• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    Пануючая роля ў касцельным будаўніцтве належыла базілікаль-наму тылу храма, у якім дойліды
    імкнуліся дасягнуць максімальнай цэласнасці ўнутранай прасторы шляхам пашырэння галоўнага нефа і трансепта за кошт бакавых, якія пераўтвараліся ў вузкія абходы. Трохнефавая двухвежавая базіліка з пяціграннай апсідай, сакрысціямі і трансептам становіцца кампазі-цыйным канонам для каталіцкага храма разглядаемага перыяду. Прын-цыпы гатычнай архітэктуры з яе дынамізмам, складанымі рытмамі, падпарадкаваннем адзінай вертыкальнай накіраванасці, кантрастны-мі прапарцыянальнымі суадносінамі ў поўнай меры ўвасобіліся ў Троіц-кім касцёле ў г. п. Відзы (Браслаў-скі р-н Віцебскай вобл.), узведзеным у 1914 г. паводле праекта дойліда В. Міхневіча (альтэрнатыўны праект зрабіў паэт і архітэктар Л. I. Вітан-Дубейкаўскі). Храм цудоўна ўпіса-ны ў ландшафт (на былой рынкавай плошчы з крамамі), вырастаючы з яго вышэйшай кропкі дзвюма зграб-нымі вежамі, уражальна дамінуючы ў цэнтры малапавярховай забудовы. Схема фасада з дзвюма вежамі ўсхо-дзіць да традыцый нармандскай ар-хітэктуры і ўпершыню апрабавана ў першай палове XII ст. у царкве абацтва Сэн-Дэні каля Парыжа [259]. Потым яна становіцца агульнапры-нятай і паступова вар’іруецца і ўзба-гачаецца французскімі дойлідамі эпохі готыкі. Як і ў сярэдневяковай гатычнай архітэктуры, чатырох-гранныя тэлескапічныя вежы (вы-шыня 59 м) відзаўскага манумента аблегчаны выцягнутымі ў вышыню стральчатымі вокнамі і прасветамі, завершаны спічастымі гранёнымі шатрамі і зрокава аб’яднаны сту-пеньчата-зубчастым шчытам паміж
    259
    Сакральна-манументальнае дойлілства
    імі. Архітэктура храма вырашана ў стракатай гатычнай пластыцы. Здольнасць росту ў вышыню, улас-цівая зямной расліннасці, узноўле-на тут ў камені з бясспрэчнай пера-кананасцю. 3 кожным ярусам галоў-нага фасада ад яго партала да верхніх вокнаў нарастае магутны рух архітэктурных мае і форм увы-шыню - востравугольныя зубчас-тыя шчыты, вуглавыя вытанчаныя фіялы, аркатурныя паясы і страль-чатыя нішы. Дынаміка галоўнага фасада падхоплена бакавымі сцена-мі, рытмічна члянёнымі высокімі стральчатымі вокнамі, запоўненымі ў мінулым вітражамі. Працяглы двухсхільны дах над алтаром завер-шаны вытанчанай сігнатуркай з вост-раканцовым шпілем. У архітэктуры касцёла шырока выкарыстана форма зубчастага парапета, якім расчлянё-ны вежы на два ярусы, завершаны сцены, тарцовыя фасады трансепта і цэнтральнага нефа. Па гатычнаму канону галоўны ўваход вырашаны парталам з размешчаным над ім вя-лізным стральчатым акном-ружай. Эстэтычнае ўражанне ўзмацняецца насычаным чырвоным колерам ад-крытай высакаякаснай муроўкі бу-дынка. У інтэр’еры калоны і піляст-ры складанага профілю пераходзяць у высокія спічастыя аркі скляпен-няў, што надае яму, як і фасаду, вертыкальную архітэктурную ды-намічнасць.
    У чым жа бачыў навізну ўспры-мання і інтэрпрэтацыі гатычных форм архітэктар В. I. Нэйман, пра-ектуючы ў 1908 г. неагатычны мура-ваны касцёл для павятовага горада Сураж (зараз гарадскі пасёлак у Ві-цебскім р-не)? Уласна кажучы, у чыс-
    тым выглядзе гатычных форм тут няма, акрамя выкарыстання востра-канцовых «пражскіх» шатроў над вежамі галоўнага фасада. Дойлід намагаецца толькі стварыць асацыя-тыўны воблік гатычнага храма, таму выкарыстоўвае толькі кампазіцый-на-эстэтычныя асновы готыкі - вертыкальную накіраванасць і базілі-кальную планіровачную структуру кампазіцыі. Яна выяўлена на галоў-ным трохчасткавым сіметрычна-во-севым фасадзе - трох’ярусныя вежы з востраканцовымі шпілямі флан-кіруюць плоскаснае цэнтральнае прасла з двухсхільным аркатурным завяршэннем. Эфектна дасягнута аблегчанасць верхняга яруса вежаў за кошт не канструкцыйнага, а чыс-та архітэктурнага вырашэння з вуг-лавымі гранёнымі шатровымі ве-жачкамі-фіяламі. Вось сіметрыі вы-лучае масіўны арачны партал ува-хода і цыркульнае акно-ружа над ім. Новае, што выкарыстаў дойлід, -гэта арыгінальнае ўзнясенне скульптуры Мадонны на вяршыню двух-граннага шчыта і кантрастнае спа-лучэнне плоскасных лапатак з ак-тыўным фактурным фонам муроўкі з вапнавых квадраў.
    У аддаленні ад в. Нястанішкі (Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл.) адвольна размешчаны надзвычай манументальны для вясковага па-селішча мураваны каталіцкі храм Маці Божай, пабудаваны ў 1905 г. з цэглы. Весткі аб папярэднім кас-цёлеадносяцца да 1497 г. Помнікар-хітэктуры неаготыкі вырашаны ка-нанічнай трохнефавай двухвежавай базілікай з трансептам і пяцігран-най апсідай. Франтальны фасад фланкіруюць дзве чатырохгранныя
    260
    2.9. Неагатычны стыль
    вежы-званіцы з высокімі шпілямі. Фасады члянёны высокімі ступень-чатымі контрфорсамі і арачнымі аконнымі праёмамі. Дзякуючы рыт-мічнаму чляненню ярусаў, глыбіні перспектыўных стральчатых парта-лаў і ніш, складанай прасторавай кампазіцыі храм набывае выгляд адзінага арганічнага збудавання, якое патанае ў стыхіі паветра, свят-ла, бязмежнага неба, а ўнізе - на зямлі - быцця. Унутраная прастора падзелена васьмю магутнымі слу-памі-ўстоямі на тры працяглыя нефы і шырокі трансепт, перакры-тыя цыліндрычнымі і крыжовымі скляпеннямі, пакрытымі сеткай нервюр, надаючы інтэр’еру жывы, ды-намічны, абвострана «рухавы» ха-рактар, непрыхільны да звычнай і банальнай геаметрычна-перпенды-кулярнай узаемасувязі памяшкан-няў.
    Выдатным майстром неаготыкі з’яўляўся вядомы польскі дойлід К. Вайцяхоўскі, які спраектаваў у 1897 г. магутны і манументальны Петра-Паўлаўскі касцёл у в. Старыя Васілішкі (Шчучынскі р-н Гродзен-скай вобл.) [260]. Але ўзводзіцца ён толькі ў 1903 г. на добраахвотныя сродкі парафіян, імёны якіх выбіты на вапнавых блоках цокаля. Вяліз-ны архітэктурны манумент выкла-дзены з высакаякаснай чырвонай цэглы паводле старажытнага хрыс-ціянскага канона трохнефавай двухвежавай базілікі з трансептам. Узлёту ўверх падпарадкавана ўся вертыкальна накіраваная архітэк-турная кампазіцыя святыні: ад трох нізкіх гранёных апсід яна перахо-дзіць у працяглы манументальны карабель храма, накрыты высокім
    141. Касцёл Маці Божай, в. Нястанішкі
    двухсхільным агніста-чырвоным чарапічным дахам. Апафеозам ма-гутнага вертыкальнага руху фран-тальнай фасаднай плоскасці з’яў-ляецца дуплет высокіх трох’ярусных вежаў, завершаных востраканцовы-мі шатровымі шпілямі з крыжамі. Галоўны фасад вылучае выразны рытм шматлікіх праёмаў і дэкара-тыўных элементаў. Гранёныя шпілі вежаў, ступеньчатыя контрфорсы, вімпергі, стральчатыя, запоўненыя арнаментальнымі мудрагелістымі пераплётамі праёмы і вітражнае акно-ружа па цэнтры, а таксама рыт-мічна ўкладзеная цэгла - усё падпарадкавана адзінай ідэі - ушанаван-ню Бога. Над галоўным уваходам
    261
    Сакральна-манументальнае Аойлілства
    размешчана керамічнае скульптур-на-барэльефнае пано на біблейскі сюжэт (Хрыстос, які благаслаўляе наведвальнікаў храма), над бакавы-мі - сюжэтныя вітражы.
    Прасякнутае адзіным гатычным мастацка-стылявым зместам архі-тэктурнае асяроддзе створана і ў інтэр’еры васілішскага храма, насы-чаным усімі атрыбутамі ўбрання і літургічнага начынення: ад алтара да падсвечніка, ад амбона да аргана. Афармленне інтэр’ера храма, прас-тора якога расчлянёна магутнымі слупамі на тры нефы і накрыта вы-сокімі стральчатымі нервюрнымі на падпружных арках скляпеннямі, вычэрпвае ўсе магчымасці і жанры выяўленчага мастацтва: цалкам ства-рае ілюзію знаходжання ў сярэдне-вяковым гатычным саборы (гатыч-ныя пучкі калон і нервюр асацыіру-юцца з непраходным лясным гу-шчаром, з густым «скляпеннем» крон дрэў). 3 гэтых асацыяцый уз-нікае «лясная» тэорыя паходжання стылю, паэтычную інтэрпрэтацыю
    142. Петра-Паўлаўскі касцёл, в. Старыя Васілішкі.
    Агульны выгляд і праект К. Вайцяхоўскага, 1897 г.
    262
    2.9. Неагатычны стыль
    якой даў у свой час Н. В. Гогаль. Эфект лёгкасці «ланцугоў» гатыч-нага інтэр’ера дасягаецца точанай і насычанай прафіліроўкай архітэк-турных форм і дэталей декору. Ура-жальнае мастацкае афармленне суправаджае паломніка ад увахода да алтара і далей - да гукаў аргана на хорах. Усё гэта ў мастацтвазнаў-стве называецца сінкрэтычнасцю -нерасчлянёнасцю жанраў мастацт-ва, іх непарыўным сінтэзам. I гэты архітэктурны манумент, напэўна, адзін з нешматлікіх, у якім эмацыя-нальны патэнцыял многіх жанраў мастацтва выкарыстоўваецца для дасягнення агульнай мэты і адзіна-га мастацка-эмацыянальнага эфек-ту, для максімальнага ўзмацнення божаска-сакральнай выразнасці збу-давання. Тут жа і ідэальнае спалу-чэнне, і арганічная ўзаемасувязь манументальных (скляпенні і ўстоі нефаў) і малых («гатычныя» алта-ры) архітэктурных форм, што не толькі не шкодзіць агульнай гар-моніі, але і ўзносіць яе да вышыні сярэдневяковага мастацтва, у якім вялізныя архітэктурныя масы пра-цягваюць жыццё ва ўсіх элементах літургічнага насычэння. У стройную, упарадкаваную сістэму храма-вай дэкарацыі ўключаны 12 скульптурных выяў апосталаў, размешча-ных на міжнефавых апорных слупах. На сценах бакавых нефаў разме-шчаны 14 стукавых барэльефных пано-стацый на тэму «Хрэсны ход», выкананых у высакароднай, пазбаў-ленай марнасці лепцы. Іканаграфіч-ная праграма гэтых скульптурных пано, рытмічна «расселеных» па сценах сабора, аб’яднана адзіным біблейскім сюжэтным цыклам у цэ-
    ласны і стройны ансамбль. Задача гэтых твораў мастацтва не вычэрп-ваецца толькі выкладаннем хрыс-ціянскага веравучэння, дыдактыч-ных ісцін, але заключаецца ў актыў-ным удзеле ў стварэнні вобразнай атмасферы каталіцкага храма. Пад вокнамі цэнтральнага нефа - 10 фрэс-кавых размалёвак на біблейскія сю-жэты. Гэты ж сюжэтны цыкл пра-цягваецца і ў аконных вітражах, якія выконваюць эстэтычную функцыю і надаюць інтэр’еру вясёлкавае ас-вятленне. Галоўны, два кулісныя і два бакавыя драўляныя алтары, амбон, спавядальні (канфесіяналі), лавы для вернікаў таксама выкана-ны ў вытанчаных формах готыкі. Над уваходам - хоры з арганам, гу-чанне якога ў інтэр’ерным антура-жы прыводзіць наведвальніка да адчування эйфарыі ўрачыстай лі-тургіі сярэдневяковага сабора. Для стварэння высокамастацкай атмасферы храма выкарыстаны ўсе сродкі мастацкай выразнасці - вітражы, фрэскі, скульптура, чаканка, разьба па дрэве, кераміка. Храм - адзін з нешматлікіх архітэктурных твораў перыяду гістарызму, у якім усё, ад архітэктуры будынка да дробязі хра-мавага начыння, выканана ў адзі-ным стылі неаготыкі. Грандыёзная прастора гэтага храма служыць для ўрачыстых відовішчаў-богаслужэн-няў, месцам сапраўднага непарыў-нага і ўражальнага сінтэзу мастацт-ваў - архітэктуры, жывапісу, скульптуры, пластыкі малых форм, вітра-жа, музычна-драматычных сродкаў літургіі. Спірытуалістычная накіра-ванасць і хрысціянскі сімвалізм ка-таліцкага храма атрымаў у інтэр’еры найбольш завершанае ўвасабленне.