• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    136
    2.2. Руска-візантыйскі напрамак
    мары, арачныя ўваходныя парталы, паўкалонкі, круглыя медальёны. Па верху фасады акаймоўваюць прафі-ляваныя карнізы і зубчастыя фры-зы. Увесь гмах храма ўзняты на высок! філянговы цокаль, што надае будынку ўражлівую манументаль-насць. Архітэктура інтэр’ера больш спрошчаная. Яго эстэтыка выраша-на выключна архітэктурнымі срод-камі - унутраная прастора развіта ў сферычнае падкупалле, светлавы барабан якога падтрымліваецца праз ветразі чатырма магутнымі крыжовымі ў сячэнні пілонамі; на шырокай арке прытвора трымаецца галерэя хораў. Такімі ж аркамі ад-крываюцца ў прастору сяродкрыж-жа бакавыя прыдзелы і апсіда, якая асветлена круглым акном-люкарнай і вылучана драўляным аднаярус-ным іканастасам сучаснай спрошча-най мастацкай трактоўкі. Узвядзен-не Крыжаўзвіжанскага сабора не парушыла ансамблевай цэласнасці старажытнай праваслаўнай абіцелі ў Полацку і з’яўляецца ўзорам ар-ганічнага як кампазіцыйнага, так і мастацка-стылявога яе развіцця. Такі горадабудаўніча асэнсаваны падыход можна параўнаць з Мас-коўскім Крамлём. Узведзеныя ў ім К. Тонам Вялікі Крамлёўскі палац і Аружэйная палата тактычна ўпі-сываюцца ў старажытнае архітэк-турнае асяроддзе.
    Яшчэ адзін помнік архітэкту-ры «новавізантыйскага» напрамку ў Брэсце («на мяжы з Царствам Польскім») - Сімяонаўскі кафед-ральны сабор, размешчаны на былым Кобрынскім фарштаце (перакрыжа-ванне вуліц К. Маркса і Маскоў-скай). Жыхары гэтага фарштата -
    87. Сімяонаўская царква. Брэст
    дваране Куроўскі, Бучынскі, Малеўскі і іншыя ў 1840-я гг. хадайнічаюць перад імператарам аб узвядзенні на гэтым месцы царквы. На будаў-ніцтва была Найвысачэйша асігна-вана сума ў 116 057 рублёў (63 842 рублёў дало Духоўнае ведамства). Для ўзвядзення мураванай пры-ходскай царквы на Кобрынскім фарштаце Брэст-Літоўскай крэпасці па загаду галоўнага начальніка Паў-ночна-Заходняга краю М. М. Мураў-ёва ў 1861 г. генерал-ад’ютант У. На-зімаў 17 чэрвеня 1861 г. зацвердзіў асобны Камітэт [63]. Яго загадчы-кам быў назначаны камендант Брэст-Літоўскай крэпасці генерал-лейтэнант Барталамей I, намесні-кам - брэсцкі павятовы страпчы Пазняк, якому даручалася непа-срэднае назіранне за будаўнічымі
    137
    Сакральна-манументальнае Аойлілства
    работам! і тэхнічны агляд іх. Праек-таванне і будаўніцтва ажыццявіў у 1861-1865 гг. архітэктар Брэста тытулярны саветнік В. Палікарпаў (праект быў Найвысачэйша зацвер-джаны яшчэ ў 1846 г. па хадайніцтву галоўнакамандуючага дзеючай ар-міяй; першапачаткова яго выканаў архітэктар Скаржынскі). Але на таргах на права будаўніцтва храма не знайшлося пакупнікоў, таму было вырашана весці работы гаспадар-чым спосабам у межах вылучанай урадам сумы. Гэта прымусіла злачна спрасціць праект храма, які пас-ля дакладу генерал-ад’ютанта графа Клейнміхеля зноў Найвысачайша зацвярджаецца 15 красавіка 1854 г. Але будаўніцтва вялося марудна. Генерал-ад’ютант У. Назімаў 1 каст-рычніка 1865 г. з абурэннем звярта-ецца з гэтай нагоды да гродзенскага губернатара: «... справа аб будаў-ніцтве царквы... спыняецца ўласна з-за нескладання на гэтую рэч сметы архітэктарам Палікарпавым... Калі архітэктар Палікарпаў не вы-канаў да гэтага часу дадзенага яму па гэтай рэчы даручэння, так зараз жа прадставіць яго да звальнення ад пасады, як цалкам безжурботна-га і нядбайнага чыноўніка» [64]. Нягледзячы на ўсё гэта, царква была пабудавана ў тэрмін за намечаныя тры гады і асвячона 26 ліпеня 1868 г. Аднак ужо ў 1871 г. Літоўская Ду-хоўная кансісторыя просіць у Бу-даўнічага аддзялення Гродзенскага губернскага праўлення грошы на рамонт храма. 28 ліпеня 1880 г. гу-бернскі інжынер Нябольсін пасля агляду храма прызнаў неабходнасць рамонту. 3 гэтай нагоды гродзен-скае губернатарства звяртаецца да
    ўрада: «Брэсцкі Сімяонаўскі сабор у цяперашпі час мае патрэбу ў капі-тальнай і неадкладнай раманціроў-ке» [65]. У ліпені 1886 г. быў атры-маны дазвол на выкананне работ і маскоўскі купец Іван Гарбуноў, які ўзяў падрад на рамонт сабора, вы-слаў з Масквы сваіх рабочых. Акра-мя Гарбунова субпадрадчыкамі выступал! В. Гадомскі, сталярныя май-стры Т. Ліршэ, Р. Шмидт. Работы праводзіліся пры непасрэдным удзе-ле гродзенскага губернскага архітэк-тара акадэміка архітэктуры В. I. Harina, пад наглядам памочніка пры будаўніцтве Цэнтральнага вакзала А. А. Краснова [66]. Праект перабу-довы храма выканаў архітэктар В. I. Чагін.
    Руска-візантыйская архітэктура брэсцкага Сімяонаўскага сабора за-снавана на цэнтрычнай пяцікупаль-най кампазіцыі. Храм адкрыта раз-мешчаны сярод гарадской забудовы, што вызначыла адносную раўна-каштоўнасць яго фасадаў. Магутны кубападобны аб’ём узнесены на высок! філянговы цокаль з ружовага граніту. У цэнтрычнай кампазіцыі пануе магутны васьмігранны барабан, шацёр якога завершаны цыбу-лепадобнай галоўкай на гранёнай шыі. Панаванне цэнтральнага вась-мерыка падкрэсліваюць вуглавыя «апостальскія» галоўкі (пакрыты сусальным золатам у 1997 г.) на та-кіх жа васьмігранных шыях, але меншага маштабу. Над франтонамі крылаў храма пастаўлены залачо-ныя макаўкі. Гэты прыём надае пра-сторавай кампазіцыі мэтанакірава-ны дынамічны рух архітэктурных мае уверх (вертыкальнаму руху не шкодязіць выступы вузкага прытво-
    138
    2.2. Руска-візантыйскі напрамак
    ра і паўкруглай апсіды, арачныя вертикальна выцягнутыя аконныя праёмы). Уваход вырашаны магут-ным кілепадобным парталам, над якім знаходзіцца такой жа формы ніша з выявай Сімяона-стоўпніка. У абмалёўцы галоўнага і бакавых арачных уваходных парталаў, вок-наў светлавога барабана і бакавых фасадаў выкарыстана форма какош-ніка і кілепадобнай аркі. Чысціню «рускага стылю» некалькі парушае высокі філянговы парапет, які апя-развае аб'ём па перыметры і рас-члянёны па восях сіметрыі фасадаў трохвугольнымі франтонамі - вод-галас класіцызму. У цэлым жа храм уражвае паважнасцю і веліччу, гар-манічнай ураўнаважанасцю знеш-няга і ўнутранага вобраза. Дойлід не падмяніў цэльнасць пышнасцю, не парушыў законаў прастаты і архі-тэктурна-канструкцыйнай логікі, якія характэрны для старажытнага царкоўнага дойлідства. Прастора інтэр’ера перакрыта нязменнымі ў візантыйскай архітэктуры крыжо-вымі і цыліндрычнымі скляпеннямі на паўцыркульных падпружных арках. Быццам Боскае ззянне льецца дзённае святло з высокага барабана, які падтрымліваюць чатыры магут-ныя слупы-ўстоі і скляпеністыя вет-разі, дэкарыраваныя трафарэтнай паліхромнай арнаментыкай. Візан-тыйская традыцыя асвятлення храма ўвасабляла ідэю супрацьпастаўлен-ня цёмнай грэшнай зямлі светламу вясёлкаваму небу, якое сімвалізуец-ца ў храме купалам. У малітоўную залу шырокім арачным прасветам раскрываецца галерэя хораў для пеў-чых і схаванае за іканастасам таін-ства алтара.
    Пад уплывам тонаўскай канцэп-цыі руска-візантыйскага сабора ў па-чатку XX ст. (да 1905 г.) пабудавана Праабражэнская царква ў г. Шклоў (Магілёўская вобл.). Цэнтрычны кры-жападобны ў плане будынак завер-шаны вялікім васьмігранным свет-лавым барабанам з гранёным цыбу-лепадобным купалам. У пазухах крылаў храма дабудаваны трох’-ярусныя чатырохгранныя купальный вежы. 3 арсенала старажытнага дойлідства пазычаны двайныя за-камары з вісячымі гіркамі, якімі на-ват і абмяжоўваецца дэкор храма.
    Як і тонаўскія прататыпы, цэнт-рычным крыжовым у плане пяціку-пальным архітэктурным манумен-там вырашана Ільінская царква ў цэнтры г. п. Бешанковічы (Віцеб-ская вобл.), пабудаваная ў 1866-1870 гг. [67] на месцы папярэдняга храма, заснаванага яшчэ ў XV ст. польскім каралём Казімірам IV Яге-лончыкам. Кананічна-візантыйскі прызматычны аб’ём, над якім узвы-шаюцца пяць васьмігранных шатровых барабанаў з цыбулепадобны-мі макаўкамі, мае прамую аналогію з царквой Апосталаў у Салоніках (1312-1315 гг.). Фасады завершаны кілепадобнымі франтонамі, форма якіх прадыктавана крыжова-скля-пеністай канструкцыяй унутраных перакрыццяў. У архітэктурным дэ-коры пабеленых атыпкаваных фа-садаў выкарыстаны элементы стара-жытнарускага і візантыйскага дой-лідства: кілепадобныя закамары, какошнікі, трохлопасцевыя аркі. Унутры чатыры магутныя слупы-пі-лоны праз ветразі нясуць падку-пальны барабан і ўспрымаюць ця-жар скляпенняў. Як і ў візантыйскіх
    139
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    88. Цэнтрычныя цэрквы: Праабражэнская, г. Шклоў; Ільінская, г. п. Бешанковічы; Ільінская, в. Самацэвічы
    храмах, чатыры скляпеністыя вет-разі пакрыты выявамі евангелістаў.
    Аб засваенні традыцый стара-жытнавізантыйскага дойлідства свед-чыць архітэктура царквы ў в. Са-мацэвічы (Касцюковіцкі р-н Ма-гілёўскай вобл.). Выразны трохчаст-
    кавы аб’ём завершаны пяцікупаллем. Асноўная архітэктурная тэма - кіле-падобныя какошнікі над прасламі сцен, над арачнымі вокнамі. Храм набліжаны па сваёй кампазіцыі да Кацярынінскай царквы ў Царскім Сяле (адна з лепшых пабудоў К. Тона).
    Яшчэ больш яскрава візантый-скія матывы прасочваліся ў архітэк-турным вобразе кафедральнага са-бора ў Слуцку (Мінская вобл.). Му-раваны крыжова-купальны храм меў устойлівую прыземленую трак-тоўку - над кубападобным аб’ёмам і сяродкрыжжам на нізкім паста-менце быў устаноўлены буйны шас-наццацігранны барабан пад сферыч-ным купалам. Руска-візантыйскі ўплыў творчасці К. Тона адчуваец-
    140
    2.2. Руска-візантыйскі напрамак
    ца ў архітэктурным вобразе сабора ў Чэрыкаве. Яго цэнтрычны, кры-жовы ў плане аб’ём таксама завер-шаны пяцікупаллем, якое ўзнята над шатрамі цэнтральнага васьмі-граннага светлавога барабана і вуг-лавымі чацверыковымі званіцамі. У архітэктуры былі шырока выка-рыстаны формы старажытнарускага царкоўнага дойлідства: кілепадоб-ныя франтоны і ліштвы арачных вокнаў, паясы какошнікаў, аркатур-ныя фрызы, карнізы з паясамі суха-рыкаў, вуглавыя лапаткі.
    Візантыйскі ўплыў зазнаюць і найбольш распаўсюджаныя ўладай Сінода «ўзорныя» чатырохчастка-выя храмы, складзеныя са звані-цы-прытвора, трапезнай, малітоў-най залы і апсіды з рызніцамі. Каб не павялічваць каштарыс, гатовыя праекты трохі дапрацоўваліся з мэ-тай надання ім адпаведнага стыля-вога вобраза. Прыкладам гэтага архітэктурна-стылявога напрамку з’яўляецца Успенская царква ў в. Ча-рацянка (Гомельскі р-н), пабудава-ная ў 1865-1868 гг. Крыжовы ў плане аб’ём малітоўнай залы заверша-ны магутным васьмігранным свет-лавым барабанам з цыбулепадобным купалам. На галоўным фасадзе ўзвы-шаецца трох’ярусная (два васьмя-рыка на чацвярыку) званіца, якой з усходняга боку адпавядае прыбу-дова прамавугольнай апсіды.