• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    220
    2.6. Неарускі стыль
    Крыжаўзвіжанская царква ў в. Амелянец (Камянецкі р-н Брэсц-кай вобл.) - хрэстаматыйная ілюст-рацыя неарускага стылю ў драўля-ным дойлідстве. Існуючы храм пе-равезены ў 1925 г. з Яблачынскага кляштара каля воз. Белае. Зрубле-ная «ў вугал з астаткам» царква мае ў аснове крыжападобны аб’ём, які завершаны вялікім светлавым барабанам з шатровым верхам і цыбуле-падобным купалком; яго «падтрым-ліваюць» вуглавыя купалкі на ча-тырохгранных вежах. Пападоўжнай восі далучаюцца трапезная з пры-творам і пяцігранная апсіда з бака-вымі рызніцамі. Над прытворам уз-вышаецца чацверыковая званіца пад двухсхільным з паўвальмамі да-хам і цыбулепадобным купалком у завяршэнні. Сцены з бярвення прарэзаны шырокімі вокнамі з двухгранным! перамычкамі. Галоўны ўваход аформлены двухсхільным ганкам на фігурных кранштэйнах, створаных выступамі брусоў зруба.
    Асацыяцыі з драўлянымі храмамі Рускай Поўначы выклікае таксама і Пакроўская царква ў в. Асінагара-док (Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.). Храм пабудаваны ў 1856 г. на сродкі князя Ігнація Любецкага, перабуда-ваны ў пачатку XX ст. архітэктарам В. I. Струевым у неарускім стылі. Мае кананічную аб’ёмна-прастора-вую кампазіцыю: прамавугольны зруб малітоўнай залы, у агульных габарытах з ім бабінец, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Шмат’-ярусны дах над асноўным аб’ёмам завершаны высокай шатровай ве-жачкай. Прамавугольныя, «сцісну-тыя» вертыкальнымі брусамі-сцяж-камі аконныя праёмы маюць харак-
    127. Праект царквы для в. Збунін
    128. Крыжаўзвіжанская царква, в. Амелянец
    тэрны для мадэрна густы дыяга-нальны пераплёт. Уплыў царкоўнага дойлідства Рускай Поўначы пра-явіўся ў яруснасці кампазіцыі, вы-танчанасці вертыкальнай дамінан-ты з «рэпчатай» галоўкай, кантрасце аб’ёмнай масы з ажурнасцю элемен-
    221
    Сакрадьна-манументальнае дойлідства
    таў субархітэктуры. Гэта і своеасаб-лівая стылізацыя пакрыцця шатра і галоўкі так званым рускім лемехам. У архітэктуры храма няма ні-чога лішняга, нарачыстай прыга-жосці, моднай у той час узорыстасці. Гэта ўражанне падкрэслівае пастаў-леная адасоблена побач з царквой вежа-званіца. Яе ніжні чатырох-гранны пірамідалыіы ярус вымура-ваны з бутавага каменя, другі ярус-звон - драўляны, завершаны выцяг-нутым цыбулепадобным купалам з макаўкай.
    Крыжаўзвіжанская царква ў в. Га-радзішча (Крычаўскі р-н Магілёў-скай вобл.) пабудавана ў 1764 г. па фундацыі віленскага старосты графа Паца [195], рэканструявана ў неа-рускім стылі ў пачатку XX ст. Трох-зрубавы храм падоўжна-восевай кампазіцыі складаецца з прамаву-гольнага ў плане прытвора, кубічна-га аб’ёму і пяціграннай апсіды. Ас-ноўны аб’ём накрыты чатырохсхіль-ным двух’ярусным дахам з заломам, завершаным цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане і дэкарыраваным на схілах дахавы-мі кілепадобнымі вокнамі. Архітэк-тура насычана разным дэкорам, які ўключае плоскасную балюстраду ў цокальнай частцы, карнізы з суха-рыкамі і зубцамі ў завяршэнні гары-зантальна ашаляваных сцен, філян-говыя лапаткі і аркатурны пояс прытвора. Прастора малітоўнай залы і апсіды перакрыта шатровымі скля-пеннямі на ветразях. Побач з царквой размешчана пабудаваная ў 1840-я гг. у народна-этнаграфічных традыцыях драўляная званіца - чатырохслупо-вае цэнтрычнае збудаванне, накры-тае пакатым шатровым дахам.
    Казанская царква ў в. Дарагаку-пава (Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл.), узведзеная ў 1780 г. з дрэва, набыла рысы неарускага стылю ў выніку рэканструкцыі ў 1902 г. Да прамавугольнага ў плане зруба да-лучаны прытвор і пяцігранная апсі-да з бакавымі рызніцамі. Стылявую афарбоўку будынку надае чатырох-гранная вежа-званіца над прытво-рам, завершаная шатром з цыбулепадобным купалам, пакрытым леме-хавымі пласцінамі. У дэкаратыўнай аздобе выкарыстаны разныя падда-хавыя кранштэйны, карнізныя пад-зоры.
    У рэчышчы неарускага стылю ў 1902 г. пабудавана Прачысценская царква ў в. Дзівін (Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл.). Франтальны аб’ём, які дамінуе, набыў складаную зру-бавую кампазіцыю - над прамаву-гольным папярочным зрубам прытвора з кубападобнай узвышанай цэнтральнай часткай узведзены трох’ярусны васьмярык званіцы, завершаны шатром з макаўкай. Над пакатым чатырохсхільным дахам асноўнага аб’ёму надбудаваны нізкі чатырохгранны пастамент для вась-міграннага барабана, завершанага цыбулепадобным купалам. Уваход арганізаваны праз нізкі прытвор пад двухсхільным дашкам. Гарызан-тальна ашаляваныя фасады апяра-заны разнымі фрызамі і падзорамі.
    Неарускі стыль, ужо набліжаны да канструктывізму, увасобіўся ў ар-хітэктуры Успенскай царквы ў г. п. Шаркаўшчына (Віцебская вобл.), узведзенай у 1912 г. паводле праекта губернскага епархіяльнага архітэк-тара Шпакоўскага (створаны ў 1907 г.). Паводле загаду Імператарскай архе-
    222
    2.6. Неарускі стыль
    алагічнай камісіі папярэдні драўля-ны храм 1639 г. быў захаваны і пера-несены на новае месца. Храм выра-шаны аб’ёмна-прасторавай кананіч-най чатырохчасткавай кампазіцыяй: прытвор са званіцай, бабінец, малі-тоўная зала, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Асноўны аб’ём завершаны васьмігранным светла-вым барабанам, накрытым шатром з галоўкай. Чатыры грані барабана завершаны невялікімі шатрамі на трапецападобных франтонах з дыя-ганальнымі брусамі-сцяжкамі. Зва-ніца выступае на франтальным фа-садзе неглыбокім рызалітам, мае вертыкальна выцягнутыя прапор-цыі і завершана макаўкай. Прама-вугольны праём галоўнага ўвахода завершаны двухсхільнай навіссю на фігурных брусчатых кранштэйнах. У афармленні фасадаў выкарыстана разнастайная шалёўка: вертыкаль-ная - у фрызавай і цокальнай частках, гарызантальная - на цэнтральнай плоскасці. Высокія праёмы аформ-лены фігурнымі разнымі ліштвамі.
    Пабудавана ў 1792 г. як касцёл на сродкі Нясвіжскага кляштара бене-дыктынак драўляная Троіцкая цар-ква ў в. Цялядавічы (Капыльскі р-н Мінскай вобл.) (касцёл зачынены ў 1831 г., перададзены праваслаўным у 1868 г. [196]). Храм набыў рысы неа-рускага стылю ў выніку перабудовы ў 1910 г. Вырашаны цэласным пра-цяглым прамавугольным зрубам, да якога далучана пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Гарызанталь-на ашаляваныя плоскасныя фасады расчлянёны прамавугольнымі вок-намі ў разных ліштвах і лапаткамі ў прасценках, апяразаны аркатурным фрызам, дэкарыраваны крыжамі,
    васьміграннымі рамамі, рамбічнымі арнаментальнымі паясамі і інш. Але асноўны архітэктурны эфект ство-раны вышэй карніза галоўнага фасада - у вальмавы дах урэзана цэнт-ральная васьмігранная шатровая званіца і бакавыя чацверыкі з цыбу-лепадобнымі купаламі. Шматкупал-ле дапаўняюць два купалы на гранёных барабанах уздоўж вільчыка даху. Гэта надае элементарнаму ар-хітэктурнаму аб’ёму царквы маляў-нічы сілуэт, вызначаную мастац-ка-стылявую характарыстыку.
    Прыхільнік неарускага стылю У. А. Срока распрацоўвае ў 1909 г. праект манументальнай драўлянай царквы для в. Радванічы (Брэсцкая вобл.). Пры кананічнай чатырохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кам-пазіцыі яе элементы вызначаны арыгінальнай, нязвыклай трактоў-кай. Над храмам надбудаваны надз-вычай аграмадны васьмігранны Шатровы барабан, фасады расчлянёны на асобныя праслы з прамавугольным! вокнамі ў разных ліштвах і васьміграннымі люкарнамі над імі. На фоне гарызантальнай шалёўкі вылучаюцца крыжовыя разеткі, разный ліштвы вокнаў, карнізы з санд-рыкамі. Характэрна, што дойлід у анатацыі праекта выкарыстоўвае мадэрновы шрыфт.
    Неарускі стыль у мадэрнісцкай трактоўцы ўвасобіўся ў драўлянай царкве Раства Багародзіцы ў в. Плі-са (Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл.), пабудаванай ў 1905 г. [197]. Выраша-на кампактнай падоўжна-восевай трохзрубнай кампазіцыяй. Архітэк-турны эфект будынка дасягаецца дынамічным і рытмічным нарастанием да яе цэнтра трохвугольных
    223
    Сакральна-манументальнае АОйлідства
    франтонаў двухсхільных дахаў пры-твора, бабінца, малітоўнай залы, апсіды. Дамінуючым з’яўляецца цэнтральны зруб, завершаны чацве-рыковай шатровай вежачкай. Гары-зантальна ашаляваныя сцены пра-рэзаны прамавугольнымі вокнамі
    2.7.	Неараманскі стыль
    У пачатку XX ст. у сваіх архітэк-турных фантазіях дойліды робяць зацікаўлены экскурс у больш глы-бокае гістарычнае мінулае - да ма-лавядомага і таму інтрыгуючага за-ходнееўрапейскага раманскага ся-рэднявечча, ажно ў ранні феадалізм Х-ХП стст. Звяртанне да раманскай архітэктуры прадпрымае амерыканскі дойлід Г. X. Рычардсан, спалучаючы з архаічнай вобразнасцю рацыяналізм і сучасную прагрэсіўную канструк-цыйнасць. Удалым прыкладам пе-раймання архітэктуры старажытных раманскіх храмаў з’явілася царква Каарлі ў Таліне, узведзеная ў 1862-1870 гг. дойлідамі О. Хіпіусам і Р. Бернхардтам. На Украіне ў гэтым стылявым рэчышчы выкананы кас-цёл св. Клемента ў Адэсе (арх. В. Дамб-роўскі, 1893-1914 гг.). На хвалі рэва-люцыйнага рамантызму пасля 1848 г. адбываецца зварот да раманскай ар-хітэктуры ў Празе (кляштар св. Габ-рыэля, сабор св. Кірыла і Мефодзія ў Карліне, Дзяржаўны яўрэйскі музей і інш.).
    Станаўленне неараманскага сты-лю на мяжы ХІХ-ХХ стст., якое ад-бывалася ў рэчышчы мастацтва ма-дэрна і пераважна ў касцельным бу-даўніцтве, - вынік зацікаўленасці грамадства і дойлідаў доўгі час за-
    ў геаметрычна арнаментаваных ліштвах. У аздобе фасадаў выка-рыстаны квадратныя дашчатыя фі-лёнгі з дыяганальнымі рэйкавымі перакрыжаваннямі. Такая ж царква была пабудавана ў в. Забалацце (Сма-лявіцкі р-н Мінскай вобл.).
    бытай мастацкай культурай Еўропы Х-ХП стст. Імкнучыся да суровай манументальнасці, уражваючай ар-хаічнасці, дойліды выкарыстоўвалі часам дынамічна-асіметрычную кам-паноўку асэнсавана буйнамаштабных і геаметрычна спрошчаных аб’ёмаў, лапідарных архітэктурных форм. На Беларусі стыль выявіўся ў воб-разнай інтэрпрэтацыі тыпу трохне-фавай базілікі, воблік якой выклікае ўражанне спакойнай і ўрачыста-су-ровай моцы дзякуючы масіўнасці сцен архаічнай «грубай» муроўкі, маналітная цяжкавагавасць і таў-шчыня якіх падкрэслівалася вуз-кімі праёмамі арачных вокнаў-біфо-рыумаў, паглыбленымі перспектыў-нымі парталамі, абмежаваным дэко-рам. Адным з важнейшых элементаў архітэктурнай кампазіцыі становіцца магутная, часам асіметрычна па-стаўленая вежа абарончага характа-ру. Уражваючыя «раманскія» пом-нікі ўзбагацілі мастацка-стылявую палітру архітэктуры гістарызму на Беларусі.