• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    127
    Сакральна-манументальнае лойлідства
    80. Будаўніцтва новага касцёла ў в. Ст. Васілішкі. Фота
    Я. Балзункевіча пачатку XX ст.
    палі ад царкоўных маёнткаў (з раз-настайнымі льготамі), штогодніх дзесяцін і грашовых узносаў з два-роў, збораў з храмавых святаў, доб-раахвотных ахвяраванняў. Аднак пераважна храмы будаваліся за кошт ахвяраванняў прыхаджан. Прыход-скія цэрквы сапраўды з’яўляліся народным!, бо ў асноўным будаваліся на сродкі прыхаджан па «прыгаво-ру» сялянскага сходу: з кожнага гас-падара - тры рублі, з батрака, сал-дата і ўдавы - адзін [29]. На народный грошы ўзводзіцца храм Хрыста Збавіцеля ў Маскве. Сродкі ў 30 тыс. залатых чырвонцаў на будаўніцтва Мікалаеўскага сабора Брэсцкай крэпасці былі сабраны афіцэрамі брэсцкага гарнізона і вайсковым ду-хавенствам. На сродкі 120-га пяхот-нага Серпухоўскага палка ў 1910 г. была збудавана Аляксееўская царк-ва на Камароўскай плошчы Мінска. «Сяляне Кобрынскага павета выказал! жаданне пабудаваць у г. Кобры-не ў памяць вызвалення іх з прыгон-най залежнасці мураваную права-слаўную царкву ў імя св. Ал. Неўска-га, з добраахвотных ахвяраванняў,
    у чым выказалі гатоўнасць прыняць удзел як дзяржаўныя сяляне таго павета, так і мясцовыя чыноўнікі і кватэруючыя войскі» [30]. На гэтую ініцыятыву адрэагаваў М. М. Му-раўёў 7 жніўня 1864 г.: «аб іх верна-падданіцкіх пачуццях будзе даве-дзена мною да Высачайшай Яго Ім-ператарскай Вялікасці сведкі» [311.
    Рэалізуючы ідэалагічную палі-тыку ўрада мясцовыя губернатары прымушаюць памешчыкаў інвесці-раваць будаўніцтва праваслаўных храмаў у сваіх маёнтках: «па загаду Губернатара сродкі на будаўніцт-ва царквы (у в. Моўчадзь. - А. К.) у суме 2475 р. спаганяць з наваколь-ных памешчыкаў з-за незаможнасці прыхаджан і шэрагу неўраджаеў і падзяжу жывёлы» [32].
    Добраахвотнае садзейнічанне храмабудаванню аказывалі мясцовыя памешчыкі праваслаўнага ве-равызнання. Так, «памешчыкі, якія маюць нерухомую маёмасць у Мол-чадскай воласці, ахвяравалі на ўчы-ненне царквы: памешчык Стаброў-скі - ахвотна згадзіўся адвесці зямлю пад будаўніцтва цаглянага
    128
    2.1. Рэтраспектыўна-рускі стыль
    81. Будаўніцтва царквы ў в. Збляны. Фота Я. Балзункевіча пачатку XX ст.
    завода, а іншыя памешчыкі выказал! жаданне ахвяраваць патрэбную колькасць лесу» [33]. Сапраўдны стацкі саветнік В. I. Паўлаў на свае сродкі ў маёнтку Чэрніхова ў 1895 г. узводіць новую Параскеўскую царк-ву з «вельмі прыстойным іканаста-сам» [34]. Нягледзячы на гэта, да храмабудавання абавязвалі і афі-цыйныя ўлады. Напрыклад, губерн-скім начальнікам былі прыняты вы-рашальныя меры, каб прымусіць уладароў маёнтка Моўчадзь Булга-каў учыніць новую царкву [35]. Па загаду губернатара з навакольных памешчыкаў (Е. Булгака, К. Пілец-кага, ротмістра Ф. Пясецкага, абы-вацеляў Ф. Валіцкага і інш.) такса-ма былі спагнаны сродкі на будаў-ніцтва гэтай царквы [36]. За кошт памешчыцы маёнтка Воўчын Пус-
    лоўскай у 1868 г. ажыццёўлена пера-ўтварэнне Троіцкага касцёла ў царкву [37]. Пакроўская царква (1819 г.) у в. Арэхаўна будуецца сродкамі Мі-калая Юзэфа Грабніцкага. Будаў-ніцтва ў 1866 г. Духаўскай царквы ў в. Азёры фінансуе ўладар маёнтка Валіцкі [38]. У Прыбалтыцы пра-васлаўнае храмабудаванне спансі-руе мясцовае рускае купецтва [39].
    Пасля паражэння паўстання 1863-1864 гг. большая частка срод-каў, сабраных з інсургентаў у вы-глядзе штрафаў і кантрыбуцый, стала выкарыстоўвацца на пабудову цэркваў і ўтрыманне праваслаўнага духавенства. На кантрыбуцыйныя сродкі, напрыклад, узводзяцца цэрк-вы ў Сямятычах, Высока-Літоўску і шматлікіх іншых беларускіх пасе-лішчах [40]. 3 кантрыбуцыі, спагна-
    129
    Сакральна-манументальнае АОйліАства
    най з шляхты Бельскага павета ў 1863 г., вылучаецца 4000 рублёў на будаўніцтва Пакроўскай царквы ў Кобрыне |41|. Такая ж сума вылучаецца з кантрыбуцыйных сродкаў, спагнаных па Гродзенскай губерні, для будаўніцтва царквы ў Вельску і Сафійскага сабора ў Гродне [421.
    Будаўніцтва храма звычайна ад-давалася з таргоў у падрад купцам [43]. Так, сын купца другой гільдыі Н. Буткоўскі разам з падрадчыкамі Скідзельскім і А. Прэхнерам будуе храмы ў Слонімскім павеце (мяс-тэчкі Косава і Дварэц, вёскі Дабро-мысль, Івацэвічы, Мілавіды, Міжэ-рычы) [44]. Не адыходзіў у бок ад гэтай важнай ідэйна-палітычнай дзяржаўнай праграмы і расійскі ўрад, які фінансіраваў (у асноўным дадаткова) будаўніцтва храмаў (Аляк-сандра-Неўская царква ў в. Індура [45]). Непасрэдны ўдзел ва ўсталя-ванні праваслаўя ў Беларусі пры-малі і імператарскія асобы. Для ад-наўлення старажытнай праваслаў-най Праабражэнскай царквы ў Зас-лаўі імператрыца Марыя Аляксееўна ў 1860 г. ахвяравала літургічную ут-вар; у 1868 г. імператар Аляксандр II для суседняй царквы Маці Божай (былы касцёл Св. Марыі) - абраз св. Аляксандра Неўскага ў сярэбра-най аправе [46]. Яны ўсяляк пад-трымлівалі дзейнасць у гэтай галіне святароў: «Гасудар Імператар, па ўсепадданейшаму дакладу сінадаль-нага Обер-Пракурора ... усеміласці-вейша зрабіў ласку 25 лістапада сы-шоўшага года (1906 г. - А. К} на сап-рачысленне святара Мікалаеўскай царквы мястэчка Петрыкаў Мазыр-скага павета Вячаслава Якубовіча за стараннасць, якая выразілася ў схі-
    ленні прыхаджан да ахвяравання больш 30 000 рублёў на будаўніцтва храма ў названым мястэчке, да ор-дэна св. Ганны 3-й ступені» [47].
    Падрадчыкамі царкоўнага бу-даўніцтва таксама часцей ўсяго вы-ступаюць прадстаўнікі пазабела-рускіх губерняў. Так, падрад на бу-даўніцтва Крыжаўзвіжанскай царквы ў Высока-Літоўску выступав мешчанін Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Г. А. Назараў [48]. Ён жа разам з суайчыннікамі I. Завенакам, В. Хмельнікавым, I. Ці-товым бярэ падрад па кантракту 1 жніўня 1865 г. на будаўніцтва Ушэс-цеўскай царквы ў в. Вельямовічы.
    Прыкметна, што ў царкоўным будаўніцтве Беларусі значная доля належала падрадчыкам-яўрэям. Так, царква ў Мілавідах узводзіцца ў 1860-х гг. у трохгадовы тэрмін пад-радчыкамі-яўрэямі Н. Буткоўскім, Ш. Скідзельскім і А. Прэхнерам [49|. Адначасова імі заключаны кантракт на будаўніцтва шасці новых цэркваў Слонімскага павета. Аднак іх дзейнасць не заўсёды вылучалася праз-рыстасцю. Напрыклад, «пры пера-будове Раготнінскага і Рэндзінаўска-га касцёлаў у праваслаўныя цэрквы Буткоўскі меў работ на 10 000 руб. Аказаўся няспраўным падрадчыкам пры перабудове Поразаўскай царквы. Цалкам абанкруціўся няўдач-ным продажам лесу і ўтрыманнем гарэлачнага падвала» [50]. У гэтай галіне існавала вядомая канкурэн-цыя. Дастаткова відавочна гэта бач-на са скаргі А. Прэхнера, які называв сябе скульптарам, губернатару: «Ныне даведваючыся, што будаўніцтва царквы ў мястэчку Моўчадзь Сло-німскага павета часовы Слонімскі
    130
    2.2. Руска-візантыйскі напрамак
    царкоўны камітэт мае намер аддаць з падрада нейкаму яўрэю, які, па май-му меркаванню, не можа разумець абавязкі падрадчыка па будаўніцтву цэркваў, я асмельваюся пакорней-ша прасіць Ваша Правасхадзіцель-ства... зрабіць Начальнічаскае рас-параджэнне аб аддачы будаўніцтва
    гэтай царквы мне, як чалавеку, які займаецца гэтымі работамі звыш 15 год і мае патэнт аб навуках, а таксама пры пастаянных правядзеннях работ сведчанні» [51]. Таргі на будаўніцтва Міхайлаўскай царквы ў в. Гутава ў 1892 г. выіграў вілейскі купец другой гільдыі Маісей Піменаў [52].
    2.2.	Руска-візантыйскі напрамак
    Першы напрамак старажытна-рускай архітэктурнай рэтраспекцыі вызначаюць як руска-візантыйскі (візантыйскі, новавізантыйскі). Ён быў вывераны па старажытных узорах канстанцінопальскіх цэркваў, «адкуль пайшла руская нацыяналь-ная архітэктура». Менавіта візан-тыйская архітэктура «перайшла» ў першыя старажытнарускія храмы з прыняццем хрысціянства ў 988 г. Адтуль, ад «прамаці праваслаўнай царквы» Візантыі, Русь прыняла канон крыжова-купальнага і чатырох-часткавага пяцікупальнага храма. Таму ў парэформенай Расіі адзіны-мі гістарычнымі каранямі рускага нацыянальнага дойлідства ў суп-рацьлегласць пятроўскім пераўтва-рэнням і класіцызму была прынята хрысціянская архітэктура Візантыі.
    Ва ўмовах, калі дэмакратыя ад-ваёўвала ў Еўропе адну пазіцыю за другой, вяртанне расійскага сама-дзяржаўя да Візантыі сімвалізава-ла непарушную магутнасць абсалю-тысцкай манархіі як улады Божай. Пасля перамогі над Напалеонам і падаўлення снежаньскага паўстан-ня 1825 г. у архітэктурных колах уз-расло сумненне ў сучаснасці і акту-альнасці класіцызму і яго адпа-
    веднасці рускім мастацкім трады-цыям, звычкам і ўмовам жыцця. У гэтым рэчышчы ўзнікае ідэала-гічная плынь - так званае славяна-фільства, якоё абвясціла Старажыт-ную Русь сапраўдным носьбітам нацыянальнай самабытнасці і спад-чынніцай Візантыі. Ідэолагі славя-нафільства, як і адэпты «афіцыйнай народнасці», упэўнена падтрымлі-ваюць руска-візантыйскі стылявы напрамак. Як сакралізацыя ідэі ма-нархіі візантыйскі стыль быў выка-рыстаны нават баварскім каралём Людзвігам II для стварэння Трон-най залы ў 1886 г. у сваёй замкавай рэзідэнцыі Нойшванштайн.
    Звяртанне да славянскай архі-тэктурнай старажытнасці А. К. Кра-соўскі тлумачыў тым, што «візан-тыйскі стыль у сярэднія вякі не пас-пеў цалкам развіцца, што ён пакі-нуты ў зародку, і што, такім чынам, нашай уласнай дзейнасці застаецца поле для творчасці і для ўдаскана-лення тых пачаткаў» [53]. Асабліва ён прапагандаваў візантыйскі стыль для царкоўнага будаўніцтва: «Ра-манскі стыль, не паспеўшы развіц-ца, быў выціснуты ў XII ст. гатыч-ным стылем; а Візантыйскі, да якога належаць першыя храмы, уздвігну-
    131
    Сакрадьна-манументальнае лойлідства
    тыя хрысціянамі, даў пачатак формам царкоўнай архітэктуры; формы гэтыя, з разнастайнымі відазмянен-нямі, захоўваюцца дагэтуль» [54]. Напрамак характарызуецца глыбо-кім пранікненнем у гісторыка-ар-хітэктурныя аналы, замілаваннем помнікамі хрысціянскай старажыт-насці дамангольскай эпохі - ману-ментальнымі храмамі Масквы, Ула-дзіміра, Пскова, Ноўгарада.
    Аднак у адрозненне ад славяна-філаў, асобныя мастацкія колы ад-маўлялі ўкараненне руска-візан-тыйскага «імператарскага густу». Вядомы даследчык рускага дойлід-ства Л. В. Даль пісаў, што «...пада-бенства нашых цэркваў, пабудаваных у візантыйскім стылі, з сапраўдны-мі візантыйскімі храмамі - болып чым сумніўнае. ... што да стылю нашых візантыйскіх пабудоў нельга выкарыстаць эпітэта «рускі» [55].