Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
У мястэчку Пружаны Брэсцкай губерні ў 1857 г. з дапамогай ула-дальніка мясцовага палаца В. Швы-коўскага пачаў будавацца касцёл. Праект складзены архітэктарам
299
Сакральна-манументальнае дойлілства
X. Марконі ў формах рэнесансу. 3-за недахопу сродкаў будаўніцтва было спынена, адноўлена пасля 1863 г. ужо праваслаўным ведамствам. Па-будаваны як Аляксандра-Неўскі са-бор у 1864-1880 гг. з цэглы па праек-ту архітэктара П. Залатарова і набыў асобныя рысы рэтраспектыўна-рус-кага стылю. Магутная прамавуголь-ная ў плане трохнефавая базіліка накрыта двухсхільным дахам. Над прамавугольным аб’ёмам прытвора ўзвышаецца двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, завершаная сферычным купалам з ліхтаром. Не-традыцыйна вырашана апсіда храма - трох’ярусны цыліндрычны аб’ём з вокнамі-люкарнамі накрыты сферычным купалам з галоўкай. Форма апсіды, верагодна, запазычана ад рэнесанснай Зігмунтоўскай капліцы на Вавелі ў Кракаве (арх. Б. Бярэці) ці капліцы Тэмп’ета ў Рыме (арх. Д. Брамантэ, 1502 г.). Верхні ярус свет-лавы, прарэзаны круглымі люкар-намі. Сцены апяразаны шырокім антаблементам, раскрапаваны піляст-рамі ў прасценках высокіх арачных вокнаў. Тры ўваходы ў храм выра-шаны рызалітамі-порцікамі з трох-вугольнымі франтонамі на дзвюх пілястрах. Зала храма, на ўзор царк-вы Санта-Спірыта ў Фларэнцыі (арх. Ф. Брунелескі, 1444 г.), трыма парамі магутных слупоў падзелена на тры нефы, перакрытыя цылінд-рычным і крыжовымі скляпеннямі на падпружных арках. Цэнтральны неф падоўжаны паўкруглай апсідай, вылучанай разным іканастасам з ві-тымі калонкамі (спраектаваны арх. П. Залатаровым у 1880 г.).
У неарэнесансным стылі ў 1899 г. пабудаваны Праабражэнскі касцёл
у в. Селіванаўцы (Гродзенскі р-н). Прамавугольны ў плане храм накрыты двухсхільным дахам, над алтар-най часткай - вальмавым. Франтон паўночнага галоўнага фасада ўсеча-ны, над ім - драўляная званіца (над-будавана значна пазней). У стылявой трактоўцы дойлід па-новаму інтэр-прэтуе формы архітэктуры рэнесансу і запазычвае яе элементы: рыт-мічна расчлянёныя арачнымі ніша-мі і вокнамі фасады, вуглавы руст, трохвугольныя франтоны. Галоўны фасад упрыгожаны дзвюма прызна-чанымі пад скульптуру паўцыркуль-нымі нішамі і круглымі люкарнамі над імі. Мастацкая выразнасць да-сягаецца за кошт кантрасту палі-хромнай бутавай муроўкі і белых атынкаваных дэталей дэкору. У ла-підарных формах рэнесансу выка-наны і інтэр’ер храма - чатыры ка-лоны падзяляюць малітоўную залу на тры нефы, хоры ў выглядзе аркады агароджаны драўлянай балюст-радай. Аналагічную архітэктурную дэкаратыўна-каларыстычную трак-тоўку набыла Троіцкая царква ў в. Маркава (Маладзечанскі р-н Мін-скай вобл.), пабудаваная ў 1860 г.
У мястэчку Свіслач (зараз гарад-скі пасёлак у Гродзенскай вобл.) існа-вала старажытная драўляная царква, якая ў сярэдзіне XIX ст. знахо-дзілася ў струхнелым стане. У 1869 г. Міністэрства дзяржаўных маёмас-цей дазволіла мясцоваму прыход-скаму папячыцельству выкарыстаць цэглу мураванага будынка былога гасцінага двара для будаўніцтва но-вай праваслаўнай Крыжаўзвіжан-скай царквы. Але ад пажара 27 ліпеня 1872 г. будынак згарэў. У 1880 г. пры-хаджане хадайнічалі аб будаўніцтве
300
2.10. Неарэнесанс
158. Неарэнесансныя касцёлы: Ушэсцеўскі, в. Канстанцінава, Антоніеўскі, в. Дварэц, і Сэрца Ісуса, в. Пелішчы
новага храма і складанні на яго пра-екта і сметы, якія і былі прадстаўле-ны грамадзянскім архітэктарам За-латаровым 15 студзеня 1881 г. Царква пабудавана ў 1884 г. з бутавага каме-ня. Храм вырашаны ў стылі неарэне-сансу прамавугольным аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Трох’ярусны галоўны фасад завершаны двухгранным шчытам і двух’яруснай чацверыковай званіцай над ім. Ас-ноўны архітэктурны матыў - арач-ны праём. Арачнымі вокнамі-біфо-рыумамі і лапаткамі ў прасценках рытмічна расчлянёны бакавыя фасады. Такімі ж вокнамі і нішамі-экседрамі падзелены галоўны фасад. Арачны ўваходны партал завершаны трохвугольным франтонам.
Элементы архітэктуры рэнесан-су выкарыстаны ў трактоўцы Ушэс-цеўскага касцёла ў в. Канстанцінава (Мядзельскі р-н Мінскай вобл.), па-будаванага ў 1896 г. з бута і цэглы. Вырашаны прамавугольным аб’ёмам пад двухсхільным дахам з ні-жэйшымі бакавымі нефамі. 3 усход-няга боку далучаны нізкі куба-падобны аб’ём апсіды з бакавой сакрысціяй. Цэнтр галоўнага атын-каванага фасада вылучаны рызалі-
301
Сакральна-манументальнае дойлідства
там з трохвугольным франтонам у завяршэнні, прамавугольным ува-ходным парталам з лучковым франтонам і авальнай люкарнай над ім. Над дахам з боку галоўнага фасада размешчана гранёная вежа-званіца з арачнымі праёмамі і шатровым за-вяршэннем, над прэсбітэрыем - ліх-тар. На фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца простыя атынкаваныя ліштвы арачных вокнаў і люкарнаў, руставаныя вуглавыя пілястры.
У 1904-1909 гг. «са схілам у стыль рэнесанс» пабудаваны Антоніеўскі касцёл у в. Дварэц (Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл.) [329]. Будаўніцт-ва манументальнага храма абумоў-лівалася тым, што папярэдні, пасля шматлікіх рамонтаў (1882, 1895 гг.) не задавальняў парафію і пасля цар-скага талерантнага ўказа з боку ўлад не чынілася перашкод [330]. Вырашаны па канону двухвежавай трохнефавай базілікі. Галоўны фасад завершаны дзвюма бакавымі з фігурнымі купаламі вежамі, шчыт паміж імі - з паўкруглым франтонам і бакавымі валютамі. 3 рэне-санснага мінулага запазычана ха-рактэрнае афармленне арачнага «ве-нецыянскага акна» ў выглядзе плоскага порціка з лучковым франтонам (у ніжнім ярусе вежаў) і цэнт-ральнага паўкруглага «паладыян-скага акна» ў выглядзе паўкруглай аркі, расчлянёнай на тры часткі стойкамі. Уваход арганізаваны праз невялікі прытвор з арачным праё-мам у руставаным абрамленні - так-сама рэнесансны элемент. Фасад дэкарыраваны рустам, філёнгамі, ліштвамі арачных праёмаў, лучковы-мі франтонамі, развітым антаблементам. Усе элементы дэкору і архітэк-
турныя аб’ёмы выкананы ў адкрытай высакаякаснай цаглянай муроўцы.
Неарэнесансны праект касцёла стварае У. А. Срока ў сакавіку 1906 г. для в. Ялуўка (Польшча). Трохне-фавая базіліка з шырокім трансептам і пяціграннай апсідай з бакавы-мі квадратнымі сакрысціямі. Над кубападобным нартэксам - васьмі-гранная шатровая званіца, да якой па баках далучаны нізкія цылінд-рычныя вежы абарончага характару з вузкімі вокнамі-байніцамі, над дахам апсіды ўзвышаецца сігнатурка са шпілем. У архітэктуры храма дой-лід выкарыстоўвае традыцыйныя стылізаваныя элементы готыкі: вок-ны-біфорыумы ў агульным страль-чатым абрамленні, двухгранныя шчыты на тарцовых фасадах, акно-ружа на галоўным фасадзе, вуглавыя і прасценачныя контрфорсы, аркатурныя фрызы. Гатычныя страль-чатыя скляпенні нагадвалася пера-кінуць паміж шасцю міжнефавымі слупамі.
Капліца-пахавальня ў сядзібе в. Кухцічы (зараз пасёлак Перша-майскі ва Уздзенскім p-не Мінскай вобл.), якая з’яўляецца старажыт-ным уладаннем магнацкага роду За-вішаў, узведзена па аналогіі з помні-кам архітэктуры рэнесансу каль-вінскім зборам у Смаргоні. Яна па-будавана ў другой палове XIX ст. намаганнямі ўладальніка маёнтка Яна Завішы (вядомы археолаг), ве-рагодна, у памяць аб сваіх стара-жытных продках-кальвіністах.
У стылі неарэнесансу ў пачатку XX ст. выкананы ўваходныя парталы касцёлаў у вёсках Сёмкаў Гарадок і Радамля, каваная брама агароджы Троіцкага касцёла ў в. Дунілавічы.
302
2.11. Неабарока
2.11. Неабарока
Не абышлі ўвагай дойліды і адзін з самых адметных гістарычных мас-тацкіх стыляў - барока. Многіх ар-хітэктараў і заказчыкаў не задаваль-нялі тэктанічна хрэстаматыйныя, сіметрычна-маркотныя рэтраспек-тыўныя архітэктурныя формы ра-манскага стылю, готыкі, рэнесансу, класіцызму і інш. К канцу XIX ст. адчуваецца патрэба ў архітэктурнай пластычнасці, вытанчанасці, выч-варнасці, нястрымным дэкаратыў-ным багацці. Гэта прымушае дойлі-даў азірнуцца назад і звярнуцца да багатага і вытанчанага густу архі-тэктуры барока і ракако, у якіх яны і знаходзяць патрэбны эстэтычны дыяпазон. У канцы XIX - пачатку XX ст. архітэктары з мэтай адра-джэння страчанай пластычнасці ар-хітэктуры звяртаюцца да барочных, унушальна эмацыянальных, дэка-ратыўна насычаных скульптурных форм [331]. На мяжы стагоддзяў неабарока атрымлівае ўсеагульнае пры-знанне. Неабарока, ці «другое барока», як і ўсе заснаваныя на гістарыч-ных рэмінісцэнцыях стылі гэтага часу, знаходзілася ў рэчышчы авангардных пошукаў мадэрна.
Першае зацікаўленае звяртанне да фенамена барока выказваюць буйнейшыя рускія пісьменнікі (I. А. Ганчароў, Ф. М. Дастаеўскі, I. I. Панаеў, А. К. Талсты, Ф. Б. Бул-гарын). Але прадметам мастатвазнаў-чага даследвання стыль становіцца толькі ў канцы XIX ст. у працах А. М. Бенуа, I. Э. Грабара, В. Я. Кур-батава, Н. Е. Лансэрэ, В. В. Стасава. Узмацненню зацікаўленасці бароч-най архітэктурнай культурай на
мяжы ХІХ-ХХ стст. у многім са-дзейнічала творчасць рускага архі-тэктара Л. М. Бенуа. Шэраг яго пра-ектаў (у болыпасці неажыццёўленых) сведчыць аб дасканалым вывучэнні характэрных рыс стылю, іх блізкай інтэрпрэтацыі і мадыфікацыі, ад-крываюць перспектывы развіцця неабарока ў культавым дойлідстве. У пачатку XX ст. моцны штуршок да звяртання творчасці ў лона барока надала падрыхтоўка дасвяткаван-ня двухсотгоддзя з дня заснавання Пецярбургу (1903 г.) і наступны інэр-цыйны «юбілейны» рух (творчасць архітэктараў А. Дзітрыха, А. I. Дзміт-рыева, Л. А. Ільіна, О. Р. Мунца, А. В. Розенберга, Л. П. Шышко, А. В. Шчусева). На Захадзе ў канцы XIX ст. выходіць у свет шэраг выдат-ных прац, прысвечаных барочнай архітэктуры (Г. Вёльфлін, К. Гур-літ, А. Гільдэбранд і інш.). Стыліза-цыяй еўрапеізаванай барочнай рэт-распектывы зацікавіліся прадстаў-нікі «Міра Мастацтва».
Але рэтраспектыўнае звяртанне да барочных форм большасцю са-вецкіх крытыкаў прызнана неўда-лым, цалкам бясплодна-анамальным; імі вырашальна адмаўляецца мас-тацкая каштоўнасць помнікаў архі-тэктуры неабарока, як і ўсёй эклек-тычнай разнастайнасці. Такую па-зіцыю дэманструюць буйнейшыя прадстаўнікі мастацтва Н. I. Бру-ноў, Н. Ф. Хамуцецкі, А. П. Па-поў, А. Т. Жукоўскі, А. П. Башуцкі, С. Г. Строганаў. Аднак у другой па-лове XIX ст. архітэктурная творчасць эпохі барока атрымлівае і шэраг пазітыўных водгукаў (А. П. Брулоў,