Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
Найбольш выразным творам ма-нументальнай архітэктуры неараманскага стылю з’яўляецца Зэль-венскі касцёл (арх. I. П. Дзяконьскі, 1908-1910 гг.) - выдатны прыклад авангарднай стылізацыі і інтэрпрэ-
224
2.7. Неараманскі стыль
тацыі форм сярэдневяковай архі-тэктуры ў рэчышчы мадэрна. Ня-звыкда дынамічны вертыкадьны рух сіметрычна-восевай кампазіцыі да-сягаецца высокімі двух’яруснымі шатровымі вежамі са спічастымі шпілямі ў завяршэнні. Менавіта ма-гутныя вежы ў архітэктуры раман-скага стылю з’яўляліся важнейшы-мі элементам! кампазіцыі. Архаічна суровы воблік будынка ствараецца кантрасным спалучэннем вялікіх цагляных плоскасцей з адносна не-вялікімі стральчатымі праёмамі. Вертыкальную дынаміку кампазіцыі фасада ўраўнаважвае і стрымлівае гарызантальна працягнутая ўздоўж франтальнага фасада адкрытая га-лерэя-экзанартэкс са складаным рытмам паўцыркульных і стральча-тых арак, цэнтральная з якіх вылу-чана вімпергам. Высокі дах утварае паміж вежамі маштабна невялікі шчыт са стральчатым трыфорыу-мам. Асацыяцыі з сярэдневяковым раманскім саборам выклікае і каркасная сігнатурка з ігольчастым шпілем над пяціграннай апсідай, контрфорсы па вуглах і ў прасцен-ках стральчатых вокнаў.
Міхайлаўскі касцёл у в. Бела-груда (Лідскі р-н Гродзенскай вобл.) пабудаваны ў 1900-1907 гг. на беразе р. Дзітва, на месцы папярэдняга драўлянага храма. Касцёл - ману-ментальны помнік архітэктуры не-араманскага стылю, збудаваны па канону трохнефавай двухвежавай базілікі. Шматаб’ёмная прасторавая кампазіцыя мае дынамічнае нарастание: ад нізкіх сакрысцій, гранёнай апсіды, крылаў трансепта да яе вертыкальных дамінантаў - дзвюх вежаў з шатровымі завяршэннямі.
Уваход на галоўным фасадзе вылу-чаны высокім парталам, акном-ру-жай, галерэяй. Цаглянай муроўкай выкананы элементы архітэктурнага дэкору: лапаткі, аркатурныя фрызы, ліштвы адзіночных і здвоеных арач-ных аконных праёмаў, профілі і рас-крапоўкі. Унутраная прастора пера-крыта цыліндрычнымі скляпеннямі з падпружнымі аркамі і люнетамі, упрыгожанымі фрэскавай арнамен-тальнай размалёўкай. У завяршэнні нефа - манументальны шматкалон-ны двух’ярусны алтар у стылі неа-класіцызму.
Касцёл св. Сымона і Тадэвуша пабудаваны ў цэнтры в. Лаздуны (Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл.) у 1904-1910 гг. з цэглы і бутавага ка-меня на месцы папярэдняга драўля-нага храма. Будынак акаймаваны мураванай агароджай з трохарачнай брамай у стылі мадэрн і з’яўляецца трохнефавай двухвежавай базілікай з пяціграннай апсідай. Трох’ярус-ныя чацверыковыя вежы завершаны высокімі шатрамі і кампазіцыйна аб’яднаны двухсхільным шчытам. Над высокім двухсхільным дахам над апсідай пастаўлена мініяцюр-ная шатровая сігнатурка. Дзвярныя праёмы і скразныя прасветы вежаў маюць арачную форму. Дэкаратыў-ныя дэталі (пілястры, аркатурныя фрызы) выкананы высакаякаснай цаглянай муроўкай. Каларыстычны эфект архітэктуры дасягаецца ма-ляўнічым спалучэннем паліхромнай бутавай муроўкі сцен і чырвоных цагляных элементаў дэкору. Унут-ры - цыліндрычныя скляпенні з распалубкам!, над уваходам - хоры.
Касцёл св. Варвары ў Віцебску першапачаткова быў пабудаваны
225
Сакральна-манументальнае лойлІАСТва
129. Неараманскія касцёлы: Троіцкі, г. п. Зэльва, Міхайлаўскі, в. Белагруда, св. Сымона і Тадэвуша, в. Лаздуны, Варварынскі, Віцебск
226
2.7. Неараманскі стыль
ў 1785 г. на каталіцкіх могілках каля гасцінца Віцебск-Гарадок (Гарадоц-кая шаша). У 1884-1885 гг. інжынер-архітэктар В. Піятроўскі на яго мес-цы ўзвёў новы цагляны будынак у неараманскім стылі. Мураваны з чырвонай цэглы храм мае трады-цыйны выгляд; трохнефавая двух-вежавая базіліка з паўкруглай апсі-дай і бакавымі нрамавугольнымі сакрысціямі. Стракаты сілуэт га-лоўнага фасада фарміруюць верхнія васьмігранныя ярусы вежаў пад вы-сокімі шпілямі і пакаты двухгранны ступеньчаты шчыт паміж імі. У цэнт-ры фасад вылучаны двухпілонным парталам-рызалітам арачнага ўва-ходу, над якім размешчана трайная аркатура цэнтральнага акна і бака-вых нішаў, а па баках - высокія арачныя эдыкулы. Такая аскетыч-ная трактоўка франтальнага фасада з панаваннем глухой цаглянай плос-касці надае храму характар унутра-най замкнёнасці, сярэдневяковай архаічнасці. Гэта ўражанне ўзмац-няе магутны карніз, які акаймоўвае па версе плоскасныя чырвона-ру-жовыя сцены будынка, бакавыя з якіх прарэзаны арачнымі вокнамі ў два ярусы. Больш насычаны архі-тэктурным дэкорам вежы, чаты-рохгранныя і васьмігранныя ярусы якіх аблегчаны скразнымі арачнымі прасветамі і вокнамі-трыфорыума-мі, завершаны па гранях спічастымі франтончыкамі, а бакавыя фасады дэкарыраваны аркатурнымі фрыза-мі, прамавугольнымі панелямі. Ап-сіда фланкіравана дзвюма калонамі, паміж якіх быў размешчаны драў-ляны разны двух’ярусны алтар ра-мана-гатычнай стылявой трактоўкі. У гатычным стылі вырашаны астат-
нія чатыры алтары і шосты ў каплі-цы. Навешаны на левую сцяну прэс-бітэрыя амбон меў неабарочную мастацкую трактоўку.
Буйнейшым творам архітэктуры неараманскага стылю з’яўляецца касцёл св. Сымона і Алены ў Мінску (у свецкім ужытку - «Чырвоны» касцёл). На пачатку XX ст., пасля шматгадовай забароны каталіцкага будаўніцтва горад востра адчуваў недахоп у касцёлах. 3 хадайніцтвам аб дазволе ўзвесці ў горадзе храм не-аднаразова, але беспаспяхова звяр-таліся да расійскіх улад мінскія ка-толікі. Памешчык са Случчыны, слуцкі павятовы суддзя, вядомы землеўладальнік і «абывацель краю», былы пасол «Рады паньствовай», шматгадовы старшыня Мінскага сель-скагаспадарчага таварыства Эдвард Вайніловіч разам са сваёй жонкай Алімпіяй вызваўся ўзвесці касцёл за прыватны кошт у памяць аб сваіх заўчасна памерлых ад цяжкай хва-робы дзецях Сымону (1885-1897) і Алене (1884-1903) |198]. Да міні-стра ўнутраных спраў князя Свята-полка-Мірскага была выслана дэпу-тацыя для атрымання дазволу на будаўніцтва, які і быў атрыманы 9 сакавіка 1905 г. Сям’я Вайнілові-чаў дала на будаўніцтва храма 300 тысяч рублёў 1199]. Горад вылучыў пад касцёл плац, а створаны будаў-нічы камітэт дакупіў да яго суседнія ўладанні. Паводле заказу Вайнілові-ча выдатны польскі архітэктар Т. Пай-здзерскі (пры ўдзеле У. Марконі) стварыў свой лепшы праект буйна-маштабнага храма (адначасова праект рэалізаваны ў Ютрошыне ў Польшчы) [200]. Будаўніцтва пача-лося ў маі 1905 г. (краевугольны ка-
227
Сакральна-манументальнае лойлідства
мень асвячоны ў верасні 1906 г. свя-таром Казімірам Міхалкевічам) і вя-лося пад кіраўніцтвам архітэктара Г. Ю. Гая і фірмы «Гай-Свянціцкі». Упрыгожанне касцёла адбывалася на сродкі (1500 рублёў) графа Э. Чап-скага, сям’і Скірмунтаў (старажыт-ны абраз Маці Божай) і іншых даб-рачынцаў. Восенню 1908 г. касцёл быў завершаны, а 20 верасня 1910 г. архібіскуп Ключынскі асвяціў храм і стварыў пры ім парафію (каля 9 тысяч вернікаў). У 1909 г. на вежу ўзняты званы вагой 2373 фунты. Па жаданню фундатараў (пры ўваходзе ўстаноўлена мемарыяльная пліта з іх імёнамі) касцёл асвячоны ў імя святых Сымона і Алены. У адзіны комплекс з касцёлам уваходзіць плябанія - мураваны двухпавярхо-вы будынак і мураваная агароджа з брамай.
Томаш Пайздзерскі нарадзіўся ў 1864 г. у Ендржэве (Познаньскае ваяводства). У 1886 г. скончыў гім-назію ў Шрэме. Архітэктуру выву-чаў у Політэхнічным інстытуце ў Шарлотэнбурге (Германія), які скон-чыў у 1890 г. У час навучання асаб-лівую цікавасць праявіў да выву-чэння сярэднявечча пад кіраўніцт-вам прафесара К. Шафера. Працягваў сваю адукацыю ў Парыжы, пасля чаго практыкаваўся ў Францыі. Як і большасць творцаў «сярэбранага веку», быў разнайстайна адукаванай асобай, акрамя архітэктуры займаў-ся скульптурай, музыкай, літарату-рай, таму і атрымаў прызнанне ў мастацкім грамадстве. У 1895 г. трапляе ў Міністэрства публічных работ у Берліне, дзе працуе пры пра-ектнай арганізацыі «Грамадзянка-бінета» прускага караля і будуе ў сты-
лі неарэнесансу некалькі віл і жы-лых дамоў, адначасова ў Познані -Дом сувязі. У 1903 г. пераязджае ў Варшаву, дзе выкладае ў Школе прыкладных мастацтваў, разам з Гра-ховічам будуе дом Шэлехава ва Уяз-даўскіх алеях. У сваёй творчасці арыентаваўся на аднаўленне раман-скага стылю як найбольш тэктаніч-нага, аскетычнага і жыццёва праг-матычнага. Асноўная сфера творча-сці - касцельнае будаўніцтва. Стварае наступныя творы ў Польшчы - касцёл у Ютрошыне, капліца-пахаваль-ня Ужоскаў у Данбровай Гурнічы, перабудова касцёла ў Зубранцах, капліца-пахавальня ў Файславічах пад Люблінам (усё ў неараманскім стылі). У апошнія гады творчасці працаваў над аднаўленнем гатычна-га касцёла ў Брэст-Куяўскім (Быд-гашцкае ваяводства, Польшча).
«Чырвоны» касцёл у Мінску -прызнаны як выдатнейшы твор Пайздзерскага, помнік архітэктуры неараманскага стылю так званага «надрэйнскага рамантызму» - мае прамыя аналогіі з германскімі ра-манскімі саборамі (сабор у Бамбергу, апостальская царква ў Кёльне [201]). У стварэнні яго дойлід ажыц-цявіў складаны інтэлектуальна-творчы пошук новай, яшчэ не рас-крытай прыгажосці архітэктуры сярэдневяковага раманскага стылю, новых выразных сродкаў і смелых кантрастных супастаўленняў, робіць спробу вырвацца з палону трады-цыйных канонаў - «рамкі канону дрыжалі ад напружання ўнутраных творчых сіл» [202]. Неардынарная прасторава складаная і адначасова гарманічная, дынамічна развітая асіметрычная кампазіцыя са зме-
228
2.7. Неараманскі стыль
шчанай з восі фасада вертыкальнай дамінантай - 50-мятровай вежай-званіцай і дзвюма меншымі сімет-рычнымі вежамі па баках магутнай паўкруглай апсіды. Архітэктура храма выдзяляецца манументаль-насцю і гарманічнасцю, ён здаецца адчувальна цэласнай масай, пазбаў-ленай лішніх дробязей. Трохнефавая базіліка выклікае ўражанне адзі-нага ўзнёслага аскетычнага гмаха з вострай сілуэтнай лініяй. Воблік храма напоўнены спакойнай і ўра-чыста-суровай моцы дзякуючы ма-сіўным сценам, цяжкавагавасць і таў-шчыня якіх падкрэслена вузкімі арачнымі вокнамі, перспектыўным уваходным парталам. Цэнтральны неф і трансепт накрыты перакрыжа-ванымі двухсхільнымі дахамі. Вертыкальнай дамінантай кампазіцыі з’яўляецца высотная чатырохгран-ная чатырох’ярусная вежа пад стромкім двухсхільным шатром, якая ўзносіцца з паўночнага боку галоўнага фасада. Яе вертыкаль ураў-наважвае гарызантальна выцягну-тая галерэя-аркада. Высокія шчыты фасадаў аздоблены аркатурнымі пая-самі і фрызамі, спрошчанымі карні-замі, прарэзаны цыркульнымі розна-вялікімі аконнымі праёмамі. У цэнт-ры галоўнага фасада над уваходам і над уваходамі ў крылах трансепта размешчаны вялікія вокны-ружы. Уражвае майстэрская цагляная му-роўка і насычанае каларыстычнае вырашэнне архітэктуры храма: спа-лучэнне чырвоных цагляных сцен (цэгла і чарапіца былі дастаўлены з Каўнаса) і жоўтай чарапіцы дахаў (зараз чырвоная). Вясёлкавае асвят-ленне інтэр’ера забяспечвалі аконныя каляровыя вітражы, якія выкананы