Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
130. Неараманскія касцёлы: св. Сымона і Алены, Мінск, і Крыжаўзвіжанскі, Вілейка
229
Сакральна-манументальнае дойлідства
па малюнках мастака з Піншчыны Францішка Бруздовіча (1861-1912) [203|. У 1970-я гг. зроблены новыя вітражы, якія ўвасаблялі алегорыі пяці мастацтваў, а таксама люстры з медзі (мастак Г. Вашчанка). Мура-ваны алтар быў выкананы паводле праекта вядомага мастака-скульп-тара Ота.
У забудове цэнтральнай плошчы г. Вілейка (Мінская вобл.) дамінуе манументальны гмах Крыжаўзвіжан-скага касцёла, пабудаванага ў 1906-1913 гг. паводле праекта архітэктара Аўгуста Клейна. Мастацка-стыля-вая трактоўка вобраза каталіцкай святыні спалучае кампазіцыйныя прынцыпы і дэкаратыўныя формы сярэдневяковай раманскай архітэк-туры. Авангардная трактоўка кана-нічнай трохнефавай базілікі з разві-тым трансептам увасобілася ў асі-метрычнай пастаноўцы вышыннай чатырохграннай вежы не ў цэнтры, а з боку галоўнага фасада. Яе спі-часты шпіль з’яўляецца апафеозам яруснага нарастания аб’ёмаў ад йіз-кіх сакрысцій і пяціграннай апсіды да карабля нефаў. Аналагічная асі-метрычная кампазіцыя галоўнага фасада, дасягнутая зрушэннем з па-доўжнай восі вежавага аб’ёму, выка-рыстана ў Петра-Паўлаўскай кірхе ў Маскве (арх. В. А. Косаў, 1902-1903 гг.). Плоскасныя сцены расчля-нёны ступеньчатымі контрфорсамі. Архітэктурныя абломы перспектыў-нага ўваходнага партала, вімперга над ім, ліштваў раманскіх вокнаў-біфорыумаў і стральчатых праёмаў высокатэхнічна выкананы з фігур-най лякальнай цэглы. Цёплую кала-рыстычную палітру збудавання ствараюць вохрысты колер адкры-
тай цаглянай муроўкі, чырвоная да-хоўка, белая тынкоўка аркатурных ніш. Уражанне надзейнай стацыянар-насці будынку забяспечвае магут-ны цокаль, выкладзены абчасанымі вапнавымі блокамі. Размалёўка ін-тэр’ера арабескавым арнаментам не адпавядала суровай вонкавай архі-тэктуры храма і больш знаходзілася ўрэчышчы візантыйскага мастацтва.
У суровых формах неараманска-га стылю ў 1907-1909 гг. узведзены мураваны касцёл Сэрца Ісуса ў в. Ілля (Вілейскі р-н Мінскай вобл.). Адна-нефавы бязвежавы храм. Да асноўна-га прамавугольнага ў плане накры-тага двухсхільным дахам аб’ёму да-лучаны нізкая паўкруглая апсіда і кубападобнае крыло трансепта з боку паўднёва-ўсходняга фасада. Галоўны фасад расчлянёны двух-ступеньчатымі контрфорсамі на тры часткі, у цэнтры - галоўны ўва-ход, вырашаны арачным праёмам з парталам і аркатурным абрамлен-нем. Фасад завершаны двухгранным шчытам, у тымпане якога - тры арачныя нішы і люкарны, аб’яд-наныя аркай. Бакавыя таўшчынёй 1 м сцены рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і контрфорсам! ў прасценках. Архітэктур-ны дэкор (ліштвы праёмаў, карпіз, русты) выкананы цаглянай муроў-кай, якая вылучаецца на фоне ар-хаічнай муроўкі сцен з вапнавых блокаў.
Каля Замкавай тары на рынка-вай плошчы г. Браслаў (Віцебская вобл.) некалі існаваў драўляны касцёл, які, паводле мясцовага падания, быў злучаны з ёю патайным пад-земным ходам. Першы ваявода ві-ленскі Манівід (памёр каля 1424 г.)
230
2.7. Неараманскі стыль
з дазволу вялікага князя Вітаўта за-лажыў у Браславе касцёл Маці Бо-жай і фундаваў на яго «зямлю верную і борці з сенажацямі, азёрамі і людзьмі... і дзесяціну з пашаў браслаўскіх і опескіх... і карчму ў месьце браслаўскім... і возера Цно... і прыклаў яшчэ дзесяціну з дрысь-вяцкага двара і Обалі» [204]. У апошнія гады XV ст. пры намесні-ку браслаўскім Юрыі Зяновічы (па-мёр у 1499 г.) «з Божага дапушчэння касцёл той згарэў». Паводле інвен-тарнага вопісу 1554 г., у горадзе на вул. Вялікай, што ўздоўж воз. Дры-вяты, размяшчаўся касцёл, існаваў кляштар. Чарговы храм быў спалены И мая 1794 г. падчас захопу Браслава рускім войскам. На праця-гу 30 гадоў набажэнствы адбываліся ў пуні. Існуючы зараз касцёл Раства Дзевы Марыі пабудаваны ў 1824 г., у 1897 г. капітальна перабудаваны.
Касцёл - помнік архітэктуры неа-раманскага стылю. Трохнефавая ба-зіліка, падоўжны прамавугольны ў плане аб’ём накрыты двухсхіль-ным дахам. Стракаты сілуэт галоў-нага фасада фарміруюць вуглавыя пінаклі са шпілямі і высунутая на-перад ярусная шатровая вежа-зва-ніца - вертыкальная дамінанта агульнай кампазіцыі, да якой вядзе выкладзены з буйных вапняковых блокаў лесвічны каскад. Элементы архітэктурнай пластыкі - пінаклі, арачныя парталы бакавога і галоў-нага ўвахода, падкарнізная аркатура, ступеньчатыя контрфорсы. Круглый люкарны і разеткі вымураваны чырвонай цэглай, што з ружовай бу-тавай муроўкай сцен утварае цёп-лую каларыстычную гаму. У муроў-цы сцен выкарыстаны мясцовы
прыём так званай «браслаўскай ма-заікі» - спалучэнне колатых бута-вых камянёў з канцэнтрычнымі і арнаментальнымі мазаікамі з ма-ленькіх каменьчыкаў па вапнавым растворы.
Зала асветлена высокімі бакавы-мі арачнымі вокнамі, алтарная част-ка - вялікім круглым акном-ружай. Стылізаваны пад барока драўляны алтар вырашаны ўзнятым на высокі пастамент чатырохкалонным порці-кам з крапаваным антаблементам, дэкарыраваны пазалочанай арна-ментальнай разьбой па дрэве ў вы-глядзе аканту. У цэнтры алтара раз-меіпчаны абраз Маці Божай Брас-лаўскай, паміж канеліраванымі калонамі - скульптуры апосталаў. Твор мастацтва драўлянай разьбы -амбон. На хорах устаноўлены арган. Вельмі іпанаваны абраз Багародзі-цы, які, паводле падання, адзіны за-хаваўся пасля пажару 1832 г., што нашчэнт знішчыў кляпітар базыль-ян на востраве воз. Неспіш.
Касцёл Божага Цела ў в. Іказнь (Браслаўскі р-н Віцебскай вобл.) пабудаваны ў 1901-1905 гг. з вапняковых квадраў і цэглы. Помнік архі-тэктуры неараманскага стылю. Дойліду ўдалося стварыць вобраз сярэдневяковага раманскага сабо-ра. Базілікальны храм вырашаны ў масіўных архітэктурных формах. Галоўны фасад фланкіруюць дзве магутныя шатровыя вежы, паміж якімі - плоскасць фасада з двух-схільным шчытам з «ружай» па цэнтры. Характэрна выкарыстанне контурных і фрызавых аркатур, ступеньчатых контрфорсаў, трыфо-рыума над магутным арачным ува-ходным парталам.
231
Сакральна-манументальнае дойлідства
131. Неараманскія касцёлы: Божага Цела, в. Іказнь, і Сэрца Ісуса, в. Слабодка
Сярод забудовы в. Слабодка Брас-лаўскага раёна Віцебскай вобласці (былая Заверж) дамінуе магутны гмах касцёла Сэрца Ісуса, узведзенага ў 1901-1906 гг. з цэглы [205]. Касцёл уяўляе сабой кананічную трохнефа-вую двухвежавую базіліку з апсідай, трансептам і сакрысціямі. Дынаміч-ны сілуэт галоўнага фасада фарміру-юць дзве высокія пяціярусныя вежы з вострымі шатровымі вярхамі і па-раўнальна невялікая фасадная плос-касць цэнтральнага нефа паміж імі. Сцены прарэзаны паўцыркульнымі, лучковымі і круглымі аконнымі праймам! з вітражамі. Над галоўным уваходам і на фасадных плоскасцях трансепта размешчаны вялікія вок-ны-ружы. Усе сцены раскрапаваны ступеньчатымі контрфорсамі, якія на бакавых фасадах злучаны з дэка-ратыўнымі аркбутанамі. Уваходы вырашаны ў выглядзе аднатыпных парталаў з паўцыркульнымі праёма-мі. У пластычным вырашэнні касцёла шырока выкарыстаны ордэрныя элементы раманскай архітэктуры: аркатурныя паясы, нішы, калонкі з капітэлямі раслінных формаў. Сцены і скляпенні алтарнай часткі раз-маляваны арнаментам.
Формы раманскай архітэктуры рудзіментарна прыўносяцца ў сферу польскага каталіцкага храмабу-давання аж да 1940-х гг. У в. Пяршаі (Валожынскі р-н Мінскай вобл.) у 1933 г. намаганнямі графа В. Тыш-кевіча і ксяндза Петраша быў уз-ведзены манументальны Юр’еўскі касцёл. Архітэктура кананічнай двухвежавай базілікі заснавана на спалучэнні вялікіх фасадных плос-касцей з вузкімі шчылінападобнымі арачнымі аконнымі праёмамі, аб’-
232
2.7. Неараманскі стыль
яднанымі на франтальным фасадзе ў трыфорыумы. Асацыяцыі з сярэд-нявеччам выклікаюць трохпралёт-ная аркада-галерэя перад уваходам, спрошчаная трактоўка апяразваю-чых абломаў (аркатурныя фрызы, карнізы, паясы), аскетычна-канструк-цыйны, пазбаўлены архітэктурнага дэкору інтэр’ер.
КасцёлАдшуканняСвятогаКры-жа ў г. п. Астравец (Гродзенская вобл.) пабудаваны ў 1910-1911 гг. на ка-
132. Неараманскія касцёлы: Адшукання Святога Крыжа, г. п. Астравец, і Троіцкі, в. Росіца
таліцкім цвінтары (вул. Ленінская, 7). Урачыста ўзняты на пагорак і высок! цокаль, выкладзены магутнымі вапняковымі квадрамі. У аснове архітэктурна-стылявой трактоўкі велічнага збудавання з жоўтай цэг-лы - неараманскі стыль. Пашыраны ў сярэднявеччы тып трохнефавай двухвежавай базілікі з трансептам і пяціграннай апсідай з сакрысція-мі. Галоўны фасад меў бакавыя двух’-ярусныя чацверыковыя вежы (шат-ровыя завяршэнні не захаваліся); аб’ём нартэкса на ўсю шырыню за-поўнены магутным перспектыўным парталам і акном-ружай над ім. Бу-дынак пульсуе рытмамі ступеньча-тых контрфорсаў у прасценках вы-сокіх арачных нефавых вокнаў-тры-форыумаў. Спічасты сілуэт ствараюць двухсхільныя шчыты тарцовых фа-садаў. У адпаведнасці са стылем у аснову ўсіх праёмаў пакладзена форма паўцыркульнай аркі. Сцены крапаваны аркатурнымі паясамі, нішамі-экседрамі, апяразаны пра-філяванымі карнізамі - усё выка-
233
Сакральна-манументальнае дойлідства
нана ў высакаякаснай цаглянай му-роўцы, цокаль выкладзены магут-нымі вапняковымі квадрамі.
Касцёл у в. Плюсы (Браслаўскі р-н Віцебскай вобл.) узведзены ў пачатку XX ст. з цэглы па канону трохнефа-вай двухвежавай базілікі. Архітэк-тура храма засноўваецца на форме паўцыркульнай аркі, якая пакла-дзена ў малюнак уваходнага парта-ла, трыфорыума над ім, біфорыумаў вежаў і бакавых вокнаў. Другі ярус галоўнага фасада вылучаны аркатурным фрызам, завершаны двухгранным шчытам з акном-ружай.
Магутны чырвона-цагляны касцёл стаіць пры ўездзе ў в. Росіца (Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл.) на высокім беразе аднайменнай ракі. Пабудаваны ў 1906 г. на месцы папярэдняга драўлянага парафіяль-нага храма, фундаванага разам з уніяцкай царквой М. Т. Лапацін-скім (1715-1778). Цэглу вазілі з яго завода ў Сар’і. Касцёл - трохнефа-вая двухвежавая базіліка з трансептам і пяціграннай апсідай. Галоўны фасад трохчасткавай кампазіцыі -паміж высунутымі бакавымі вежамі двухгранны шчыт. Цэнтральны ўва-ход вырашаны парталам з двухгранным шчытам, над якім - акно-тры-форыум; над бакавымі арачнымі ўваходамі - вокны-біфорыумы. Ярус-насць і шматпланавасць франталь-наму фасаду надаюць бакавыя ніз-кія гранёныя прыбудовы. Цагляная архітэктура будынка насычана архі-тэктурнай пластыкай: шырокія ла-паткі, аркатурныя фрызы, ліштвы арачных вокнаў, карнізы з сухары-камі. Аналагічна вырашаны і Троіц-кі касцёл у в. Войстам Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.