Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
Неагатычны могілкавы Аляксе-еўскі касцёл у г. п. Івянец (Валожын-скі р-н Мінскай вобл.) пабудаваны ў 1905-1907 гг. па фундацыі мужа і жонкі Эдварда і Альжбеты Кавер-скіх [291]. У 1904 г. генералу Кавер-скаму ўдалося атрымаць дазвол на будаўніцтва гэтага касцёла паводле праекта архітэктара Хатоўскага, які потым быў адхілены. Дазвол на бу-даўніцтва храма на новаму праекту быў атрыманы 30 лістапада 1904 г. 2 мая 1905 г. архібіскуп Ежы Шэмбек асвяціў закладны камень, а 23 снеж-
277
Сакральна-манументальнае дойлідства
ня 1907 г. адбылося ўрачыстае асвя-чэнне ўсяго храма. Касцёл крыжа-падобны ў плане, з пяціграннай ап-сідай і прамавугольнымі бакавымі крыламі трансепта, якія далёка вы-ступаюць за межы сцен падоўжнага карабля. Двух’ярусная чатырохгран-ная шатровая вежа-званіца высту-пае з асноўнага аб’ёму і дамінуе ў агульнай кампазіцыі, завяршаю-чы двухсхільны дах з сігнатуркай над алтарнай часткай. Вежа завер-шана трохвугольнымі шчытамі, уп-рыгожанымі аркатурай і шпілямі-фіяламі. Уваходны партал выраша-ны стральчатай аркай і акном-ружай над ёй. Гатычны вертыкалізм і сілу-этную стракатасць будынку надаюць шпілі пілонаў-контрфорсаў, востра-вугольныя шчыты, высока ўзнятыя стральчатыя вокны-біфорыумы, дэ-каратыўная аркатура. Прысадзіс-тасць, стацыянарнасць архітэктур-най кампазіцыі надаюць крылы трансепта і магутны, выкладзены з вапняковых квадраў цокаль. Ураж-вае архітэктурная эстэтыка храма, высокая культура будаўнічых работ, высакаякасная цагляная муроўка. Гатычная тэма працягнута і ў інтэр’-еры храма. Прастора нефа, перакры-тая стральчатым нервюрным скля-пеннем на падпружных арках, ад-крываецца ў апсіду і крылы трансепта вялізнымі стральчатымі пра-светамі. «Гатычны» алтар, асветле-ны бакавымі стральчатымі вокнамі, быў выкананы з дубу ў выглядзе трохчасткавай кампазіцыі з арэо-лам разных высокіх фіялаў па вуг-лах востравугольных франтонаў.
Вобразнаму строю гатычнага бу-дынка адпавядае дынамічна-верты-кальная кампазіцыя Уладзіслаўска-
га касцёла ў в. Суботнікі (Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл.), узведзенага ў 1904-1907 гг. па фундацыі графа У. Умястоўскага. Прамавугольны ў плане чырвонацагляны карабель храма накрыты двухсхільным да-хам з вытанчанай сігнатуркай над прэсбітэрыям, пяцігранная апсіда -вальмавым, сіметрычныя сакрыс-ціі - двухсхільнымі дахамі. Сярод-крыжжа дахаў па тыпу нармандскіх сабораў завершана лёгкай і вытанчанай сігнатуркай, масіўная трох ярусная вежа на галоўным фа-садзе - высокім гранёным шатром. Па баках яе размешчаны невялікія гранёныя аб’ёмы лесвічных шахт. Будынак уражвае ўпэўненай пры-земленасцю кампазіцыі з-за жор-сткай сувязі масіўных сцен са сту-пеньчатымі контрфорсамі, якія ры-тмічна расчляняюць прасценкі стральчатых вокнаў і «падпіраюць» іх вуглы. Чысціня і дакладнасць цаглянай муроўкі прываблівае так, як і чысціня і прыгажосць сілуэтнай лініі будынка. Унутры касцёл па-дзелены слупамі на тры нефы, пе-ракрытыя цыліндрычнымі з распа-лубкамі скляпеннямі. Дзякуючы гэтым успарушаным скляпенням і міжнефавым аркадам унутраная архітэктурная прастора не здаецца замкнёнай і абмежаванай жорсткімі сценамі; яна набывае рух, свабоду ўзаемасувязей нефаў - тое, чаго не мелі малітоўныя залы класіцыстыч-ных храмаў, абмежаваныя плоскас-нымі геаметрызаванымі сценамі.
Намаганне дасягнуць у архітэк-турным творы гатычнага верты-калізму, лёгкай канструкцыйнасці ажыццёўлена ў Троіцкім касцёле ў в. Шылавічы (Ваўкавыскі р-п Гро-
278
2.9. Неагатычны стыль
дзенскай вобл.). У 1905 г. адзначаец-ца: «Касцёл, пабудаваны ў 1600 г., у сучасным стане знаходзіцца ў цал-кам струхнелым стане. Бясконцы рамонт прывёў прыхаджан да вы-сновы, што далейшы рамонт не акуп-ляецца, а таму хадайнічаюць аб па-будове новага мураванага касцёла на свае сродкі» [292]. У 1907-1914 гг. у цэнтры вёскі на сродкі парафіян быў змураваны магутны буйнамаш-табны каталіцкі храм у стылі неаго-тыкі [293]. Вырашаны паводле канона трохнефавай аднавежавай базілікі з трансептам, трохграннай апсідай і дзвюма сакрысціямі. Га-тычная выразнасць пабудовы дася-гаецца не столькі дэкаратыўнымі «стыльнымі» сродкамі, колькі логі-кай спалучэння аб’ёмаў, вертыкалей і гарызанталей, падпарадкаванасцю прапорцый і прасторавых суадносін. Вастрыня кампазіцыйнага ракурсу дасягаецца кантрастным супастаў-леннем высотнай дамінанты на га-лоўным фасадзе - зграбнай вась-міграннай вежы-званіцы з востра-канцовым шатром - і гарызантальна выцягнутага карабля храма. Вежа храма ўражвае сваёй вышынёй (55 м), яе верхні васьмігранны ярус пера-ходзіць у высокі шацёр з лацінскім крыжам. Менш актыўныя верты-кальныя элементы створаны крыла-мі трансепта, завершанымі ступень-чатымі шчытамі з вуглавымі фіяла-мі. Грані і вуглы вежы ўмацаваны контрфорсамі з фіяламі, якія кра-паваны стральчатымі нішамі. Над галоўным уваходным парталам уз-вышаецца вімперг. Бакавыя фасады расчлянёны стральчатымі вокнамі-біфорыумамі, у прасценках умаца-ваны контрфорсамі і аркбутанамі.
149. Неагатычныя касцёлы: Аляксееўскі, г. п. Івянец, і Уладзіславаўскі, в. Суботнікі
279
Сакральна-манументальнае Аойлідства
Кантрастнае каляровае рашэнне за-снавана на спалучэнні чырвонага цаглянага фона муроўкі і пабеленых элементаў архітэктурнага дэкору. У інтэр’еры нефы падзелены страль-чатымі арачнымі праёмамі, якія аба-піраюцца на прафіляваныя слупы, перакрыцце - крыжовыя скляпенні з нервюрамі. Шырока выкарыстана лякальная цэгла, з якой зроблены нервюры, абрамленні арак і крапоў-ка слупоў.
Уражвае сваім нястрымным вер-тыкальным узлётам Ушэсцеўскі кас-цёл у цэнтры в. Краснае (Маладзе-чанскі р-н Мінскай вобл.), размешча-ны на ўзвышшы і пануючы высокім шпілем над навакольнай забудовай. На галоўным фасадзе дата пабудовы храма - 1912 г. У 1988-1990 гг. рэс-таўрыраваны і перададзены вернікам. Твор архітэктуры стылю неаготыкі ўзведзены па канону трохнефавай аднавежавай базілікі з пяціграннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Яго ярка-чырвоны цагляны гмах мае па-гатычнаму вертыкальна накірава-ную кампазіцыю, асноўную ролю ў якой адыгрывае трох’ярусная ча-тырохгранная шатровая званіца ў цэнтры галоўнага фасада, умаца-ваная вуглавымі ступеньчатымі контрфорсамі з фіяламі-шпілямі. 3 яе вертыкальным дынамізмам кантрастуе выцягнуты па гарызан-талі карабель храма з яруснай трак-тоўкай алтарнага фасада - больш нізкімі пяціграннай апсідай і бака-вымі сакрысціямі. У храм «запра-шае» манументальны ўваходны стральчаты партал, над якім па га-тычнаму канону размешчана вялі-кае акно-ружа. Цяжкую масу бу-дынка візуальна аблягчаюць вузкія
і высокія стральчатыя аконныя праёмы са ступеньчатымі контрфорсам! ў прасценках, ажурная аркатура, вокны-біфорыумы і вытан-чаныя нішы. Унутраная прастора храма візуальна расчлянёна на нефы чатырма слупамі-ўстоямі, якія пад-трымліваюць крыжова-скляпеніс-тыя перакрыцці. Пры ўваходзе над нартэксам створана галерэя-хоры для аргана. «Дух гатычнага мастац-тва - у гэтым захапляючым трапя-танні ценяў і святла, якое перадае рытм усяму збудаванню ў цэлым і вызывав ў ім жыццё», - гэтымі словам! скульптара Радэна, які тонка адчуваў готыку, можна было б уво-гуле ахарактарызаваць архітэктуру касцёла [294].
Прыхаджане-католікі былога мястэчка Сялец (зараз вёска ў Бяро-заўскім р-не Брэсцкай вобл.) у 1904 г. звяртаюцца да гродзенскага губер-натара з просьбай на дазвол пабудовы рымска-каталіцкага касцёла (ат-рымліваюць станоўчы адказ толькі ў 1906 г. [295]). У тым жа годзе сцвярджаецца праект храма выка-наны архітэктарам У. А. Срокам [296|. 24 кастрычніка 1912 г. настая-цель касцёла дакладвае ў губерн-скае праўленне аб заканчэнні бу-даўніцтва [297]. Мураваны касцёл у цэнтры мястэчка быў асвячоны ў імя св. Аляксея. Нельга сказаць, што яго гатычная дынаміка даве-дзена да апафеозу. Тут яшчэ пануе магутнасць сцяны, якая тэктанічна працуе ўсёй сваёй масай, а ўступы контрфорсаў толькі падкрэсліваюць яе статыку. У сілуэце трохнефавай сіметрычна-восевай базілікі дамінуе трох’ярусная шатровая вежа-звані-ца (васьмярык на двух чацверыках)
280
2.9. Неагатычны стыль
цяжкіх прысадзістых прапорцый. Бакавыя нізкія з аднасхільнымі да-хам! прыдзелы кампазіцыйна аб’-ядноўваюць званіцу з асноўным аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Раўнамерны рытм бакавых фасадаў ствараецца стральчатымі аконнымі праёмамі, папарна аб’яднанымі пра-мавугольнымі нішамі, двухступень-чатымі контрфорсамі ў прасценках. Пяцігранны алтарны аб’ём флан-кіраваны нізкімі сакрысціямі з са-мастойнымі ўваходамі. Нягледзячы на шмат запазычаных з сярэдневя-ковай готыкі архітэктурных форм -контрфорсаў, стральчатых ніш і пра-ёмаў, круглых акон-руж, манумен-тальны будынак не набыў верты-кальнай гатычнай накіраванасці. Калі для сярэдневяковай готыкі было характэрна актыўнае выка-рыстанне расліннай арнаментыкі, якая наглядна ўвасабляла ідэю ар-ганічнага росту храма, «апранутага вянком з усіх жывых рэчаў» [298], дык тут яна наогул адсутнічае і тым самым яшчэ больш падкрэслівае яго заземленую масіўнасць. Прас-торная трохнефавая зала храма, расчлянёная дзвюма парамі магут-ных слупоў, здольна сабраць пад сваімі лунаючымі на падпружных арках крыжовымі скляпеннямі ўсё насельніцтва вёскі. Над нартэксам размешчаны хоры, злучаныя лесві-цай з бакавым прыдзелам.
Здалёку пры пад’ездзе да в. Опса (Браслаўскі р-н Віцебскай вобл.) бачны востраканцовы шпіль Іаанаў-скага касцёла, пабудаванага ў 1887 г. па фундацыі Я. Цеханавецкай. Доўгі час храм быў зачынены, аддадзены вернікам толькі ў 1980-я гг. Касцёл -помнік архітэктуры з рысамі неаго-
150. Аляксееўскі касцёл, в. Сялец
тыкі. Аднанефавы аднавежавы храм з пяціграннай апсідай, да якой па баках сіметрычна далучаны нізкія сакрысціі. Карабель храма накрыты двухсхільным, больш нізкія апсі-да - вальмавым, сакрысціі - двух-схільнымі дахамі, шчыты якіх вы-рашаны накшталт вімпергаў. Такі самы вімперг аздабляе партал га-лоўнага ўвахода. Над ім размешча-на акно-ружа, вышэй - арачнае акно-біфорыум. У жорсткай плас-тыцы архітэктуры пануе напружа-ная дынаміка, ствараемая энергіч-ным узлётам званіцы з высокім шатром, завершаным лаканічным каталічным крыжам. Касцельны ша-цёр-шпіль сімвалізуе прамень Бос-кай ласкі, які зыходзіць з нябёс на зямлю. Менавіта дзякуючы магут-наму руху званіцы ўвышыню храм набывае агульную вертыкальную накіраванасць, якую «падтрымліва-юць» астатнія элементы фасадаў: