• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    Марыінскі касцёл у в. Бобр (Круп-скі р-н Мінскай вобл.) быў пабудаваны ў пачатку XX ст. на месцы па-пярэдняга храма 1760 г„ фундавана-га князямі Агінскімі. Архітэктура будынка мела рысы стылю неаготы-кі. Прамавугольны выцягнуты зруб пад двухсхільным дахам на галоў-ным фасадзе вылучаўся дзвюма двух’яруснымі чацверыковымі вежам! з макаўкамі на чатырохсхіль-ных дашках. Стылявую афарбоўку будынку надавалі стральчатыя арачныя прасветы і нішы званіцы, такой жа формы ўваходны партал з круглым акном-ружай над ім, двух-гранныя шчыты цэнтральнага ры-заліта і даху.
    Рэалізацыя ў дрэве форм цагля-най готыкі адбылася ў архітэктуры касцёла св. Іахіма ў в. Клюшчані
    295
    Сакральна-манументальнае дойлілства
    (Астравецкі р-н Гродзенскай вобл.), узведзенага ў 1875 г. і перабудавана-га ў неагатычным стылі ў 1905 г. Храм -прамавугольнае ў плане збу-даванне з пяціграннай апсідай і ба-кавымі сакрысціямі. Галоўны фасад завершаны трохвугольным франто-нам і чацверыковымі вежамі з высо-кімі шатрамі. Падобную неагатыч-ную пабудову праектуе ў 1905 г. для польскага горада Лубіна гродзенскі грамадзянскі інжынер Ланчэўскі.
    Неаготыка шырока распаўсюдж-ваецца ў трактоўцы шматлікіх пры-сядзібных храмау-пахавальняў, іпто абумоўлівалася абвостраным культам продкаў і ўсяго гістарычнага мі-нулага. На мяжы ХІХ-ХХ стст. не было амаль ніводнай сядзібна-пар-кавай рэзідэнцыі без якога-небудзь партатыўнага «гатычнага сабора». Ва ўсіх гэтых будынках гатычныя формы былі выкарыстаны толькі для стварэння мастацка-стылявога антуражу. Сутнасць гатычнага сты-лю - яго каркасная канструкцый-ная сістэма з выкарыстаннем не-рвюрнага скляпення, аркбутанаў, контрфорсаў не была ўспрынята. Канструкцыйная аснова гэтых бу-дынкаў заставалася традыцыйнай з нясучымі сценкамі, якім па сутнас-ці не былі патрэбны прыстаўленыя да іх контрфорсы, як і нанесеныя на крыжовае скляпенне ляпныя нервюры.
    У гатычным стылі выканана капліца-пахавальня ў палацава-пар-кавым ансамблі Валовічаў у в. Свяцк Гродзенскага раёна, пабудаваная ў 1889 г. з цэглы. Мініяцюрны храм утульна і незалежна размешчаны ў паркавым акружэнні, на беразе сажалкі, насупраць магутнага кла-
    сіцыстычнага палаца Валовічаў. Кампактны і прыземісты, кубапа-добны з трохсценнай алтарнай част-кай будынак. Гатычны вертыкалізм партатыўнаму паркаваму храму-павільёну надае высокі двухсхільны дах з двухгранным шчытам-вім-пергам, вертыкальна выцягнутыя прапорцыі аконных і ўваходнага праёмаў.
    Прыхільнасць да стылю неаготы-кі ўвасобілася ў архітэктуры капліцы ў в. Лебедзева (Маладзечанскі р-н Мінскай вобл.). Пабудаванаў 1910-я гг. як родавая пахавальня. Кампактнае прамавугольнае ў плане збудаванне накрыта двухсхільным дахам з валь-мамі над трохграннай апсідай. Але спрошчанасць аб’ёмна-прасторава-га вырашэння эфектна кантрастуе з насычанай цаглянай дэкаратыў-насцю па сутнасці плоскасных фа-садаў. На іх высакаякаснай цаглянай муроўкай выкананы ліштвы і руставаныя броўкі стральчатых вокнаў, паясы парэбрыка і гарадкоў, прамавугольныя панелі, вуглавыя контрфорсы, а з бетоннай фармоўкі -акантавыя разеткі, гіркі, пяты арак, капітэлі калонак. Галоўны фасад завершаны двухсхільным шчытам з вуглавымі гранёнымі фіяламі і акаймаваны аркатурным фрызам. Над стральчатым парталам увахода -круглае акно-люкарна, якое нагадвае вокны-ружы гатычных сабораў. Эс-тэтычныя асацыяцыі з апошнімі павінны выклікаць стральчатыя аркі і праёмы, вуглавыя контрфорсы, каваны каталіцкі крыж з харак-тэрнымі крабамі. Стылізацыяй пад сярэдневяковую готыку дойлід імк-нуўся надаць архітэктуры будынка налёт архаічнасці, настальгічнай
    296
    2.9. Неагатычны стыль
    прывабнасці і каларыстычнай палі-хромнасці. Афармленне ўтульнага інтэр’ера ў асноўным арыентавана на класіцыстычны стыль. Больш строгі і спрошчаны характар яму надаюць атынкаваныя сцены з ка-неліраванымі пілястрамі, драўля-ная столь на падугах з плафонам па цэнтры, якая імітуе самкнутае скля-пенне. Для алтара прызначалася стральчатая ніша з высокім подыу-мам на тыльнай сцяне апсіды. Пад капліцай - скляпеністае сутарэнне, уваход у якое зроблены праз знеш-нюю бакавую прыбудову-прыямак.
    Капліца з «намёкам» на готыку ўзводзіцца ў пачатку XX ст. у в. Ба-равое (Дзяржынскі р-н Мінскай вобл.) як фамільная пахавальня дваран Дыбоўскіх [326]. Размешчана пры ўездзе ў Баравое з боку в. Бакінава, на адасобленым узвышшы. Выра-шана цыліндрычным храмам-ра-тондай, накрытым пакатым шатровым дахам. Фасад падзелены на два ярусы за кошт вылучэння першага адкрытай бутавай муроўкай, а дру-гога - гладкай тынкоўкай цаглянай муроўкі. Другі ярус расчлянёны стральчатымі, двухграннымі ў за-вяршэнні аконнымі праёмамі. Ме-марыяльная зала-ратонда перакрыта плоскай бэлечнай столлю. У інтэр’-еры па перыметры цокальнай часткі размешчаны два рады лучковых ніш-склепаў для пахаванняў. Алтарная ніша знаходзіцца насупраць прамавугольнага ўваходнага праё-ма, у ёй была пастаўлена культавая скульптура. У выглядзе ратонды з вялікім стральчатым уваходным праёмам была вырашана на мяжы XIX—XX стст. капліца-пахавальня ў Бортніках.
    Капліца св. Роха ў в. Грандзічы (Гродзенскі р-н) таксама вырашана ў гатычных формах. Пабудавана ў 1910 г. на месцы драўлянага храма паводле праекта гродзенскага гу-бернскага архітэктара У. А. Срокі (прыпісана да гродзенскага фарнага касцёла) [327]. Капліца мае выгляд звычайнага цаглянага будынка пад двухсхільным дахам, пераход якога ў вальмавыя схілы над трохсценнай апсідай нагадвае аб культавым прызначэнні. Пра гэта ж сведчыць убудаваная ў шчыт галоўнага фасада чатырохгранная вежачка для звона і крыжа. Нешматлікія элементы архітэктурнага дэкору - страль-чатыя нішы, вокны і праёмы, двух-ступеньчатыя контрфорсы-пілоны, уваходны партал з разнымі аканта-вымі выгінамі і манаграмай Хрыста -выклікаюць асацыяцыі з гатычным дойлідствам сярэднявечча. Над ува-ходам навісае балкончык, які злуча-ны дзвярыма-акном з унутранай га-лярэяй-хорамі. Будынак адметны якаснай адкрытай цаглянай муроў-кай. Утульная малітоўная зала была перакрыта адпаведным архітэктуры стральчатым скляпеннем, якое ў час рэканструкцыі заменена драўляным цыліндрычным.
    Капліца ў в. Раёўка (Маладзе-чанскі р-н Мінскай вобл.) пабудавана ў 1935 г. (дата на фундаменце) каля могілак. Помнік драўлянага дойлідства. Яго архітэктурна-сты-лявая трактоўка сведчыць, што авангардная інтэрпрэтацыя сярэд-невяковай готыкі не скончылася ў тэты час. Нязменныя асацыяцыі з готыкай узнікаюць найперш ад агульнай вертыкальнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі, незвычай-
    297
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    157. Надмагіллі ў Брэсце і Слуцку
    най для драўлянай вясковай малель-ні. Прапарцыянальна выцягнуты ўверх зруб накрыты высокім гонта-вым дахам. 3 боку франтальнага фасада ў яго ўрэзана чацверыковая двух’ярусная званіца, тэлескапічная форма якой і ігольчаты шпіль у за-вяршэнні з’яўляюцца апафеозам ды-намічнага вертыкальнага руху драў-ляных зрубавых форм. Прамаву-гольныя «ўрубныя» вокны не маюць гатычнай стральчатай формы, але сваім высокім, амаль пад дахам, раз-мяшчэннем і вылучэннем на фоне гарызантальнай шалёўкі садзейніча-юць агульнай архітэктурнай ідэі. Зала сціплай малельні перакрыта драў-ляным цыліндрычным скляпеннем -
    яшчэ адна спроба надаць храму вы-гляд мураванай пабудовы. У інтэр’-ер расчынена і каркасная канструк-цыя званіцы, што нагадвае гатычны «лес» тонкіх калон і гуртаў.
    Юзафаўская капліца ў в. Руда Яворская (Дзятлаўскі р-н Гродзен-скай вобл.) узведзена ў пачатку XX ст. з драўлянага бруса. Помніку нада-дзены рысы стылю неаготыкі. Скла-даецца з прамавугольных у плане нартэкса, малітоўнай залы, пяці-граннай апсіды з бакавымі сакрыс-ціямі. Вертыкальнай дамінантай з’яўляецца аднаярусная чацверыковая шатровая вежа-званіца. Над вальмавым дахам апсіды - шатровая чацверыковая сігнатурка.
    298
    2.10. Неарэнесанс
    Наватарская інтэрпрэтацыя га-тычнага стылю была вельмі папу-лярна ў малых могілкавых формах, выкананых у тэхніцы мастацкага чыгуннага ліцця, яркай ілюстра-цыяй якой з’яўляецца мемарыяль-ная капліца на Трышынскіх могіл-ках у Брэсце. Для чыгунных парта-тыўных збудаванняў не існавала паняцця тэктонікі, не было неабход-насці вырашэння канструкцыйных задач. Таму ў гэтай малай архітэк-турнай пластыцы робіцца націск на стылявую арнаментацыю.
    На мяжы ХІХ-ХХ стст. з актыў-ным развіццём мастацкага чыгуннага ліцця распаўсюджваюцца ка-талічныя металічныя надмагіллі, цэльна літыя ці каваныя, але аба-вязкова ў духе гатычнай даўніны. Надмагілле ў г. Слуцк Мінскай воб-ласці выканана ў выглядзе зграбна-га чатырохграннага слупа, які нясе строгі каталіцкі крыж. Грані помні-ка вырашаны гатычнымі стральча-тымі аркамі на тонкіх калонках, а пастамент крыжа заверпіаны «букетам» гатычных крабаў. Трэба на-
    2.10.	Неарэнесанс
    Неарэнесанс значка менш чым неаготыка ўвасобіўся ў культавай архітэктуры.
    Касцёл Сэрца Ісуса ў в. Пелішча (Камянецкі р-н Брэсцкай вобл.) у сваім архітэктурна-стылявым выра-шэнні здаецца анахранізмам, бо на-быў рысы стылю толькі ў 1934 г. Рознавялікія прамавугольны ў плане асноўны аб’ём пад чарапічным дахам, апсіда, дзве бакавыя сакрыс-ціі і вежа-званіца з фігурным купал-
    гадаць, што ў той час асновы гатычнай архітэктуры шырока асвойва-юцца ў інжынерным мастацтве, у атрымаўшых шырокае распаўсюдж-ванне металічных і стальных кан-струкцыях мастоў, вакзалаў, завода^ ангараў і інш.
    У значна меншай ступені гатыч-ныя формы выкарыстоўваюцца ў бу-даўніцтве іншых канфесій. Стылі-заваныя элементы готыкі (страль-чатыя вокны-біфорыумы, аркатурны фрыз) уводзіць архітэктар Я. Мы-шынскі ў стылявую трактоўку бу-дынка духоўнага вучылішча ў г. Мсціслаў Магілёўскай вобласці. Улетку 1900 г. у Будаўнічае аддзя-ленне Гродзенскага губернскага праўлення землямер М. 3. Любіч прадставіў праект на будаўніцтва пры сінагоге ў Гродне дома для «дзіўнапрыімнага» прытулка [328]. Трохпавярховы будынак (не заха-ваўся) меў сіметрычны сямівосевы франтальны фасад, расчлянёны тры-ма рызалітамі, стральчатымі арач-нымі вокнамі, завершаны зубчастым парапетам, вуглавымі вежачкамі.
    ком аб’яднаны ў ярусную прастора-ва-дынамічную кампазіцыю. Архі-тэктурную выразнасць плоскасным фасадам надае рытм арачных вок-наў і шырокіх лапатак у прасценках. Уваход аформлены манументальным парталам з картушам у завяршэнні.