• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    285
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    152. Неагатычныя касцёлы: Петра-Паўлаўскі, г. п. Лагішын, і Станіславаўскі, в. Лядск
    аб’ём пераходзіць у пяцігранную апсіду і накрыты двухсхільным да-хам, які па цэнтры і над апсідай фланкіраваны чацверыковымі шатровым! сігнатуркамі-фіяламі. Буды-нак пастаўлены на высокі цокаль, выкладзены з буйных вапнавых квадраў, на якіх адзначаны імёны фундатараў і ахвяравальнікаў. На галоўным фасадзе ўзвышаецца двух’-ярусная (чацвярык на васьмерыку), завершаная высокім шатром звані-ца. Фасады прарэзаны вітражнымі вокнамі-біфорыумамі з «ружамі» ў агульных стральчатых, выкладзе-ных лякальнай цэглай ліштвах; дэ-карыраваны аркатурнымі паясамі, круглымі разеткамі-трохлістнікамі, раскрапаваны лапаткамі. Галоўны і два бакавыя ўваходы аформлены стральчатымі перспектыўнымі пар-таламі.
    Водгукі неаготыкі адчуваюцца ў касцельным дойлідстве ўключна да 1930-х гг., але ў значна большай ступені стылізацыі і абагульнення сярэдневяковай архітэктурнай тэмы. Тэты напрамак стылю можна было б вызначыць як постнеаготыку, ці га-тычны авангард, у асноўным звяза-ны з польскай архітэктурнай школай. Найбольш яскравы прыклад - кас-цёл Дзевы Марыі ў в. Зарачанка Гро-дзенскага раёна, пабудаваны ў 1937 г. ужо не адкрытай цаглянай муроў-кай, а атынкаванай (адноўлены ў 1989-1991 гг.). Надзвычай абвост-ранае пачуццё ўзнікае пры ўспры-манні ўзлёту яго тэлескапічнай двух’яруснай чатырохграннай зва-ніцы, пануючай сваім востраканцо-вым шпілем над вясковай сядзібнай забудовай. Ад гэтага кантрасту па меры набліжэння да храма ўзраста-
    286
    2.9. Неагатычны стыль
    юць яго архітэктурныя значнасць і якасці: вертыкальная накіраванасць буйных абагульненых архітэктур-ных мае і вялікіх плоскасцей, спі-частых высокіх, але нязвыкла вуз-кіх вітражных вокнаў, стыль архі-тэктуры дэкаратыўна вельмі сціплы, у асноўным лінеарны. Гатычная тэма прасочваецца ў вырашэнні ма-гутнага ўваходнага партала-вімпер-га з вялікім стральчатым праёмам і скульптурнай выявай Дзевы Марыі ў завяршэнні. Дойлід ідзе па шляху спрашчэння гатычнай канструкцыі і стараннай адшліфоўкі фасадаў, пакідаючы толькі ясна падкрэсле-ныя плоскасці сцен, але вызначаю-чы іх актыўную дынаміку. Прама-вугольны ў плане аднанефавы ка-рабель храма накрыты высокім двухсхільным дахам з вальмамі над пяціграннай апсідай, да якой па баках далучаны сакрысціі. Атынкава-ныя сцены інтэр’ера крапаваны пілястрамі і прарэзаны стральчатымі вокнамі з вітражным запаўненнем.
    Намер збудаваць у в. Пескі (Бя-розаўскі р-н Брэсцкай вобл.) на мес-цы старажытнага драўлянага касцё-ла сярэдзіны XVIII ст. новы храм «на карысць прыватных сялян і пры-хаджан» выказала ў 1850 г. паме-шчыца Ганна Аскірка, якая і пад-рыхтавала праект [309]. Дазвол быў выдадзены, але будаўніцтва не ад-былося з-за палітычнай сітуацыі ў Краі. У 1899 г. парафіянамі і мяс-цовымі памешчыкамі пытанне аб будаўніцтве новага мураванага кас-цёла Маці Божай Ружанцовай за-мест старога струхнелага ўздымаецца зноў і станоўча вырашаецца 10 ліпеня 1896 г. [310]. Архітэктурны праект касцёла складае цывільны інжынер
    Даніеў [311]. На будаўніцтва новага храма граф Ч. Красіцкі ахвяруе 43 дзесяціны зямлі [312]. Але з-за недахопу сродкаў яно расцягнула-ся на гады і завяршылася толькі ў 1918 г.: «Пытанне аб будаўніцтве новага мураванага касцёла замест існаваўшага драўлянага ўсходзіць да 1899 г. Пабудова была дазволена 10 ліпеня 1896 г. Пабудова, начатая без вызначаных крыніц сродкаў, да гэтага часу (14 кастрычніка 1909 г.) на працягу дзесяці год ніяк не можа быць даведзена да канца і ўздзвіг-нуты пакуль толькі вонкавыя сцены і ўнутраныя скляненні да даху, да-лейшы рух пабудовы за недахопам грошаў спыніўся і асобы, якія кіру-юць ёю, не знаходзячы ніякіх выто-каў сродкаў, прапаноўваюць прада-жай касцельнай і падоранай графам Красіцкім зямлі выручыць хаця б некаторую суму для сканчэння пабудовы» [313]. Аднавежавы трохне-фавы храм базілікальнага тыпу з трансептам і гранёнай апсідай збу-даваны з цэглы і бутавага каменя. У сілуэце пабудовы дамінуе трох’-ярусная васьмерыковая шатровая званіца. Асноўны аб’ём аддзелены трансептам ад алтарнай трупы. Вы-разныя па пластыцы крылы трансепта ствараюць кампазіцыйны ак-цэнт на бакавых фасадах касцёла, якія рытмічна падзелены контрфорсам!. Шчыты трансепта завершаны зубчастымі атыкамі і фланкіраваны пілястрамі. Унутры прэсбітэрый аддзелены ад трансепта стральчатай аркай.
    У 1634 г. рэчыцкі староста, по-тым ваявода мінскі і трокскі Аляк-сандр Служка фундаваў кляштар і касцёл дамініканцаў. 3 1832 г. кляш-
    287
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    тар скасаваны, а касцёл у 1862 г. згарэў. Да 1902 г. набажэнствы адбы-валіся ў прыватным доме. 3 1893 г. парафію ўзначаліў малады ксёндз Ліпінскі, які пачаў хадайнічаць аб будаўніцтве ў г. Рэчыца Гомельскага павета каталіцкага храма. У выніку ў 1903 г. быў узведзены манумен-тальны цагляны Троіцкі касцёл [314], які вырашаны магутнай трохнефа-вай аднавежавай базілікай у стылі неаготыкі. Двухсхільны дах караб-ля храма па тарцах закрыты зубчас-тымі шчытамі, апяразаны аркатурным фрызам. Да галоўнага фасада далучана трох’ярусная (васьмярык на двух чацверыках) вежа, заверша-ная шатром-шпілем і ўмацаваная вуглавымі трохступеньчатымі контрфорсам!. Да бакавых граняў вежы прымкнуты высокія гранёныя эркеры лесвічных клетак. Галоўны ўва-ход вылучаны глыбінным перспек-тыўным парталам з вімпергам; над ім размешчана стральчатае акно-бі-форыум, што асвятляе хоры. Такія ж вокны і контрфорсы-пілоны ў прас-ценках ствараюць рытм бакавых фасадаў. Скляпенні нефаў - па-за агульным «гатычным» стылем - цы-ліндрычныя з распалубкамі.
    Просьба католікаў вярнуць ім Бялыніцкі кляштар не была задаво-лена царскай уладай, але быў дадзе-ны дазвол на будаўніцтва касцёла непадалёку ад в. Свяцілавічы (Бя-лыніцкі р-н Магілёўскай вобл.). Ксёндз Гедройц і мясцовыя пара-фіяне арганізавалі будаўніцтва но-вага мураванага храма, які паўстаў у 1903 г. [315]. Для стварэння «га-тычнага» вобраза храма архітэктар карыстаецца абмежаванымі сродка-мі стылю. Просты прамавугольны
    аб’ём і прамавугольная апсіда былі накрыты рознавысотнымі двух-схільнымі дахамі. У галоўны фасад была ўбудавана чатырохгранная шатровая званіца са стральчатымі праёмамі ўвахода і акна хораў па восі сіметрыі. Бакавыя фасады члянілі-ся магутнымі пілонамі. У неагатыч-ным стылі былі вырашаны тры драўляныя разныя алтары.
    Андрэеўскі касцёл у в. Нарач (Вілейскі р-н Мінскай вобл.) - узведзены ў 1901 г. з цэглы ў стылі неаготыкі трохнефавы бязвежавы прамавугольны ў плане храм з трохграннай апсідай. Сцяна галоў-нага фасада завершана двухгранным шчытам, па вуглах фланкіравана контрфорсамі са шпілямі. Над вы-сокім стральчатым уваходным парталам размешчана акно-ружа з віт-ражом. Сцены бакавых фасадаў умацаваны контрфорсамі, над апсі-дай - атыкавая сцяна. Над двух-схільным дахам узвышаецца невялі-кая сігнатурка. Стральчатыя акон-ныя праёмы бакавых сцен маюць вітражы. У інтэр’еры прыкметы стылю нясуць галоўны і бакавыя алтары, амбон і арган.
    У в. Воўчкавічы (Мінскі р-н) на высокім беразе р. Пціч стаяла драў-ляная капліца Раства Дзевы Марыі, пабудаваная ўладальнікам маёнтка М. Іваноўскім у 1810 г. пасля зруй-навання папярэдняй (на другім беразе) у 1805 г. У 1880 г. узнікла па-трэба ў новым капітальным храме: парафіяне сабралі 4650 рублёў, гра-фіня Ю. Чапская дала 10 850 рублёў, граф Е. Чапскі - 48 тысяч рублёў. Сяляне падвозілі цэглу, каменне і дрэва. Будаўніцтва вялося хутка -да 9 лістапада 1904 г. архібіскуп
    288
    2.9. Неагатычны стыль
    153. Андрэеўскі касцёл, в. Нарач
    Е. Шэмбек асвяціў касцёл у імя Сэр-ца Ісуса і Дзевы Марыі [316]. Адна-нефавы з трансептам і пяціграннай апсідай храм меў дынамічна-асімет-рычную аб’ёмна-прасторавую кам-пазіцыю. У вугал плоскаснага га-лоўнага фасада і яго двухгранны шчыт была ўрэзана высокая чацве-рыковая вежа-званіца пад двухсхіль-ным дахам. Яе вертыкалізм пад-крэсліваў высокі стральчаты пра-свет яруса-звона і перспектыўны ўваходны партал з вімпергам. Неф быў перакрыты стральчатым скля-пеннем, асвятляўся бакавымі і ап-сіднымі стральчатымі вітражнымі вокнамі. У апсідзе, што адкрывала-ся ў залу вялізным арачным прасве-там, меўся неагатычны драўляны алтар.
    Калі ў 1672 г. мястэчка Ушачы (зараз гарадскі пасёлак у Віцебскай вобл.) перайшло да Давіда Радзімін-скага-Францкевіча, ён з жонкай фундаваў тут кляштар базыльян. У 1716 г. падваявода полацкі Іеранім Жаба таксама са сваёй жонкай зас-навалі касцёл і кляштар дамінікан-цаў, якія ў 1863 г. былі зачынены, а будынкі часткова разбураны. Энер-
    гічныя намаганні парафіян (каля 1600 чалавек) па вяртанню касцёла пачалі здзяйсняцца з 1905 г. пасля прыняцця ўрадам талерантнага закона, але не далі жадаемых вынікаў. Быў атрыманы дазвол на будаўніц-тва новага храма толькі ў 1908 г. Сродкі вылучаны мясцовымі абы-вацелямі Рэутам (14 тысяч рублёў), Івашэўскай, а таксама ўладамі (9 тысяч рублёў). Будаўніцтва скончана ў 1913 г. [317]. Архітэктура мурава-нага храма была вырашана ў стылі неаготыкі. Ён адносіўся да тыпу двухвежавых аднанефавых храмаў з трохграннай апсідай. «Гатычны» характар будынку надавалі высокія стральчатыя вокны, ступеньчатыя контрфорсы, аркатурны фрыз, фіялы.
    Мураваны касцёл у г. Чавусы (Магілёўская вобл.) разам з кляшта-рам фундаваны Мікалаем (Пятром) Падбіпята для ксяндзоў-кармелітаў, якім ён ахвяраваў в. Гарадзішча. Манахі былі выгнаны, а касцёл і кляштар зачынены ў 1780 г. (па ін-шых звестках - пасля царскага ўка-зу ад 19 ліпеня 1832 г.). Пасля атры-мання дазволу ў 1913 г. распачата будаўніцтва новага касцёла [318].
    289
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    Архітэктура храма была вырашана ў стылі неаготыкі. Унутры гранёны-мі слупамі і перакінутай праз іх стральчатай аркадай ён падзяляўся на тры нефы, перакрытыя стральча-тымі скляпеннямі. Трохгранную апсіду запаўняў барочны алтар у выглядзе дзвюх калон, што неслі фігурны франтон (верагодна, быў перанесены з папярэдняга храма XVIII ст.).
    Праект неагатычнага касцёла на 500 парафіян у в. Ухова (Веткаў-скі р-н Гомельскай вобл.) распраца-ваны грамадзянскім архітэктарам Ланчэўскім у кастрычніку 1904 г. Мураваны будынак узводзіцца на месцы папярэдняга драўлянага і ўяўляе сабой аднанефавы аднаве-жавы храм з паўкруглай апсідай і прамавугольнымі бакавымі сакрыс-ціямі, зала якога перакрыта страль-чатым скляпеннем на падпружных арках. Званіца - васьмігранная на чацверыковым нартэксе з высокім шатром. Галоўны фасад дэкарыра-ваны пінаклямі і стральчатай арка-турай на франтоне і ў між’ярусных паясах званіцы. Сцены ўмацаваны ступеньчатымі контрфорсамі. Архі-тэктар У. А. Срока карэкціруе праект, замяняючы цэнтральнае страль-чатае акно на круглую «ружу». Ува-ходны партал - стральчаты ў акай-маванні двухступеньчатых пілонаў. Бакавыя фасады рытмічна расчля-нёны стральчатымі вокнамі і контрфорсам! ў прасценках. Высокі дах быў пакрыты дахоўкай, над апсідай узвышалася сігнатурка.