• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    303
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    П. Я. Чаадаеў, Н. В. Кукальнік). Не-абходнасць тэарэтычнага падмаца-вання вопыта неабарочнага дойлід-ства становіцца ўсё болей адчуваль-най. Перагляд позіркаў на барока і гістарычна звязаныя з ім мадыфіка-цыі архітэктуры наспявае ў тэты час і ў рускай мастацкай думцы. Ужо ў 1883 г. М. В. Султанаў упершыню акцэнтуе асаблівасці зрокавага ўс-прыняцця, уласцівага эпосе барока; пазней ён ажыццяўляе класіфікацыю асноўных праяў стылю. У работах да-следчыкаў мастацтва пачатку XX ст. вопыт майстроў барока актуалізу-ецца ў супастаўленні з творчымі по-шукамі сучасных дзеячаў мастацтва. У прыватнасці, у пошуках эклекты-каў і ў наступных на мяжы стагод-дзяўтонкасцях «новага стылю» пра-глядаецца ўжо не толькі выкарыстан-не тыповых для барока матываў, але і асэнсаванае прытрымліванне ас-ноўных прынцыпаў барочнага мастацтва. Гэта мастацтвазнаўчая пазі-цыя захоўвалася амаль да канца 1980-х гг. (Т. П. Каждан, Е. I. Кіры-чэнка, I. А. Барценеў). У наш час стала відавочным, што нельга раз-глядаць эвалюцыю архітэктуры паза асэнсаваннем гістарычнай пера-емнасці і дыялектыкі развіцця мастацкай культуры. Станоўчую ацэнку гэтай з’яве даюць расійскія навукоўцы А. Л. Пунін, А. В. Бур-дзяла і інш. Адпаведная мастацка-стылявая атрыбутацыя надаецца творам архітэктуры і ў беларускіх даследаваннях апошняга часу [332].
    Вядома, ідэйна-мастацкі змест новай архітэктуры не засноўваўся, як у эпоху барока, на ўяўленнях аб дынамічным адзінстве і зменлівасці
    светабудовы. Распаўсюджванне неа-барока ў сферы архітэктуры было абумоўлена паступовым зняццем саслоўных бар’ераў, магчымасцю далучыцца да магнацкай культуры прадстаўнікоў самых разнастайных слаёў насельніцтва. Заможнай част-цы грамадства - банкірам, прад-прымальнікам, купецтву, арыста-кратыі, буйным прыходам і пара-фіям, патрабавалася кан’юнктурнае матэрыяльнае ўвасабленне стабіль-нага і дабрабытнага становішча ў жыцці, а часам гэта рабілася і ў пра-заічных рэкламных мэтах. Пышныя і багатыя, грунтоўныя і манумен-тальныя формы барока, з якімі звяз-валіся ўяўленні аб феадальнай і цар-коўнай магутнасці, увасабляюцца ў архітэктуры банкаў, магазінаў, вакзалаў, даходных дамоў, касцёлаў, заможных гарадскіх асабнякоў, пра-вінцыяльных сядзіб і палацаў. Таму стыль увасабляецца ў дастаткова шырокім архітэктурным дыяпазоне.
    У рэчышчы неабарочнага стыля-вога напрамку працуюць амаль усе выдатныя рускія дойліды, асабліва выпускнікі Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Аазісархітэктуры растрэ-леўскага барока - Санкт-Пецярбург з сярэдзіны XIX ст. апранаецца ў пышныя формы першапачатковага сталічнага стылю, авангардная сты-лізацыя якога надыходзіць у пачатку XX ст. [333]. Віртуознае валодан-не формамі барока прадэманстраваў у сваіх палацах вядучы рускі май-стар сярэдзіны XIX ст. А. I. Шта-кеншнэйдер. Асабліва захапляўся барока расійскі архітэктар Л. А. Ільін. На гэтым «другасным стылі» спецы-ялізуецца амаль уся мастацка-пра-мысловая вытворчасць імперыі.
    304
    2.11. Неабарока
    Зварот да нацыянальных форм барока ўласцівы архітэктуры Украі-ны; гэту стылявую арыентацыю ўвасабляюць у сваіх будынках архі-тэктары П. Ф. Алекшын і Д. М. Дзя-чэнка [334]. Ва ўсёй сваёй выразна-сці прынцыпы архітэктуры барока праявіліся ў конкурсных праектах царквы ў в. Згураўка Палтаўскай губерні [335]. У гэтым стылявым напрамку трактаваны папулярны скульптурны помнік «Русалка» ў Таліне, узведзены ў 1902 г. скульп-тарам Амандусам Адамсам. Рэха сты-лю адгукнулася у Варшаве (касцёл Уратавальніка, 1902 г., арх. Ю. Дзя-коньскі, В. Жыхевіч, А. Панчакевіч).
    Ацэньваючы творча-стылявыя арыентацыі дойлідаў пачатку XX ст. нельга сцвярджаць, што хтосьці з іх прыярытэтна арыентаваўся на ін-тэрпрэтацыю барочных форм. Уво-гуле такіх і не было. Усе яны выпра-боўвалі свае творчыя здольнасці ў інтэрпрэтацыі разнастайных сты-ляў мінулага. У прыватнасці, вядо-мы на Беларусі дойлід У. Марконі тварыў у полістылявой архітэктур-най накіраванасці, у тым ліку і ў не-абарочнай. Апрабавалі барочныя формы ў сваёй творчасці архітэктары А. Дубановіч, С. Шылер, Ю. Нагур-скі, Л. Паніякевіч, мастак К. Квят-коўскі і інш.
    Эмпірычны агляд архітэктурнай спадчыны перыяду гістарызму ўпэў-нівае, што характэрныя для барочных арыгіналаў рысы дэкаратыўнага афармлення і асноўныя прынцыпы фарміравання аб’ёмна-прасторавай структуры даволі шырока і паспя-хова выкарыстоўваліся. Дойліды імкнуліся стварыць уражанне мяк-касці ліній, расплыўчатасці конту-
    ру, лёгкасці малюнка ляпных упры-гожванняў і інш. Але часцей за ўсё барочныя формы выступаюць як разрозненая фрагментарная вонка-вая дэкарацыя. Гістарычны стыль барока стаў інтэрпрэтавацца з вядо-май свабодай, спрадвечна асэнсава-най імправізацыяй усталяваўшыхся ў старажытнасці форм, іх маштаб-насці, прапарцыянальнасці і ўзаема-абумоўленасці. Усеагульнае імкнен-не дойлідаў мадэрна да аднаўлення пластычнасці архітэктуры не было звязана з механічным запазычан-нем знешніх дэкаратыўных маты-ваў мінулай архітэктуры. Аб гэтым сведчаць знаёмства з апорнымі тво-рамі дойлідаў-авангардыстаў стылю неабарока мяжы ХІХ-ХХ стст. і дас-ледванні апошняга часу [336].
    У культавай архітэктурнай спад-чыне Беларусі найбольш выразным прыкладам авангарднай інтэрпрэ-тацыі барочнай вобразнасці можа служыць праект касцёла для в. Вя-лікія Эйсманты (Бераставіцкі р-н Гродзенскай вобл.), завершаны бу-даўніцтвам у сакавіку 1910 г. вар-шаўскім архітэктарам Л. Паніякеві-чам [337]. Магутны неабарочны касцёл ён праектуе ў нязвыкла па-гатычнаму дынамічнай сіметрыч-най кампазіцыі. Яе вертыкальнай дамінантай з’яўляецца надзвычай высокая чатырохгранная вежа-зва-ніца, завершаная ўвагнутым шатром з барочным фігурным купалам. У аснаванні вежы - адносна нізкая галерэя-аркада з парапетам фігур-нага малюнка, гарызантальная вы-цягнутасць якой падкрэслівае вер-тыкальны рух званіцы. Крылы трансепта таксама завершаны пластыч-нымі шатрамі з па-барочнаму фігур-
    305
    Сакральна-манументальнае лойлілства
    нымі купаламі. Аб’ёмную пластыку будынка ўзбагачае высокі дах з заломам і ўвагнута-пукатымі схіламі.
    Рэха далёкага барока адгукнула-ся ў архітэктуры белакаменнага Анд-рэеўскага касцёла, пабудаванага ў 1908-1914 гг. на цэнтральнай пло-шчы мястэчка Лынтупы (зараз га-радскі пасёлак у Пастаўскім p-не Ві-цебскай вобл.) [338]. Касцёл уяўляе сабой манументальную буйнамаш-табную двухвежавую трохнефавую базіліку з паўкруглай апсідай. Двух’-ярусны карабель храма схаваны за кулісай галоўнага фасада, цэнтр якога вылучаны двух’ярусным ры-залітам пад трохвугольным франто-нам. Барочная дынаміка і плоскас-ная архітэктурная пластыка скан-цэнтраваны на верхніх ярусах вежаў, завершаных гранёнымі ліхтарамі, крапаваных прафіляванымі карні-замі і пілястрамі. Рытміку плоскас-ных бакавых фасадаў ствараюць высокія арачныя вокны.
    Магутнае і ўражальнае мастац-тва барока, якое дасягнула свайго апафеозу ў каталіцкай архітэктуры XVII-XVIII стст., атрымала «другое зняцце» пры стварэнні касцёла Іаана Хрысціцеля ў в. Беняконі (Воранаў-скі р-н Гродзенскай вобл.). На мес-цы старажытнага драўлянага храма, фундаванага Я. Чаплінскім у 1634 г. [339], у 1900-1906 гг. узведзена ма-гутная двухвежавая трохнефавая базіліка з трансептам. Бакавыя больш нізкія нефы на галоўным фасадзе адзначаны трох’яруснымі прыса-дзістымі вежамі-званіцамі, на алтарным - прамавугольнымі сакрыс-ціямі. Паўкруглая апсіда акаймава-на нізкай абходнай галерэяй, піто надае ёй неардынарны ступеньчаты
    выгляд; верхні ярус прарэзаны вя-лікімі авальнымі люкарнамі - барочная форма праёму і аркі. Высо-кія цэнтральны неф і папярочны трансепт накрыты ўзаемна перпен-дыкулярнымі двухсхільнымі дахамі з трохвугольнымі франтонамі на тарцах. Архітэктурна-пластычны ак-цэнт перанесены на галоўны фасад, вежы якога завершаны вытанчаны-мі фігурнымі ў духе ракако купал-камі. Прамавугольныя вокны дэка-рыраваны паўцыркульнымі санд-рыкамі, арачныя - прафіляванымі архівольтамі, фасад крапаваны плоскімі і руставанымі лапаткамі, філянговымі нішамі, сандрыкамі, завершаны развітымі багата прафі-ляванымі антаблементамі.
    Магутны Міхайлаўскі касцёл у г. Ашмяны Гродзенскай воблас-ці пабудаваны ў стылі неабарока ў 1900-1910 гг. на месцы старажытнага касцёла (1432 г.) і францыскан-скага прыстанку, заснаванага ў 1505 г. Манументальны архітэктурны твор выкананы паводле канона трохне-фавай двухвежавай базілікі. Аб’ём-ная кампазіцыя пабудавана на кан-трасце і ўраўнаважанасці вялікага двух’яруснага карабля нефаў і дзвюх ажурных пяціярусных вежаў галоў-нага фасада - перафразаванне тво-раў віленскага барока сярэдзіны XVIII ст. Паміж вежамі знаходзіцца складанай формы фігурны шчыт з характэрнымі бакавымі валютамі і пінаклямі-абеліскамі, які завяр-шае высокі рызаліт з трохвугольным франтонам. Архітэктура атрымала графічны характар - элементы дэкору (парныя пілястры з фігур-нымі панелямі, броўкі лучковых вокнаў, грувасткі антаблемент) вы-
    306
    2.11. Неабарока
    159. Неабарочныя касцёлы: Андрэеўскі, г. п. Лынтупы; Іаанаўскі, в. Беняконі; Маці Божай, в. Солы
    лучаны белай тынкоўкай на ружо-вым фоне фасадаў.
    Арыентацыя на стыль неабарока ў касцельнай архітэктуры працягва-лася да 1930-х гг., пры гэтым стыль набывае ўсё большую вынаходлі-васць, авангардную вобразнасць. Жывое пульсаванне творчай думкі ў гэтым напрамку назіраецца ў архі-тэктуры касцёла Маці Божай Ру-жанцовай у в. Солы (Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл.), пабудаванага ў 1926-1934 гг. паводле праекта ар-хітэктара А. Дубановіча на сродкі парафіян (540 тыс. злотых). Неаб-ходнасць у новым храме абумоўлі-валася сціпласцю і стылявой невы-разнасцю папярэдняга драўлянага
    касцёла пачатку XX ст. Дойлід ад-хіляе патрабаванне абавязковай франтальнай сіметрыі, бо ўпэўне-ны, што толькі пры існаванні творчай свабоды магчыма дасягнуць жывога кампазіцыйнага руху архі-тэктурных мае. Відавочна прыхіль-насць да аб’ёмна-прасторавай плас-тычнасці. Кампазіцыя і архітэктура будынка разлічана на ўспрыманне ў прасторы - да гэтага заклікае яго
    307
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    дынамічная асіметрычнасць. Асно-вай кампазіцыі з’яўляецца высокі карабель нефа, накрыты двухсхіль-ным дахам з вальмай над алтарнай часткай і гранёнай сігнатуркай па цэнтры. Да нефа далучаны крылы трансепта і паўкруглая апсіда з ка-нічным пакрыццём. Невысокія пры-будовы сакрысцій завершаны кры-валінейнымі парапетамі. Своеасаб-лівасць збудаванню надаюць бака-выя галерэі-аркады (рэнесансная рэмінісцэнцыя) і паўкруглы ў плане ўваходны экзанартэкс (прытвор). Вертыкальная дамінанта будынка -бакавая двух’ярусная вежа-званіца з двайным фігурным барочным ку-палам, увенчаным шпілем-крыжам. Фасады завершаны фігурнымі шчы-тамі з барочнымі валютамі, члянёны выкладзенымі з вапняковых блокаў контрфорсамі (рудыменты готыкі). Пластычнае багацце ўзрастае, суп-рацьпастаўляецца вертыкальным і гарызантальным рухам архітэктур-ных мае. Дынамічны здвіг з планіро-вачнай восі званіцы, павышаная пластычная экспрэсія, актывізацыя сілуэта, унутраная напружанасць кампазіцыі і ўзаемаперарастанне мае выклікае адчуванне арганічнага росту барочнага цела. Надзелены гі-пертрафіраванай пластычнасцю і ма-ляўнічасцю, храм па сваім характа-ры набліжаецца да своеасаблівай архітэктурнай скульптуры. У кам-пазіцыі інтэр’ера пануе падкупаль-ная прастора сяродкрыжжа, у якое раскрываюцца перакрытыя цылінд-рычным скляпеннем неф з вузей-шай апсідай і папярочныя крылы шырокага трансепта.