Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
Касцёл у г. Рагачоў (Гомельская вобл.) размяшчаўся побач з права-слаўнай царквой. Да пачатку XX ст. існаваў драўляны парафіяльны кас-
цёл, які прыйшоў у заняпад і не ад-павядаў колькасці парафіян (каля 1500). Намаганнямі ксяндза Берна-товіча пачынаецца будаўніцтва но-вага мураванага храма ў стылі неа-готыкі, які 6 жніўня 1912 г. быў асвячоны. У сілуэце аднанефавага карабля храма панавала двух’ярус-ная (васьмярык на чацверыку) вежа з высокім ігольчатым шпілем; да яе далучаліся гранёныя эркеры лесвіч-ных клетак. Фасады чляніліся арач-нымі вокнамі і пілонамі ў прасценках.
Творам архітэктуры неаготыкі з’яўляўся касцёл Дзевы Марыі ў в. Каралішчавічы Мінскага раёна. Драўляны храм пабудаваны Ст. Пру-шынскім у 1785 г., але да пачатку XX ст. быў вымураваны новы са званіцай. Прамавугольны ў плане аб’ём пад двухсхільным дахам з валь-май над алтарнай часткай. Вільчык даху на галоўным фасадзе завярша-ла васьмігранная шатровая вежач-ка. Плоскасныя фасады былі па-збаўлены архітэктурнай крапоўкі і чляніліся стральчатымі аконнымі праёмамі. У тым жа стылі была вырашана мураваная двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца, пастаўленая асобна з левага боку ад храма.
У пачатку XX ст. узводзяцца храмы з вышэйшай ступенню утры-равання гатычнай выразнасці, без выкарыстання аўтэнтычных архі-тэктурных форм сярэднявечча. На-прыклад, чыста асацыятыўнае ад-чуванне готыкі выклікае архітэктура касцёла ў в. Плябанаўцы. Яно дася-гаецца стромкай вышынёй двух-схільнага даху над элементарным прамавугольным у плане аб’ёмам
290
2.9. Неагатычны стыль
храма, вокнамі і нішамі стральчатай двухграннай формы.
Формы готыкі пададзены ў не-трывіяльным ракурсе ў архітэктуры евангеліцкай кірхі ў Гродне, якая
праектавалася мастаком-архітэкта-рам Г. Вакернам у 1840 г. як камерны ўтульны храм у стылі рэтраспек-тыўнай готыкі [319]. Аднак Дэпарта-мент духоўных спраў замежных ве-
154. Евангеліцкія кірхі ў Гродне і Полацку
равызнанняў Міністэрства ўнутра-ных спраў адмовіў у сакавіку 1843 г. у прашэнні на пабудову лютэран-скай царквы [320]. I толькі ў канцы 1912 г. кірха была пабудавана, але ўжо ў неагатычным стылі. Аднане-фавая аднавежавая пабудова з пя-ціграннай апсідай і сакрысціямі на-была не характэрную для готыкі масіўнасць і статычнасць. Галоўны фасад мае выцягнутую па вертыкалі дынамічную кампазіцыю дзякуючы квадратнай у сячэнні высокай ма-нументальнай вежы-званіцы, якая высунута наперад з асноўнага аб’-ёму. Размешчаны ў ёй галоўны ўва-ход аформлены стральчатым парта-лам з акном-ружай над ім. Вежа за-вершана высокім ламаным дахам ужо ў стылі мадэрн. Сцены акайма-
291
Сакральна-манументальнае дойлідства
155. Праект кірхі для в. Супрасль
ваны шырокім карнізным поясам, умацаваны контрфорсамі і адзнача-ны па вуглах зграбнымі фіяламі. Унутраная прастора храма мае вы-цягнутую па падоўжнай восі пер-спектыву. Малітоўная прамавуголь-ная ў плане зала перакрыта арыгі-нальным па форме фігурным скля-пеннем - цыліндрычнае перакрыцце каля бакавых сцен пераходзіць у плоскую столь на драўляных кранштэй-нах. Апсіда раскрываецца ў залу шырокім арачным прасветам. Другі ярус вежы выкарыстоўваецца пад малыя хоры. Зала кірхі асветлена «полымем» каляровага шкла віт-ражных бакавых вокнаў з гатычны-мі кратамі, ствараючы ў інтэр’еры трапяткую, пульсуючую колерамі
вясёлкі святлопаветраную атмасфе-ру. А агульным архітэктурна-стыля-вым ключы з гродзенскай у пачатку XX ст. узведзена кірха ў Полацку -той жа набор элементаў: стральча-тыя арачныя праёмы вокнаў і ўва-ходнага партала з «ружай» наверсе, выглавыя фіялы, аркатурныя фрызы.
Як узор адраджэння так званай «палымянай готыкі» можна пры-весці кірху на лютэранскіх могілках у мястэчку Супрасль (зараз вёска ў Польшчы), якая стваралася ў якас-ці надмогілкавага помніка-маўза-лея Адольфу Бухгальцу. Пабудава-на ў 1904 г. паводле праекта варшаў-скага архітэктара Г. Кудзера [321] па заказу ўдавы Адэліі Бухгальц [322]. Гэта цэнтрычная квадратная ў плане пабудова, перакрыжаванне высо-кіх двухсхільных дахаў якой завер-шана лёгкай і зграбнай сігнатуркай. Грані стромкіх фасадных, раскрапа-ваных аркатурнымі паясамі шчытоў акаймаваны «бягучымі» крабамі.
Рудыменты неаготыкі назіраюц-ца і ў драўляным касцельным бу-даўніцтве. Імкненне выклікаць аб-межаванымі сродкамі асацыяцыі з гатычным храмам назіраецца ў ар-хітэктуры Ушэсцеўскага касцёла ў в. Вярховічы (Камянецкі р-н Брэсц-кай вобл.), пабудаванага ў 1935 г. з дрэва на ахвяраванні парафіян і намаганнямі ксяндза С. Лукашэвіча на месцы папярэдняга драўлянага храма [323]. Вырашаны працяглым прамавугольным зрубам-караблём, які пераходзіць у шматгранную паўкруглую апсіду. Падабенства з гатычнай архітэктурнай дынамі-кай надае будынку высокая чаты-рохгранная званіца з высокім шат-ром-шпілем. Вільчык вальмавага
292
2.9. Неагатычны стыль
даху над апсідай завершаны лёгкай слуповай сігнатуркай-ліхтаром са шпілем. Элемент эклектизму ўно-сіць афармленне ўвахода ў выглядзе чатырохкалоннага порціка. Сімет-рыю будынка парушае прыбудава-ная да левага фасада прамавуголь-ная сакрысція. Гарызантальна аша-ляваныя сцены рытмічна расчля-нёны лучковымі вокнамі. Плоская столь малітоўнай залы перахо-дзіць у зорчатае скляпенне над апсі-дай - таксама спроба ўвасобіць у дрэве складаную гатычную кан-струкцыю.
Троіцкі касцёл неагатычнай ар-хітэктурна-стылявой трактоўкі быў размешчаны ў цэнтры в. Забрэжжа (Валожынскі р-н Мінскай вобл.). Па-будаваны на пачатку XX ст. з дрэва, храм існаваў да Вялікай Айчыннай вайны, быў вырашаны па канону трохнефавай двухвежавай базілікі. Вертыкальна накіраваную кампазі-цыю галоўнага фасада фарміравалі бакавыя двух’ярусныя чацверыко-выя шатровыя вежы з двухсхільным шчытам паміж імі, стральчатыя вокны і ўваходны партал. Да храма далучалася мураваная капліца над вальмавым дахам з сігнатуркай па яго цэнтры. Перад храмам стаяла зрубава-каркасная двух'ярусная шатровая званіца - твор народнага драўлянага дойлідства.
Касцёл Хрыста ў в. Лявонпаль (Міёрскі р-н Віцебскай вобл.) пабу-даваны ў пачатку XX ст. з дрэва. Па-пярэдняя уніяцкая царква другой паловы XVIII ст. фундавана грамад-ска-палітычным дзеячам М. Т. Ла-пацінскім. Аб’ёмна-прасторавая кам-пазіцыя мае дынамічную вертыкаль-ную накіраванасць: высокі зруб пад
спічастым двухсхільным дахам на галоўным фасадзе фланкіраваны двух’яруснымі шатровымі вежамі (чацвярык на чацверыку). Франтон паміж імі прарэзаны круглым акном-ружай. Галоўны ўваход вылучаны чатырохкалонным ганкам. Больш нізкая прыбудова апсіды фланкіра-вана нізкімі сакрысціямі над адна-схільнымі дахамі. Гатычны верты-калізм храму надае шалёўка сцен і вуглавыя брусы-сцяжкі.
Касцёл Сэрца Ісуса ўзведзены з дрэва ў 1925 г. у цэнтры в. Канве-лішкі (Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл.). Храм складаецца з аднолька-вых па вышыні чатырохсценнага зруба, выцягнутай пяціграннай ап-сіды з бакавымі сакрысціямі. Над фасадам узвышаецца стромкая двух’-ярусная чацверыковая вежа-званіца са шпілем, якую фланкіруюць па-добныя, але меншыя сігнатуркі; па-між імі размешчаны трохвугольны франтон. Тры ўваходы аформлены арачнымі парталамі з вокнамі-ру-жамі над імі, што выклікае гатыч-ныя асацыяцыі ва ўспрыманні храма. Астатнія праёмы - з паўцыр-кульнымі архівольтамі.
Касцёл Маці Божай у в. Парэчча (Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл.) па-будаваны ў 1904-1906 гг. у эклек-тычным стылі [324]. У ім ажыццёў-лены пошук новага архітэктурнага аблічча сродкамі арыгінальнай сілу-этнай крыжова-цэнтрычнай кампа-зіцыі: цэнтральны аб’ём з пяцігран-най апсідай перасечаны папярочным трансептам, вуглы якога скошаны. Усе зрубы накрыты рознавялікімі вальмавымі дахамі, над якімі ўзвы-шаюцца пяць чатырохгранных шатровых сігнатурак на невысокіх ка-
293
Сакральна-манументальнае дойлідства
156. Драўляныя касцёлы з рысамі неаготыкі: Маці Божай, в. Парэчча, і Юр’еўскі, в. Паланэчка
лонках. У стральчатай форме вок-наў і спічастых вежах адчуваецца ўплыў готыкі, у пластыцы дахаў, шматграннасці крылаў трансепта бачны рысы стылю барока, алтары выкананы ў стылі неабарока.
У 1895 г. у неагатычным, мадэр-нісцкі трактаваным стылі распра-цоўвае праект Юр’еўскага касцёла ў в. Паланэчка (Баранавіцкі р-н Брэсц-кай вобл.), а ў 1899 г. ажыццяўляе яго будаўніцтва варшаўскі архітэк-
294
2.9. Неагатычны стыль
тар К. Вайцахоўскі, які «адчуваў но-ваеў старым» [325]. Прамавугольны ў плане зруб храма з пяціграннай апсідай на франтальным фасадзе фланкіраваны ўрэзанымі ў яго двух’яруснымі шатровымі вежамі. Паміж імі размешчаны трохгранны франтон двухсхільнага прагнутага ў аснаванні даху, геаметрычна рас-члянёны рэйкамі і цэнтральным круглым акном-ружай. 3 арсенала мураванай гатычнай архітэктуры на бакавых фасадах выкарыстаны стральчатыя вокны з гатычнымі пе-раплётамі і ступеньчатыя пілоны-контрфорсы ў іх прасценках. Мадэр-нісцкую трактоўку набылі аконныя праёмы з дыяганальнай сеткай пе-раплётаў, завепіаныя жалюзі праёмы званіц, двухсхільныя навісі ганка і званічкі над алтарнай част-кай даху, дыяганальна перасечаныя рэйкамі паясы нішаў, лемехавае па-крыццё шатроў і інш. Унутры пры ўваходзе на шасці слупах месцяцца хоры з арганам, выкананым віленскім майстрам Ф. Астрамецкім у 1897 г.
Юзафаўскі касцёл пабудаваны ў пачатку XX ст. у в. Быцень (Івацэ-віцкі р-н Брэсцкай вобл.) у трады-цыях народнага драўлянага дой-лідства з выкарыстаннем элементаў неаготыкі. Прамавугольны ў плане зруб накрыты высокім гонтавым да-хам з паўвальмай над алтарнай част-кай. Галоўны фасад прарэзаны двума сіметрычна размешчанымі страль-чатымі вокнамі, якія асвятляюць хоры. Тры пары падобнай формы акон-ных праёмаў і вертыкальныя брусы-сцяжкі рытмічна чляняць бакавыя фасады. Уваход арганізаваны праз нізкі прытвор, франтон якога спалу-чаецца з высокім франтонам даху.
Помнік драўлянага дойлідства з рысамі неаготыкі - касцёл у в. Ліно-ва-1 (Пружанскі р-н Брэсцкай вобл.) -узведзены ў 1935 г. з сасновага бруса і ўяўляў сабой адназрубавае з пя-ціграннай апсідай збудаванне. Да алтарнай часткі з двух бакоў далу-чаюцца квадратныя прырубы сак-рысцій. Прамавугольны зруб накрыты высокім пластычна ўвагнутым гонтавым дахам. Яго паўвальмавы адхіл стварае на галоўным фасадзе навісь-падценне, аформлены дашча-тай абшыўкай у выглядзе аркатуры. Пластычнасць даху надае болып нізкае гранёнае пакрыццё апсіды. Бакавыя фасады рытмічна рас-члянёны арачнымі вокнамі ў прафі-ляваных ліштвах, графічна вылуча-ных на адкрытым зрубе сцен. Бакавыя грані апсіды прарэзаны круглымі люкарнамі (тэхнічна складаны бу-даўнічы прыём).