Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
140. Петра-Паўлаўскі касцёл, в. Жупраны. Агульны выгляд і інтэр’ер
255
Сакральна-манументальнае Аойлідства
раважна ў рэтраспектыўна-барочным стыл і. Над у ваходам на трайну ю аркаду ўзнесены хвалістыя хоры (рысы барока) з невялікім арганам у той жа самай мастацка-стылявой трактоўцы.
Прыкладам арганічнага вяртан-ня да готыкі з’яўляецца Крыжаўзві-жанскі касцёл у в. Уселюб (Нава-грудскі р-н Гродзенскай вобл.), зму-раваны ў 1433(89) г. па фундацыі канюшага Вялікага княства Літоў-скага А. Неміровіча. 3 1576 па 1642 г. аддадзены Мікалаем Радзівілам пад кальвінскі збор, пасля зноў пера-асвячоны ў касцёл. У выніку рэстаў-рацыі ў пачатку XX ст. помнік архі-тэктуры готыкі набыў трох’ярусную шатровую вежу-званіцу (васьмярык на двух чацверыках), таксама выра-шаную ў гатычных формах. Магут-ныя сцены змураваны ў гатычнай канструкцыйнай тэхніцы з гладкай цэглы на фундаменце, выкладзеным з валуноў, і былі ўмацаваны контрфорсам! (захаваліся на галоўным
2.9. Неагатычны стыль
Найбольш магутнай праявай паэтычна-рамантычнага погляду на архітэктуру мадэрна Беларусі трэба лічыць неаготыку [253]. Усеагуль-нае захапленне менавіта гэтым сты-лявым напрамкам вызначалася па-наваннем з сярэдзіны XIX ст. у эстэ-тычнай думцы катэгорыі «маляўні-часць». Рускі крытык У. В. Стасаў характарызуе будынкі ў неагатыч-ным стылі пераважна як маляўні-чыя, дэкаратыўныя: «Гэты від архі-тэктуры, які падаецца мастакамі ў выглядзе прыгожага аб’екта, існуе толькі для забавы ў некаторых пабу-
фасадзе). Плоскасць галоўнага фасада завершана спічастым крапава-ным нішамі шчытам з фіяламі. Унутры памяшканні былі перакры-ты гатычнымі зорчатымі скляпен-нямі (абваліліся ў час пажару ў другой палове XVI ст.) і асвятляліся праз стральчатыя вокны. У тоўшчы сцяны галоўнага фасада зроблены вітыя ўсходы на хоры і паддашак.
Касцёл у г. Чэрыкаў (Магілёў-ская вобл.) быў узведзены ў стылі рэтраспектыўнай готыкі ў 1856 г. з цэглы на месцы папярэдняга драў-лянага храма 1792 г., фундаванага Валадковічам [251].
Часта назіраецца афармленне інтэр’ераў у «готыцы» касцёлаў, вы-кананых у іншым стылі. Напрыклад, Ганнінскі касцёл у в. Лунна (Мас-тоўскі р-н Гродзенскай вобл.), узведзены ў формах класіцызму ў 1782 г., у 1895 г. насычаецца ўнутры сям’ю драўлянымі алтарамі ў стылі рэт-распектыўнай готыкі [252].
довах, прызначаных для дэкору садоў, як успамін аб архітэктуры варварскіх готаў...» [254]. Шырока-маштабнае распаўсюджванне стылю неаготыкі, безумоўна, знаходзілася ў рэчышчы польскага культурнага рамантызму. Беларусь у выніку гі-старычнага лёсу, не прайшла ў сва-ім культурным развіцці гатычнай стадыі архітэктуры. Таму зварот да неаготыкі не меў спрадвечна нацыя-нальных вытокаў. Затое для Поль-шчы аб’ектам архітэктурна-раман-тычнай пажадлівасці з’яўлялася ме-навіта сярэдневяковая готыка, як
256
2.9. Неагатычны стыль
сімвал усталявання каталіцкага хрысціянства ў краіне і Еўропе. Вяр-танне да форм готыкі было спробай вярнуць будаўнічаму мастацтву пры-цягальнасць, зачараванне і экзатыч-ную эмацыянальнасць. Рамантычная мода на англійскую готыку ў разна-стайнасці мастацкіх з’яў на мяжы ХІХ-ХХ стст. мела найбольш адчу-вальнуюі шырокамаштабную рэалі-зацыю і была злучана з ідэалізацыяй сярэдневяковага мастацтва. На наш погляд, перавага гатычнага стылю ў тэты час была не толькі данінай модзе на архітэктурную Англію, але і задавальненнем настальгічнага жа-дання аднавіць стыль, які не «прагу-чаў ва ўсю моц» на Беларусі з-за па-навання візантыйскага ўплыву на манументальную архітэктуру яе ран-няга сярэднявечча.
Пачатак XX ст. - час узвядзення буйнейшых «гатычных» сабораў у Беларусі. У суседняй Польшчы так-сама разгортваецца касцельнае бу-даўніцтва ў духе неаготыкі: касцёл пад Жэшавым (арх. С. Аджывольскі, 1902 г. [255]), Дабжэхаве (арх. Ц. Та-лоўскі, 1888-1892 гг.). Намаганні наблізіцца да стварэння «стылю ан-глійскай готыкі» ажыццяўляюць у 1890-я гг. буйны маскоўскі дойлід Ф. В. Шэхтэль (асабняк на Спірыдо-наўке ў Маскве, 1893 г.), А. А. Гваз-дзіцкі (касцёл Раства Багародзіцы ва Уладзівастоке, 1907-1914 гг.) і інш. Гатычную афарбоўку атрымліваюць вуліцы Прагі (дабудова кафедраль-нага сабора св. Віта і Петра-Паўлаў-скага касцёла, касцёлы Людмілы і Пракопа, Ланнаў палац і інш.). У пачатку XX ст. правадыром неа-готыкі ў Англіі стаў выдатны архі-тэктар Дж. Г. Скот.
Вырашальную ролю ў станаў-ленні гэтага напрамку касцельнага будаўніцтва адыгралі польскія дой-ліды, асабліва прадстаўнікі варшаў-скай архітэктурнай школы: А. Ідж-коўскі, Ф. Яшчалд, В. I. Нэйман, X. Марконі, Ц. Талоўскі. Апошні на-ват выдае цэлы альбом сваіх літа-графаваных узорных праектаў кас-цёлаў у неагатычным стылі [256]. Яго авангардныя неагатычныя пра-екты ляглі ў аснову будаўніцтва ў пачатку XX ст. касцёлаў у Львове і Цярнопалі. Таленавіты, ярка інды-відуальны архітэктар X. Марконі ад-крывае для сябе заходняе сярэднявечча і шырока выкарыстоўвае набор гатычных архітэктурны форм -стральчатыя аркі, контрфорсы, трохлістнікі, «ружы», завостраныя шпілі і фіялы. У сваёй творчасці ён «выпраўляе» спадчыну сярэднявечча, пераасэнсоўвае і перарабляе яе ў адпаведнасці з авангарднымі ідэйна-мастацкімі патрабаваннямі часу. 3 польска-літоўскай дыяспа-рай з сасланых за палітычныя вы-ступленні пасяленцаў-палякаў ка-таліцкага веравызнання звязана касцельная неаготыка Дальнеўсход-няга і Сібірскага рэгіёнаў імперыі [257]. Неагатычны стыль у касцель-ную архітэктуру Беларусі прыўнося-цьдойліды: Л. У. Вітан-Дубейкаўскі, які атрымаў адукацыю ў Акадэміі архітэктуры ў Парыжы (касцёл у в. Відзы); К. Вайцэхоўскі (касцёл у в. Васілішкі), У. А. Срока (капліцы ў вёсках Грандзічы, Лыскава); Плот-нікаў (касцёл у г. п. Вялікая Берас-тавіца) і інш. Асвойваючы архітэк-турную спадчыну мінулага, яны выбіралі найбольш эстэтычна каш-тоўнае і актуальнае, не абмяжоў-
257
Сакральна-манументальнае дойлідства
валіся знешнім узнаўленнем форм і дэкору, а шукалі новыя кампазі-цыйныя, прасторавыя і канструк-цыйна-тэктанічныя заканамернасці. Выдазеныя ў Прыбалтыцы і Поль-шчы альбомы праектаў храмаў на падставе ўзораў заходнееўрапейскай архітэктуры служылі для губерн-скіх архітэктараў базай праектаван-ня як прыходскіх, так і філіяльных касцёлаў і капліц.
Але сцвярджэнне стылю неаго-тыкі адбываецца не столькі праз за-пазычанне, колькі праз авангарднае інтэрпрэтаванне сярэдневяковых архітэктурных форм, праз пошук інтуітыўнай вобразнай асацыятыў-насці. Менавіта ў формах сярэдне-вяковай готыкі, арганічна звязанай з узвышанымі ідэаламі і духоўнас-цю хрысціянства, дойліды знахо-дзяць неабходную гнуткасць і шмат-варыянтнасць сродкаў формаўтва-рэння, маляўнічасць, спалучаную з містычным, нястрымным імкнен-нем увысь. У неагатычнай архітэк-туры найбольш ярка і выразна пра-явілася дынамічнасць архітэктурнай кампазіцыі - у вертыкалях, у нарас-танні рытмаў стральчатых ніш і акон-ных праёмаў, ступеньчатых контр-форсаў і спічастых шпіляў (Петра-Паўлаўскі касцёл у Бабруйску). Часам у вертыкальны pyx архітэк-туры ўключалася і круглая скульптура. Выкарыстоўвалася надзвычай рэдкая, найбольш складаная гатыч-ная канструкцыя - аркбутаны, але хутчэй не як канструкцыйны, а аса-цыятыўны элемент (касцёл у в. Гер-вяты, праект касцёла на Залатой Горцы ў Мінску, 1912 г.). Адна з найбольш яркіх асаблівасцей неагатычнай архітэктуры - выкарыстанне
«дзікага» каменя для мастацкай вы-разнасці будынка (Казіміраўскі касцёл у в. Ліпнішкі, рэканструкцыя касцёла ў Браславе, касцёл у в. Стайкі). Але пры гэтым дойліды не здолелі дасягнуць сярэдневяковай аблегча-насці архітэктуры гатычнага сабора, перамагчы цяжкасць канструкцый-нага матэрыялу. Як выключэнне гэ-тых якасцей дасягнуў Р. I. Клейн у архітэктуры універсальнага ма-газіна «Мюр і Мэрыліз» у Маскве (1906-1908 гг.) дзякуючы выкары-станню жалезабетоннага каркаса, які «апрануў» у старажытную га-тычную «вопратку».
На мяжы ХІХ-ХХ стст. дойлі-дам надакучыла вар’іраваць кампі-лятыўнымі гатычнымі формамі на аснове кананічнай храмавай базі-лікі. У адрозненне ад рэтраспектыў-най готыкі XIX ст., на пачатку XX яны адыходзяць ад канонаў сімет-рычна-ўраўнаважанай аб’ёмнай кам-пазіцыі і шырока выкарыстоўваюць дынамічную асіметрыю, пераважна шляхам асіметрычнага размяшчэння вертыкальнай дамінанты - вежы-званіцы (касцёл у в. Воўчкавічы Мінскага павета, збудаваны з чыр-вонай цэглы ў 1904 г.; не захаваўся). На жаль, новыя пошукі дойлідаў у інтэрпрэтацыі касцельнага канону, як і ў праваслаўі, не набылі падтрым-кі сярод духавенства. Першапачат-ковы праект каталіцкага храма ў в. Міжэрычы (Зэльвенскі р-н Гро-дзенскай вобл.) архітэктара У. А. Срокі (снежань 1905 г.) з авангарднай асі-метрычнай кампазіцыяй быў адхі-лены. Але сама гэтая з’ява знамя-нальна пошукамі дынамічна-асі-метрычнай касцельнай дэкампазі-тыўнасці: ён нетрадыцыйна паставіў
258
2.9. Неагатычны стыль
вежу-званіцу ля бакавога правага фасада, у кутку трансепта [258].
У найбольш сінтэтычных і су-цэльных неагатычных касцельных манументах у адзіным архітэктур-на-стылявым рэчышчы трактавала-ся і аздоба інтэр’ера. Гатычная базі-ліка з’яўлялася вельмі «спрыяль-най» для сходу вялізнай колькасці вернікаў, чыя ўвага натуральным чынам засяроджвалася на алтары, звычайна драўляным разным. Формы готыкі ўвасабляліся і ў амбонах.
Сярод моцных эстэтычных уз-дзеянняў, запазычаных з гатычнага мастацтва, - вітражнае асвятленне залы храма. Яно з’яўлялася не толь-кі правадніком радаснага фізічнага святла, але і сімвалізавала святло хрысціянскага веравызнання, адпа-вядаючы теалагічнай праграме ка-таліцкай царквы. Вясёлкавым ззян-нем вітражы адухаўлялі мураваную плоць працяглых базілік у форме лацінскага крыжа, давяршалі і да-паўнялі грандыёзную сістэму веліч-най архітэктурнай кампазіцыі (кас-цёл у в. Старыя Васілішкі Шчучын-скага р-на Гродзенскай вобл.).
Цікавая з'ява культавай архітэк-туры Беларусі пачатку XX ст. - ін-тэрпрэтацыя гатычнай архітэктонікі ў драўляным касцельным дойлідстве. У ім культывуецца тая ж трохнефа-вая базілікальная двухвежавая структура храма з яскрава выяўленай вертыкальнай архітэктурнай кампа-зіцыяй (касцёлы ў вёсках Забрэжжа Валожынскага p-на Мінскай вобл. і Паланэчка Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.).