Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
272
2.9. Неагатычны стыль
гушчар нішаў, вокнаў, цяг. Ніводны элемент архітэктуры будынка не за-стаецца па-за гэтай рытмічнай сім-фоніяй. Вельмі важны элемент га-тычнага сабора - вімперг - высокі востраканцовы двухгранны шчыт, які завяршае магутны глыбокі стральчаты партал галоўнага ўвахо-да. Тымпан вімперга дэкарыраваны круглай разеткай з чатырохлістні-кам; такая ж размешчана ніжэй на франтоне дзвярнога праёма. Вялі-кую ўвагу ўдзяляе дойлід аграмад-наму акну-ружы з вытанчанымі ажурнымі гатычнымі пераплётамі. Цэнтральны неф накрыты высокім двухсхільным чарапічным дахам, які з пакрыццём трансепта ўтварае сяродкрыжжа, увянчанае металічнай ажурнай шпілепадобнай сігнатур-кай; над вільчыкамі дахаў - грэбень керамічных гатычных трохлістнікаў. Фасады аздоблены стральчатымі аркатурамі і нішамі, фланкіраваны шматступеньчатымі контрфорсамі з фіяламі, расчлянёны высокімі стральчатымі вокнамі. Свабодныя фасадныя плоскасці апрацаваны стральчатымі і прамавугольнымі нішамі. Перспектыўны ўваходны партал фланкіраваны пілонамі з пі-наклямі і завершаны вімпергам. Ба-кавыя фасады храма ўпрыгожаны аркатурна-зубчастым поясам, антаблемент мае фрыз са стылізаваным арнаментам у выглядзе трохсту-пеньчатых зубцоў і карніз. Гатычная графічнасць храма ствараецца кант-растным спалучэннем адкрытай высакаякаснай цаглянай муроўкі і атынкаванага і пабеленага архі-тэктурнага дэкору, паліхроміяй гранітнай абліцоўкі магутнага цо-каля.
147. Неагатычныя касцёлы: Троіцкі, в. Гервяты, і Казіміраўскі, в. Ліпнішкі
273
Сакральна-манументальнае дойлідства
Гатычнасці вонкавай архітэкту-ры гервяцкага касцёла адпавядае чысціня, дакладнасць і адточанасць ліній і форм велічнага інтэр’ера, які нараджае адчуванне бясконцага развіцця, няспыннага вертыкальна-га руху. Прастора храма падзелена на тры нефы пяццю парамі склада-на прафіляваных калон на высокіх васьмігранных п’едэсталах. Нефы перакрыты крыжовымі нервюрнымі скляпеннямі на стральчатых пад-пружных арках. На гатычную страль-чатую аркатуру ўзнята галерэя двух’ярусных хораў з парапетам і арганам таго ж стылявога афарм-лення. У агульным мастацка-стыля-вым напрамку выкананы і галоўны трох’ярусны драўляны алтар, у якім захаваліся фрагменты вітражоў. За-хапленне інтэр’ерам параўнальна з паэтычнай усхваляванасцю фран-цузскага скульптара Радэна, які цаніў, што ў гэтай архітэктуры «га-тычныя профілі быццам надхнёныя бурай. Яны, як мора, заўсёды ў уступах хваль...». Трапляючы ў храм, яшчэ раз пераконваешся ў тым, што готыка з’яўляецца найбольш поў-ным увасабленнем хрысціянскага спірытуалізму. Веліч галоўнага нефа, містычнае лунанне яго нервюрных скляпенняў асабліва адчувальны пры непасрэдным сутыкненні з рэаль-ным жыццёвым мірам храма ў часы набажэнства, літургічнай працэсіі, пры гучанні арганнага харала.
Казіміраўскі касцёл у в. Ліпнішкі (Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл.) па-будаваны ў 1910 г. у цэнтры вёскі на месцы папярэдняга храма. Буды-нак акаймаваны бутавай агароджай з трохарачнай неагатычнай брамай. У адзіны архітэктурна-стылявы ан-
самбль з касцёлам уваходзілі мура-ваныя гандлёвыя рады, таксама трактаваныя ў неагатычным стылі [280]. Пры надзвычайнай манумен-тальнасці і мажорнай трыумфаль-насці неагатычны храм дастаткова маштабны чалавеку, пры працяглай статычнасці дастаткова дынамічны. Касцёл атрымаў лінейную базілі-кальную арганізацыю, урачыста пад-крэсленую вертыкальнасць, ураўна-важанасць кампазіцыі. Прамавуголь-ны ў плане будынак з трохграннай апсідай, сіметрычнымі бакавымі сакрысціямі, квадратным у плане нартэксам, над якім узвышаецца трох’ярусная (васьмярык на двух чацверыках) вежа, завершаная спі-частым шатром з люкарнамі і вугла-вымі фіяламі ў аснаванні (стыліза-цыя «пражскага» даху). Архаічны суровы характар і мастацкі эфект надае архітэктуры «каменясечная хітрасць» - абліцоўка фасадаў квад-рам! часанага граніту, якімі выкла-дзены спрошчаныя вуглавыя і прас-ценачныя лапаткі, стральчатыя пар-талы ўваходаў і ліштвы вокнаў, карнізы і якія павінны па сваёй пры-родзе выключаць багацце архітэк-турнага дэкору. Залог мастацкага эфекту пабудовы - дасканаласць і чысціня абчэсвання каменных квадраў. Вартасць будынка - у той вялізнай уваге да будаўнічага матэ-рыялу, здольнасці абыграць яго натуральную прыгажосць і паказаць з самага выгаднага боку. Дойлід ідзе па шляху спрашчэння гатычнай канструкцыі і стараннай адшлі-фоўкі гатычнага фасада, пакідаючы толькі ясна падкрэсленыя яго плос-касці і ўносячы ў іх афармленне элементы раманскага стылю. Ён пры-
274
2.9. Неагатычны стыль
трымліваецца не гатычнага прын-цыпу аблягчэння сцяны, а раманска-га, з яго спрадвечнай грувасткасцю і магутнасцю сценавой канструкцыі. Бакавыя фасады вылучаны па цэнт-ры высокімі стральчатымі ўваход-нымі праёмамі, аформленымі неглы-бокімі рызалітамі з двухграннымі шчытамі ў завяршэнні. Першапа-чаткова дах быў накрыты чарапіцай і меў на вільчыку над прэсбітэрыям сігнатурку, упрыгожаную, як і шатры фасадных вежаў, дэкаратыўнымі крабамі.
Набліжаны па архаічнасці трак-тоўкі да ліпнішскага храма неагатычны Георгіеўскі касцёл у в. Восава (Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл.), пабудаваны таксама з вапняковых часаных квадраў у 1910 г. Трохнефа-вая аднавежавая базіліка вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам з трансептам і пяціграннай апсідай. Кампазіцыя галоўнага фасада пабу-давана на рытмічным нарастанні стральчатых аконных праёмаў і сту-пеньчатых контрфорсаў да васьмі-граннай шатровай вежы. Двухсхіль-ны дах над прэсбітэрыям традыцый-на завершаны шатровай сігнатуркай. Галоўны і бакавыя ўваходы аформ-лены магутнымі перспектыўнымі парталамі з вокнамі-ружамі над імі. Магутныя бакавыя плоскасныя сцены храма прарэзаны высокімі стральчатымі вокнамі з глыбокімі прафіляванымі адхіламі. Дынамічны сілуэт узбагачаюць высокія двух-гранныя шчыты крылаў трансепта, лёгкая сігнатурка над прэсбітэры-ем. Архаічны выгляд храму надае высакаякасная і маляўнічая муроў-ка сцен, сродкамі якой выкананы і элементы ўзбуйненага архітэктур-
нага дэкору: руставаныя ліштвы вокнаў і вуглавыя лапаткі.
Праабражэнскі касцёл у г. п. Вя-лікая Бераставіца Гродзенскай воб-ласці ўзведзены ў цэнтры пасёлка па фундацыі ўладальніка маёнтка графа Іосіфа Касакоўскага паводле атрыманага ў 1907 г. ад гродзенскага губернатара дазволу (прашэнне ад 1903 г. было адхілена) [281]. У пра-шэнні ад 16 лютага 1907 г. граф пі-саў: «Рымска-каталіцкае насельніцт-ва мястэчка Вялікая Бераставіца і суседніх з ім вёсак у колькасці з лішкам 1000 душ пазбаўлены ўся-лякай магчымасці задаволіць свае рэлігійныя патрэбы па прычыне ад-даленасці касцёла. Набажэнства ад-бываецца ў малой драўлянай каплі-цы на могілках» [282]. Першы драў-ляны касцёл узведзены тут у 1495 г., пасля пажару адноўлены ў мурах у 1620 г.; у 1741 г. пабудаваны новы храм у стылі барока [283], які ў 1865 г. быў зачынены з-за «польского мятежа», а ў 1867 г. пераўтвораны ў пра-васлаўную Успенскую царкву [284]. У сувязі з гэтым I. Касакоўскі за-мест зачыненага касцёла продкаў будуе новы храм з мэтай «падняць у народзе згасаючую веру на магчы-масць вяртання польскага панаван-ня ў гэтым краі» [285]. Аўтарам ар-хітэктурнага праекта храма, закладка якога адбылася 23 чэрвеня 1909 г., быў гродзенскі губернскі інжынер I. К. Плотнікаў [286]. Будаўніцтва скончана ў 1912 г.
Помнік архітэктуры неаготыкі вырашаны прамавугольнай трохне-фавай базілікай з пяціграннай апсі-дай. Архітэктура храма выклікае сугучныя з гогалеўскімі асацыяцыі: «Будынак... ляцеў да неба; вузкія
275
Сакральна-манументальнае дойлідства
вокны, стаўпы, скляпенні цягнуліся бясконца ў вышіню; празрысты, амаль карункавы шпіц, быццам дым, пра-дзімаў над імі, і велічны храм так бываў вялік перад звычайнымі жы-
і інш.), чым французскай, дзе тэта дынаміка размяркоўвалася паміж бакавымі вежамі. Каларыстычнае вырашэнне будынка дасягаецца спалучэннем фактурнай «аксаміта-
148. Неагатычныя касцёлы: Праабражэнскі, г. п. Вялікая Бераставіца, і Троіцкі, в. Германішкі
лішчамі людзей, як вялікі патраба-ванні душы нашай перад патраба-ваннямі цела» [287]. Карабель храма ўсю сваю гарызантальную працяг-ласць пераводзіць у нястрымны ўзлёт трох’яруснай вежы галоўнага фасада, шатровае завяршэнне якой узно-сіць да неба строгі каталічны крыж. Тым самым галоўны фасад атрымаў дынамічную, вертыкальна накірава-ную кампазіцыю, вертыкалізм якой узмацняюць ступеньчатыя контрфорсы і стральчатыя праёмы. Кан-цэнтрацыя руху архітэктурных форм у вышыню па цэнтры фасада - тэн-дэнцыя, якая была больш уласціва нямецкай сярэдневяковай готыцы (саборы ў Фрэйбурге-на-Брэйсгау, Ульме, Берне, царква ў Ландсхуце
276
2.9. Неагатычны стыль
вай» муроўкі сцен (часаны вапняк) і атынкаваных элементаў архітэк-турнага дэкору (лапаткі, карнізы, ліштвы, нішы), якія таксама стано-вяцца паўнацэнным стылествараль-ным фактарам. Абліцаваны каменным! квадрамі храм сапраўды вяр-тае нас у архаічнае сярэднявечча, яго готыкі як да «найбагацейшага і самага яскравага вобраза гэтых вы-сакародных і значных часоў» [288]. Гатычнай узнёсласцю вылучаецца і інтэр’ер храма, нефы якога пера-крыты стральчатымі скляпеннямі з гуртамі і падпружнымі аркамі. Драўляны амбон таксама вырашаны ў вытанчаных формах і лініях готы-кі. Усё гэта ператварае храм не толь-кі ў рэлігійны сімвал, а ва ўвасаб-ленне ўзвышанага чалавечага духа, амаль містычнага экстазу.
Адзіная тэма стральчатай аркі выклікае асацыяцыі з сярэдневяко-вай готыкай у архітэктуры Троіцка-га касцёла ў в. Германішкі (Вора-наўскі р-н Гродзенскай вобл.), збу-даванага ў 1909 г. з бутавага каменя. Да прамавугольнага ў плане аб’ёму з франтальнага боку далучана двух’-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца (надбудавана ў 1920-я гг.). Выцягнутая пяцігран-ная апсіда аб’яднана з караблём храма агульным дахам з сігнатуркай і мае бакавыя нізкія сакрысціі. На паліхромных сценах графічна вы-лучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элементы архітэктурнага дэкору -прафіляваныя ліштвы стральчатых вокнаў, карнізы і вуглавыя лапаткі.
У формах сярэдневяковай готыкі ў рэчышчы ўсеагульнага рамантыч-на-гістарычнага напрамку архітэк-туры створаны цагляны Іосіфаўскі
касцёл у г. Ляхавічы Брэсцкай воб-ласці [289]. Пабудаваны як пара-фіяльны ў 1907 г. на сродкі Юза-фа Рэйтана і намаганнямі ксяндза Казіміра Ваньковіча. Асвячоны ў 1910 г. біскупам Янам Цепляком [290]. Касцёл быў вырашаны ману-ментальнай трохнефавай базілікай, пануючай вертыкальнай дамінан-тай якой з’яўлялася высокая вежа-званіца па цэнтры галоўнага фасада. Яе верхні васьмігранны ярус завяр-шаўся высокім шпілем з зубчастай каронай у аснаванні. Стракаты сілу-эт узбагачаўся ярусна ўзрастаючым рытмам слупоў-фіял з крабамі над ступеньчатымі контрфорсамі. Дамі-нуючай формай плоскасці галоўнага фасада з’яўляўся велізарны перспек-тыўны стральчаты партал, флан-кіраваны нішамі такой жа арачнай формы і завершаны акном-ружай. Рытміку бакавых фасадаў стваралі высокія вузкія стральчатыя вокны і нішы, прасценачныя контрфорсы, аркатурныя паясы, якімі былі пад-крэслены фасадныя контуры. Вод-гукі сярэдневяковай готыкі былі і ў высокіх нефах пад стральчатымі скляпеннямі.