• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    122. Капліцы ў в. Бяздзедавічы і г. Петры каў
    215
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    123. Прыдарожная капліца, в. Скрыгалаў
    124. Праект царквы для в. Матыкалы
    прапанавалі гатовыя праекты цэрк-ваў у «рускім стылі», царкоўна-пры-ходскіх школ церамнага характару.
    На фоне масавага стылізатар-ства і капіізму XIX ст. асабліва арыгінальнымі ўспрымаюцца архі-тэктурныя навацыі ў духе драўля-нага дойлідства Рускай Поўначы. Узнікненне ў пачатку XX ст. авангардных мадуляцый на дадзеную тэму адлюстроўвае агульную заці-каўленасць гэтай з’явай, якая ахапі-ла мастацка-архітэктурную эліту, асабліва дзякуючы даследаванням мастацтвазнаўцы I. Э. Грабара. Вя-шчальнікам гэтага напрамку неа-рускага стылю з’яўляўся буйны да-следчык рускага дойлідства В. В. Сусла^ які пісаў: «Галерэі, прыдзелы, ганкі, своеасаблівая дэкарацыя фа-садаў - усё гэта, што не з’явілася ў нашых мураваных храмах да XVI стагоддзя, нарэшце прыняла паў-сюдны і агульны характар са стара-жытнымі драўлянымі пабудовамі Паўночнай Расіі... Тут няма эфек-таў, тут усё спакойна, і вас міжволь-на чаруе родная творчасць і нясе ў нейкі прывабны свет былога жыц-ця народа» [187]. Прагрэсіўнасць неарускага стылю ў драўляным дой-лідстве бачыцца ў імкненні пазнаць і пранікнуць у жывыя вытокі народ-най мастацкай культуры. У сваю чаргу гэта садзейнічала абнаўленню і паглыбленню многіх жанраў мас-тацтва і рамёстваў.
    Высокая і буйнамаштабная драў-ляная Прачысценская царква ўпры-гожвае в. Павіцце (Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл.). Выразны помнік драўлянага дойлідства неарускага стылю створаны ў 1911 г. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя вызнача-
    216
    2.6. Неарускі стыдь
    ецца актыўнай дынамічнасцю, скла-данасцю і шматпланавасцю. У яе ас-нове - кубападобны высокі зруб, які завершаны вытанчаным і маляў-нічым пяцікупаллем над шатром магутнага цэнтральнага васьмі-граннага светлавога барабана і ча-тырма вуглавымі «апостальскімі» вежачкамі. Да цэнтральнага зруба далучаюцца больш нізкія бакавыя прыдзелы, пяцігранная апсіда, пра-цяглы бабінец і прытвор-званіца. Па вуглах цэнтральнага крыжовага зруба прырублены нізкія трохгран-ныя рызніцы. Вертыкальнай дамі-нантай кампазіцыі з’яўляецца высотная васьмерыковая шатровая званіца з купалком. Галоўны ўваход вылучаны двухслуповым ганкам, завершаным шатром з галоўкай. Ар-хітэктурна-дэкаратыўную фактуру фасадам надае разнастайная шалёў-ка: вертыкальная - у цокальнай частцы, гарызантальная - на сценах, дыяганальная - на трохвуголь-ных і трохлопасцевых франтонах. Дэкор узбагачаюць вуглавыя і пра-сценачныя лапаткі, геаметрызаваныя ліштвы прамавугольных і стральча-тых вокнаў, разныя падзоры.
    Георгіеўская царква ў в. Лешня (Капыльскі р-н Мінскай вобл.) па-будавана ў 1910-я гг. на месцы па-пярэдняга драўлянага храма 1807 г. на сродкі ўладальніка маёнтка князя Міхаіла Радзівіла [188]. Помнік драўлянага дойлідства неарускага стылю. Падоўжна-восевую крыжо-вую ў плане кампазіцыю манумен-тальнага будынка фарміруюць па-слядоўна размешчаныя зрубы ба-бінца, квадратнай малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, пяціграннай апсіды. Над бабінцам узносіцца
    125. Неарускі стыль у драўляным храмабудаванні: Прачысценская царква, в. Павіцце, і Георгіеўская царква, в. Лешня
    зграбная па прапорцыях двух’ярус-ная (васьмярык начацверыку) звані-ца з высокім шпілем. Чатырохсхіль-ны дах асноўнага аб’ёму завершаны магутным светлавым чацверыком,
    217
    Сакральна-манументальнае лойлІАСТва
    які таксами завершаны шатром з ма-каўкай. Прыдзелы і апсіда накрыты вальмавымі дахамі, завершаны сту-пеньчатымі шчытамі. Уваход выра-шаны своеасаблівым двухслуповым рундуком, накрытым двухсхільнай з паўвальмай навіссю, якая завер-шана макаўкай. Усе аб’ёмы па перы-метры апяразаны развітымі вытан-чана прафіляванымі карнізамі. Пра-мавугольныя вокны ўпрыгожаны фігурнымі сандрыкамі на кран-штэйнах. Дэкаратыўнае багацце фасадам надаюць чаргаванне верты-кальнай і гарызантальнай шалёўкі, шматлікія цягі і разныя арнамен-тальныя паясы.
    Драўляная Мікалаеўская царква ў в. Дубай (Столінскі р-н Брэсцкай вобл.) пабудавана ў 1906 г. паводле праекта архітэктара В. I. Струева. Аб «рускім стылі» нагадваюць цыбуле-падобныя галоўкі над званіцай, ку-палам храма і трохарачнай брамай; кілепадобныя франтончыкі, «це-рамныя» люкарны на гранях шатра званіцы. У неарускім стылі былі вы-рашаны цэрквы ў вёсках Асава (Во-ранаўскі р-н Гродзенскай вобл.) і Да-мачава (Брэсцкі р-н), пабудаваныя ў пачатку XX ст. з дрэва.
    Успенская царква ў в. Хатынічы (Ганцавіцкі р-н Брэсцкай вобл.) уз-ведзена ў 1868 г. архітэктарам Вай-товічам на месцы папярэдняга храма XVIII ст. Твор народнага драўля-нага дойлідства з рысамі неарускага стылю, якія былі набыты, верагод-на, у пачатку XX ст. Падоўжна-во-севую кампазіцыю храма фарміру-юць прамавугольныя ў плане пры-твор, цэнтрычная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, апсіда. Над двухсхільным дахам цэнтральнага
    зруба ўзвышаецца васьмігранны светлавы барабан, завершаны чаты-рохсхільным шатром з макаўкай. У кампазіцыі дамінуе ўзведзеная над прытворам кампактная трох’-ярусная званіца, завершаная шатром з макаўкай. 3 бакавых фасадаў эфектна ўспрымаецца яруснасць развіцця кампазіцыі ад прыруба ап-сіды да званіцы. Неарускую стыля-вую афарбоўку храму надае дэкара-тыўная аздоба пачатку XX ст. - разным дэкорам пакрыты вуглы зрубаў і барабанаў, падкарнізны фрыз, шчып-цы шатроў, што вельмі ажыўляе ар-хітэктуру фасадаў і выяўляе іх тэк-тоніку, падкрэсліваючы аб’ёмы і ас-ноўныя чляненні. Характар разьбы вельмі рознабаковы (класіцыстыч-ныя і руска-візантыйскія матывы), што надае царкве непаўторны архі-тэктурны каларыт.
    Выразным творам неарускага стылю з’яўлялася Раства-Багаро-дзіцкая царква ў г. п. Гарадзея (Няс-віжскі р-н Мінскай вобл.), пабудава-ная ў 1896 г. з дрэва [189]. Кананіч-ная чатырохчасткавая кампазіцыя мела складанае аб’ёмна-прасторавае вырашэнне. Вертыкальнай дамінан-тай з’яўлялася васьмігранная шатровая званіца з макаўкай, узведзе-ная над папярочна выцягнутым прытворам. Праз кароткую і нізкую трапезную яна далучалася да куба-падобнага аб’ёму малітоўнай залы, завершанага светлавым васьмігран-ным шатровым барабанам з макаў-кай. Падоўжна-восевую кампазіцыю завяршала прамавугольная апсіда з бакавымі невялікімі рызніцамі. Маляўнічы стракаты сілуэт храма ствараўся разнастайнасцю вышыні зрубаў, складанай канфігурацыяй
    218
    2.6. Неарускі стыль
    126. Неарускі стыль у драўляным храмабудаванні: цэрквы ў вёсках Чырвоны Партызан, Мікалаеўшчына і Раства Багародзіцы ў г. п. Гарадзея
    іх дахаў і франтонаў. На фоне гары-зантальна ашаляваных фасадаў (цо-кальная і фрызавая часткі - верты-кальна) вылучаліся разныя ліштвы арачных аконных праёмаў, прама-вугольныя панелі, вуглавыя лапат-кі, карнізы на сухарыках. Уся архі-тэктурная кампазіцыя была ўра-чыста ўзнята на высокі бутавы пад-мурак.
    Шмат распрацаваных праектаў храмаў неарускага стылю не былі рэалізаваны, засталіся на ватман-скіх лістах. Праект царквы ў в. Нясі-лавічы (Дзятлаўскі р-н Гродзенскай
    вобл.) быў распрацаваны епархіяль-ным архітэктарам У. А. Срокам і за-цверджаны 24красавіка 1909 г. |190]. Храм не захаваўся, але з’яўляўся цу-доўным прыкладам авангарднай трактоўкі старажытнарускіх архі-тэктурных форм. Зрублены з бяр-вення буйнамаштабны будынак меў чатырохчасткавую падоўжна-восе-вую кампазіцыю: прытвор-званіца, бабінец, кубападобная малітоўная зала, у габарыты якой былі ўключа-ны апсіда з бакавымі рызніцамі. Сілуэт храма фарміравалі цыбуле-падобны купал на васьмігранным
    219
    Сакральна-манументальнае лойлідства
    светлавым барабане над чатырох-схільным з заломам дахам і макаўкі над шатром двух’яруснай (васьмя-рык на чацверыку) званіцы і апсі-дай. Эстэтыка фасадаў дасягалася вылучэннем высакаякаснай зруба-вай канструкцыі з бярвення, «астат-кі» якой па вуглах былі апілаваны пад вугал у выглядзе контрфорсаў. Да бакавых фасадаў далучаліся ўва-ходныя прытворы; галоўны ўваход быў аформлены двухсхільнай навіс-сю на кранштэйнах з высунутых бярвёнаў зруба. У трохвугольных франтонах ганкаў месціліся абразы, над прамавугольнымі вокнамі -васьмігранныя люкарны. Аналагіч-ны храм праектуецца для в. Нава-сёлкі (Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл.).
    Царква Раства Багародзіцы ў в. Гу-дзевічы (Мастоўскі р-н Гродзенскай вобл.) на працягу другой паловы XIX - пачатку XX ст. зведала не-калькі архітэктурна-стылявых па-веваў. Першапачаткова пабудавана ў 1866 г. паводле бесстылявога пра-екта прыватнага архітэктара Уласа-ва. Будынак быў раскрытыкаваны і ў 1873 г. архітэктар I. М. Фардон складае новы праект у сінадальным напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю на аснове «нармальнага чар-цяжа № 4» царквы на 700 вернікаў [191]. У адпаведнасці з ім 7 жніўня 1877 г. скончана пераробка ўзведзе-нага раней храма. Але ў 1909 г. архі-тэктар У. А. Срока выконвае праект на прыбудову да царквы мураванай званіцы замест драўлянай з рысамі неакласіцыстычнага стылю, які так-сама быў раскрытыкаваны, у выніку перапрацаваны і рэалізаваны ў неа-рускім стылі [192]. Двух’ярусная чацверыковая званіца пад шатром
    з макаўкай набыла арачны ўваход, аформлены старажытнарускім рундуком на парных калонах-дыньках, адтуль жа запазычаны і кілепа-добныя пластычна насычаныя лішт-вы арачных вокнаў, круглыя люкарны над імі ўжо ўласцівы мадэрну.
    Для царкоўнага будаўніцтва пачатку XX ст. характэрна вяртанне да драўлянага дойлідства Рускай Поўначы. Калі б ажыццявіўся праект царквы, распрацаваны для вер-нікаў в. Збунін (Брэсцкі р-н) архі-тэктарам Цярноўскім у 1914 г. [193], архітэктурная спадчына Брэстчыны мела б яшчэ адзін шэдэўр культавага драўлянага дойлідства. Неабходнасць будаўніцтва новага храма была абу-моўлена тым, што рамонты старой драўлянай Мікалаеўскай царквы ў 1858 і 1879 гг. не выправілі ста-новішча, гэтаму пашкодзіла і Першая сусветная вайна [194]. Пры ка-нанічнай чатырохчасткавай кампа-зіцыі збудаванне вылучалася вык-лючна зграбнымі прапорцыямі -з франтальнага боку ўздымаецца высокая шатровая званіца з адкры-тым верхнім ярусам-звонам і цыбу-лепадобнай галоўкай у завяршэнні. Праз нізкі бабінец яна злучаецца з кубападобным зрубам малітоўнай залы, двухсхільны дах якога завер-шаны таксама шатром з макаўкай. Такая ж макаўка вянчае дах прама-вугольнай апсіды. Рознавялікія зру-бы і іх дахі, тры зграбныя шатровыя вертыкалі, франтоны-бочкі, вокны з дыяганальнымі пераплётамі - усё складзена ў адзіную ўражлівую кампазіцыю, якая выклікае непа-срэдныя асацыяцыі са славутым мі-нулым праваслаўнага дойлідства Рускай Поўначы.