Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
шчы пачатку XX ст., якая мела бага-тую архітэктурную спадчыну ра-манскага сярэднявечча (кляштары і касцёлы жабрацкіх каталіцкіх ор-дэнаў) [209]. У 1911 г. у Варшаве ў неараманскім стылі ўзводзіцца касцёл Якуба (арх. Сасноўскі), кас-цёл Сэрца Ісуса (арх. Ф. Маньчын-скі, 1914-1921 гг.) [210].
СТЫЛЬ
На працягу XIX - пачатку XX ст. у адпаведнасці з пераацэнкай мас-тацкіх густаў і эстэтычных поглядаў успрыманне сярэдневяковай готыкі было неадназначным. Мабыць, нія-кі іншы мастацкі стыль мінулага не абуджаў такіх гарачых спрэчак, су-пярэчлівых думак і меркаванняў. Адбылося пераасэнсаванне самога паняцця «готыка». На працягу не-калькіх стагоддзяў успрымаемая як варварская, недарэчная і дысгар-манічная, яна нечакана прымушае паглядзець на сябе як духоўна-эс-тэтычную каштоўнасць, як сінонім рамантызаванага і ідэалізаванага прыгожага. Дойліды «вызваляюць» готыку ад векавых стагнацый (яшчэ з эпохі Рэнесансу), калі вызначэнне «гатычны» было сінонімам грубага і пачварнага: «Упасі божа любую краіну ад адной думкі аб творах па-добнага тыпу (гатычнага. - А. К.), столь бясформенных у параўнанні з прыгажосцю нашых пабудоў (рэ-несансных. - А. К.), што і не заслу-гоўваюць таго, каб гаварыць аб іх больш, чым гаворана» [211]. Распаў-сюджванню цікавасці да сярэдневяковай культуры спрыялі прадстаў-нікі літаратурнай інтэлігенцыі, якія
239
Сакральна-манументальнае дойлідства
ўзрошчвалі тэндэнцыю да рэтра-спектыўнай рэабілітацыі гістарычных мастацкіх стыляў, да вяртания духу і эстэтыкі феадалізму, даўно згубіў-шага свае пазіцыі ў грамадстве. Не-ўміручы Ж. Б. Мальер у XVII ст. у сваіх п’есах меркаваў аб гатычных саборах, як «пачварах», «слядах не-вуцкіх гадоў».
Першая паэтычна-рамантычная зацікаўленасць архітэктурай готыкі з’яўляецца ў другой палове XVIII ст. з узнікненнем англійскіх пейзажных паркаў. У англійскай філасоф-ска-літаратурнай думцы XVIII ст. сцвярджаецца рамантычная ацэнка сярэднявечча і яго помнікаў, якая аказала вялікі ўплыў на ўсталяван-не рамантызму і містыцызму ў мас-тацтве. Менавіта па ініцыятыве паэ-таў і пісьменнікаў у тэты час на «туманным Альбіёне» з’яўляюцца першыя англійскія палацавыя рэзі-дэнцыі ў стылі рэтраспектыўнай го-тыкі Страўбэры-Хіл (1750 г.) і Фон-сіл-Эбі (1796-1807 гг.).
Вялікую значнасць у рэзкім пе-раломе ў адносінах да готыкі як вы-датнага эпахальнага архітэктурнага стылю і яго рэтраспектыўнага ўста-лявання ў архітэктурнай практыцы другой паловы XIX ст. мелі працы англійскіх тэарэтыкаў мастацтва Джона Рёскіна (1819-1900) і Уілья-ма Морыса (1834-1896). Вешчуны готыкі ў Еўропе, яны ўсвядомілі ў забытым «варварскім старажыт-ным мастацтве» арганічнае адзін-ства жыцця і мастацкай творчасці, адпаведнасць духоўнасці і тэктаніч-насці. Яны бачылі ў готыцы «арыс-такратычнае мастацтва для ўсіх», адчуваючы ў ёй найбольш глыбокае адлюстраванне свабоды мастацтва
і вольнасць творчай фантазіі, ня-стрыманага ніякімі кайданамі вымыслу і натхнення [212]. Дзякуючы французскаму гісторыку архітэкту-ры Віоле-ле-Дзюку (1814-1879) га-тычны стыль пачалі цаніць не только за яго дэкаратыўна-эстэтычныя якасці і сімвалічны сэнс, але і за канструкцыйную і дасканалую функцыянальнасць.
Зварот да архітэктурных форм готыкі з’явіўся праявай узрастаючай нацыянальнай свядомасці: новыя ад-носіны да гісторыі, новае маштабнае гістарычнае мысленне, якое прыму-шала асэнсоўваць сябе не толькі ў гістарычным часе, але і прасторы (праз архітэктуру). Эстэтычная думка мастацкага рамантызму развіва-лася пад уплывам трох паўстанняў супраць царызму - 1830-1831, 1848 і 1863-1864 гг. Іх паражэнне супра-ваджалася наступам дзяржаўна-ім-перскай рэакцыі, жорсткай хваляй рэпрэсій, што прывяло да вядомай сацыяльна-эстэтычнай пераарыен-тацыі мастацтва, нарадзіла ў ася-роддзі дваранства спрыяльную глебу для утапічнага рамантызму, які ідэалізаваў як свецкае, так і сак-ральнае «прыгожае мінулае». У ду-хоўным грамадскім жыцці другой паловы XIX ст. усталёўваліся раз-настайныя формы ліберальнай і на-родніцкай утапічнай свядомасці.
Першы этап станаўлення «готы-кі» ў беларускім дойлідстве (канец XVIII - першая палова XIX ст.) трэ-ба характарызаваць як творча-аса-цыятыўны, гісторыка-навукова не абаснаваны. Дойліды ўражваюцца мноствам гісторыка-архітэктурных узораў, чэрпаных з розных крыніц. Але яны не шукаюць узораў для
240
2.8. Рэтраспектыўна-гатычны стыль
стварэння цэльных ідэнтычных па-будоў, а запазычваюць характэрныя ўражваючыя дэталі і элементы, арыгінальныя кампазіцыйныя спа-лучэнні аб’ёмаў, з якіх магчыма скласці эфектную цэласць, дасяг-нуць уражання, адпаведнага патра-баванням рамантычнага густу. Не заўсёды яны задумываліся над па-ходжаннем гэтых элементаў, часам іх узнікнення, абумоўленасцю ма-тываў, што прыводзіла да з’яўлення архітэктурных твораў, не заўжды стылёва цэльных, але цалкам арыгі-нальных і непаўторных. Запазыча-ныя з розных крыніц архітэктурныя матывы перапляталіся ў фантазіі аўтараў у арыгінальны архітэктур-на-стылявы сімбіёз. Гэта была архі-тэктура выдуманая, яе мэтай было стварэнне эфекта нечаканасці і вы-падковасці, уражання змрочнай та-ямнічасці, рамантычнай настальгіч-насці.
У 1810-1830-я гг. гучаць першыя заклікі аб патрэбе навукова даска-налага вывучэння помнікаў мінула-га і іх інвентарызацыі [213]. Пасту-пова захапленне вывучэннем пом-нікаў старажытнасці, і готыкі ў пры-ватнасці, становіцца паўсюдным у Еўропе, асабліва ў Англіі (Ланглэй, Джэймс Эсэкс, Вартан). Выдатныя альбомы архітэктурных літаграфій пачынае выдаваць з 1839 г. англі-чанін Джозэф Нэш. У беларускае архітэктурнае асяроддзе малюнкі Дж. Нэша прыўносіць віленскі архі-тэктар Балеслаў Падчашынскі, сын вядомага педагога і тэарэтыка архі-тэктуры Віленскага універсітэта Караля Падчашынскага (1790-1860) [214]. Б. Падчашынскі сам працуе над вывучэннем роднай спадчыны
і ў архітэктурнай практыцы засноў-ваецца на моднай гатычнай стара-жытнасці Дж. Нэша (інтэр’еры палаца С. Галіцына ў Старой Вёсны ў Польшчы, 1859-1862 гг. [215]).
Высокую ацэнку гатычнай архі-тэктуры далі нямецкія даследчыкі першай паловы XIX ст. У Германіі прыгажосць і веліч гатычнага мас-тацтва пачынае адкрываць для сябе інтэлігенцыя ўжо ў другой палове XVIII ст. У 1771 г. выдаецца сачы-ненне «заклятага ворага блытаных гатычнах пабудоў» I. В. Гётэ, у якім ён пераацэньвае гэта магутнае мас-тацтва, выяўляючы гармонію і чыс-ціню яго форм, «глыбокія суадносі-ны праўды і прыгажосці» [216]. Вя-лікі Г. Гейне таксама ўсхваляў веліч і магутнасць сярэдневяковага гатычнага дойлідства, «якое здолела нават каменнем авалодаць настоль-кі, што яно з’яўляецца нам у пры-відным натхненні, так што і гэты цвярдзейшы матэрыял становіцца выразнікам хрысціянскага спіры-туалізму» [217]. Віктор Гюго піша раман, у якім услаўляецца самы дас-каналы з гатычных храмаў - сабор Парыжскай Маці Божай. I мноства архітэктараў ажыццяўляюць палом-ніцтвы ужо не ў Італію, а ў Фран-цыю і Германію. Менавіта так наступал! рускія «пенсіянеры» таго часу (Бенуа-айцец, Разанаў, Кракау і інш.) і некаторыя беларускія дойліды (Б. Падчашынскі і інш.). Да свайго магутнага нацыянальна-гатычнага сярэднявечча звяртаюцца і самі французскія дойліды («кафедральны стыль»), якія ўпэўнены, што «гіста-рычныя помнікі, якімі пакрыта французская зямля, выклікаюць здзіў-ленне і зайздрасць культурнай Еўро-
241
Сакральна-манументальнае лойлідства
пы» [218]. «Нявольнікам» готыкі быў вядомы англійскі архітэктар сярэдзі-ны XIX ст. Дж. Г. Скот - аўтар шарагу праектаў рэтрагатычных храмаў.
«Полымя» віктарыянскай готы-кі ахапіла і архітэктуру Паўночнай Амерыкі пасля грамадзянскай вай-ны 1861-1865 гг. На працягу ўсяго XIX - пачатку XX ст. узмацняюцца і пашыраюцца культурныя сувязі паміж народам! розных краін. Квіт-нее англаманія - сталі моднымі арыстакратычныя ваяжы ў Лондан і Парыж з мэтай далучэння да жы-ватворнай крыніцы еўрапейскай бу-даўнічай культуры.
У Расіі архітэктары пераходзяць рубікон класіцызму і падхопліваюць усеагульнае захапленне готыкай таксама ў другой палове XVIII ст. «Гатычны густ» уражвае нават саму імператрыцу Кацярыну II, якая над уплывам гэтага пачынае ствараць Царыцынскі палацава-паркавы ансамбль у Падмаскоўі (арх. В. I. Ба-жэнаў, 1775-1785 гг.), «псеўдаготы-ка» якога стала моднай ва ўсім палацава-сядзібным будаўніцтве імперыі [219]. Сваё афармленне ра-мантычны рэтраспектыўна-гатычны стыль набывае ў Расійскай імперыі ў 1830-я гг. [220]. Яскрава і своеасаб-ліва ён увасабляецца першапачат-кова ў архітэктуры падмаскоўных сядзіб, напрыклад Марфіна (арх. М. Д. Быкоўскі). Усю глыбіню пера-мен, якія адбыліся ў архітэктуры, адлюстраваў катэдж імператара Мі-калая I, узведзены ў духе англійскай готыкі ў 1827-1829 гг. у пецяргоф-скай Александры! (арх. А. Менелае, мает. Д. Б. Скоці). У гатычнай даўніне архітэктарамі Бернардам і Гіпіусам будуецца ў Пецярбургу евангеліцкі
шпіталь з царквой. У гэтым стылі ў 1902 г. вядомым архітэктарам Л. М. Бенуа праектуецца вакзал ў Пецяргофе [221]. У 1840-1860-я гг. рамантычная стылізацыя «пад го-тыку» ўкараняецца праз касцельнае будаўніцтва далёка на ўсход Расій-скай імперыі. Вядомыя рускія дой-ліды ўзводзяць: Г. А. Басэ - «гатыч-ныя» кірхі ў Барнауле (1857-1861 гг.) і Томску (1857-1859 гг.), Г. С. Вяр-шынін - касцёл у Омску (1876 г.), I. Ф. Тамулевіч - у Іркутску (1881-1884 гг.) і шмат іншых.
Перайманне сярэдневяковай го-тыкі і раманскай архітэктуры было ўласціва і для Прыбалтыкі, якая мела такія яркія ўзоры сапраўднай старажытнай готыкі, як касцёлы св. Ганны і бернардзінцаў у Вільне [222]; гарадская ратуша ў Рызе (арх. Бейн). У гатычным гусце ў 1889 г. узводзіць жылы дом у Таліне (вул. Тынісмягі, 10) архітэктар Р. Вількен.
Пераацэнка гатычнай архітэкту-ры на Беларусі праходзіла ў склада-най і супярэчлівай барацьбе класі-цызму і рамантызму яшчэ з другой паловы XVIII ст. Менавіта з готыкай звязана найбольш ранняя пра-ява не прагматычнага і утылітарна-га, а паэтычнага і рамантычнага погляду на архітэктуру. Ідэалізацыя і мадэрнізацыя гатычнай архітэкту-ры зусім натуральна для XIX - пачатку XX ст. з-за відавочнага ўпад-ку архітэктуры класіцызму і адсут-насці новага стылю, а эклектычныя будынкі відавочна ўступаюць веліч-ным збудаванням мінулага. Зварот да ўзвышана духоўнай архітэкту-ры, якая ўражвае эмацыянальна, з’явіўся рэакцыяй на мяшчанска-казённы класіцызм мікалаеўскага