• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    281
    Сакральна-манументальнае Аойлідства
    151. Неагатычныя касцёлы:
    Іаана Хрысціцеля, в. Опса, і Сэрца Ісуса, в. Сталовічы
    выкладзеныя з цэглы прафіляваныя цягі, аркатурныя паясы, лапаткі і арачныя нішы. На жаль, унутраная архітэктура не адэкватная экстэр’е-ру - неф і апсіда перакрыты звычай-ным цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі.
    Дабравешчанскі касцёл у цэнт-ры в. Альковічы (Вілейскі р-н Мін-скай вобл.) пабудаваны ў 1897-1902 гг. з чырвонай цэглы. Помнік архітэктуры неаготыкі ўзведзены паводле канона трохнефавай адна-вежавай базілікі з пяціграннай ап-сідай і гранёнымі сакрысціямі. Аб’ёмы ярусна нарастаюць да вежы, па вуглах і ў прасценках умацаваны ступеньчатымі контрфорсамі, пра-рэзаны высокімі стральчатымі вок-намі (раней былі запоўнены вітра-жамі). Такой формы арачны ўваход-ны партал завершаны вімпергам, над якім - вялікае акно-ружа. Дэкор абмежаваны цаглянымі трыльяж-нымі і аркатурнымі арнаменталь-нымі паясамі. Унутраная прастора была перакрыта стральчатымі скля-пеннямі (захаваліся часткова), якія трымаюцца на шматслаёвых кало-нах з характэрнымі керамічнымі ка-пітэлямі са спляценняў лісця і гро-нак вінаграду. У тым жа стылі неа-готыкі выкананы ўзняты на хоры арган.
    Прыходскі касцёл Сэрца Ісуса ў в. Сталовічы (Баранавіцкі р-н Брэсц-кай вобл.) узведзены з чырвонай цэглы ў пачатку XX ст. пасля таго, як парафіяне засталіся без стара-жытнага барочнага храма Іаана Хрысціцеля (1740 г.), пераўтворана-га ў праваслаўную царкву ў 1867 г. [299]. У 1907 г. непадалёку ад яго, у цэнтры мястэчка, на сродкі пры-
    282
    2.9. Неагатычны стыль
    хаджан начата будаўніцтва новага мураванага храма, якое закончана ў 1911 г. Прамавугольны ў плане аб’ём трохнефавай аднавежавай ба-зілікі накрыты агульным двухсхіль-ным дахам, рытмічна расчлянёным трохвугольнымі дахавымі вокнамі з высокімі фіяламі ў завяршэнні і закрытым над апсідай зубчастым шчытам. Дамінантай аб’ёмна-прас-торавай кампазіцыі з’яўляецца двух’ярусная (васьмярык на чацве-рыку) званіца, якая завершана вы-сокім шпілем і цудоўна перадае ма-гутны вертыкальны рух архітэктур-ных форм (асабліва цэнтральнай часткі). Шпіль званіцы, быццам со-нечны прамень, які падае на «грэш-ную» зямлю і яе насельнікаў. Бака-выя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі вокнамі-біфорыумамі і контрфорсамі ў прасценках і па вуглах сцен. Галоўны ўваход выра-шаны магутным перспектыўным парталам і фланкіраваны трохсту-пеньчатымі контрфорсамі, заверша-нымі высокімі фіяламі з крабамі, як і вуглавыя фіялы пічыта трохгран-най апсіды. Выразнасць архітэктур-нага манумента дасягаецца багац-цем краповак, профіляў і абломаў, выкананых цаглянай муроўкай, на-сычаным каларыстычным вырашэн-нем (ярка-чырвоны фон адкрытай цаглянай муроўкі, светлыя бляша-ныя пакрыцці, паліхромія бутавага цокаля). Рытмічная арганізацыя ар-хітэктурнай кампазіцыі, склада-насць і кантрастнасць прапарцыя-нальных суадносін, выцягнутасць, дакладнасць і чысціня ліній, звяза-насць і скаардынаванасць элементаў канструкцый, якія адначасова з’яў-ляюцца і асновай дэкору, - усе бакі
    архітэктурнай кампазіцыі «гатыч-нага» будынка сплецены паміж сабой і арганічна ўзаемазлучаны, ствараючы адзіны і цэласны вобраз гатычнага храма. У формах готыкі выкананы драўляны аднаярусны алтар, у цэнтры якога ў стральчатай нішы з востравугольным вімпергам пастаўлена драўляная скульптура Хрыста.
    У пачатку XX ст. пашыраюцца новыя прасторава-кампазіцыйныя вырашэнні каталіцкага храма. Ад-нак касцельная традыцыя была на-столькі моцнай, што храмы ўзво-дзяцца па той жа схеме трохнефавай сіметрычна-восевай базілікі. У ад-паведнасці з ёй у 1908 г. будуецца Антоніеўскі касцёл у в. Каменка (Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.). Магутны архітэктурны манумент у стылі неаготыкі вырашаны прама-вугольным ў плане караблём, накрытым стромкім двухсхільным дахам, які ўступам пераходзіць у валь-мавае пакрыццё крыху ніжэйшай пяціграннай апсіды. Двух’ярусная чатырохгранная вежа галоўнага фасада завершана стромкім шатром з люкарнамі на гранях, ярус-звон прарэзаны вокнамі-біфорыумамі, ніжні ярус - вокнамі-трыфорыумамі. Уваход аформлены стральчатым парталам з двухсхільным вімпергам, над якім размешчана акно-ружа; дзверы аздоблены мастацкай арна-ментальна-расліннай коўкай. Рэгу-лярны рытм бакавых фасадаў ства-раецца стральчатымі, запоўненымі вітражамі вокнамі-біфорыумамі, шчыльна «сціснутымі» ступеньча-тымі контрфорсамі ў прасценках. Вельмі арыгінальна вырашана па-станоўка чатырохгранных сакрыс-
    283
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    цій па дыяганалі да падоўжнай восі сіметрыі храма, вуглом у пазуху па-між нефам і апсідай. Архітэктурная аздоба ўключае аркатурныя і трыль-яжныя фрызы. Унутраная прастора храма падзелена на тры нефы, над якімі «играет мышцами крестовый легкий свод» [300]. Каб падкрэсліць «гатычнасць» храма ў інтэр’еры, ар-хітэктар уводзіць насычаныя чыр-воным колерам прафіліроўкі, кант-растна вылучаныя на пабеленых плоскасцях сцен і скляпенняў, якія садзейнічаюць агульнай вертыкаль-най накіраванасці архітектурных мае. «Гатычную» аўру інтэр’ера за-вяршае выкананы ў формах готыкі алтар. Ля бакавога фасада адасобле-на пастаўлена скульптура Мадонны, чалавечы маштаб якой выразна пад-крэслівае цяжкі гмах будынка, які ад гэтага супастаўлення ўспрымаец-ца як цыклапічны.
    Магутны Ушэсцеўскі «гатычны сабор» узносіцца ў цэнтры мястэчка Дзярэчын (зараз вёска ў Зэльвен-скім р-не Гродзенскай вобл.). Лёс касцёла дастаткова вычарпальна апі-саны ў журнале прысутнасці Гро-дзенскага губернскага праўлення ад 31 верасня 1880 г.: «Па выпадку ўста-ранення непапраўнай падрадчыцы Кусцінавай ад сканчэння разборкі абгарэўшага скасаванага касцель-нага будынка ў м. Дзярэчын, далей-шыя работы гэтаму падраду, з пра-дастаўленнем матэрыялу, які будзе атрыманы ад сканчэння разборкі з аплатай з залога Кусцінавай дзе-сяць тысяч цэглы, аддадзены б. Гро-дзенскаму мяшчаніну Ставеру, па кантракту, заключанаму ім у Гу-бернскім Праўленні ў гадзічны тэр-мін, г. зн. 30 кастрычніка 1880 г.»
    [301]. Пасля зносу касцёла ў пра-шэнні сялян рымска-каталіцкага ве-равызнання навакольных воласцей да гродзенскага губернатара абгрун-тоўваецца неабходнасць будаўніцт-ва новага храма: «У Слонімскім па-веце знаходзіцца мяст. Дзярэчын, вакол якога на прасторы 12 вёрст размешчаны тры сялянскія волас-ці..., маючыя у складзе сваім, акрамя мястэчка, 16 вёсак з насельніцтвам больш 3000 душ рымска-каталіцкага веравызнання. Сяляне гэтыя, а раўна большасць Дзярэчанскіх мяшчан -таксама каталікі, карысталіся з даў-ніх часоў да 1866 г. для выканання абрадаў Набажэнства, прыходскай каталіцкай царквой, якая ў тым го-дзе згарэла ад здарыўшагася пажара і па тэты дзень не адноўлена. У раё-не 12 вёрстаў вакол Дзярэчына ме-ецца 5 праваслаўных цэркваў, адна сінагога і 6 яўрэйскіх малітоўных дамоў. Бліжэйшая каталіцкая царк-ва ў 33 вёрстах у Слоніме» [302]. Сель-скімі прыгаворамі сяляне-католікі трох воласцей абавязаліся прыняць будаўніцтва касцёла і ўтрыманне свя-тара на ўласны кошт [303]. У студзе-ні 1904 г. Міністэрства ўнутраных спраў дае дазвол на будаўніцтва рым-ска-каталіцкай царквы ў казённым маёнтку мястэчка Дзярэчын [304]. Складаная барацьба вялася паміж Будаўнічым аддзяленнем Гродзенскага губернскага праўлення і дзярэ-чынскім ксяндзом Адамам Абрамо-вічам. 24 чэрвеня 1906 г. губернскі інжынер А. Савіч «препровождает» праект і каштарыс на будаўніцтва «гатычнага» манументальнага храма [305]. Аднак у 1909 г. мясцовы прыход дамагаецца змены выгляду касцёла: іх незадавальняла аднаве-
    284
    2.9. Неагатычны стыль
    жавая кампазіцыя храма, яны пат-рабавалі яго вырашэння па канону трохнефавай двухвежавай базілікі. Таму 23 ліпеня 1906 г. ксёндз падае ананімны «замяніцельны» праект на ўзвядзенне бетоннага касцёла [306]. Аднак, мяркуючы па існую-чай пабудове, першапачатковы праект застаўся без змяненняў і быў рэалізаваны. Акт прыёмкі касцёла складзены 28 кастрычніка 1912 г.: «Пабудова ўзведзена ў чарне, выве-дзены сцены і пакрыты чарапіцай дах. Скляпенняў яшчэ не ўчынена. Вокны не зашклёны» [307]. Канчат-кова будынак здадзены 30 студзеня 1913 г.
    Дзярэчынскі касцёл - аднавежа-вы аднанефавы храм з пяціграннай апсідай і бакавымі сакрысціямі, уз-няты на высокі цокаль, які выкла-дзены з вапняковых квадраў. Верты-кальнай дамінантай храма з’яўля-ецца фланкіраваная ступеньчатымі атыкамі з вуглавымі фіяламі вась-мігранная вежа-званіца з высокім шатром-шпілем. Над уваходным стральчатым парталам з вімпергам размешчана акно-ружа. Стральчатым! парталамі аформлены і два ба-кавыя ўваходы. Сцены ўмацаваны контрфорсамі, прарэзаны стральчатым! аконнымі праёмамі з ажурнымі кратамі і вітражамі. Элемент асімет-рыі ў кампазіцыю будынка ўносіць васьмігранная вежа правай сакрыс-ціі. Зала перакрыта гатычным зор-чатым скляпеннем. У яе прастору высокай стральчатай аркай адкры-ваецца апсіда. Над крыжовымі скля-пеннямі нартэкса размепічаны хоры.
    Новая інтэрпрэтацыя готыкі ярка ўвасобілася ў архітэктуры Петра-Паўлаўскага касцёла ў г. п. Лагішын
    (Пінскі р-н Брэсцкай вобл.). Касцёл пабудаваны пасля царскага Маніфе-ста 1905 г. аб свабодзе веравызнан-няў намаганнямі пінскага ксяндза Станіслава Войткі ў 1907-1910 гг., асвячоны Магілёўскім архібіскупам у 1913 г. [308]. Вялізны цагляны ар-хітэктурны манумент вырашаны працяглым прамавугольным караб-лём пад двухсхільным дахам. Па па-доўжнай восі дабаўлены пяцігранная апсіда і чатырох ярусная шатровая званіца. Сцены рытмічна расчлянёны стральчатымі вокнамі-біфорыумамі і двухступеньчатымі контрфорсам! ў прасценках. Асіметрыю ў агуль-ную кампазіцыю ўносіць прыбудова крыла трансепта. Уваход вырашаны перспектыўным стральчатым парталам і вылучаны востраканцовым вімпергам, над якім размешчана акно-біфорыум, што асвятляе ар-ганную галерэю. Усе аб’ёмы накрыты па-гатычнаму стромкімі высокімі дахамі, іх тарцы закрыты зубчасты-мі шчытамі.
    Касцёл св. Лінуса ў в. Пеляса (Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл.) пабудаваны ў 1910 г. у эклектычным стылі з выкарыстаннем толькі асоб-ных элементаў готыкі: стральчатыя вокны і нішы, імітацыя вокнаў-руж, вострашатровыя вежачкі. Выкары-стана маляўнічая бутавая муроўка, якая надае будынку архаічны выгляд.
    Па характару мастацкага вырашэння, якасці выканання правін-цыйнае касцельнае будаўніцтва прак-тычна не адрознівалася ад сталіч-ных аналагаў. У стылі неаготыкі ў 1905 г. збудаваны Станіслаўскі касцёл у в. Лядск (Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.). Прамавугольны ў плане неатынкаваны цагляны