Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
на тое, што некаторыя з іх атрымалі адукацыю ў Пецярбургскай Акадэ-міі мастацтваў (напрыклад, С. Шы-лер). Многія архітэктары засвойвалі гатычнае мастацтва на Захадзе, асабліва ў Парыжы. Парыжскую акадэмію архітэктуры ў 1909 г. скон-чыў Л. L Вітан-Дубейкаўскі, Парыжскую Акадэмію мастацтваў - вілен-скі дойлід Б. Падчашынскі (працаваў у Польшчы). 3 энтузіязмам адкры-вае для сябе заходняе сярэднявечча таленавіты, ярка індывідуальны ар-хітэктар X. Марконі, які публічна адмаўляўся ад гэтага стылю [231], аднак шырока выкарыстоўваў арсенал гатычных архітэктурных форм. Сярод дойлідаў, якія працавалі на Беларусі ў перыяд гістарызму, не было не пакінуўшых твора ў мод-най гатычнай манеры, бо валоданне ёй было ўсеагульна абавязковым. Готыка з’яўлялася асновай творчасці і архітэктара А. Градзецкага, які тра-піў на службу ў будаўнічае аддзя-ленне Гродзенскага губернскага праў-лення ў 1839 г. [232] Сваё разумение сярэдневяковай гатычнай архітэк-туры ён дэманструе ў палацы ў Даў-гаполлі (1845-1850 гг.), сядзібах у Аляшэвічах (1850-1855 гг.), Нізінах, Масалянах, Самуйлавічах, флігелі і капліцы ў маёнтку Крэмянец і інш.
Пры ўсім прафесіяналізме твор-часці гэтай плеяды дойлідаў трэба адзначыць, што ў асноўным яны культывіруюць «партрэт» готыкі, следуючы звычайным для гэтага стылю ўяўленням. У выніку, пры ўсёй індывідуалістычнай разна-стайнасці архітэктурных твораў, іх «гатычным» пабудовам уласцівы нейкі агульны адбітак, які згладж-вае вастрыню непаўторнасці.
246
2.8. Рэтраспектыўна-гатычны стыль
Пасля царскіх талерантных ука-заў 1896, 1901 гг. і 17 красавіка 1905 г. і абвешчанай верацярпімасці пад лозунгам «свабода сумления» на Беларусі набывае шырокае распаў-сюджванне касцельнае будаўніцтва. Афіцыйна выдаецца «дазвол на бу-даўніцтва і аднаўленне малітоўных будынкаў і храмаў усялякіх веравы-знанняў» [233]. Генерал-ад’ютант Троіцкі ўсакавіку 1901 г. «сакрэтна, цыркулярна» дакладвае гродзенска-му губернатару: «3 часу васпаследа-вання Высачайшага павялення, зноў пакінуўшага рымска-каталіцкім Епіскапам права дазваляць рамонт і будаўніцтва новых парафіяльных касцёлаў, замест струхнелых, у Паў-ночна-Заходнім краі ідзе ўзмоцне-ная пабудова новых на месцы старых, перабудова і рамонт парафі-яльных касцёлаў» [234]. За 1834-1910 гг. толькі ў Віленскай дыяцэзіі ўзведзена 118 новых каталіцкіх хра-маў (99 мураваных і 19 драўляных), прычым пераважная іх большасць узнікае на мяжы ХІХ-ХХ стст. (у перыяд 1905-1910 гг. пабудавана 44 новых касцёла і 21 будуецца [235]).
Для каталіцкай царквы, якая на працягу XIX ст. падвяргалася знач-наму ўціску з боку расійскай улады, готыка была ўвасабленнем не толькі вытокаў каталіцызму, настальгічнай памяццю найвышэйшага ўздыму і трыумфу ў далёкім сярэднявеччы, але актыўным і дзейсным сродкам прыцягнення ў яе ўлонне парафіян для аднаўлення страчаных у XIX ст. рэлігійна-ідэйных пазіцый. Як права-слаўная царква ў формах старажыт-нарускага дойлідства, так і каталі-цызм у гатычнай архітэктуры знайшоў уражальную эстэтычную выразнасць,
якая павінна была садзейнічаць абу-джэнню не толькі рэлігійнага, але і эстэтычнага пачуцця і тым самым уз-мацніць уплыў веры. Мастацтва га-тычнага сабора ўяўляецца найбольш яркім, канкрэтным і вобразным ува-сабленнем рэлігійнага натхнення. Аб-салютная большасць касцёлаў XIX -пачатку XX ст. на Беларусі выканана ўрэтраспектыўна-гатычным стылі.
Важна адзначыць: калі права-слаўнае культавае будаўніцтва сты-мулявалася дзяржаўнай казной, дык каталіцкае насельніцтва ажыццяў-ляла касцельнае будаўніцтва на доб-раахвотныя ахвяраванні вернікаў і шэрагу мецэнатаў. Гродзенскаму губернатару дакладвалі: «Выдаткі на гэта (каталіцкае будаўніцтва. -А. К.) амаль выключна прыпадаюць на прыхаджан сялянскага саслоўя, якія аблагаюць сябе зборамі па пры-гаворах, на гэтую рэч складаемым. Самаабкладанне сялян, пры тым у значных памерах, не можа не пад-рываць іх плацёжныя здольнасці для ўносу казённых і грамадскіх збо-раў» [236], «настаяцелі касцёлаўзбі-раюць грошы з сялян на аднаўленне касцёлаў без усякіх прыгавораў... добраахвотнымі ахвяраваннямі» [237], «настаяцелі касцёлаў інкогні-та складаюць прыгаворы сярод сялян па збору сродкаў на будаўніцтва новых касцёлаў пры абрадзе... ці на спо-ведзях», «сяляне-каталікі пад уплы-вам ксяндзоў хаваюць ад Міравых пасрэднікаў суму збору з іх» [238]. Будаўніцтва касцёлаў праходзіла пры агульным рэлігійна-будаўнічым эн-тузіязме. Уклады на будаўніцтва хра-маў лічыліся богаўгоднай справай.
Цікава адзначыць, што права-слаўнае культавае будаўніцтва ў Бе-
247
Сакральна-манументальнае лойлідства
ларусі не ўспрыняла гатычныя формы. Сапраўдная сярэдневяковая го-тыка была непрымальнай для пра-васлаўнага дойлідства, майстры якога ніколі не зыходзілі ў сваёй творчасці з гэтага іншаземнага сты-лю каталіцкага свету. Але зацікаў-ленасць готыкай была настолькі ўсеагульнай, што нават для будаў-ніцтва царквы Аляксандра Неўска-га ў Гродне прапаноўваецца «гатыч-ны густ». У гэтай сувязі 15 красавіка 1866 г. на імя гродзенскага губерна-тара паступае рапарт: «...у гонар за-хавання каштоўных дзён Аўгусцей-шага Нашага Манарха ад пагража-ючай Яго Вялікасці небяспекі мяр-куецца збудаваць у горадзе Гродна на Гарадавым плацу невялікую царк-ву ў гатычным гусце ў імя Аляксандра Неўскага» [239]. Зразумела, што пад «гатычным густам» меўся на ўвазе «старажытнарускі».
У 1830-я гг. класіцызм зведвае першы адчувальны ўціск эклектыкі. Строгія каланады і цяжкія антаблементы, якія сімвалізавалі непахіс-насць, чапурыстасць арыстакратыч-нага быцця, здаюцца сумнымі і казённым!. 3 цягам часу са шляхецкіх сядзібных паркаў, неад’емных ад бе-ларускага вясковага ландшафту, іх партатыўных прысядзібных «сабо-раў» гатычныя формы перайшлі ў буйнамаштабную парафіяльную кас-цельную і люцеранскую архітэктуру.
Напачатку адбывалася гэта вель-мі нясмела. Узводзіліся будынкі сімбіёзнага класіцыстычна-гатыч-нага характару пераважна праз увя-дзенне стральчатых праёмаў і аркатур. Толькі праз выкарыстанне стральчатых аконных праёмаў ад-чуваецца ўплыў гатычнага сярэд-
нявечча ў касцёле Бязгрэшнага За-чацця ў в. Квасоўка (Гродзенскі р-н), узведзеным у 1872 г. Да найбольш ранніх праяў гатычнага рэтраспек-тывізму ў архітэктуры Беларусі на-лежыць аднесці Спаса-Праабражэн-скі касцёл у в. Новая Мыш (Бара-навіцкі р-н Брэсцкай вобл.), пабуда-ваны ў 1824 г. князямі Сапегамі на месцы драўлянага храма 1641 г. [240]. У архітэктуры збудавання адбылася дыфузія позняга класіцызму і ўва-ходзячай ў моду готыкі. У выніку ні пакідаючы свае пазіцыі класіцызм, ні народжаная рамантычная готыка так і не раскрыліся ва ўсёй сваёй паўнаце. Калі на галоўным фасадзе цалкам пануе магутны васьмікалон-ны порцік, дык сам карабель храма відавочна «плыве» ў іншым стыля-вым напрамку - у рытме гатычных стральчатых арак вокнаў і ступень-чатых контрфорсаў у прасценках.
Раннія і нясмелыя адносіны да готыкі ўвасобіліся ў архітэктуры парафіяльнага Ушэсцеўскага касцёла ў в. Вялікія Эйсманты (Бераставіц-кі р-н Гродзенскай вобл.), узве-дзенага ў 1849-1850 гг. пад кіраўніцт-вам ксяндза М. Сезяноўскага ў стылі пакідаючага свае пазіцыі класіцызму. Яго капітальная перабудова ажыц-цяўляеццаў 1905-1910 гг. насабраную прыхаджанамі суму ў амаль 42 тысячы рублёў [241]. Архітэктурная стылі-стыка прамавугольнага ў плане храма з кубападобнай апсідай і сакрысція-мі вызначаецца эклектычным спа-лучэннем класіцыстычных і гатычных рэмінісцэнцый - чатырохка-лонны дарычны порцік і арачныя нішы-эксэдры галоўнага фасада су-седнічаюць з гатычнымі стральчатымі вокнамі бакавых плоскасных фаса-
248
2.8. Рэтраспектыўна-гатычны стыль
136. Рэтрагатычныя касцёлы: Праабражэнскі, в. Новая Мыш, і Ушэсцеўскі, в. Вялікія Эйсманты
Але трэба было знайсці такі тып каталіцкага храма, які б у поўнай меры быў здольны адлюстраваць усю глыбіню хрысціянскай веры. Такі «гатычны» касцёл стаіць каля в. Раўбічы пад Мінскам. Дакумен-тальная аповесць пра яго пачынаец-ца з «Царкоўнага летапісу Халяў-шчыцкай Успенскай царквы Мін-скага павета», пачатага ў 1866 г. і скончанага ў 1901 г. [242]. Прадоў-жана яна ў «Апісанні цэркваў і пры-ходаў Мінскай епархіі»: «Будаў-
даў. Аналагічны сімбіёз назіраецца і ў трактоўцы інтэр’ера храма, падзе-ленага чатырма парамі драўляных слупоў на тры нефы. Цэнтральны неф перакрыты цыліндрычным скляпен-нем з размалёўкай, бакавыя - плос-кай столлю. У «гатычным» стылі вырашаны драўляны алтар цэнт-ральнага нефа, бакавыя - з элементам! класіцызму і барока. На класіч-ную аркатуру ўзняты хоры з арганам.
ніцтва існуючага касцёла было па-чата ў 1858 г. і скончана ў 1862 г. Пабудова ажыццяўлялася з дазволу грамадзянскага начальства на суму, сабраную ад розных дабрачынцаў... пад назіраннем мясцовага камітэта з навакольных памешчыкаў, прад-стаўніком якога была графіня Марыя Тышкевіч, народжаная Радзівіл. На пабудову выкарыстана да 18 тысяч рублёў серабром» [243]. Аднак у су-
249
Сакральна-манументальнае АОйлідства
вязі з паўстаннем 1863 г. касцёл быў зачынены і 13 лістапада 1866 г. пера-асвячоны пад праваслаўную Успенскую царкву [244]. Архітэктура кас-цёла сведчыць аб тым, што яго аўтар быў непрафесійным дойлідам: лета-піс прыпісвае аўтарства ксяндзу Антонію Варанцову - настаяцелю папярэдняга драўлянага храма, які захапляўся «сталярнымі работамі»: «Аднойчы ён явіўся да суседніх па-мешчыкаў з планам у руках на пабу-дову сучаснай мураванай царквы,... ён яшчэ паспеў падрыхтаваць амаль увесь будаўнічы матэрыял для кас-цёла, але не быў будаўніком самаго храма. У 1856 г... ён памёр» [245] (быў пахаваны ў склепах касцёла). Аўтар летапісу апісвае выгляд храма ў!866 г.: «Царква мураваная болей ў гатычным стылі; на пярэднім фасадзе маюцца дзве пірамідальныя вежы... пасярэдзіне іх некалькі ніжэй-шы, але таксама высокі франтон. Вежы і франтон пакрыты белай анг-лійскай бляхай, упрыгожаны кар-нізамі і фрэскамі, а наверсе - бляша-нымі крыжамі. Унізе фронтона, паміж вежамі, у пілястрах знаходзяцца ўва-ходныя дзверы з карнізамі над імі і паўкруглай аркай, а вышэй яе, над такой жа аркай, упрыгожанай кар-нізамі і фрэскамі, - круглае вялікае акно. Два прыдзела, з правага боку алтара - для дзяка, з левага - для рызніцы, надаюць царкве крыжапа-добны выгляд. Царква з прыдзеламі пакрыта бляхай і афарбавана пад чырвоны колер фарбай камас на алеі» [246]. 3 асаблівай увагай аўтар апісвае вокны касцёла, якія мелі да-вол! своеасаблівы малюнак з выпі-санымі ў іх вітражнымі крыжамі, набранымі з пунцовых, фіялетавых, блакітных, жоўтых, зялёных шыбін.