• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    268
    2.9. Неагатычны стыль
    хам з сігнатуркай над прэсбітэрыем, чатырохграннымі шатрамі трох’-ярусных вежаў. Крылы трансепта адзначаны з трох бакоў спічастымі двухграннымі шчытамі. Асноўная ж архітэктурная «сімфонія» разыгры-ваецца на цагляных сценах будынка, рытмічна члянёных контрфорсамі ў прасценках стральчатых аконных праёмаў з гатычнымі кратамі. У дэ-каратыўнай апрацоўцы выкарыста-ны аркатурныя і філянговыя фрызы, пінаклі, «вісячыя» лапаткі, страль-чатыя нішы. Высокія і шырокія грандыёзныя міжнефавыя аркады на выцягнутых у вышыню слупах падзяляюць унутраную прастору храма на тры нефы, і гэта планіро-вачная структура вызначыла сімет-рычна-восевую трохчасткавую кам-пазіцыю галоўнага фасада. Не толькі за кошт свабоды, вышыні і прастор-насці, але і дзякуючы дэталізацыі, расчлянёнасці архітэктурных эле-ментаў унутраны воблік храма ўспрымаецца ў пастаяннай зменлі-васці прасторавых куліс, у нястрым-ным руху да галоўнай святыні - ал-тара.
    Парафіяльны Ушэсцеўскі касцёл у в. Нача (Воранаўскі р-н Гродзен-скай вобл.) пабудаваны ў 1910 г. з цэглы. Каля яго пахаваны вядомы вучоны-прыродазнаўца, доктар ба-гаслоўя С. Б. Юндзіл (1761-1847). Касцёл - помнік архітэктуры неаго-тыкі і мадэрна. Адносіцца да тыпу трохнефавых двухвежавых базілік з пяціграннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Усе сродкі архітэктур-най выразнасці прыцягнуты для стварэння па-гатычнаму вертыкаль-на ўзнёслай, дынамічнай кампазі-цыі. Асноўную ролю ў гэтым адыг-
    146. Неагатычны касцёл, в. Нача
    рываюць зграбныя шмат’ярусныя вежы галоўнага фасада, верхні вась-мігранны ярус якіх мае вертыкаль-на выцягнутыя прапорцыі і завер-шаны вытанчанымі шпілямі. Высу-нутыя наперад, яны фланкіруюць цэнтральную, завершаную двухгранным высокім шчытам плоскасць фасада, вось якой вылучана арачным уваходным парталам і акном-ружай над ім. Вертыкальнасць архітэк-турнай кампазіцыі забяспечваецца агульным узняццем гмаха касцёла на нязвыкла высокі цокаль, рытмам высокіх і вузкіх арачных вокнаў і контрфорсаў-пілонаў у прасценках, шматлікімі арачнымі нішамі, двухгранным! шчытамі, аркатурным! фрызамі. Графічнасць архітэктурна-му экстэр’еру забяспечваюць кант-растнае спалучэнне атынкаваных і пабеленых ліштваў вокнаў і чырво-
    269
    Сакральна-манументадьнае лойлідства
    най высакаякаснай цаглянай муроў-кі, «штрыхаваныя» карнізы і фры-зы, вокны-біфорыумы.
    Выключна арыгінальна быў вы-рашаны касцёл у г. Крычаў Магі-лёўскай губерні (не захаваўся), які разам з плябаніяй быў размешчаны на цэнтральнай гандлёвай плошчы. На пачатку XX ст. пры князі Галын-скім на месцы драўлянай святыні, што згарэла ў 1855 г., быў збудаваны мураваны храм. Архітэктура будынка вырашана ў стылі неаготыкі. У тра-дыцыйную схему фасада з дзвюма вежамі ўводзіцца аб’ядноўваючая іх велізарная кілепадобная «лоджыя», расчлянёная на ўсю вышыню трай-ной стральчатай аркатурай. Фасады і чатырохгранныя ярусы вежаў рыт-мічна чляніліся гатычнымі страль-чатымі вокнамі. Перспектыўным стральчатым парталам быў выраша-ны галоўны ўваход у храм. Над ім размяшчалася круглае акно-ружа. Гатычны характар будынка ўзмац-няла афармленне вежаў вуглавымі гранёнымі пілонамі з востравуголь-нымі вімпергамі паміж імі, аркатур-ныя нішы са стральчатымі броўка-мі. Пяцігранную апсіду запаўняў двух’ярусны алтар, вырашаны ў формах барока.
    Касцёл Дзевы Марыі ў цэнтры в. Задарожжа (Глыбоцкі р-н Віцеб-скай вобл.) пабудаваны ў 1910 г., акаймаваны бутавай агароджай з трохарачнай брамай і вуглавой двух’-яруснай шатровай званіцай. Помнік архітэктуры неаготыкі - магутная трохнефавая базіліка з пяціграннай апсідай. Галоўны фасад фланкірава-ны двух’яруснымі чатырохграннымі вежамі са шпілямі. Сцены рытмічна расчлянёны ступеньчатымі контрфор-
    сам! ў прасценках высокіх страль-чатых вокнаў. Гатычны характар на-быў і інтэр’ер храма - стральчатыя скляпенні, над уваходам - хоры.
    Другі кананічны тып каталіцка-га храма ў стылі неаготыкі адметны ад папярэдняга двухвежавага вылу-чэннем франтальнага фасада адзі-най цэнтральнай, імкліва ўзнёслай вежай. I ў гэтым кампазіцыйным вырашэнні гатычны вертыкалізм не страчвае сваёй моцы.
    Працяг рэалізацыі асноўнага тэарэтычнага палажэння сярэдне-вяковай гатычнай архітэктуры -увасабленне звышпачуццёвай ідэі ў матэрыяльных вобразах - ажыц-цяўляецца ў Дабравешчанскім кас-цёле ў в. Міжэрычы (Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл.). Праект створаны гродзенскім цывільным архітэктарам У. А. Срокам (магчыма разам з гу-бернскім архітэктарам Л. Чайкові-чам) у 1905 г. [274]. Для патрэб бу-даўніцтва ствараецца спецыяльны цагляны завод [275]. 12 кастрычніка 1912 г. настаяцель касцёла ксёндз Ф. Залеўскі паведамляе ў Будаўнічае аддзяленне Гродзенскага губернска-га праўлення, што «будаўніцтва но-вага мураванага касцёла ў сяле Ме-жарэчча Ваўкавыскага павета скон-чана, а таму просіць (А. Залеўскі. -А. К.) Кансісторыю аб назначэнні камісіі для агляду і прыняцця нова-пабудаванага касцёла» [276]. Без-умоўна, дойлід знаходзіўся пад уплывай мадэрна, і нават праект ана-таваў прэтэнцыёзна мудрагелістым шрыфтам гэтага стылю. Касцёл -трохнефавая аднавежавая базіліка з развітым трансептам і пяцігран-най апсідай з бакавымі сакрысціямі. Па цэнтры галоўнага фасада ўзды-
    270
    2.9. Неагатычны стыль
    маецца высокая трох’ярусная віат-ровая вежа-званіца, бакавыя плос-касці фасада завершаны зубчасты-мі атыкамі. Аналагічна вырашаны франтоны крылаў трансепта. Сцены храма ўмацаваны ступеньчатымі контрфорсамі і прарэзаны страль-чатымі вокнамі-біфорыумамі. Асноў-ны архітэктурна-дэкаратыўны ма-тыў - аркатурныя нішы і паясы. Другі ярус вежы (верхні васьмігран-ны ярус не быў дабудаваны) і тарцы трансепта дэкарыраваны піырокім аркатурным поясам. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны перспек-тыўнымі стральчатымі парталамі з востраканцовымі вімпергамі. Каб наблізіць архітэктуру храма да сярэдневяковай старажытнасці, ар-хітэктар выкарыстоўвае такі знака-вы дэкаратыўны элемент, як краб, яго рытмічныя бягучыя хвалі расця-каюцца па гранях фіял над шчытамі трансепта. Для перакрыцця малі-тоўнай залы выкарыстаны «род-ныя» гатычныя стральчатыя скля-пенні. У інтэрпрэтацыю касцельнага канона дойлід уносіць зерне індыві-дуальнай творчасці, аднак захоўвае асноўныя каноны гатычнага сабора -стральчаты партал з акном-ружай, такой жа формы вокны і інш. У ад-розненне ад першапачатковага (ад-хіленага) авангарднага неагатычнага праекта, дойліду прыйшлося вяр-нуцца ў спакойны рытм сіметрыч-на-восевай архітэктурнай кампазі-цыі, што і назіраецца ў існуючым архітэктурным помніку.
    Бясспрэчнае панаванне матыву гатычнай стральчатай аркі, графіч-ных панаточваных ліній, шматлікіх цяг, якія ўздымаюцца ўверх, контр-форсаў і стральчатых ніш уражвае
    ў архітэктуры Антоніеўскага касцё-ла ў г. Паставы Віцебскай вобласці. На гэтым месцы ў 1617 г. на сродкі Станіслава і Ганны Сянкевічаў-Бя-ганскіх быў заснаваны драўляны францысканскі кляштар, скасаваны па царскаму загаду ад 19 ліпеня 1832 г. На мурах папярэдняга касцёла ў 1898-1904 гг. паводле праекта архі-тэктара Артура Гойбеля ўзведзены новы храм у стылі неаготыкі [277]. Касцёл адносіцца да тыну аднаве-жавай базілікі з пяціграннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Карабель храма і крылы трансепта накрыты высокімі двухсхільнымі чарапічны-мі дахамі, перакрыжаванне якіх адз-начана высокай, вытанчанай па пра-порцыях сігнатуркай-шпілем. Але пануючай вертыкальнай дамінантай з’яўляецца чатырохгранная вежа-званіца з высокім гранёным шпі-лем, якая вырастае з галоўнага фасада і дэманструе асабліва павялі-чаны фарсіраваны рух у вышыню. Бакавыя фасады рытмічна расчля-нёны ступеньчатымі контрфорсамі і стральчатымі вокнамі. Уваходы вырашаны трыма стральчатымі пар-таламі. На чырвоным фоне цагля-най муроўкі сцен вылучаюцца атын-каваныя і пабеленыя нішы, аркатура, архітэктурныя абломы. Недахоп новай інтэрпрэтацыі готыкі ў тым, што яе прынцыпы не даводзіліся да канца, не заўсёды арганічна ўвахо-дзілі ў сімбіёз з унутранай трактоў-кай храма. Таму і тут замест лёгка ўзнятых і лунаючых гатычных скля-пенняў выкарыстаны больш простыл ў тэхнічным выкананні цяжка-ватыя крыжовыя. Унутраная прас-тора храма шасцю гранёнымі слупамі падзелена на тры высокія падоўж-
    271
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    ныя нефы, прасценкі бакавых высо-кіх стральчатых вокнаў, запоўненых вітражамі, умацаваны адпаведны-мі міжнефавым слупамі-пілонамі. У агульным архітэктурна-стылявым напрамку было выканана мастацкае афармленне інтэр’ера - алтары, ам-бон, арган, спавядальні і інш. Над стральчатай аркай увахода разме-шчана драўляная кансольная ант-рэсоль хораў на фігурных разных кранштэйнах (уплыў мадэрна). Плос-касць апсіды запоўнена алейнай размалёўкай «Ушэсце», якая зна-ходзіцца ў стральчатай арке, па баках - выявы ў рост евангелістаў.
    Свядома дэманструючы магчы-масці старажытнага стылю ў адпа-веднасці з буйнымі маштабамі і задачам! касцельнага будаўніцтва, дойліды тым самым стваралі ілюзію далучэння да поспехаў сусветнай архітэктуры. Быццам рэалізаваную ў натуры ілюстрацыю з трактата па гісторыі сярэдневяковай архітэкту-ры ўяўляе сабой Троіцкі касцёл у в. Гервяты (Астравецкі р-н Гродзен-скай вобл.), пабудаваны ў 1899-1903 гг. архітэктарам А. I. Альшалоў-скім па фундацыі князя Альшэў-скага [278]. Сузіраючы вялізныя, цыклапічныя масы храма, якія пра-цягваюць сваё «жыццё» ў незлічо-ных востраканцовых формах, асэн-соўваешь права готыкі на «другое нараджэнне». Дойлід у гэтым творы бачыцца неардынарнай творчай асо-бай, якая ва ўсёй меры асэнсавала прынцыпы сярэдневяковай гатыч-най архітэктуры. Ён выказаў безза-ганны густ у трактоўцы гістарычных форм і кампазіцый наогул. Трохне-фавая базіліка з трансептам і надз-вычай высотнай «пірамідай» іголь-
    чатай вежы-званіцы на галоўным фасадзе ўзнята на цокаль з вапня-ковых блокаў. Грацыёзнасць кампа-зіцыі галоўнага фасада не мае сабе роўных на Беларусі, яе вертыкальнай выцягнутасці садзейнічае мноства вытанчаных і гібкіх форм: шматсту-пеньчатыя контрфорсы, стральча-тыя і прамавугольныя нішы, узвы-шаныя стрэлы арачных праёмаў. Храм прыкметны як бадай адзіны выпадак выкарыстання гатычнай канструкцыі аркбутанаў, з дапамо-гай якіх у 1180 г. амаль удвая быў павышаны гмах сабора Парыжскай Маці Божай. Будынак арганічна развіты «знутры вонкі», у выніку чаго дасягаецца дзівосная гармонія -позірку падуладна ўся канструк-цыйная аснова. У архітэктурнай кам-пазіцыі асноўную ролю адыгрывае вынесеная звонку рабочая кан-струкцыйная сістэма аркбутанаў і контрфорсаў, упершыню выка-рыстаная ў Парыжскім і Шартрскім саборах яшчэ ў XII ст. За складанай сістэмай перакідных арак, быццам шчупальцамі ахапіўшай карабель храма, плоскасці яго сцен візуальна знікаюць. У гэтай скразной арачнай аправе будынак страчвае адчуванне масіўнасці і геаметрычнай даклад-насці і набывае жывую злучнасць адзінага арганізма. I калі вядомы гісторык архітэктуры А. Шуазі вы-значаў готыку як «гісторыю нярвю-ры і аркбутана» [279], дык тэты храм з’яўляецца пераканаўчым пацвяр-джэннем гэтай думкі. У архітэктуры непадзельна пануе матыў стральчатай аркі - у нішах, вокнах, фрыза-вых паясах; іх рытм лёгкі і хуткі, паспешны і дынамічны, знаходзіцца ў няспынным руху - уверх імкнецца