• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    263
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    У «французский манеры», як вы-значалі готыку ў сярэднявеччы, уз-ведзены Іосіфаўскі касцёл у в. Ру-бяжэвічы (Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.). Размешчаны на пагорку храм пануе над наваколлем і бачны зда-лёк; на храмавы цвінтар вядзе трох-пралётная «гатычная» брама. Узве-дзены ў 1907-1911 гг. намаганнямі койданаўскага ксяндза Юзафа Ска-коўскага [261], таму што папярэдні каталіцкі храм, пабудаваны Радзі-віламі ў другой палове XVIII ст., у 1866 г. быў перададзены права-слаўным [2621. Дапамогу ў будаў-ніцтве аказала абывацелька А. Ленская (ахвяравала 15 тысяч рублёў). Да асноўнага прамавугольнага ў плане аб’ёму, накрытага высокім двух-схільным дахам, з заходняга боку прылягаюць больш нізкія выцягну-тая паўкруглая апсіда і сіметрычныя сакрысціі над вальмавымі дахамі. Па баках галоўнага фасада ўзвыша-юцца дзве магутныя трох’ярусныя чатырохгранныя вежы, умацаваныя па вуглах ступеньчатымі контрфорсам! і завершаныя востраканцовымі шатрамі. Тарэц нефа паміж вежамі завершаны двухсхільным зубчас-тым шчытам з круглым вітражным акном-ружай па цэнтры і цяжкім бетонным лацінскім крыжам у завяр-шэнні. Уваход вырашаны высокім гатычным парталам, фланкіраваным вокнамі аналагічнага малюнка. Вы-сокія аконныя праёмы стральчатага абрысу рытмічна чляняць і бакавыя фасады. Гатычная, але цяжкая «балц-кая» архітэктура храма ствараецца магутнай муроўкай з абчасанага вапняку.
    Унутраная прастора рубяжэвіц-кага храма падзелена параўнальна
    крохкімі васьміграннымі слупамі на высокі цэнтральны і ніжэйшыя бакавыя нефы, перакрытыя страль-чатымі скляпеннямі з нервюрамі. У неагатычным стылі з дрэва былі выкананы алтар у выглядзе страль-чатай аркі з вімпергам і фіяламі з крабамі, спавядальні, амбон. Але асаблівую значнасць у інтэр’еры меў «Хрэсны ход» - гарэльефныя на-сценныя пано-стацыі з сюжэтамі пакутаў Хрыста па дарозе на Галго-фу. Вырашэнне інтэр’ера храма дае магчымасць ацаніць і асэнсаваць прыгажосць гатычна аформленай архітэктурнай прасторы, значнасць вылучанай у самастойную каштоў-насць катэгорыі святла (вітраж), якое адухатварае і ажурную вязь нервюрных скляпенняў, і строгую магутнасць каменных апорных канструкцый, дынамічную імклі-васць перспектыўнага плана, на-кіраваных да алтарнай святыні не-фаў, суадноснасць архітэктуры і ча-лавека.
    Першы касцёл у в. Ракаў (Вало-жынскі р-н Мінскай вобл.) пабуда-ваў князь Геранім Сангушка ў 1676 г. Праз 10 гадоў Канстанцыя Тэадора Сангушка (з Сапегаў) фундуе тут кляштар дамініканцаў, які адзначае ў сваіх падарожніцкіх нататках сак-ратар Аўстрыйскай амбасады Ёган Корб у 1698 г. [263]. У 1712 г. манаскі прыстанак згарэў (адбудаваны нама-ганнямі айца Валадковіча). У 1812 г. у час вайны з французам! касцёл спалены (адноўлены ў 1824 г.). У 1835 г. кляштар скасаваны, а касцёл заменены на парафіяльны. Храм, які іс-нуе зараз, размешчаны на заходняй ускраіне вёскі, на правым беразе р. Іслач, пабудаваны намаганнямі
    264
    2.9. Неагатычны стыль
    ксяндза Яўстахія Карповіча ў 1906 г. з жоўтай цэглы замест драўлянага касцёла Маці Божай Ружанцовай [264]. Вялізны ўклад у стварэнне храма зрабілі князь Друцкі-Любец-кі, памешчыкі Булгакі, Здзіхоўскія, Хелхоўскія і ўсе парафіяне. У 1911 г. пажар знішчыў драўляную пляба-нію, але не зачапіў храм, ля якога праводзіліся кірмашы. Пасля Вялі-кай Айчыннай вайны не выкарыс-тоўваўся. У 1990-я гг. вернуты пара-фіянам.
    Касцёл - помнік архітэктуры неа-готыкі, уяўляе сабой трохнефавую двухвежавую базіліку з трансептам і паўкруглай апсідай. Аб’ём цэнт-ральнага нефа накрыты двухсхіль-ным дахам, які на галоўным фасадзе
    прыкрыты шчытам з зубчастым аб-рамленнем. Бакавыя больш нізкія нефы накрыты аднасхільнымі даха-мі і адзначаны на галоўным фасадзе двух’яруснымі чацверыковымі вежам!, завершанымі высокімі шпіля-мі. Крылы трансепта, накрытыя двухсхільнымі дахамі, надаюць храму крыжовую планіровачную форму. 3 франтальнага боку будынак расчлянёны ступеньчатымі контрфорсам! на тры праслы: цэнтраль-нае вылучана ўваходам у выглядзе стральчатай аркі з акном-ружай над ёй; двума меншымі аналагічнай ар-хітэктуры парталамі вылучаны бакавыя ўваходы ў аснаванні вежаў. У архітэктурным афармленні касцёла шырока выкарыстаны элементы
    143. Касцёл Маці Божай, в. Ракаў
    265
    Сакральна-манументальнае дойлілства
    144. Праект касцёла для в. Вялікія Эйсманты
    готыкі - ступеньчатыя контрфорсы, высокія стральчатыя вокны і нішы, зубчастыя фрызы і аркатурныя пая-сы; у інтэр’еры - стральчатыя скля-пенні.
    Эклектычны характар архітэк-туры Ушэсцеўскага касцёла пабудо-вы сярэдзіны XIX ст. у в. Вялікія Эйсманты (Бераставіцкі р-н Гро-дзенскай вобл.) у пачатку XX ст. не мог задаволіць вялізнай праграмы аднаўлення страчаных пазіцый рым-ска-каталіцкай царквы. У 1903-1910 гг. рабіліся спробы збудаваць новы храм [265]. Падстава для гэта-га - дрэнны стан існуючага храма: у выкладзеных з бутавага каменя сценах з’явіліся трэшчыны, якія па-стаянна павялічваліся. Рыжскі ін-
    жынер Ф. К. Выганоўскі 2 чэрвеня 1904 г. выканаў праект магутнага неагатычнага касцёла [266]. Але па-рафіяне на ўласныя сабраныя сродкі толькі сціпла перабудавалі існуючы касцёл. Рэалізацыі праекта перашко-дзіў епіскап Гродзенскі і Брэсцкі, абумовіўшы сваё меркаванне тым, што «верагодна, ініцыятары пабудо-вы новага касцёла маюць на ўвазе іншую мэту - прыцягнуць у ка-таліцтва неўсталяваўшыхся ў пра-васлаўі знешнім выглядам і веліччу касцёлаў» [267], хаця рымска-ка-таліцкая духоўная кансісторыя звярталася да гродзенскага губер-натара з перакананнем, што «месца, на якім згадваецца ўзвесці новы бу-дынак касцёла, успамінам падзей 1863-1864 гг. не служыць. Новы касцёл згадваецца пабудаваць на месцы існуючага старога мураванага касцёла, які прызначаны да зносу, ня-гледзячы на дастатковую трыва-ласць» [268]. Рэалізацыі праекта не спрыяла і тое, што ў суседніх мяс-тэчках Вялікая Бераставіца і Свіс-лач у гэты час будаваліся ўласныя магутныя касцёлы, якія адцягвалі значную частку католікаў Эйсман-таўскай парафіі [269]. Таму пара-фіяне Вялікаэйсмантаўскага касцёла прыйшлі да згоды не будаваць новы касцёл, а зрабіць капітальны рамонт існуючага на 27 032 рублёў ахвяраванняў, нягледзячы на тое, што па разліку Выганоўскага бу-даўніцтва новага храма абышлося б не даражэй [270].
    Безумоўна, рэалізацыя праекта неагатычнага касцёла Ф. К. Выга-ноўскага ўзбагаціла б галерэю вы-датных шэдэўраў дойлідства Бела-русі. Меркавалася ўзвесці буйна-
    266
    2.9. Неагатычны стыль
    маштабную трохнефавую базіліку, якая з боку галоўнага фасада флан-кіравалася неверагодна высокімі чатырохграннымі вежамі, заверша-нымі востраканцовымі шатрамі-шпі-лямі. Пры выкарыстанні традыцый-нага базілікальнага канона плані-ровачная і агульнакампазіцыйная пабудова храма вызначаецца непа-раўнальнай, нават некалькі гіпер-балізаванай прапарцыянальнай гульнёй аб’ёмаў, якая надзяляла ар-хітэктуру храма нястрыманай вер-тыкальнай дынамікай, узнёсласцю, касмічнай цыклапічнасцю. Уражва-юць кантрастныя пераходы нізкіх гранёных сакрысціяў з самастойны-мі шатровымі пакрыццямі ў невера-годную вышыню вежаў, а верты-кальныя дамінанты апошніх, у сваю чаргу, пераліваюцца ў ярка падкрэс-лены гарызантальны рух працягла-га карабля храма пад высокім двух-схільным дахам з вытанчанай сігна-туркай над прэсбітэрыем. Прынцып кантраста суседнічае з імкненнем дойліда да зграбнасці, што назіраец-ца ў вытанчаным малюнку страль-чатых праёмаў, графічнасці крапо-вак, ступеньчатасці контрфорсаў, «калючасці» шпіляў, аркатурнасці франтонаў, партатыўнасці дахавых акенцаў. На франтальнай грані ап-сіды, у стральчатай нішы архітэктар меркаваў паставіць скульптуру Мадонны.
    У стылі неаготыкі ў 1907 г. быў збудаваны касцёл у в. Пеліканы (Браслаўскі р-н Віцебскай вобл.). Вырашаны манументальнай трох-нефавай двухвежавай базілікай з трансептам. Галоўны фасад мае ды-намічную вертыкальна накіраваную трактоўку, яго сілуэт фарміруюць
    чацверыковыя трох’ярусныя шатро-выя вежы і двухсхільны шчыт па-між імі, крапаваны стральчатай ар-катурай. У шырокай стральчатай арке над уваходным парталам раз-мешчана невялікае акно-ружа. Вертыкалізму храма садзейнічаюць высокія арачныя аконныя праёмы.
    Успенскі касцёл у г. Міёры Віцеб-скай вобласці пабудаваны ў 1907 г. з чырвонай цэглы на месцы папярэд-няга драўлянага храма на ўсходнім беразе Міёрскага возера. Манумен-тальны трохнефавы двухвежавы храм з пяціграннай апсідай, да якой з паўднёвага боку асіметрычна да-лучана сакрысція. Фасады на высокім цокалі рытмічна расчлянёны сту-пеньчатымі контрфорсамі і страль-чатымі вокнамі. Вось сіметрыі га-лоўнага фасада падкрэслена ўва-ходным парталам, акном-ружай і вежачкай-ліхтаром у завяршэнні двухграннага шчыта. Трох’ярусныя вежы завершаны высокімі шпілямі, умацаваны ступеньчатымі контрфорсам!, раскрапаваны вузкімі ні-шамі. У інтэр’еры адчуванне стара-жытнага гатычнага храма выкліка-юць стральчатыя скляпенні над нефамі.
    У 1902 г. Дэпартамент духоўных спраў замежных веравызнанняў пры Міністэрстве ўнутраных спраў дае згоду на пабудову мураванага касцёла Дзевы Марыі ў в. Рэпля (Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл.). 15 верасня таго ж года асвячаецца фундамент будучай манументальнай пабудовы [271]. Для будаўніцтва новага касцёла з дзесяціны зямлі мясцовых сялян збіраецца па адна-му рублю [272]. Настаяцель храма 28 жніўня 1909 г. звяртаецца да Бу-
    267
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    даўнічага аддзела Гродзенскага гу-бернскага праўлення з просьбай афіцыйнай яго прыёмкі [273]. Ма-нументальны буйнамаштабны храм вырашаны ў стылі неаготыкі павод-ле канона трохнефавай двухвежа-
    145. Неагатычныя касцёлы Дзевы Марыі ў вёсках Рэпля і Трабы
    вай базілікі. Архітэктурная кампа-зіцыя імкнецца да вертыкальнага дынамізму, што дасягаецца выкары-станнем высокіх стральчатых вок-наў, аркатур, ступеньчатых контр-форсаў, спічастых шпіляў вежаў. Паводле канона над стральчатым уваходным парталам размешчана круглае акно-ружа, фасад заверша-ны каскадным атыкам.
    Спрадвечная мэта дойлідаў -стварыць цэльны архітэктурна-мас-тацкі вобраз гатычнага будынка -была дасягнута ў касцёле Раства Дзевы Марыі, велічна ўзнесеным у цэнтры в. Трабы (Іўеўскі р-н Гро-дзенскай вобл.). Пабудаваны ў 1900-1905 гг. з цэглы намаганнямі ксян-дза Паўла Сухоцкага на месцы папя-рэдняга драўлянага храма. Суровая і патэтычная двухвежавая архітэк-турная кампазіцыя створана на пра-мавугольным плане з пяціграннай апсідай і невялікім трансептам. Ма-нументальнасць будынка падкрэс-лена і ўзмоцнена двухсхільным да-