Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
242
2.8. Рэтраспектыўна-гатычны стыль
часу, яго жорсткую рэгламентацыю. Як пісаў А. К. Талстой:
«В мои года хорошим было тоном Казарменному типу подражать, И четырем или шести колоннам Вменялось в долг шеренгою торчать Под неизменным греческим фронтоном...»
Звяртанне да готыкі, эстэтычная каштоўнасць якой прызнаецца для ўсіх часоў і народаў, абумоўлівалася панаваннем у грамадстве сентымен-тальна-рамантычнага светапогляду. Да пачатку XIX ст. сярэдневяковая готыка ўжо мела нейкую гістарыя-графію, аднак яе рамантычная кан-цэпцыя больш вылучаецца не наву-кай, а літаратурнымі коламі грамад-ства, дзякуючы чаму яна праіснава-ла амаль да пачатку XX ст. Менавіта рамантычная літаратура таго часу праслаўляла сярэдневяковую готы-ку, стварыла вакол яе асаблівы арэол ідэальнага архітэктурнага стылю. У 1830-я гг. цікавасць да готыкі вы-клікаюць раманы Вальтэра і В. Скота, апошні з якіх, па словах М. В. Го-галя, «першы абтрос пыл з гатычнай архітэктуры і паказаў свету ўсе яе годнасці» [223]. Грамадскую заці-каўленасць готыкай прадэманстра-ваў і надрукаваны ў 1831 г. раман В. Гюго «Сабор Парыжскай Божай Маці», у якім шэдэўр архітэктуры прадстае ўвасабленнем часу, выні-кам працы тысячагоддзяў. П. Я. Чаа-даеў бачыў у гатычным дойлідстве цудоўную праяву магутнасці чала-вечага розуму, якому было прысу-джана ў манументах «узвысіцца да велічы самой прыроды» [224]. За ім М. В. Гогаль захоплена ацэньвае го-тыку як такую з’яву, «якой яшчэ ні-колі не нараджаў густ і ўяўленне ча-лавека» [225]. Вялікі пісьменнік ад-
даваў перавагу гатычнай архітэк-туры яшчэ і таму, што «яна болей дае разгула мастаку» [226].
Агульнапрынятай гатычная рэт-распекцыя становіцца ў другой па-лове XIX ст. Зацікаўленасць готыкай абумоўлівалася панаваннем у эстэтычным мысленні катэгорыі ма-ляўнічасці, адпавядала сентымен-тальна-рамантычнаму светапогляду грамадства, настальгіі па дэкара-тыўнасці, старажытнай архітэктур-на-стылявой чысціні. Беларуска-польскі паркабудаўнік А. Іджкоўскі пісаў: «Сярод паркаў англійскіх са-праўды бачым многа пабудоў гатыц-кіх,... але пабудовы гэтыя яшчэ далёкія ад сапраўднай зграбнасці прапорцый, якую з часам пры ўдас-каналенні безумоўна дасягнуць маг-чыма» [227]. Прычынамі шырока-маштабнай гатычнай рэмінісцэнцыі з’явіліся вялікая гібкасць і варыянт-насць сродкаў і прыёмаў форма-ўтварэння, маляўнічасць гатычнага будынка, незалежнасць нястрымна-га вертыкальнага парыву і, безумоў-на, рамантычныя мары новай эпохі капіталізму. Вяртанне да готыкі зусім не патрабавала бяздумнага запазы-чання і капіравання, а заклікала ўдыхнуць высокамастацкія прын-цыпы сярэдневяковай будаўнічай культуры ў паміраючае мастацтва. Шматлікія папрокі рэтраспектыў-най готыкі ў кампілятывізме абса-лютна няслушныя, бо мы не зной-дзем аналогій ці падабенства ні на Парыжскі, ні Рэймскі саборы, ні на якія-небудзь іншыя архітэктурныя шэдэўры заходнееўрапейскага ся-рэднявечча.
У выніку сваёй «сцэнічнай» дзейнасці готыка выступае як фан-
243
Сакральна-манументальнае дойлідства
тастычнае, святочнае, у нейкай сту-пені гратэскнае архітэктурнае мас-тацтва. Асаблівасці і магчымасці стральчатай аркі - базавага элемента стылю - нарадзілі эстэтычнае ўсведамленне накіраванасці асноў-ных архітэктурных элементаў бу-дынка ў вышыню.
Рэпертуар архітэктурных форм на раннім этапе аднаўлення стылю быў дастаткова сціплым і абмяжоў-ваўся аркай стральчатай абмалёў-кі, контрфорсамі, востраканцовымі шпілямі і фіяламі, ступеньчатымі шчытамі, высокімі дахамі. 3 развіц-цём гісторыка-архітэктурнай навукі тэты арсенал значна пашырыўся. Вытокамі натхнення для праектан-таў становяцца шматлікія цудоўна ілюстраваныя выданні архітэктур-ных альбомаў і атласаў. На выкары-станні альбомных узораў менавіта і базіраваўся творчы метад дойлідаў. Мастацкая выразнасць дасягалася і за кошт высакаякаснай цаглянай муроўкі, «замшэлых» вапнавых блокаў, абліцовачных матэрыялаў. Рэтраспектыўная готыка мела ін-шыя канструкцыйныя асновы, чым сапраўдная гатычная архітэктура, узяўшы ад апошняй толькі некато-рыя элементы дэкору і шырока вы-карыстоўваючы стральчатую арку як дэкаратыўны элемент. Магчымасці стральчатага скляпення, прынцып унутранай узаемасувязі і ўзгодне-насці ўсіх частак будынка былі вы-карыстаны дойлідамі для стварэння грандыёзнага і велічнага архітэк-турнага інтэр’ера, афарбаванага асаблівым, эмацыянальна ўзвыша-ным тонам.
Пашырэнню гатычна-стылявой рэтраспекцыі ў касцельнай і пала-
цава-сядзібнай архітэктуры Бела-русі спрыяла нацыянальна-куль-турная самасвядомасць шляхецтва. Для Польшчы другой паловы XIX ст. гэта мела асаблівую значнасць, таму што грамадска-палітычныя катак-лізмы і рэаліі патрабавалі новых спосабаў нацыянальна-групавой ін-дэнтыфікацыі ва ўмовах Расійскай імперыі. Адным з іх, хоць, безумоўна, і другарадным, была архітэктура. Крах свабодалюбівых надзей і ілю-зій пасля паражэння паўстанняў 1830-1831, 1848 і 1863-1864 гг. афар-баваў рамантызаванай марай усе бакі культурнага і інтэлектуальнага жыцця грамадства. Зварот да готы-кі - гэта своеасаблівая форма ад-маўлення, а ў пэўных выпадках і за-вуаліраванага палітычнага бунту. Для беларускіх палякаў готыка з’яўлялася сінонімам іх лацінскай культуры, сувяззю Польшчы з За-хадам, супрацьстаяннем візантый-скай культуры мясцовага права-слаўнага насельніцтва. Арыентацыя на готыку, як на магутнае ўвасаб-ленне каталіцкай сакральнасці, была натуральная для пераважнай боль-шасці землеўласнікаў, спрадвеку латынізаваных і акаталічаных. Не-выпадкова першыя «гатычныя» па-будовы з’явіліся не ў сталіцах, а ў загарадных палацава-сядзібных рэ-зідэнцыях арыстакратыі, у іх «анг-лійскіх» парках. Землеўласнікі і буржуа, якія вандравалі па Еўропе, навязвалі архітэктарам гатычны мастацка-стылявы дыктат, планіру-ючы свае рэзідэнцыі, сядзібна-пар-кавыя ансамблі. Адносіны да готыкі становяцца своеасаблівым крытэ-рыям для вызначэння культурна-эстэтычнай арыентацыі дойліда ці
244
2.8. Рэтраспектыўна-гатычны стыль
заказчыка, сведкам далучэння да агульнапрынятага добрага густу. Заходнехрысціянскія храмы сібір-скага і дальнеўсходняга рэгіёнаў ім-перыі ў другой палове XIX ст. былі выкананы ў традыцыях польскай рэтра- і неаготыкі, ідэйна-мастацкі і рэлігійна-сімвалічны змест якой выражаў нацыянальна-канфесійную прыналежнасць пасяленцаў і пера-сяленцаў, ссыльнага кантынгенту.
Палітычна-ідэалагічнымі мер-каваннямі абумоўлена і будаўніцтва палаца ў Косаве, бо размешчаны ён непадалёку ад гістарычнай сядзібы Касцюшкаў ва ўрочышчы Мерачоў-шчына (Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Менавіта ў такой «садружнасці» ад-люстраваў абедзве сядзібы польскі мастак-краязнаўца Н. Орда ў другой палове XIX ст. [228]. Гэта была цу-доўная магчымасць задаволіць не толькі натуральнае эстэтычнае па-чуццё сродкамі архітэктуры, але і далучыцца да нацыянальнай гісто-рыі, а значыць, і авеяць сваю рэзі-дэнцыю аўрай і водарам мінуўшчы-ны - адчуць галасы далёкіх продкаў.
Звяртанне да сярэдневяковай готыкі было цесна звязана са сцвяр-джэннем канцэпцыі нацыянальна-га архітэктурнага стылю ў шэрагу еўрапейскіх краін. Гэта тэндэнцыя перш за ўсё выступае яшчэ ў XVIII ст. у Вялікабрытаніі. Выдатны англійскі архітэктар-гатыст Дж. Г. Скот, вядо-мы як стваральнік пратэстантска-га касцёла св. Мікалая ў Гамбургу, сцвярджае адраджэнне «готыкі» «як часткова рэлігійнае, так і част-кова патрыятычнае» ў сваёй кнізе «Recollection», выдадзенай у 1879 г. На канціненце нацыянальны тэў-тонскі характар гатычнай архітэк-
туры сцвярджаецца ў Германіі. Народна-патрыятычная семантыка французскай рамантычнай готыкі («стыль трубадур») адзначаецца ў 1770 г., калі яна становіцца вельмі папулярнай у тэатральных дэкара-цыях, паркавай архітэктуры, кніж-най графіцы. У адным з рапартаў французскаму каралю ў 1831 г. да-кладаецца: «Гістарычныя помнікі, якімі пакрыта французская зямля, выклікаюць здзіўленне і зайздрасць культурнай Еўропы... Францыя не павінна быць пазбаўлена гэтай вы-датнай часткі сваёй славы» [229]. Выступаючы ў кожнай краіне як сімвал нацыяналізму, «готыка», па сутнасці, набывае інтэрнацыянальны характар. У Францыі яна такой і лі-чылася сучаснікамі, як сімвал свое-асаблівага інтэрнацыяналізму, люд-скога братэрства, дэмакратызацыі і рэвалюцыйнага ўздыму: «...яе прын-цыпам з’яўляецца эмансіпацыя сва-боды, духа яднання і садружнасці ў адчуваннях цалкам родасных і цал-кам народных. З’яўляецца мяшчан-скай і, да таго ж, з’яўляецца французскай, англійскай, нямецкай» [230].
Шырокамаштабнае распаўсюдж-ванне гатычнага рэтраспектывізму на Беларусі, безумоўна, знаходзіла-ся ў рэчышчы і польскага нацыя-нальна-культурнага і рэлігійна-ка-таліцкага рамантызму (першая «гатычная» пабудова ў Польшчы з’явілася яшчэ ў 1764 г.). Вядома, што барацьба з крыжакамі і адсут-насць цесных сувязей з Захадам і ўсім каталіцкім светам былі пры-чынамі таго, што архітэктурная готыка на сярэдневяковай Беларусі не атрымала шырокага распаўсюдж-вання і з’явілася тут у рудыментар-
245
Сакральна-манументальнае дойлідства
ным выглядзе толькі ў другой пало-ве XV ст., набыўшы палкам свое-асаблівую трактоўку. Для Беларусі, якая з-за гістарычнага лёсу не пра-йшла ў сваім архітэктурным развіц-ці стадыі готыкі, вобразная рэстаў-рацыя гэтага сярэдневяковага сты-лю не была зваротам да спрадвечна нацыянальных вытокаў. I калі Цэнт-ральная і Заходняя Еўропа была «засеяна» помнікамі гатычнай даў-ніны, якія служылі натхнёнымі ра-рытэтамі для пераймання, то на Бе-ларусі такіх амаль не было. Але было пажадана ўвасобіць нацыянальную свядомасць па падабенству «адука-ванай Еўропы».
Затое для Польшчы гэта было натуральным і зразумелым, бо з’яў-лялася ў вызначанай меры зваротам да ўласнага нацыянальнага мінулага і велічы яго архітэктурных шэдэў-раў. Папярэднікамі новай стылявой з’явы былі польскія архітэктары X. Айгнер і С. Саракоўскі. Да інтэр-прэтаванага гатычнага формаўтва-рэння звяртаецца жывая і творчая думка, напружаная інтэлектуальная праца іх суайчыннікаў: Ш. Б. Цуга, Я. Ліндсэя, Я. Кубіцкага, L Графа. Усе яны індывідуальна і дастатко-ва адвольна трактавалі гатычныя формы не толькі ў залежнасці ад сваёй творчай манеры, але і ў адпа-веднасці з тым ці іншым этапам развіцця гэтай рамантычнай галіны архітэктуры. Праектаванне асноў-най масы каталіцкіх касцёлаў ажыц-цяўлялася ў Віленскай духоўнай кансісторыі, дойліды якой пераваж-на былі выхадцамі з Польшчы. Натуральна, што ў гэтай галіне бу-даўніцтва цалкам пануе польская архітэктурная школа, нягледзячы