Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
Спрадвеку мястэчка Мядзведзічы (зараз вёска ў Ляхавіцкам p-не Брэсц-
кай вобл.) з’яўлялася ўласнасцю ві-ленскага біскупства, якое да 1483 г. заснавала тут мураваны касцёл. На-ступны храм створаны ў 1545 г., у 1645 г. Віленскім біскупам Ю. Ра-дзівілам узведзены драўляны храм -звычайны вясковы касцёл пад барочным ламаным дахам, перад якім стаяла старажытная трох’ярусная званіца [340]. У 1866 г. расійскія ўлады хацелі аддаць яго пад пра-васлаўную царкву, аднак гэтага не дапусцілі парафіяне. Касцёл усё ж зачынілі. Набажэнствы былі адноў-лены ў 1905 г., але на тэты час касцёл струхнеў (апошняя імша адбылася 15 жніўня 1906 г.), у сувязі з чым паўстала патрэба ў новым храме. У 1908 г. паводле праекта архітэкта-ра С. Шылера за кошт парафіян і на-маганнямі ксяндзоў Герасімовіча і Ваньковіча пабудаваны магутны і буйнамаштабны Петра-Паўлаўскі касцёл (у 1910 г. асвячоны біскупам Янам Цепляком) [341]. Твор архі-тэктуры неабарока створаны па канону аднавежавай трохнефавай ба-зілікі з пяціграннай апсідай, да ба-коў якой далучаюцца дзве сакрысціі. Галоўны фасад мае шмат’ярусную кампазіцыю, апафеозам якой з’яў-ляецца высотная дамінанта - вы-танчаная па трактоўцы вежа са спі-частым шпілем. Кантрастныя між’-ярусныя пераходы фасада змякчаны бакавымі барочнымі валютамі. 3 барочнага арсенала выкарыстаны хвалістыя і складана прафіляваныя карнізы, насычаная крапоўка слаіс-тымі пілястрамі, арачныя люкарны, дэкаратыўныя вазы. На антабле-менце франтальнага фасада раз-мешчаны лацінскі надпіс «Gloria Deo», над апсідай - сігнатурка. Ба-
308
2.11. Неабарока
рочнай пластыкай насычаны і ін-тэр’ер храма. Нефы размежаваны магутнымі, крапаванымі пілястра-мі слупамі з перакінутымі паміж імі аркамі і перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі, упрыгожанымі дэка-ратыўна-арнаментальнай размалёў-кай. Цэнтральны неф апяразаны магутным антаблементам і асвятля-ецца верхнімі лучковымі вокнамі. Галоўны алтар і амбон таксама вы-рашаны ў рэтраспектыўных формах барока. Алтар мае архітэктанічную трактоўку ў два ярусы з бакавымі парамі карынфскіх калон і разарва-нымі франтонамі над імі. Над алтарным абразам размешчаны плас-тычны картуш. На бакавых сценах апсіды - у прамавугольных плакетках два фрэскавых пано на біблей-скія сюжэты.
У неабарочным стылі пабудаваны ў 1908 г. Мікалаеўскі касцёл у Свіры (Мядзельскі р-н Мінскай вобл.) на месцы храма 1653 г. [342]. Выкана-ны паводле канона трохнефавай базілікі, але з арыгінальнай паста-ноўкай высотнай дамінанты - вежа-званіца асіметрычна прыбудавана не да галоўнага фасада, а да крыла трансепта. 3 супрацьлеглага боку ёй адпавядае капліца, накрытая сфе-рычным купалам з ліхтаром. Галоў-ны фасад выкананы паводле класіч-най кампазіцыі першых барочных храмаў другой паловы XVI ст. - га-лоўнага ордэнскага храма езуітаў Іль Джэзу ў Рыме і касцёла езуітаў у Нясвіжы. Двух’ярусны фасад раскра-паваны арачнымі нішамі, парнымі пілястрамі, прафіляваным карнізам з пінаклямі па баках. У завяршэнні фасада на парапеце - шчыт з бака-вымі валютамі і трохвугольным
франтонам. Шчытавае завяршэнне існуе і над алтарным кубападобным аб’ёмам. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі пра-ёмамі і буйнымі пілястрамі ў прас-ценках. У архітэктурным дэкоры вы-карыстаны стылізаваныя барочныя элементы (валюты, прафіляваныя ліштвы, карынфскія калоны). Унут-раная прастора перакрыта крыжо-вымі скляпеннямі, якія падтрымлі-ваюцца шасцю магутнымі слупамі, на цэнтральныя з якіх пры дапамозе ветразей абапіраецца купал. Апсіда перакрыта нервюрным скляпеннем (рудымент готыкі) і адкрыта шыро-кім арачным прасветам з архіволь-там, які ўпрыгожаны арнаментальнай размалёўкай, ляпнымі пуцці і дра-піроўкамі. Сцены крапаваны піляст-рамі, прафіляванымі карнізамі, дэ-карыраваны фрэскавай размалёўкай, лепкай, разеткамі ў кесонах пад-пружных арак.
Як і ў свірскім касцёле, італь-янская раннебарочная канцэпцыя храма выкарыстана ў касцёле Іаана Хрысціцеля ўв. Ваўкалата (Докшыц-кі р-н Віцебскай вобл.), пабудава-ным у 1870-1885 гг. з бутавага ка-меня і цэглы. Помнік архітэктуры неабарока ўзведзены па канону трохнефавай бязвежавай базілікі з ак-руглай апсідай і бакавымі сакрыс-ціямі. Франтальны плоскасны фасад адпаведна ўнутранай планіроўцы па-дзелены падвойнымі пілястрамі на тры часткі, завершаны гарызанталь-на выцягнутым нізкім атыкам з вуг-лавымі пінаклямі, на якім узведзены прамавугольны шчыт з трохвугольным франтонам і бакавымі сты-лізаванымі валютамі. Уваход аформ-лены геаметрызаваным парталам
309
Сакральна-манументальнае дойлілства
з трохвугольным франтонам. Бака-выя фасады рытмічна члянёны лучковым! аконнымі праёмамі і піляст-
рамі ў прасценках, апяразаны пра-філяваным карнізам і цягай, якая вылучае высокую цокальную част-
160. Неабарочныя касцёлы
ў г. п. Свір
і в. Ваўкалата
310
2.11. Неабарока
ку будынка. На паліхромным фоне бутавай муроўкі кантрастна вылуча-юцца атынкаваныя і пабеленыя элементы архітэктурнага дэкору. У ад-зінай стылявой трактоўцы выкана-ны інтэр’ер храма. Галоўны і чатыры кулісныя драўляныя алтары такса-ма вырашаны ў стылі неабарока -двух’ярусная архітэктанічная кам-пазіцыя, у аснове якой двухкалонны порцік з разарваным лучковым франтонам і лунаючымі над ім анёламі. Аналагічна трактаваны ар-ган, узнесены на хоры над нартэксам.
Асацыяцыі з барочнымі храмамі выклікае касцёл Ушэсця Найсвя-цейшай Дзевы Марыі ў г. п. Сапоц-кін Гродзенскага раёна, узведзены ў пачатку XX ст. Гэта абумоўлена выкарыстаннем не толькі кананіч-най кампазіцыі трохнефавай двух-вежавай базілікі з трансептам, але і афармленнем увахода стылізаваным пілястравым порцікам з авальнай ні-шай, бакавых арачных экседраў, луч-ковага завяршальнага франтона, фі-гурных ківорыяў і вазаў над вежамі.
Стыль неабарока яскрава ўва-собіўся ў архітэктуры касцёла Іаана Хрысціцеля ў в. Параф’янава (Док-шыцкі р-н Віцебскай вобл.), пабуда-ваным у 1908 г. у выглядзе трохнефавай двухвежавай базілікі з трансептам. Па баках выцягнутай паў-круглай апсіды далучаны нізкія сакрысціі, аб’яднаныя абходнай паў-круглай галерэяй. Галоўны фасад фланкіраваны пяціяруснымі вежа-мі, верхні цыліндрычны ярус якіх завершаны шатром. Па цэнтры вы-ступае двух’ярусны рызаліт з трох-вугольным франтонам, над якім размешчаны ступеньчаты атык (ру-дымент неаготыкі). Аналагічную
161. Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, г. п. Сапоцкін
трактоўку маюць фасады крылаў трансепта. Архітэктурны рытм ства-раюць арачныя і лучковыя аконныя праёмы, авальныя люкарны, прас-ценачныя і вуглавыя лапаткі, кар-нізныя і між’ярусныя прафіліроўкі. Прастора інтэр’ера васьмю пілонамі падзелена на тры нефы, цэнтральны з якіх перакрыты цыліндрычным, а бакавыя - крыжовымі скляпення-мі. Пілоны і сцены дэкарыраваны парнымі пілястрамі, упрыгожаны арнаментальнай размалёўкай і 12 гіпсавымі гарэльефнымі пано-ста-цыямі «Хрэсны ход», выкананымі ў 1927 г. у Варшаве на ахвяраванні абывацеляў Карэнкаў.
Імкненне рэанімаваць барочную пластычнасць назіраецца і ў драў-ляным касцельным будаўніцтве. Прыкладам неабарочнай стылявой
311
Сакральна-манументальнае дойлідства
трактоўкі храма традыцыйнымі пры-ёмамі і сродкамі народнага драўля-нага дойлідства з’яўляецца касцёл Маці Божай у в. Мяжаны (Браслаў-скі р-н Віцебскай вобл.) пачатку XX ст. Аб’ёмна-прасторавая кампа-зіцыя будынка складаецца з асноў-нага прамавугольнага зруба, да яко-га далучаны прытвор са званіцай над ім і дзве апсіды: алтарная з рыз-ніцай - прамавугольная, бакавая -пяцігранная. Прытвор абкружаны адкрытай абходнай галерэяй са слу-повай навіссю. Сцены з абчасаных бярвёнаў прарэзаны прамавуголь-нымі і арачнымі аконнымі праёмамі, расчлянёны на два ярусы карнізным поясам-адлівам. Барочную аб’ём-ную пластычнасць будынку надае высокі фігурны гонтавы дах з мяк-кімі пераходамі форм, з плаўнымі выгінамі ў аснаванні. Над шатром званіцы і на ўскрайку даху ўзвыша-
2.12. Неакласіцызлл
У поліфаніі эстэтычных погля-даў і палярызацыі мастацкіх стыляў мяжы ХІХ-ХХ стст., пасля амаль векавога забыцця, вядомыя сімпатыі зноў выклікае класічная архітэктур-ная спадчына, урачыстая велічнасць рускага класіцызму, антычная ста-ражытнасць. К канцу XIX ст. гра-мадска-эстэтычныя схільнасці пас-тупова зрушваюцца ад «народнасці» другой паловы XIX ст. да эстэтычна рацыянальнай класікі, якая асацыі-руецца з пасляпятроўскім дойлід-ствам. Гэты арыенталізм меў вядо-мую ідэйна-палітычную прадвызна-чанасць. Актуальнасць стылю забяс-печваецца непахісным аўтарытэтам
юцца барочныя фігурныя ярусныя купалкі.
Стыль неабарока шырока ўва-собіўся ў мастацкай трактоўцы ал-тароў і іканастасаў. Алтары падоб-най трактоўкі выкананы для Петра-Паўлаўскага касцёла ў в. Граўжышкі, францысканскага касцёла ў Гродне, касцёла Маці Божай у в. Парэчча, Варварынскага касцёла ў в. Сяляві-чы, Дабравешчанскага касцёла ў в. Тра-келі, Троіцкага касцёла ў в. Акцябр, касцёла канонікаў ларэтанскіх у г. Бы-хаў, Петра-Паўлаўскага касцёла ў г. Капыль, амбон Варварынскага касцёла ў Віцебску. Неабарочныя іка-настасы знаходзяцца ў Раства-Бага-родзіцкім саборы ў г. Глыбокае (былы Троіцкі касцёл 1735 г.), Георгіеўскай царквеў г. п. Смілавічы. У стылі «дру-гога ракако» быў зроблены унікаль-ны керамічны іканастас для могіл-кавай царквы ў в. Бяздзедавічы.
класічнага ідэала, семантыкай кла-січнага архітэктурнага лексікона з яго «гераічнай нормай», падпарад-каваннем асобы ідэалам грамадства, ідэяй грамадзянскай адказнасці і гар-моніі інтарэсаў асобы і грамадства, загубленай у эклектызме XIX ст. Гэты змест надае неакласіке, як і ма-дэрну, ролю сувязнага звяна паміж эклектычна-гістарычнай і сучаснай архітэктурай. Перадрэвалюцыйны накал дэмакратычных тэндэнцый у грамадстве патрабаваў вобразнага ўвасаблення і люстэркавага адлюст-равання ў гісторыка-культурных аналах. Гэтаму адпавядаў мужны і рацыянальны дух антычнай цыві-
312
2.12. Неакласійызм
лізацыі, «залаты век» Перыкла, дэ-макратычная культура Грэцыі і Рыма; праз антычную архітэктуру бачыўся свет усеагульнай свабоды. I калі спе-цыфіка архітэктуры 1830-1840-х гг. заключалася ў адмаўленні ад класі-цызму, які быццам бы гістарычна сабе вычарпаў, то ў канцы стагоддзя дойліды зноў звяртаюцца да адвеч-ных асноў ордэрнай сістэмы, адра-джэння класічных архітэктурных ідэалаў. Да таго ж трэба мець на ўва-зе жыццёвасць устойлівай класіч-най традыцыі ў расійскім грамад-стве і айчыннай архітэктуры, ста-більнасць класікі ў сістэме прафе-сійнай, перш за ўсё акадэмічнай, адукацыі.