Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
Стыль неакласіцызму, ці «мадэр-нізаваны класіцызм», сцвярджаюць у архітэктурнай практыцы вядучыя рускія дойліды - У. А. Шчуко, А. I. Дзмітрыеў і інш. Адной з клю-чавых фігур неакласікі быў рускі дойлід I. А. Фамін, які будаваў на Беларусі і якому належыла вядучая роля ў адкрыцці і папулярызацыі рускай архітэктуры канца XVIII -пачатку XIX ст.
Класіка прадастаўляла велізар-ны арсенал рафінаваных стагоддзя-мі кампазіцыйных прыёмаў і архі-тэктурна-дэкаратыўных форм, модна звязаных у свядомасці людзей з культурнай спадчынай і таму зра-зумелых шырокім слаям грамад-ства. Адзін з ідэолагаў неакласіцыз-му мастак А. М. Бенуа лічыў класіку «мастацкай мовай, якая мае неад’-емную ўласцівасць быць зразумелай усімі, быць дарэчнай ўсюды, у дада-так настолькі гнуткай і мудрай, што яна дапускае самыя вырашальныя змены ў залежнасці ад самых разна-
стайных умоў часу, месца і нават ра-савых асаблівасцей» [343]. Хутчэй за ўсё вяртанне да класіцызму, як стылю з дакладна вызначанымі нрынцыпамі і вялізнай мастацкай выразнасцю, было рэакцыяй на пе-рагружанасць дэкорам архітэктур-ных твораў рэтрастыляў і на вы-чварныя формы элітарнага мадэрна. Хаця неакласіцызм па мастацкаму размаху і набліжаны да мадэрна, але вылучаецца большай дакладнасцю ва ўзнаўленні класічных форм. За-мест прастаты і замкнёнасці архі-тэктурнага аб’ёму неакласіцысты вы-стаўляюць наперад складаны і таму цікавы для ўспрымання сілуэт бу-дынка, багацце форм, функцыяналь-насць планіровачнага вырашэння і адпаведна - свабоду пабудовы аб’ё-маў, у якой сіметрыя, рэгулярны рытм, вылучэнне цэнтра кампазіцыі і іншыя фармальныя прынцыпы класіцызму страчваюць пануючую значнасць. З’ява неакласіцызму абу-моўлена імкненнем вярнуць архі-тэктуры тую тэктанічную цэласнасць і вобразнасць, якая была страчана ў другой палове XIX ст. Прыхільнікі гэтай стылявой арыентацыі ўдум-ліва і творча падыходзілі да выка-рыстання класічных форм. Дойліды імкнуцца пазбягаць некрытычнага капіравання «ўзораў», яны зыходзяць з вобразнай прыроды і сродкаў эстэ-тычнага ўздзеяння класіцызму і ам-піру. Вобразнасць і эмацыянальнасць дасягаліся за кошт выразнасці і свое-асаблівасці прасторавай кампазіцыі і арыгінальнага дэкаратыўнага на-сычэння. Часам дамы набываюць наўмысна асіметрычную кампазі-цыю, маляўнічую дэкаратыўную актыўнасць. Дэкаратыўныя элемен-
313
Сакральна-манументальнае лойлідства
ты атаясняліся з эстэтычнай каш-тоўнасцю збудавання і не залежылі ад канструкцыйнай структуры, на якую накладваліся аплікацыйна. Таму класічныя формы і кампазі-цыйныя прыёмы становяцца актуальным! ў выпадках, калі да будын-ка прад’яўляліся патрабаванні рэпрэ-зентатыўнага вылучэння з радавой забудовы. Неакласічную стылістыку перш за ўсё вызначае анціэклектыч-ная накіраванасць, пасеістычны ад-цягнены характар, самакаштоўная рэфлексія, цэльнасць мыслення. Стыль пануючай архітэктурнай тэ-май выбраў гладкую плоскасць сця-ны, цяжкавагавасць некалькі архаі-заваных класічных форм, стрыма-насць і абагульненасць дэкору. Аркі пазбаўляюцца архівольтаў, калоны -энтазіса, капітэляў (часам замяня-ецца простай плітой-абакай), баз; надзвычай спрошчаны ліштвы вок-наў.
У канцы XIX ст. архітэктура кла-сіцызму адраджаецца ў новай інтэр-прэтацыі і ў культавым будаўніцт-ве; выкарыстоўваецца ўвесь арсенал класічных форм і прыёмаў: порцікі, парталы, аркі, карнізы, калоны, руст і г. д. У іншых выпадках наадварот -кампазіцыя храма спрошчваецца да элементарнай прамавугольнай па-будовы, пазбаўленай архітэктурнага дэкору, але ў той жа час не страчвае строгай манументальнасці і павагі да святыні. Цяга да строгай ману-менталізацыі архітэктурнага вобра-за ўзнікла і як рэакцыя на штучную дэкаратыўнасць большасці твораў храмавага дойлідства другой пало-вы XIX - пачатку XX ст.
Ва утрыраваных формах класі-цызму пабудаваны Міхайлаўскі кас-
цёл у мястэчку Пружаны Брэсцкага навета. «Віленскія губернскія веда-масці» ад 17 мая 1880 г. аб’яўляюць аб таргах на падрад будаўніцтва кас-цёла [344]. Праект зацверджаны 13 красавіка 1880 г. [345], храм уз-водзіцца ў 1884 г. [346], у 1896 г. ра-мантуецца [347]. Лаканічнае прама-вугольнае ў плане цаглянае збуда-ванне накрыта двухсхільным дахам. Асноўны архітэктурны акцэнт ство-раны на галоўным фасадзе, які мае сіметрычна-восевую двух’ярусную кампазіцыю. Асноўная прамавуголь-ная плоскасць фасада завершана высокім шчытам з трохвугольным франтонам, пастаўленым на прама-вугольны атык з бакавымі ўвагну-тымі валютамі. Фасад мае трохчаст-кавае чляненне лапаткамі на высо-кіх філянговых пастаментах. Галоў-ны ўваход размешчаны ў глыбіні лоджыі, завершанай цыркульнай ар-кай. У архітэктурным дэкоры выка-рыстаны класічныя элементы: бака-выя арачныя экседры, архівольты з замковым каменем, карнізы на дэн-тыкулах. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны пілястрамі і прамаву-гольнымі вокнамі.
Аналагічнай кампазіцыяй, але больш прафесійна па выкананні і выразна па архітэктуры вырашаны могілкавы касцёл Сэрца Ісуса ў в. За-нявічы (Гродзенскі р-н). Мураваны храм, праект якога быў распрацава-ны ў кастрычніку 1908 г., пабудавалі толькі ў 1917 г. Помнік архітэктуры неакласіцызму ўяўляе сабой квадратны ў плане аб’ём пад двухсхіль-ным дахам, на галоўным фасадзе аформлены магутным чатырохка-лонным порцікам утрыраванага тас-канскага ордэра з высокім і масіў-
314
2.12. Неакласійызм
ным антаблементам і трохвугольным франтонам над ім. Бакавыя фасады і алтарная сцяна рытмічна расчля-нёны высокімі арачнымі вокнамі і блендамі, дэкарыраванымі ліштва-мі і ніжнімі панелямі. У дэкоры вы-карыстаны вуглавая рустоўка, кар-ніз і цягі простата профілю.
Сціплы помнік культавай архі-тэктуры неакласіцызму захаваўся ў в. Бездзеж (Драгічынскі р-н Брэсц-кай вобл.) - Троіцкі касцёл. Мура-ваны храм закладзены 27 чэрвеня 1914 г. намаганнямі магутнага фі-нансіста Скірмунта. Будаўніцтва даз-воліў міністр унутраных спраў таго часу, які схіляў парафіян да стварэн-ня драўлянага храма, і то з умовай перадачы існуючай уніяцкай драў-лянай царквы праваслаўным [348]. Але сяляне вырашылі пабудаваць мураваную бажніцу. Будаўніцтва за-вершана ў 1915 г. намаганнямі мяс-цовага памешчыка Карла Орды (ах-вяраваў яшчэ ў 1907 г. дзве дзесяці-ны зямлі і будаўнічы матэрыял), а таксама парафіян, якія збіралі сродкі. Праект храма склаў гродзен-скі губернскі інжынер А. Савіч яшчэ ў 1906 г. Касцёл вырашаны адзіным прамавугольным выцягнутым па па-доўжнай восі аб’ёмам пад пакатым двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Архітэктура фа-садаў мае плоскасны характар - га-лоўны завершаны трохвугольным франтонам з невялікай цыліндрыч-най сігнатуркай. Уваход аформлены парталам з паўкруглай люкарнай. Сцены ўнутры і звонку крапаваны пілястрамі і завершаны развітым антаблементам. Такім жа кампакт-ным аб’ёмам пад двухсхільным дахам вырашаны Станіславаўскі кас-
162. Неакласіцыстычныя храмы: касцёл Сэрца Ісуса, в. Занявічы; Барыса-Глебская царква, в. Накрышкі; Міхайлаўскі касцёл, в. Поразава
315
Сакральна-манументальнае дойлідства
цёл у в. Сакалайці (Астравецкі р-н Гродзенскай вобл.), у якім плоскас-ны франтальны фасад крапаваны пілястрамі і завершаны трохвуголь-ным франтонам.
У агульнай архітэктурна-стыля-вой трактоўцы з мінімальным выка-рыстаннем класіцыстычнага дэко-ру вырашаны Міхайлаўскі касцёл у в. Поразава (Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл.) і БарысаТлебская царква ў в. Накрышкі (Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл.), пабудаваная ў 1886 г. малодшым інжынерам Трубнікавым [349]. Архітэктура храмаў вырашана ва утрыраваных формах класіцызму. Кампактны прамавугольны ў плане аб’ём накрыты двухсхільным дахам, вільчык якога адзначаны цыбулепа-добным купалам ці партатыўнай ве-жачкай. Архітэктурная выразнасць дасягаецца спалучэннем паліхром-най бутавай муроўкі сцен з атынка-ванымі і пабеленымі элементам! дэ-кору: шырокія пілястры, карніз і пад-карнізны пояс, ліштвы высокіх арачных і лучковых вокнаў. Для Ба-рыса-Глебскай царквы прыкметна выкарыстанне «паладыянскага» паў-круглага акна на франтальным фа-садзе.
Рысы стылю неакласіцызму на-быў у пачатку XX ст. Крыжаўзві-жанскі касцёл, размешчаны ў цэнт-ры в. Галынка Гродзенскага раёна. Мураваны і атынкаваны храм пабу-даваны ў 1891 г. як царква, перабу-даваны ў 1922 г. Падоўжна-восевую крыжова-цэнтрычную кампазіцыю будынка складаюць шырокі нартэкс з двух’яруснай чацверыковай шат-ровай званіцай над ім, неф з бака-вымі крыламі трансепта, апсіда. У сяродкрыжжы ўзвышаецца квад-
ратны барабан пад чатырохсхіль-ным дахам і піатровай вежачкай у завяршэнні. Над званіцай узве-дзена вытанчаная шатровая вежач-ка-ліхтар. 3 архітэктурнай класікі пазычаны пілястры, архівольты арачных вокнаў у прафіляваных лішт-вах, трохвугольныя франтоны кры-лаў трансепта. Памяшканні храма перакрыты драўлянымі стральча-тымі скляпеннямі (рудымент рэтра-готыкі), апсіда - самкнутым чаты-рохгранным скляпеннем. Інтэр’ер упрыгожаны трыма алтарамі, сцены размаляваны пад мармур.
Неакласічную афарбоўку ў пачатку XX ст. набываюць раней уз-ведзеныя храмы. Ганнінскі касцёл у в. Лунна (Мастоўскі р-н Гродзенскай вобл.) узводзіцца ў строгіх і ма-нументальных формах класіцызму ў 1782 г. пры каралі Станіславе Аўгусце Панятоўскім [350]. У 1895 г. храм фундаментальна перабудаваны ў стылі неакласіцызму (не кранута толькі апсіда). Прамавугольны бу-дынак пад двухсхільным дахам з пя-ціграннай апсідай прыцягвае ўвагу нязвыклай трактоўкай галоўнага фасада. Архітэктурныя дэталі (лішт-вы, карнізы, лапаткі) пабелены і гра-фічна вылучаны на паліхромным фоне бутавай муроўкі. Складаную трактоўку атрымаў трохвугольны франтон, у які ўкампанаваны плос-кі утрыраваны пілястравы порцік з самастойным франтонам. Уваход выдзяляецца лучковым парталам і арачным акном хораў над ім. Пры адсутнасці кананічных ордэрных форм фасад нагадвае храмы перыя-ду класіцызму стогадовай даўнасці. Выцягнутая па падоўжнай восі ма-літоўная зала падзелена высокімі
316
2.12. Неакласійызм
163. Неакласіцыс-тычныя касцёлы: Крыжаўзвіжанскі, в. Галынка, і Ганнінскі, в. Лунна
пеннем і аб’яднаны з конхавай апсі-дай. Мастацкае афармленне дапаў-няе размалёўка арнаментальнага фрыза з поясам аб’яднаных гірлян-дамі медальёнаў, плафонных ра-зетак. Дэкаратыўна-пластычнае на-сычэнне інтэр’ера складаюць сем драўляных разных неагатычных ал-тароў.