г. п. Скідзель, вёсак Глаўсевічы, Дружылавічы
161
Сакральна-манументальнае дойлідства
ва, Канюхі, Баброўня, Бандары -толькі ў вольны ад палявых работ час [108]. Аднак рытмічнай працы перашкаджала існаванне ў раёне будаўніцтва карчмы ўладальніцы маёнтка Фларанціны Ануфрыеўны Чачот, якую было вырашана пера-абсталяваць над пастаялы двор. Таргі на нрава будаўніцтва царквы былі аб’яўлены на 20 верасня 1878 г. Падрад атрымаў гродзенскі купец Г. Андрае. Але цэны на будматэрыя-лы на той час значна ўзраслі, і кошт будаўніцтва складаў ужо 21 294 рублём 5 верасня 1881 г. Калянкевіч да-лажыў аб заканчэнні ўсіх работ. Але шмат запланаваных дэкаратыўных элементаў не было рэалізавана. Таму помнік архітэктуры рэтраспектыў-на-рускага стылю быў вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам з пяціграннай апсідай і двух’яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцай. Асноўны аб’ём яе накрыты чатырох-схільным дахам, над якім на вась-мігранным барабане ўзвышаецца цыбулепадобная галоўка, такая ж галоўка завяршае шацёр званіцы, арачныя праёмы якой акаймаваны кілепадобнымі какошнікамі. Фасады дэкарыраваны карнізам з філян-говым фрызам, арачныя вокны ба-кавых фасадаў акаймаваны кілепа-добнымі ліштвамі, прамавугольныя вокны апсіды і трапезнай - прафі-ляванымі ліштвамі. У тым жа Гро-дзенскім павеце ў в. Індура ў 1881 г. узведзена сінхронная царква Аляк-сандра Неўскага.
Па ўзорах рускіх шатровых хра-маў XVII ст. у 1914 г. праектуецца царква ў в. Дружылавічы (Іванаў-скі р-н Брэсцкай вобл.) [109]. Пры кананічнай чатырохчасткавай аб’ём-
па-прасторавай кампазіцыі архітэк-тура храма набывае характэрную васьмігранную шатровую званіцу з макаўкай, ізразцовы фрыз, трох-арачныя высокія вокны з дугамі-броўкамі, арачныя парталы на пры-сценных калонках, кілепадобныя броўкі, вуглавыя ўразныя калонкі. Васьмігранны барабан над шатровым дахам завершаны цыбулепа-добным купалам, партатыўная ма-каўка - над паўкруглай апсідай.
Калі звярнуцца да мадэрнізацыі тыпавога аднакупальнага сінадаль-нага храма, так трэба ўзгадаць Пак-роўскую царкву ў в. Карма (Добруш-скі р-н Гомельскай вобл.), пабудава-ную ўжо ў 1906 г. Крыжападобны ў плане храм пераходзіць у пяці-гранную апсіду з бакавымі рызніца-мі. Над сяродкрыжжам узвышаецца другі кубападобны ярус з арачнымі вокнамі, Шатровы дах якога завершаны пяцікупаллем. Да бабінца да-лучаны прытвор, над якім узвышаецца высокая трох’ярусная званіца (два васьмерыка на чацверыку), якая завершана шатром з макаўкай. Фасады апрацаваны «над руст», нра-рэзаны арачнымі вокнамі ў пластыч-ных кілепадобных ліштвах, насыча-ны архітэктурнымі крапоўкамі і дэ-корам. Унутры памяшканні царквы перакрыты скляпеннямі: крыжовым -у трапезнай, цыліндрычным - у ма-літоўнай зале, конхай - у апсідзе.
Па аналагічнай кампазіцыі раней, у 1865 г., збудавана Петра-Паў-лаўская царква ў в. Сеніца (Мін-скі р-н). У 1852 г. паўстала пытанне аб неабходнасці капітальнага ра-монту струхнелага храма, але было вырашана, што тайней пабудаваць новы мураваны храм. Святар царк-
162
2.4. Сінадальны напрамак
вы Іван Шышко звярнуўся з хадай-ніцтвам да епіскапа Мінскага і Баб-руйскага Міхаіла аб садзейнічанні ў будаўніцтве царквы «на 1670 душ абодвага полу». Праект быў скла-дзены архітэктарам Г. М. Меерам і зацверджаны ў 1861 г. Падрадчы-кам на будаўніцтва храма выступіў мінскі купец А. Свешнікаў. Пры царкве мелася народнае вучылі-шча, у якім у 1889-1890 гг. вучыўся Янка Купала. Аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць чатырох’-ярусная прытвор-званіца, трапезная, кубападобная малітоўная зала і паўкруглая апсіда з дзвюма бака-вымі рызніцай і дзякоўскай, якія ў плане ствараюць форму падоўжа-нага крыжа. Светлавы васьмігран-ны барабан храма накрыты гранёным сферычным купалам з макаў-кай (раней шатром), васьмігранны ярус званіцы - шатром з макаўкай. Бакавыя фасады расчлянёны пра-філяваным карнізам на два ярусы -першы мае арачны ўваходны партал, другі рытмічна расчлянёны трыма арачнымі аконнымі праёмамі. У дэ-коры выкарыстаны вуглавыя лапат-кі і прафіляваныя ліштвы. Трох’ярус-ны іканастас выраблены майстрам Ягоравым, 18 абразоў пісаны мастакам! Дз. Струкавым і Ратноўскім.
У 1865-1870 гг. у в. Сялец (Бяро-заўскі р-н Брэсцкай вобл.) пабуда-вана Успенская царква - помнік ар-хітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю [110]. Яе чатырохчасткавая падоўжна-восевая кампазіцыя за-пазычана са старыжытнарускага царкоўнага дойлідства; складаецца з шатровай званіцы над прытворам, квадратных у плане трапезнай і ма-літоўнай залы, пяціграннай апсіды
100. Успенская царква, в. Сялец
з бакавымі рызніцамі. Чатырох-схільны дах асноўнага аб’ёму і ша-цёр званіцы завершаны цыбулепа-добнымі макаўкамі на васьмігран-ных барабанах. Нягледзячы на ды-намічны характер трох’яруснай шатровай званіцы ў кампазіцыі, дэ-каратыўны акцэнт перанесены на асноўны аб’ём. Яго бакавыя фасады расчлянёны пілястрамі на тры прас-лы, запоўненыя ў два ярусы вокнамі ў багатых арачных ліштвах, апяра-заны складана прафіляваным антаблементам, па вуглах крапаваны слоенымі пілястрамі. Галоўны ўва-ход вырашаны шырокім арачным парталам, які завершаны шлемапа-добным сцёкам. Са старажытнарус-кага дойлідства запазычаны кілепа-добныя парталы галоўнага і бака-вых уваходаў, закамары яруса-звона
163
Сакральна-манументальнае лойлілства
101. Чатырохчасткавыя аднакупальныя сінадальныя цэрквы: Пакроўская, г. Іванава; Праабражэнская,
в. Шпакоўшчына; Георгіеўская, в. Сітцы; Успенская, в. Тэўлі; Петра-Паўлаўская, г. п. Карэлічы
164
2.4. Сінадальны напрамак
званіцы. Памяшканні храма пера-крыты плоскай столлю на падугах (праектаваліся цыліндрычныя скля-пенні), у малітоўную залу шырокімі прасветамі адкрываюцца трапезная і апсіда, вылучаная іканастасам з разнымі Царскімі варотамі.
Захоўваючы падобную кананіч-ную кампазіцыю, архітэктары на месцах ідуць па шляху прыўнясен-ня сваіх асобных элементаў, што і адрознівае іх творы ад «узорных праектаў». Аўтар Пакроўскай царк-вы ў г. Іванава (Брэсцкая вобл.) за-вяршае яе васьмігранным шатровым барабанам, робіць дамінантнай званіцу і прыбудоўвае шырокія пры-дзелы. У Праабражэнскай царкве ў в. Шпакоўшчына (Полацкі р-н Ві-цебскай вобл.) уводзіцца вялізны ўваходны рундук і фрыз какошні-каў вакол малітоўнай залы. Асаблі-васцю праекта царквы ў в. Нароўка (Польшча) з’яўляецца непрапарцы-янальна вялізны купал на васьмі-гранным светлавым барабане над малітоўнай залай. Вытанчаным вер-тыкалізмам вылучаецца Георгіеўская царква ў в. Сітцы (Докшыцкі р-н Ві-цебскай вобл.) і, наадварот, пры-землівасцю - Петра-Паўлаўская ў г. п. Карэлічы (Гродзенская вобл.).
Дзмітрыеўская царква ў в. Тэўлі (Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл.) па-будавана ў 1872 г. на ўрадавыя сродкі (7000 рублёў) на месцы папярэдняга храма. Помнік архітэктуры рэтра-спектыўна-рускага стылю. Падоўж-на-восевая аб’ёмна-прасторавая кам-пазіцыя складаецца з шатровай трох’яруснай (васьмярык на двух чацверыках) званіцы, прамавуголь-най у плане трапезнай, кубападоб-най малітоўнай залы, паўкруглай