• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    Раўбіцкі касцёл - помнік архі-тэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Манументальны аднанефа-вы з капліцамі каля алтара будынак на магутным бутавым цокалі. Га-лоўны фасад фланкіраваны трох’-яруснымі васьміграннымі вежамі з шатровымі завяршэннямі. Высокі шмат’ярусны атыкавы франтон па-між імі падкрэслівае форму страль-чатага ўваходнага партала з ганкам з часанага каменя. У дэкоры галоў-нага фасада выкарыстаны накладный трох’ярусныя пілоны з перакі-нутымі паміж імі стральчатымі броў-камі. Над парталам - круглы аконны праём у выглядзе гатычнай «ружы». Рытм бакавых фасадаў ствараецца чаргаваннем магутных контрфор-саў і стральчатых аконных праёмаў з фігурнымі дубовымі пераплётамі і вітражамі. Багацце раскраповак, вітражоў надае фасадам дэкара-тыўна-каларыстычную выразнасць. Элементы архітэктурнага дэкору (карнізы, ліштвы, абломы) выраша-ны спрошчана. Прастора інтэр’ера перакрыта стральчатым скляпен-нем на падпружных арках з люнета-мі. Распор скляпення ўтрымліваюць бакавыя пілоны, якія адпавядаюць вонкавым контрфорсам. Пры ўва-ходзе на двух квадратных у сячэнні слупах размешчаны хоры, якія звя-заны з залай лесвіцай усходняй вуг-лавой вежы. Алтарная частка інтэр’-ера асветлена вялікім стральчатым акном. У архітэктуры раўбічскага касцёла ўвасобілася адна з харак-тэрных рыс рэтраспектыўна-гатыч-нага стылю - ігнараванне канструк-цыйных будаўнічых заканамернас-цей сярэдневяковага стылю. Дойлід перш за ўсё зацікаўлены эмацыя-
    250
    2.8. Рэтраспектыўна-гатычны стыль
    137. Рэтрагатыч-ныя касцёлы: Петра-Паўлаўскі, в. Гожа, і св. Мацвея, в. Раўбічы
    У цэнтры в. Гожа (Гродзенскі р-н) размешчаны невялікі Петра-Паўлаў-скі касцёл, будаўніцтва якога было начата ў 1862 г. з бутавага каменя. Дазвол на заканчэнне будаўніцтва Гродзенскае губернскае праўленне дало ў 1865 г. [247]. Вясковая святыня апяразана нізкай мураванай агароджай з брамай, выкладзенымі з таго ж мясцовага бутавага каменя, пасадкамі дрэў. Збудаваны ў стылі рэтраспектыўнай готыкі. Сваю сакральную прыналежнасць дэманст-руе галоўным фасадам - трыма крыжам! над цэнтральным двухсхіль-ным шчытам і шатрамі бакавых (васьмярык на чацверыку) вежаў. Іх
    нальнай выразнасцю, рамантычнай узнёсласцю архітэктурнага вобраза -якасці, якія ў сярэдневяковай готы-цы дасягаліся аблегчанасцю будаў-нічых канструкцый, а не надзвычай магутнымі і масіўнымі сценамі, вя-лізнымі архітэктурнымі плоскас-цямі.
    спічастыя (рысы готыкі) завяршэнні надаюць яму дынамічны сілуэт, вер-тыкальную кампазіцыйную накіра-ванасць. Вось сіметрыі франтальнага фасада выразна падкрэслена высо-кім і вузкім стральчатым перспек-тыўным парталам, які аб’ядноўвае сваёй прафіляванай і пабеленай ар-
    251
    Сакральна-манументальнае лойлІАСтва
    кай прамавугольны ўваходны праём і акно хораў. Над парталам эфектна размешчана ляпная і пабеленая вы-ява «Усёбачнае вока» - сонечныя прамяні графічна разыходзяцца па фактурнай бутавай муроўцы. Аса-цыяцыі са старажытнай саборнай готыкай выклікаюць стральчатыя нішы і іх спічастае абрамленне, ар-катурны фрыз. Немудрагелістым спалучэннем адкрытай ружовай бутавай муроўкі і белых атынкаваных элементаў дэкору дасягнута кала-рыстычная выразнасць.
    Крыжаўзвіжанскі касцёл у Мін-ску на Кальварыйскіх могілках па-будаваны ў 1839-1841 гг. архітэкта-рам Кабылінскім з цэглы па фунда-цыі абывацелькі з Ігуменскага навета Ганны Паўлікоўскай на месцы папярэдняга драўлянага храма, ра-забранага ў 1830 г. [248]. Быў адноў-лены ў 1899 г. Як і належыць палом-ніцкаму храму гэтага тыпу, ён раз-мешчаны на вяршыні могілак - вы-кладзены мураванымі плітамі пад’ём
    да яго павінен быў увасабляць шлях Хрыста на Галгофу - да месца свайго ўкрыжавання. Помнік архітэктуры рэтраспектыўнай готыкі: аднанефа-вы з невялікім трансептам і прама-вугольнай апсідай храм пад высокім двухсхільным дахам. На галоўным фасадзе выступае двух’ярусная ча-тырохгранная пад двухсхільным дахам званіца. У яе першым ярусе -стральчаты ўваходны партал, другі ярус вылучаны стральчатым ак-ном-біфорыумам і акном-ружай над ім. Бакавыя фасады расчлянёны стральчатымі вокнамі ў ліштвах. У дэкоры выкарыстаны рэльефныя крыжы.
    «Гатычны» Троіцкі касцёл (Свя-тога Роха, Залатагорскі) у Мінску ўздымаецца на Залатой горцы каля перакрыжавання пр. Незалежнасці з вул. Казлова. Першы Троіцкі касцёл быў пабудаваны з дрэва каралём Ягайлам, але 14 жніўня 1409 г. ён згарэў. Пасля закрыцця парафіяль-ных набажэнстваў у касцёле даміні-
    138. Крыжаўзві-жанскі касцёл, Мінск
    252
    2.8. Рэтраспектыўна-гатычны стыль
    канцаў 19 ліпеня 1832 г. ксёндз Ма-тэвуш Ліпіц перанёс службу ў невя-лікую капліцу на Залатой горцы, якая з 1842 г. стала парафіяльным касцёлам [249]. Нягледзячы наўціск каталіцкага жыцця і забарону нова-га касцельнага будаўніцтва, біскуп Адам Вайткевіч 6 ліпеня 1861 г. здо-леў атрымаць дазвол на пабудову новага мураванага касцёла, які быў узведзены за тры гады (1861-1864 гг.) па праекту акадэміка Пецярбург-скай Акадэміі мастацтваў М. Сівіц-кага, кіраваў будаўнічымі справамі ксёндз Ф. Гарбачэўскі. Цвінтар каля касцёла быў абнесены драўлянай агароджай з мураванай брамай, вы-рашанай у адзіным стылі з храмам. Святыня стаяла сярод зеляніны на адкрытым пляцы, удалечыні ад бу-дынкаў, і не пакідала сучаснага пры-крага ўражання цеснаты. Вакол раз-мяшчаліся могілкі (існавалі з 1796 г., у 1893 г. закрыты ўладамі). Касцёл перажыў страшэнныя нягоды, але выстаяў. Пры ім ксяндзом Сенчы-коўскім была заснавана знакамітая Школа арганістаў. Напачатку XX ст. касцёл ужо не ўмяшчаў усіх пара-фіян, таму ствараецца праект і камі-тэт па будаўніцтве новага касцёла. Але задуманы вялізны неагатычны касцёл перашкодзіла ўзвесці Першая сусветная вайна. Касцёл выра-шаны аднанефавым аднавежавым, прамавугольным у плане аб’ёмам з пяціграннай апсідай і бакавымі сак-рысціямі; накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над апсідай. Га-лоўны фасад завершаны двух’ярус-най чатырохграннай шатровай ве-жай-званіцай; вуглавыя ступеньчатыя контрфорсы завершаны невялікімі фіяламі. Уваход мае выгляд высока-
    139. Троіцкія касцёлы, г. Мінск і в. Косава
    253
    Сакральна-манументальнае АойлІАСТва
    га спічастага партала з акном-ружай над ім. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі вокнамі і контрфорсамі ў прасценках, апя-разаны карнізам і фрызам. Цэнт-ральны неф і апсіда перакрыты цы-ліндрычнымі скляпеннямі з распалубкам!, нартэкс - крыжовым. Сцены крапаваны пілястрамі, аб’яднанымі карнізам. Начынне касцёла (алтар, амбон, хоры) таксама было выкакана ў гатычных формах з дрэва і па-фарбавана пад мармур. Над галоў-ным алтаром быў змешчаны стара-жытны абраз Маці Божай з Ісусам у металічнай аправе; бакавы правы алтар з цудатворнай скульптурай святога Роха, паабапал якой постаці святых Міхала і Габрыэля; бакавы левы алтар святога Антонія з фігу-рамі святых Лукаша і Яна. Спакой і веліч каталіцкай літургіі супра-ваджала гучанне аргана на хорах. Вокны дэкарыраваны арнаменталь-нымі вітражамі.
    Троіцкі касцёл у г. Косава (Іва-цэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.) пабуда-ваны ў 1878 г. на сродкі парафіян і прамыслоўца В. Пуслоўскага. Пом-нік архітэктуры рэтрагатычнага сты-лю вырашаны аднанефавым прама-вугольным у плане аб’ёмам з ніжэй-шай пяціграннай апсідай з дзвюма сакрысціямі. Галоўны фасад адз-начаны чатырохграннай шатровай вежай-званіцай, крапаваны трайной стральчатай аркатурай і прарэзаны акном-ружай у прафіляванай стральчатай арке. Такой формы аркай і стромкім двухсхільным вімпергам вылучаны ўваход у храм. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны сту-пеньчатымі контрфорсамі, страль-чатымі вокнамі з вітражамі.
    Фасады французскіх гатычных сабораў былі пазбаўлены той эк-зальтаванай напружанасці форм і празмернай накіраванасці нямец-кіх гатычных фасадаў у вышыню. Падкрэсліваючы ў ярусе парталаў арыентацыю фасада па восі і заваст-раючы франтон цэнтральнага з іх, французскія архітэктары пераносілі вертыкальны акцэнт на бакавыя вежы фасада, надаючы вокнам і аркам выцягнутыя стральчатыя формы і максімальна ўцягваючы ў вышыню скразныя праёмы вежаў. У цэнтры фасада, як правіла, размяшчала-ся акно-ружа, якое гарманізавала і стрымлівала вертыкальны pyx ар-хітэктурных форм, надаючы ім цэн-трабежны характар.
    Асобную, не вельмі шматлікую групу складаюць бязвежавыя, пра-мавугольныя ў плане каталіцкія культавыя пабудовы - пераважна капліцы. Франтальныя фасады та-кіх будынкаў, як правіла, расчлянёны вертыкальна выцягнутымі піляст-рамі або контрфорсамі, якія падпі-раюць двухгранны шчыт даху.
    Велічнасцю сваіх мае і лёгкасцю ажурнага архітэктурнага дэкору, урачыстай прасторай нефаў з узлё-там скляпенняў, натхнёнай эмацыя-нальнасцю форм уражвае Петра-Паўлаўскі касцёл ў в. Жупраны (Аш-мянскі р-н Гродзенскай вобл.), які пачаў будавацца з 1854 г. па фунда-цыі графа А. Чапскага. Неўзабаве будаўніцтва было спынена і сконча-на толькі ў 1875 г. [250]. Архітэктура манументальнага будынка мае вы-разныя рысы рэтраспектыўна-га-тычнага стылю. Уражанне гран-дыёзнасці ўзмацняецца размяшчэн-нем храма на ўзвышанай пляцоўцы
    254
    2.8. Рэтраспектыўна-гатычны стыль
    ў цэнтры вёскі. Аб’ёмна-прасторавы выгляд касцёла даволі спрошчаны -накрыты двухсхільным дахам цаг-ляны паралелепіпед, да якога з фран-тальнага боку далучаецца вежа. Але кантрастнае спалучэнне вялізных фасадных плоскасцей са стральча-тымі вокнамі, блендамі і нішамі, ажурнымі аркатурнымі паясамі і фрызам, спрошчаным карнізам з га-радкамі і асабліва цёплая чырво-на-вохрыстая колеравая гама бу-дынка (спалучэнне высакаякаснай цаглянай і бутавай муроўкі з атын-каванымі архітэктурнымі абломамі) аказвае ўражлівае ўздзеянне на ўс-прыманне вернікаў. Стрыманы га-тычны рух уверх дасягаецца высокім, амаль падкарнізным размяшчэннем спічастых вокнаў, рытмічным нарастанием вертыкальна выцягнутых ні-шаў на вуглавых пілонах галоўнага фасада і іх завяршэннем гранёнымі шатровымі фіяламі. Вертыкальнаму руху падпарадкавана тэлескапічная трактоўка вежы-званіцы, шацёр верхняга васьміграннага яруса, які ўзносіць да неба лаканічны лацінскі крыж. Франтальны фасад па баках вежы завершаны прамавугольным атыкам. Вуглы карабля храма і вежы крапаваны лапаткамі з арачнымі стральчатымі нішамі, завершаны дэ-каратыўнымі фіяламі. Унутры шэсць магутных гранёных слупоў у вы-глядзе выцягнутага пучка акруглых абломаў падзяляюць залу храма на тры нефы. Цыліндрычнае і крыжо-выя скляпенні мацуюцца на папя-рочных і падоўжных падпружных арках, якія пакрыты паліхромнай размалёўкай, кесонамі з ляпнымі разеткамі і гатычнымі нервюрамі. Касцельнае начынне выканана пе-