Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
Менавіта тэты тып узорных праектаў распрацоўваюць і ўдаска-нальваюцв буйнейшыя дойліды ім-перыі. Так, праект Крыжаўзвіжан-скай царквы ў м. Ввісока-Літоўск бвіў складзены адразу пасля польска-се-паратысцкага паўстання паборні-кам праваслаўнага архітэктурнага канона акадэмікам В. I. Чагіным і зацверджаны генералам ад інфан-тэрыі М. М. Мураўёвым 23 жніўня 1864 г. (будаўніцтва скончана ў 1869 г.) [94]. У аснове прасторавай кампазі-цыі - кубападобны цэнтрычны аб ем, Шатровы дах якога ўвенчаны парта-тыўным пяцікупаллем. Да храма па баках далучаюцца больш нізкія пра-мавугольныя прыдзелы пад двух-схільнымі дахамі, з франтальнага
боку - такі ж прытвор, заверша-ны шатровай званіцай, з тыльнага боку - паўкруглая апсіда. Плоскас-ныя фасады раскрапаваны лапатка-мі, аркатурай, прафіляванымі кар-нізамі, расчлянёны арачнымі вокна-мі ў ліштвах. Праектаванне храмаў гэтага тыну ўскладаецца на буйных губернскіх архітэктараў. Па анала-гічнай кампазіцыйнай схеме гро-дзенскі губернскі архітэктар Цяр-ноўскі ў 1914 г. стварае праект царквы для в. Дзераўная (Слонімскі р-н Гродзенскай вобл.) [95].
Міністр унутраных спраў гене-рал-ад’ютант Цімашэў 30 верасня 1870 г. сцвярджае праект храма для в. Моўчадзь (Баранавіцкі р-н Брэсц-кай вобл.), распрацаваны архітэкта-рам Ціхвінскім [96]. К 1873 г. на мес-цы драўлянага касцёла ўзведзена Петра-Паўлаўская царква. Будаў-ніцтва новай царквы звязана са значным павелічэннем колькасці прыходаў у сувязі з пераходам като-лікаў у праваслаўе і таму, што пажа-рам у 1852 г. быў знішчаны драўля-ны храм. Зямельны ўчастак і будаў-нічыя матэрыялы ахвяравалі нава-кольныя памешчыкі. Арыгіналвнасць кананічна вырашанага храма за-ключаецца ў адасобленасці шатровай званіцы і трапезнай, накрытай асабістым вальмавым дахам. Асноў-ны кубападобны аб’ём пад чатырох-схільным дахам увенчаны пяціку-паллем, яго карніз вырашаны паду-гай з дзвюма цягамі-выкружкамі. Прытвор і бакавыя прыдзелы пра-ектавалася аформіць двухграннымі шчытамі, але былі выкарыстаны больш стыльныя кілепадобныя фран-тоны. Гэта ж форма паўтараецца ў вырашэнні глыбокіх увахрдных
155
Сакральна-манументальнае дойлілства
96. Праект царквы для в. Моўчадзь. Архітэктар Цярноўскі. 1914 г.
арачных парталаў на галоўным і ба-кавых фасадах. Кілепадобнымі лішт-вамі аформлены і арачныя аконныя праёмы - высокія адзінарныя ў ас-ноўным аб’ёме і паўкруглай апсідзе і строеныя ў трапезнай.
Будаўніцтва нават тыпавога вяс-ковага храма было звязана з шарагам цяжкасцяў як арганізацыйнага, так і практычнага характару, аб чым сведчыць гісторыя стварэння Петра-Паўлаўскай царквы ў в. Вензавец (Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл.). Драўляны вясковы храм, збудаваны яшчэ ў 1755 г. у стылі барока і тра-дыцыях народнага драўлянага дой-лідства, па сваёй струхнеласці ўжо ў 1845 г. не падлягаў рамонту [97]. У 1860 г. царква канчаткова зачыне-
на для набажэнства і святар Анто-ній Васілеўскі 21 верасня 1865 г. звяртаецца да гродзенскага губер-натара Скварцова з хадайніцтвам аб будаўніцтве новага храма. У сваю чаргу прыхаджане 7 чэрвеня 1869 г. складаюць «прыгавор», у якім ха-дайнічаюць перад начальствам «... аб водпуске сумы на ўчыненне ў нашым прыходзе новай царквы, таму што мы па ўбогім сваім сродкам не здольны пабудаваць такавы; з свай-го ж боку бярэм на сябе абавязак дастаўляць падводы для прывозу камення, цэглы, пяску і вапны і ін-шых матэрыялаў, якія будуць неаб-ходны пры будаўніцтве царквы» [98]. Казна вылучыла 9700 рублёў серабром. Але падрадчык Ш. Скі-
156
2.4. Сінадальны напрамак
дзельскі патрабаваў ад прыхаджан яшчэ 1500 рублёў, ад чаго царкоўны савет адмовіўся. Тады ён з мясцо-вым святаром і дзятлаўскім стар-шынёй, пагражаючы продажам гас-падарчай маёмасці, прымусова аба-вязалі сялян падпісаць «прыгавор» на дабаўку падрадчыкам 3000 руб-лёў серабром. Гродзенскаму грама-дзянскаму інжынеру У. Кржыжаноў-скаму было даручана скласці праект мураванай царквы на 350 вернікаў (нармальны праект № 16). Абавязак збудаваць храм узялі на сябе ў 1871 г. купцы Н. Буткоўскі, А. Прэхнер, Ш. Скідзельскі. У гэтым жа годзе старая царква разбіраецца і ў 1875 г. на яе месцы ў цэнтры мястэчка, пры паштовым тракце Навагрудак-Віль-на, узнік новы мураваны храм ў рэтраспектыўна-рускім стылі [99].
Падоўжна-восевая сіметрычная прасторавая кампазіцыя вензавец-кага храма паслядоўна ўключае трох’ярусную шатровую званіцу (два васьмерыка на чацверыку), кароткую трапезную, кубападобную малітоў-ную залу і паўкруглую апсіду. Пака-ты чатырохсхільны дах асноўнага аб’ёму завершаны пяцікупаллем, якое дапаўняецца макаўкай званіцы. Атынкаваныя фасады насычаны масіўнай архітэктурнай пластыкай, запазычанай са старажытнарускага царкоўнага дойлідства: вялізныя фасадныя арачныя парталы ў кіле-падобным абрамленні, какошнікі, прамавугольныя панелі цокаля і зва-ніцы, круглыя прафіляваныя разет-кі, плоскасныя ліштвы арачных вок-наў, багата прафіляваны карніз з су-харыкамі. Галоўны ўваход вырашаны масіўным і глыбокім арачным пар-талам на буйных пілонах.
97. Праект царквы для в. Вензавец
Калета Кржыжаноўскага па Гро-дзенскім губернскім праўленні архі-тэктар 1.1. Калянкевіч праектуе такі ж храм для в. Вельямовічы (Брэсцкі р-н), збудаваны ў 1868 г. па хадайніцтву брэсцкага епіскапа Ігнація на месцы папярэдняга струхнелага [100]. Або-два дойліды ў сваіх праектах рэалі-зуюць асновы рэтраспектыўна-рус-кага стылю, аперыруюць кананічнай чатырохчасткавай аб’ёмна-планіро-вачнай схемай - да асноўнага куба-падобнага аб’ёму далучаюцца паў-круглая апсіда, трапезная і пры-твор-званіца. Асновай мастацкай выразнасці іх твораў перш за ўсё з’яўляецца маляўнічае пяцікупалле над цэнтральным кубападобным аб’ёмам, дынамічная вертыкаль-дамінінта шатровай званіцы з макаўкай, насычаная архітэктурная
157
Сакральна-манументальнае дойлідства
пластыка, пазычаная са старажыт-нарускага дойлідства: аркатурныя паясы, візантыйскія вокны-біфо-рыумы, аб’яднаныя агульнаіі кіле-падобнай аркай, філянговы цокаль, вуглавыя лапаткі, какошнікі, зуб-частыя фрызы.
Па сінадальнаму чатырохчаст-каваму пяцікупальнаму канону ў рэтраспектыўна-рускім стылі ў 1897 г. збудавана Успенская царква у г. Браслаў (Віцебская вобл.). Ад-нак «узорны праект» набыў шмат адметнасцей: званіца і храм аб’яд-наны празмерна скарочанай і па-меншанай трапезнай, у званіцы празмерна высокі першы ярус, бака-вая рызніца ля апсіды ўносіць элемент асіметрыі ў агульную падоўж-на-восевую кампазіцыю, цэнтраль-ны ўваходны партал дубліруецца бакавымі на франтальным фасадзе малітоўнай залы. Эклектычным уяўляецца спалучэнне вуглавой класічнай рустоўкі і візантыйскіх вокнаў-біфорыумаў. Са старажыт-нарускага царкоўна-архітэктурнага арсенала выкарыстаны кілепадоб-нае абрамленне прасветаў званіцы і ўваходных «перспектыўных» пар-талаў, абавязковы «сонм» цыбуле-падобных галовак, аркатурная кра-поўка, калоны-дынькі.
Помнік архітэктуры сінадальна-га напрамку рэтраспектыўна-рус-кага стылю Прачысценская царква дамінуе сярод забудовы в. Лахва (Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл.). Па-будавана ў 1889 г. на месцы фунда-ванага князем Радзівілам касцёла XVII ст. [101]. Планіровачна развіта па падоўжнай восі, уздоўж якой скампанаваны высотная трох’ярус-ная шатровая званіца над прытво-
рам, трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы з пяцікупаллем, паўкруглая апсіда з бакавымі рыз-ніцамі. Архітэктура вылучаецца амаль плоскаснай трактоўкай фасада^ пазбаўленых пластычнага дэко-ру і расчлянёных «урубнымі» акон-нымі праёмамі арачнай і прамаву-гольнай канфігурацыі, здвоеных і строеных над уваходамі. Са стара-жытнай архітэктурнай пластыкі выкарыстаны масіўныя перспек-тыўныя парталы цэнтральнага і ба-кавых уваходаў, акаймаваныя вяліз-нымі кілепадобнымі аркамі на масіў-ных і кароткіх калонах-дыньках.
Шматграннасць трактоўкі сіна-дальнага канона пяцікупальнага храма дэманструе архітэктура Спаса-Праабражэнскай царквы ў г. п. Лагішын (Шнскі р-н Брэсцкай вобл.), пабудаванай на сродкі пры-хаджан у 1892 г. на месцы уніяц-кага драўлянага храма 1795 г. Шмат-планавасць кананічнай чатырох-часткавай кампазіцыі ўзбагачана папярочным пашырэннем прытвора за кошт прыбудоў прасвірні і хрыс-цільні, у выніку чаго франтальны фасад набыў ступеньчатую дына-мічна ўзнёслую пабудову. Кака-фонію аб’ёмаў узбагачаюць і невя-лікія прытворы-тамбуры бакавых уваходаў. У дэкаратыўную апра-цоўку фасадаў прыўнесена форма трохлопасцевай аркі, запазычаная з манументальных храмаў «візан-тыйскага стылю». Ліштвамі такой формы апяразаны адзінарныя арач-ныя вокны і вокны-трыфорыумы бакавых фасадаў, уваходныя парталы. 3 маскоўска-яраслаўскага напрамку стылю выкарыстаны вос-траканцовы шацёр званіцы, грані
158
2.4. Сінадальны напрамак
98. Сінадальны тып чатырохчасткавага пяцікупальнага храма: Успенская царква, г. Браслаў; Мікалаеўская царква, г. Паставы; Троіцкая царква, г. п. Лагішын
якога расчлянёны двума ярусамі партатыўных вокнаў-люкарнаў.
Да гэтага тыпу «ўзорнага» храма адносіцца Мікалаеўская царква ў г. Паставы (Віцебская вобл.) (1894 г.). Прасторавая кампазіцыя будуецца вакол цэнтральнага двух’яруснага
кубападобнага аб’ёму, завершанага маляўнічым пяцікупаллем. Да яго праз прамавугольную трапезную далучаецца званіца ў выглядзе вась-міграннага барабана пад шатровым пакрыццём з макаўкай. Завяршае кампазіцыю паўкруглая апсіда з ба-
159
Сакральна-манументальнае △ойлідства
кавымі рызніцамі. Далучаныя да цэнтральнага аб’ёму бакавыя пры-дзелы завершаны дахамі-бочкамі і надаюць храму крыжовую планіро-вачную форму. Атынкаваныя фасады дэкарыраваны зубчастымі фры-замі, кілепадобнымі ліштвамі арач-ных вокнаў, лапаткамі, какошнікамі.
Тыпавы праект чатырохчастка-вага храма лёг у аснову царквы Пра-падобнай Марыі Егіпецкай у г. Bi-лейка (Мінская вобл.) (1865 г.). Сіна-дальны ўзор храма атрымаў вядомую карэкціроўку: чатырохсхільны дах завершаны партатыўным пяціку-паллем, узведзеным на чатырох-граннай платформе, - рашэнне арыгінальнае, не прадугледжанае серыяй тыпавых праектаў. Цыбу-лепадобнай галоўкай завершаны і гранёны шацёр чацверыковай зва-ніцы, узведзенай над прытворам. Лучковы праём увахода і бакавыя прыдзелы аформлены высокімі кі-лепадобнымі парталамі. Бакавыя прыдзелы перакрыты бочкавымі да-хам!, якія на тарцах акаймаваны кілепадобнымі аркамі. Архітэктур-ная пластыка запазычана са стара-жытнарускага царкоўнага дойлід-ства: бочкавыя пакрыцці прыдзелаў, аркатурныя паясы, кілепадобныя аркі, цыбулепадобныя галоўкі, пра-філяваныя карнізы з сухарыкамі, лапаткі, філёнгі.