Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
Асацыяцыі з раманскімі сабора-мі выклікае архітэктура Іаанаўскага касцёлаў в. Мсцібава (Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл.), пабудаванага ў 1910-1919 гг. з чырвонай цэглы на сродкі парафіян. Уражанне спакой-най і суровай магутнасці храма ствараюць масіўныя сцены, прарэ-заныя вузкімі арачнымі акенцамі, магутныя чатырохгранныя вежы, абмежаванасць краповак. Зыходзя-чы з сярэдневяковых прататыпаў, кампазіцыя будынка сфарміравана сістэмай простых стэрэаметрычных аб’ёмаў, маналітная цэласнасць якіх амаль не парушаецца крапоўкамі. Храм вырашаны традыцыйнай для раманізму двухвежавай базілікай з трансептам, трохграннай апсідай і дзвюма сакрысціямі. Галоўны заходи! фасад трохчасткавы: па цэнтры прарэзаны вялікай высокай страль-чатай нішай і завершаны двухслойным спічастым шчытам, па баках уздымаюцца высокія двух’ярусныя вежы з фігурнымі шатрамі-ківо-рыямі. У кожнай частцы ўваходны арачны праём, над цэнтральным з якіх - акно-трыфорыум. Бакавыя фасады расчлянёны лучковымі праёмамі ў два ярусы, у прасцен-ках - стральчатыя контрфорсы. Імі ўмацаваны вуглы вежаў, трансепта і апсіды. У інтэр’еры нефы перакры-ты цыліндрычнымі нервюрна-зорча-тымі скляпеннямі. Архаічнасць ар-хітэктурнай рэмінісцэнцыі падкрэс-ліваюць бутавая агароджа касцель-нага цвінтара і брама-званіца ў выглядзе трыумфальнай аркі з пад-вешаным пад ёй звонам.
Касцёл ў неараманскім стылі быў хутка ўзведзены ў 1911 г. у г. Смар-гонь (Гродзенская вобл.). Зруйнава-
234
2.7. Неараманскі стыль
ны ў Першую сусветную вайну. Уяў-ляў сабой магутную трохнефавую двухвежавую базіліку з трансептам. Сілуэт храма фарміравалі дзве ча-тырох’ярусныя чатырохгранныя шат-ровыя вежы буйных прапорцый (вы-шыня 30 м) і трохвугольны франтон паміж імі. Галоўны ўваход быў вы-лучаны арачным парталам са стылі-заваным вімпергам і акном-ружай над ім. Архаічны выгляд храму надавала кантрастнае спалучэнне невялікіх арачных вокнаў з вяліз-нымі фасаднымі плоскасцямі. Вер-хнія ярусы вежаў адкрываліся вя-лікімі вокнамі-біфорыумамі з га-дзіннікамі над імі. Элементы архі-тэктурнай пластыкі выкладзены высакаякаснай муроўкай з чырво-най цэглы.
На плане лацінскага крыжа ў не-араманскім стылі гродзенскі архі-тэктар У. А. Срока ў 1906 г. стварае праект касцёла для в. Ялуўка (Поль-піча) [206]. Трохнефавы карабель храма пераходзіць у пяцігранную апсіду з бакавымі сакрысціямі. Га-лоўны фасад узносіцца цэнтральнай званіцай са спічастым шатром, да якой па баках дабудаваны паўкруг-лыя вежачкі - характэрны элемент раманскай архітэктуры. Над уваход-ным парталам - акно-ружа, дэкор абмежаваны аркатурнымі фрызамі і броўкамі арачных аконных праё-маў і ніш. Апсіду традыцыйна за-вяршае лёгкая шатровая сігнатурка. Прасценкі паміж вокнамі-біфорыу-мамі на бакавых фасадах і вуглы храма ўмацоўваюць ступеньчатыя контрфорсы. Крылы трансепта за-вяршаюць двухгранныя шчыты, прарэзаныя вокнамі-біфорыумамі. Унутраную прастору перакрываюць
133. Праект касцёла для г. Смаргонь
перакінутыя паміж шасцю слупамі крыжовыя скляпенні.
Касцёл Дзевы Марыі ў пае. Аль-бярцін (Гродзенская вобл.) пабуда-ваны ў 1920-х гг., пасля захопу Слоніма польскім войскам, па пра-екту маёра Сланаша як гарнізонны храм пры казармах. Помнік архітэк-туры неараманскага стылю ўзведзе-ны ў адкрытай цаглянай муроўцы з выкарыстаннем жалезабетону. У прасторавай кампазіцыі прамаву-гольнага ў плане аб’ёму пад высокім двухсхільным дахам дамінуе чаты-рохгранная вежа, якая завершана пшілем. Высокі цокаль і шырокая лесвіца галоўнага ўвахода выкладзены з вапняковых блокаў. Уваход вылучаны перспектыўным парталам. Плоскасныя фасады расчлянё-ны стральчатымі аконнымі праёма-мі. Унутраная прастора дзвюма па-
235
Сакральна-манументадьнае △ойлілства
рамі слупоў падзелена на тры нефы: центральны перакрыты люстраным скляпеннем, бакавыя - прафілява-нымі плафонамі.
Да выразных твораў культавай архітэктуры мадэрнізаванага раман-скага стылю трэба аднесці касцёл Маці Божай Ружанцовай у цэнтры мястэчка Радунь (зараз вёска ў Во-ранаўскім р-не Гродзенскай вобл.), вымураваны з бутавага каменя і цэглы ў 1929-1933 гг. будаўніком А. Бейкам паводле праекта архітэк-тара Я. Бароўскага. Помнік архітэк-туры вырашаны па канону буйна-маштабнай трохнефавай двухвежавай базілікі з трансептам і пяціграннай
134. Праект касцёла для в. Ялуўка
апсідай; нартэкс вынесены перад га-лоўным фасадам у самастойны нізкі аб’ём. У складанай шматпланавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі да-мінуюць дзве тэлескапічныя шмат’-ярусныя, расчлянёныя гарызан-тальнымі паясамі вежы. Іх дынамічны вертыкальны рух, бакавыя ступень-чатыя контрфорсы-сценкі, цыркуль-нае акно на франтальнай плоскасці,
глыбокі стральчаты ўваходны партал выклікаюць «гатычныя» асацыяцыі, але канкрэтныя дэкаратыўна-выяў-ленчыя элементы стылю адсутніча-юць ці маюць высокую ступень сты-лізацыі. Архітэктура тут простая толькі на першы погляд. Геаметры-заваныя формы складана кампану-юцца, ускладняюцца, вар’іруюцца, дапаўняюцца дысананснымі эле-
236
2.7. Неараманскі стыль
135. Неараманскія касцёлы: Маці Божай Ружанцовай, в. Радунь, і Крыжаўзвіжанскі, в. Нагорнае
Toe ж адбываецца з пластыкай і фактурай - гладкім атынкаваным сценам супрацьстаіць каларыстыч-на насычаная абліцоўка элементаў архітэктурнай пластыкі часанымі вапняковымі плітамі. У архітэктуры касцёла распрацавана характэрная для мадэрна тэма супастаўлення абстрактных геаметрычных форм -куба, цыліндра, квадрата і кола. Зала перакрыта цыліндрычным скляпен-нем на падпружных арках, апсіда -гранёнай конхай. Інтэр’ер упрыго-жаны ансамблем высокамастацкіх стукавых алтароў з элементам! ра-кайльнай арнаментыкі і скульптурным стафажам.
Запозненыя авангардныя пошу-кі мадэрна з прыцягненнем элемен-таў раманскага стылю вызначыліся ў архітэктуры касцёла Бязгрэшнага
ментамі. У аснове архітэктурнага вы-рашэння - геаметрызаваныя аб’ёмы, разнастайнай канфігурацыі вокны ў плоскіх ліштвах, шырокія лапаткі.
Зачацця Дзевы Марыі у в. Ідолта Міёрскага раёна Віцебскай вобласці (1939 г.). У парушэнне канона ката-ліцкага храма яго кампазіцыя мае
237
Сакральна-манументальнае дойлідства
дынамічна асіметрычную пабудову: у прамавугольны ў плане аб’ём з франтальнага боку ўрэзана чаты-рохгранная шатровая вежа. Яе ўраў-наважвае гарызантальная стужка аркатурнай галерэі ўздоўж фасада. Характэрна і фактурная колеравая насычанасць архітэктуры - у муроў-цы ніжняга яруса выкарыстаны шлі-фаваны камень-валун, верхняга -белая цэгла.
Ушэсцеўскі касцёл у в. Праза-рокі (Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл.) пабудаваны ў неараманскім стылі ў 1907 г. на месцы папярэдняга храма, які згарэў у 1892 г. [207]. Пера-дадзены вернікам 29 ліпеня 1989 г. Трохнефавы базілікальны храм з пя-ціграннай апсідай і сакрысціямі па яе баках накрыты двухсхільным да-хам з вальмамі над алтарнай част-кай. Вось сіметрыі галоўнага двух-вежавага фасада вылучана ўваход-ным праёмам і трыма высокімі арачнымі вокнамі над ім. Карнізныя паясы расчляняюць плоскасць фасада і вежаў на ярусы. У інтэр’еры плоская столь размалявана ілюзор-нымі кесонамі, над уваходам - хоры.
На паўднёвай ускраіне в. Нагор-нае (Клецкі р-н Мінскай вобл.), каля могілак, у 1933-1936 гг. з цэглы пабудаваны касцёл - помнік архітэк-туры неараманскага стылю. Адна-нефавы аднавежавы храм з квадрат-най у плане апсідай і бакавымі сакрысціямі. Высокі цокаль вылу-чаны цаглянай цягай. Асноўны прамавугольны ў плане аб’ём накрыты двухсхільным дахам, які з боку галоўнага фасада прарэзаны двух’-яруснай чацверыковай вежай з арач-нымі праёмамі і шатром (не захаваў-ся). 3 боку апсіды на вільчыку даху
пастаўлена скразная чацверыковая вежачка. Галоўны фасад завершаны двухсхільным шчытам, вылучаным у цэнтры шырокім стральчатым уваходным парталам, фланкірава-ным круглымі люкарнамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны ча-тырма высокімі арачнымі аконнымі праёмамі і пілонамі ў прасценках. У апсідзе высокі арачны аконны праём, над ім - круглая люкарна. Вуглы аб’ёмаў дэкарыраваны чаты-рохграннымі пінаклямі. У інтэр’еры неф перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі. Атынкаваныя сцены расчлянёны пілястрамі, над нартэк-сам - хоры, адкрытыя ў неф трох-пралётнай аркадай.
У такіх жа вуглаватых аб’ёмных формах быў збудаваны на мяжы ХІХ-ХХ стст. касцёл у в. Гарбачэва (Расонскі р-н Віцебскай вобл.). Двух-вежавы храм меў неараманскую ар-хітэктурна-стылявую трактоўку, ас-ноўнай архітэктурнай тэмай якой быў арачны праём вокнаў і экседраў. Архаічны выгляд храму надае му-роўка з часанага каменя. Невялікі галоўны алтар вырашаны ў стылі неакласіцызму ў выглядзе двухка-лоннага з антаблементам абрамлен-ня абраза.
Рэдкі выпадак увасаблення неараманскага стылю ў праваслаўным дойлідстве - Сергіеўская царква ў в. Лескавічы (Шумілінскі р-н Віцеб-скай вобл.) [208|. Храм пабудаваны на мяжы ХІХ-ХХ стст. Яго ману-ментальная кампазіцыя ўключае прытвор з надбудаванай над ім ча-цверыковым ярусам званіцы, куб малітоўнай залы, нізкую трохгран-ную апсіду з бакавымі рызніцамі. Асноўны элемент дэкору - аркатур-
238
2.8. Рэтраспектыўна-гатычны стыль
ны фрыз, выкананы ў буйной ар-хаічнай трактоўцы. Раманскай ар-хаічнасцю вылучаецца і ўваходны партал. На раманскім архітэктур-ным арсенале ў 1910 г. збудавана і цагляная Успенская царква ў Ві-дзах (Браслаўскі р-н Віцебскай вобл.).
Неараманскі стыль набыў рас-паўсюджванне ў архітэктуры Поль-
2.8. Рэтраспектыўна-гатычны
У рэтраспектыўнай полістыля-вой архітэктуры Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст. асаб-ліва пашырыўся напрамак, заснава-ны на паслядоўнай арыентацыі на асновы формаўтварэння сярэдневя-ковай готыкі. Яшчэ на мяжы XVIII-XIX стст. усю Еўропу, а разам з ёй і Беларусь, літаральна апанавала спа-чатку цікавасць, а ў канцы XIX ст. -і бязмежная прыхільнасць да ся-рэдневяковай готыкі, захапленне яе храмавымі і замкавымі шэдэўрамі. Готыка захапляла дойлідаў яшчэ і таму, што як стыль не была навязана з архітэктурай антычнасці, Адра-джэння і надакучлівага класіцыз-му. У рускай архітэктуры гэтага часу існавала дастаткова трывалая пры-хільнасць «западнікаў» да готыкі, якая ўвасабляла ў сабе ўяўленне аб еўрапейскім дэмакратызме. I са-праўды, у 1830-х гг. у Францыі пры-знанне готыкі было раўназначным прызнанню Ліпеньскай рэвалюцыі, а класічнае мастацтва, якое ахоўва-ла Акадэмія, з’яўлялася сімвалам кансерватызму; гатычны густ у тэты час становіцца адной з форм лібе-ральнай эклектыкі на палітычнай падставе.