Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
Калісьці ў в. Чарэя (Чашніцкі р-н Віцебскай вобл.), на беразе возера, існаваў вялізны праваслаўны ма-настыр, які пры правядзенні ў Краі уніі быў пераўтвораны ў каталіцкі кляштар. У Генеральнай візіце ад 1809 г. адзначана, што мясцовы па-рафіяльны касцёл фундаваў 6 жніў-ня 1604 г. канцлер Вялікага княства Літоўскага князь Лявон Сапега. Касцёл стаяў у цэнтры мястэчка на рынку. Непадалёку ад яго на ўзгор-
драўлянымі слупамі (размалёўка імітуе мармуровыя калоны) на тры нефы, цэнтральны з якіх перакрыты драўляным цыліндрычным скля-
ку знаходзілася сядзіба фундатара «Замак». Вядома, што ў 1644 г. тут стаяла вялізная базіліка, у алтары якой быў змешчаны абраз святога
317
Сакральна-манументальнае дойлідства
Архангела Міхаіла (меў вялікую гіс-торыка-мастацкую каштоўнасць), які ў 1510 г. быў прэзентаваны цару Іаану Грознаму з Канстанцінопаля ад патрыярха Базыля. Маскоўскае войска 27 верасня 1650 г. спаліла касцёл. У выніку 20 гадоў вёска і па-рафіяне не мелі храма, пакуль па-дольскі ваявода Міхаіл Юзаф Сапе-га не пабудаваў новы. Але і гэты будынак у 1793 г. згарэў. У 1828-1839 гг. дзякуючы намаганням мяс-цовага ксяндза Насалеўскага збуда-ваны мураваны Міхайлаўскі касцёл (пасля пажару 1859 г. адбудаваны ксяндзом Белым). Архітэктура храма была вырашана ў стылі неакла-сіцызму. Уяўляў сабой трохнефа-вую базіліку. У 1906 г. пры ксяндзе Янкевічы зала храма была перакры-та цыліндрычным скляпеннем за-мест плоскай атынкаванай столі, а падлога выкладзена тэракотавай пліткай.
У в. Старчыцы (Слуцкі р-н Мін-скай вобл.) да 1939 г. існаваў неа-класіцыстычны касцёл, узведзены ў пачатку XX ст. пасля таго, як пажар у 1816 г. знішчыў папярэдні драўля-ны 1625 г. радзівілаўскай пабудовы (адразу быў збудаваны новы графам Каралем Радзівілам і яго сястрой графіняй Ржавуцкай). Храм уяўляў сабой манументальны, але просты прамавугольны ў плане аб’ём пад двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай сцяной і шчытам з бака-вымі валютамі на галоўным фаса-дзе. Плоскасныя бакавыя фасады былі рытмічна расчлянёны страль-чатымі вокнамі (уплыў рэтраспек-тыўна-гатычнага стылю мураванай архітэктуры) і шырокімі пілястрамі ў прасценках. Унутры зала касцёла
магутнымі слупамі і аркадай была падзелена на тры нефы, перакрытыя цыліндрычнымі скляпеннямі, у цэнт-ральным з якіх на высокі пастамент быў узняты магутны мураваны ал-тар-перагародка, вырашаны карынф-скай каланадай, завершанай крапа-ваным антаблементам са скульптурам! анёлаў. Цэнтр алтара займаў невялікі класічны порцік, па баках якога стаялі дзве скульптуры святых. У інтэр’еры таксама меліся два кулісныя алтары. Абразы чатырох евангелістаў былі напісаны вядомым мастаком, мясцовым парафіянінам Вільгельмам Картарвінскім.
Касцёл Дзевы Марыі ў в. Падла-бенне (Гродзенскі р-н) быў пабуда-ваны ў 1882 г. Новая інтэрпрэтацыя асноў класіцызму вызначылася ў строгай лапідарнасці аб’ёмаў з плос-каснымі фасадамі, адсутнасці дэко-ру. Геаметрызаваная кампазіцыя храма трохчасткавая асіметрычная -да кубападобнага асноўнага аб’ёму, над якім узвышаецца васьмігранны светлавы барабан з самкнутым ку-палам, па падоўжнай восі далуча-юцца выцягнуты прамавугольны прытвор пад двухсхільным дахам і пяцігранная апсіда. Элемент асімет-рыі ўносіць прамавугольнае крыло трансепта, далучанае да асноўнага аб’ёму з паўднёва-ўсходняга боку. Гранёная апсіда з рознавялікімі ба-кавымі сакрысціямі і купальны барабан парушаюць сухую лапідар-насць архітэктурнай кампазіцыі. Плоскасныя фасады прарэзаны адзінарнымі і здвоенымі арачнымі вокнамі, паўкруглымі люкарнамі, у прасценках асноўнага аб’ёму аз-доблены рэльефнымі лацінскімі крыжамі. Сціснутая ў геаметрычным
318
2.12. Неакласійызм
аб’ёме ўнутраная прастора храма ўверсе раскрываецца ў васьмігран-ны шацёр светлавога барабана.
Аналагічнае пераўтварэнне па-знаў Троіцкі касцёл у в. Індура (Гро-дзенскі р-н), які быў узведзены ў 1815 г. намаганнямі ксяндза Радзевіча на месцы драўлянага касцёла, фунда-ванага яшчэ ў 1542 г. Янам Давой-нам. Аднак у 1904 г. рэканструяваны і пашыраны архітэктарам У. А. Срокам на добраахвотныя сродкі пара-фіян. Некалі сіметрычны трохнефавы аб’ём з невялікай паўкруглай апсі-дай набыў па баках галоўнага фасада дзве рознавялікія вежы, а ўсходні фасад - крыло трансепта. Пры гэ-тым ў стылявую трактоўку былі прыўнесены рэтраспектыўныя формы як класіцызму (магутны арачны порцік з трыгліфным фрызам), так і барока (пластычныя купалы з ліх-тарамі вежаў, фігурны шчыт трансепта, круглыя люкарны). Неакласіч-ную трактоўку атрымалі і тры ма-нументальныя алтары. У выніку архітэктура храма набыла эклек-тычны характар.
Невялікі мураваны касцёл у сты-лі неакласіцызму фундаваны Хад-кевічамі ў пачатку XX ст. у в. Радам-ля (Чавускі р-н Магілёўскай вобл.). Галоўны фасад фланкіравалі дзве двух’ярусныя чатырохгранныя купальный вежы, на гарызантальна руставаных плоскасцях якіх вылу-чаліся арачныя вокны з замковым каменем, вуглавыя слоеныя піляст-ры. Цэнтральная частка фасада была завершана ступеньчатым атыкам, галоўны ўваход аформлены рэне-сансным парталам з лучковым фран-тонам, над якім была размешчана круглая люкарна.
164. Троіцкія касцёлы ў вёсках Індура і Радамля
319
Сакральна-манументальнае дойлідства
Вельмі утрыраваны неакласі-цыстычны архітэктурны воблік быў нададзены касцёлу ў в. Дамачава (Брэсцкі р-н) пры яго перабудове ў 1906-1907 гг. паводле праекта тэх-ніка Э. Старжынскага [351]. Гэта ад-нанефавы храм з пяціграннай больш вузкай апсідай, да якой асіметрычна далучана сакрысція і якая заверша-на зграбнай васьміграннай сігна-туркай. Плоскасныя бакавыя фасады чляніліся арачнымі вокнамі і ла-паткамі ў прасценках. Асацыяцыі з ампірам 1820-х гг. выклікае двух-ступеньчаты прамавугольны атык над галоўным фасадам, у які ўрэза-ны трохвугольны франтон, а такса-ма арачныя экседры са скульптура-мі святых.
На першы погляд здаецца, што ў праваслаўным царкоўным дой-лідстве непадзельна панаваў «рускі
165. Пакроўскі сабор, г. Баранавічы
стыль». Але пры ўсім архітэктурна-стылявым кансерватызме ў гэтай галіне будаўніцтва ўжо з сярэдзіны XIX ст. назіраюцца і класіцыстыч-ныя рэмінісцэнцыі. Нягледзячы на ўсеагульнае панаванне ў царкоўным дойлідстве «рускага стылю», не ўсіх архітэктараў задавальняла яго «су-сальнасць», цацкавасць, часам бяз-межная вычварнасць. Яны зноў звед-ваюць смагу па класіцызму з яго спакоем і ўраўнаважанасцю, не стам-ляючым вока лапідарным дэкорам.
Паказальна ў гэтых адносінах прыхільнасць да класіцызму вотчын-ніка маёнтка Антопаль (зараз гарад-скі пасёлак у Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл.) Юліяна Гедройца, які насуперак афіцыйна зацверджа-наму ў 1852 г. праекту прыходскай царквы ў 1854 г. будуе класіцыстыч-ны порцік [352]. Губернскі землямер дакладвае гродзенскаму губерната-ру, што «ў ажыццёўленым будынку зроблены значныя адхіленні ад плана, а менавіта, замест двух купалоў, як адзначаецца ў плане, зроблены толькі адзін, ва фронт дададзены колоны, чаго ў плане няма, і самыя памеры зусім іншыя, усё тэта сапса-вала вонкавы выгляд царквы» [353].
У праваслаўным храмавым бу-даўніцтве, у асноўным арыентава-ным на царкоўную архітэктуру да-пятроўскага часу, стыль неакласі-цызму праяўляўся даволі стрымана і абмежавана. Найбольш яркім, але даволі познім творам гэтага стыля-вога напрамку з’яўляецца Пакроўскі сабор у Баранавічах (вул. Куйбыша-ва, 11). Будаўніцтва манументаль-нага мураванага храма пачалося ў 1924 г. пад кіраўніцтвам архітэкта-ра Альмінскага і было завершана
320
2.12. Неакласійызм
ў 1928 г. Рэпрэзентатыўны, маштаб-на значны вобраз храма фарміруец-ца за кошт буйных ордэрных форм, павелічэння архітэктурных мае. Да магутнага кубападобнага асноўнага аб’ёму з усходняга боку далучаны тры паўкруглыя апсіды, з захаду -вузкая трапезная, аб’яднаная з ча-тырохграннай трох’яруснай звані-цай, якая завершана гранёным цы-булепадобным купалам са шпілем і дэкарыравана па вуглах адзінар-нымі і парнымі калонамі, лапатка-мі, прафіляванымі між’яруснымі карнізамі. Цэнтральны аб’ём накрыты паўсферычным купалам з круглым! люкарнамі, у завяршэнні свое-асаблівая «дзяржава» - крыж на шары (звычайна называюць яблыкам). Галоўны ўваход вылучаны паўцыр-кульнай аркай, паўночны і паўднёвы бакавыя ўваходы ўпрыгожаны ма-нументалыіымі чатырохкалоннымі порцікамі іанічнага ордэра. Прама-вугольныя аконныя праёмы (дэка-рыраваны каванымі кратамі) і ніші фасадаў акаймаваны прафіляваны-мі ліштвамі з трохвугольнымі санд-рыкамі. У інтэр’еры храма чатыры магутныя васьмігранныя стаўпы падтрымліваюць светлавы барабан, адкрыты ў перакрытую плоскай столлю малітоўную залу. На фоне класіцыстычнай архітэктуры інтэр’-ера кантрастуе магутны драўляны іканастас, выкананы ў «рускім стылі».
Неакласіцыстычнай эстэтычнай пазіцыі аддадзена перавага ў архі-тэктуры Праабражэнскай царквы 1843-1845 гг. у г. Чашнікі Віцебскай вобласці. Сяродкрыжжа цэнтрыч-нага будынка завершана знаёмым па класіцыстычным палацам паў-сферычным купалам на масіўным
светлавым барабане. Над прытво-рам узвышаецца кубападобная, ад-крытая з усіх бакоў арачнымі пра-светамі званіца. Уваход аформлены чатырохкалонным дарычным іюр-цікам, тарцы прыдзелаў завершаны трохвугольнымі франтонамі. Сцены крапаваны пілястрамі, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праймам! з паўкруглымі сандрыкамі, апяразаны карнізам з плоскім фры-зам. У інтэр’еры дамінуе цэнтраль-ная падкупальная прастора, у якую шырокімі аркамі адкрываюцца бакавыя прыдзелы, апсіда і прытвор, перакрытыя цыліндрычнымі скля-пеннямі.
Касцёл у в. Перстунь (Гродзен-скі р-н) пабудаваны ў сярэдзіне XIX ст. з бутавага каменя. Падоўж-на-восевую прасторавую кампазіцыю храма складаюць званіца, прамаву-гольная ў плане малітоўная зала пад двухсхільным дахам, квадратная апсіда, акаймаваная з усходняга і паўднёвага бакоў сакрысціямі (паз-нейшыя прыбудовы). Званіца дамі-нуе ў сілуэце касцёла і вырашана ў тры ярусы - чатырохграннае асна-ванне, над якім два верхнія цылінд-рычныя ярусы з шатровым завяр-шэннем. У першым ярусе званіцы створаны глыбокі арачны партал увахода, у тымпане якога размешча-на гарэльефная ляпная кампазіцыя на біблейскі сюжэт. У архітэктурнай трактоўцы фасадаў выкарыстаны выкладзеныя з цэглы утрыраваныя элементы класікі: пілястры, прафі-ляваныя антаблементы, карнізы. Двухсветлавая зала храма чатырма магутнымі крыжовымі ў сячэнні слупамі і перакінутымі праз іх аркам! падзелена на тры нефы, пера-