• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    Мураваная Марфінская капліца ў стылі неакласіцызму пабудавана як храм-кальварыя ў 1906-1907 гг. на пакатым узгорку каталіцкіх мо-гілак у Гродне (вул. Антонава). Спра-ектавана архітэктарамі У. А. Срокам і I. Фірморам (званіца) [357]. Кам-пактны прамавугольны ў плане з паўкруглай апсідай будынак за-вершаны на галоўным фасадзе ча-цверыковай званіцай пасярод фі-лянговага парапета з вуглавымі пі-наклямі. Фасад крапаваны чатырма напалову руставанымі пілястрамі і завершаны шырокім антаблементам з дарычным фрызам. Глыбокая ніша ўвахода аформлена архаічным двухпілонным парталам з замковым каменем «ізумруднага» руста. Над парталам - арачны праём хораў, які выходзіць на балкончык з каванай агароджай антычнага меандравага арнаменту. Будынак накрыты двух-схільным дахам, канічна скруглепым
    над апсідай. Бакавыя сцены прарэ-заны дзвюма парамі высока ўзнятых паўкруглых люкарнаў у плоскіх ліштвах.
    Яшчэ адна капліца ў Гродне ўзведзена ў канцы XIX ст. з бутава-га каменя і цэглы на каталіцкіх мо-гілках (вул. Перамогі). Збудаванне вырашана ў выглядзе антычнага храма з узнятым на трохступень-чаты стылабат чатырохкалонным тасканскім порцікам з трохвуголь-ным франтонам на галоўным фасадзе, які прыкрывае двухсхільны дах з вальмай над алтарнай часткай. Пад спрошчаным антаблементам -прамавугольны праём увахода. Плоскія бакавыя фасады вылучаны ў цэнтры квадратнымі вокнамі. Па перыметры будынак акаймаваны цягай і прафіляваным карнізам. У агульнай стылявой трактоўцы вырашана двух’ярусная шатровая зва-ніца, пастаўленая побач.
    Цудоўная неакласіцыстычная капліца стаяла ў палацавым парку Тышкевічаў у Лагойску. У аналагіч-най трактоўцы была выканана кап-ліца, пабудаваная ў 1894 г. на ка-таліцкіх могілках г. п. Поразава па-водле праекта дзесятніка па будаў-нічай частцы 1.1. Арнольда [358]. Прыхільнік «рускага стылю» ў цар-коўным будаўніцтве полацкі епар-хіяльны архітэктар У. Ф. Коршыкаў у пачатку XX ст. праектуе трынітар-скі касцёл для Віцебска, выконваю-чы яго ў формах забытага класіцыз-му [359].
    326
    2.13. Мадэрн
    2.13.	Мадэрн
    У культавым будаўніцтве, най-больш кансерватыўным у наследа-ванні сваіх векавых традыцый, мадэрн не знайшоў шырокага выкары-стання. Яго помнікі крайне рэдкія і мусіць таму іх арыгінальнасць зда-ецца выключнай. У праваслаўным царкоўным дойлідстве, па сваёй прыродзе падпарадкаваным стара-жытнарускім канонам, авангардны мадэрн не праявіўся (увасобіўся праз вызначаны вышэй неарускі стыль). Болып дэмакратычнае ў трактоўцы архітэктурна-мастацкага вобліка храма касцельнае дойлідства не па-збаўляецца ўплыву новай мастацкаіі эстэтыкі, у ім таксама ажыццяўля-ецца эксперыментальны пошук но-вага формаўтварэння. У касцельнай архітэктуры гібкі і эластычны стыль мадэрн нараджаў складанае струк-турнае і дэкаратыўнае адзінства, але пры стылявой своеасаблівасці не выпрацаваў устойлівай мадэлі і канона, акрэсленага арсенала дэкара-тыўных форм. Гэта была полівары-янтная мастацкая сістэма, здольная да разнастайнай мадыфікацыі і са-макарэкцыі. Цяга да пастаяннага ад-наўлення форм, да індывідуалізацыі вобразнага строя выступалі антытэ-зай нарматыўнасці, апрыорнасці, аднастайнасці. Пры індывідуальнай вобразнай трактоўцы ў касцельным будаўніцтве захоўваецца толькі базі-лікальны планіровачны канон.
    Пад уплывам стылю мадэрн у 1929 г. (па іншых звестках - у 1824-1926 гг.) пабудаваны Петра-Паўлаўскі касцёл у в. Дрысвяты (Браслаўскі р-н Віцебскай вобл.) паводле праекта ар-хітэктара Л. I. Вітан-Дубейкаўскага.
    Пры знешняй авангарднай арыгі-нальнасці з рысамі мадэрна твор архітэктуры захаваў касцел ыіы кам-пазіцыйны канон: аднавежавы пра-мавугольны ў плане храм з пяці-граннай апсідай, прытворам і сак-рысціямі; усе зрубы накрыты асобнымі пукатымі дранкавымі дахамі - двух-схільным з заломам над асноўным аб’ёмам і вальмавым над апсідай. На галоўным фасадзе шырокая вальма-вая навісь падтрымана чатырма тон-кімі мураванымі калонамі і ўтварае галерэю-падценне. Такія ж падценні зроблены і пры сакрысціях. Вежа-зва-ніца над галоўным фасадам надзвы-чай шмат’ярусная: два ніжнія ярусы -чацверыковыя, над імі - васьмярык, вышэй - маленькі купал на дзвюх цыліндрычных шыйках. Ярусы вы-лучаны прафіляванымі карнізамі пад гонтавымі адлівамі. Дах над ап-сідайзавершаны маленькай фігурнай сігнатуркай, якая ўзбагачае сілуэт і пластыку храма. Вертыкальна апіаляваныя фасады прарэзаны паў-цыркульнымі, круглымі і прамаву-гольнымі вокнамі. У інтэр’еры восем драўляных слупоў падтрымліваюць кесонную столь, якая накрыта алей-най арнаментальнай размалёўкай.
    Архітэктура Раства-Багародзіц-кай царквы ў в. Лыскава (Пружан-скі р-н Брэсцкай вобл.) набыла рысы мадэрна толькі ў 1930-я гг. Будаў-ніцтва мураванай царквы на 700 пры-хаджан нагадвалася яшчэ ў 1865 г., калі быў створаны яе праект гро-дзенскім інжынерам А. Ладніцкім [360|. У дакладной запісцы падарос-кага благачыннага святара Белавен-цава гродзенскаму генерал-губерна-
    327
    Сакральна-манументальнае лойлідства
    167. Драўляныя цэрквы ў стылі мадэрн: Петра-Паўлаўская, в. Дрысвяты, і Багародзіцкая, в. Лыскава
    тару Скварцову адзначалася: «Лыс-каўская царква драўляная, у сучас-насці цалкам струхнелая. Да таго ж ад некалькіх год праектам было па-кладзена ў м. Лыскава пабудаваць новую мураваную царкву. У сучас-ным годзе (1866 г. - А. К.), па выпад-ку закрыцця Лыскаўскага рымска-каталіцкага касцёла адкрываецца зручны выпадак для ўчынення ў м. Лыскава прыстойнай праваслаў-най царквы» [361]. Так, замест бу-даўніцтва новага храма царква была ўчынена ў касцёле, які 22 ліпеня таго ж года згарэў (засталіся толькі сцены). У 1881 г. па праекту архі-тэктара Афанасьева былы касцельны будынак аднаўляецца. Але ў 1920-я гг. зноў пераходзіць да католікаў і пе-рабудоўваецца ў 1930(33) г. Храм крыжова-купальнай кампазіцыі: да асноўнага кубападобнага аб’ёму далучаецца трох’ярусная званіца і прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. Асноўны зруб накрыты вальмавым гонтавым дахам, у які
    ўрэзаны магутны васьмігранны светлавы барабан з цыбулепадоб-ным купалам, завершаным ліхтаром з макаўкай. Пірамідальны пераход барабана да бакавых фасадаў ажыц-цяўляецца пры дапамозе двух чац-
    328
    2.13. Малэрн
    верыковых зрубаў з гонтавымі па-крыццямі. Другой дамінантай храма з’яўляецца пірамідальная чацверы-ковая званіца. Аконныя праёмы -ромбападобныя ў барабане і страль-чатыя ў асноўным аб’ёме (рудзімент неаготыкі), у зубчастых ліштвах у прытворы і рызніцах. У інтэр’ер залы адкрыты барабан, які трыма-ецца чатырма слупамі з ветразёвай канструкцыяй.
    Помнік архітэктуры мадэрна Троіцкая царква ў в. Белавуша (Сто-лінскі р-н Брэсцкай вобл.) пабуда-вана ў 1905 г. на месцы папярэдняга драўлянага храма 1833 г. па праекту архітэктара В. I. Струева. Мае кана-нічную чатырохчасткавую падоўж-на-восевую кампазіцыю: званіца, ба-бінец, малітоўная зала, апсіда з тар-цовай рызніцай. Асноўны магутны кубападобны зруб завершаны вась-мігранным светлавым барабанам з гранёным сферычным купалам і ма-каўкай у завяршэнні. Такія ж ма-каўкі вянчаюць вальмавы дах пра-мавугольнай апсіды і высокі шацёр двух’яруснай (васьмярык на высокім чацверыку) званіцы. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі вокнамі ў разных ліштвах, цокальная частка вылучана вертыкальнай шалёўкай. Тры ўва-ходы вырашаны ганкамі з вастра-верхімі навісямі на матыў церамной старажытнарускай архітэктуры. У ін-тэр’еры ў малітоўную залу адкрыва-ецца светлавы барабан, які абапіра-ецца праз вуглавыя ветразі на сцены асноўнага аб’ёму. Амаль ідэнтычна вырашана царква Раства Багародзі-цы ў в. Чырвоны Партызан (былая вёска Плутоўка, Добрушскі р-н Го-мельскай вобл.).
    Драўляная Пакроўская царква ў в. Ёдчыцы (Клецкі р-н Мінскай вобл.) была ўзведзена ў 1801 г., капітальна перабудавана ў 1856 г. і толькі ў па-чатку XX ст. набыла «мадэрновы вы-гляд» з ускладненнем аб’ёмна-прас-торавай кампазіцыі, прыўнясеннем геаметрызаванага арнамента ва фрызавых частках, фігурных лішт-ваў вокнаў і інш.
    Інтэрпрэтацыя старажытнарус-кага храмавага дойлідства ў стылі-затарскім русле мадэрна вызначы-лася ў архітэктуры Дзмітрыеўскай царквы ў в. Выдранка. Пабудавана ў 1905 г. з дрэва, вырашана па ка-нанічнай чатырохчасткавай кам-пазіцыйнай схеме, але ў арыгіналь-най шматпланавай аб’ёмна-прасто-равай трактоўцы. Над папярочна выцягнутым прамавугольным пры-творам узвышаецца двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца з гранёным шатром з макаўкай. Праз кароткі бабінец званіца далучана да цэнтральнага крыжовага ў плане аб’ёму, сяродкрыжжа якога ўвен-чана васьмігранным светлавым барабанам з шатровым верхам з ма-каўкай. Падоўжна-восевая кампазі-цыя завершана пяціграннай апсідай з маленькай бакавой рызніцай. Стра-катасць сілуэту храма надаюць двух-гранныя шчыты з разнымі падзора-мі, разныя ліштвы вокнаў з прафі-ляванымі сандрыкамі і «замковым каменем» - імітацыя элементаў му-раванага дойлідства. Архітэктурная навізна адчуваецца ў трактоўцы трох уваходных цвінтараў, навісі якіх выкананы ў выглядзе старажытнарускай кілепадобнай бочкі на фігурных разных слупах. Франтоны гэтых ганкаў запоўнены авальнымі
    329
    Сакральна-манументальнае дойлІАСтва
    168. Драўляныя цэрквы ў стылі мадэрн: Пакроўская, в. Ёдчыцы, і Дзмітрыеўская, в. Выдранка
    медальёнамі з абразамі, маюць геа-метрычную бэлечную перавязку -відавочны ўплыў мадэрна. У інтэр’-еры пануе двухсветлавая прастора сяродкрыжжа, перакрытая самкну-тым васьмігранным скляпеннем. Бакавыя прытворы, бабінец і апсіда адкрываюцца шырокімі прасветамі. I ў арганізацыі ўнутранай прасторы храма дойлід ажыццяўляе пошук нестандартных вырашэнняў - тра-дыцыйныя хоры для пеўчых, звы-чайна размешчаныя над уваходам, ён пераносіць на дзве галерэі ў бака-вых прыдзелах. Па функцыяналь-ным і акустычным меркаванням -тэта ўдалая знаходка - хор пеўчых набліжаецца да паствы і месца лі-тургічнага дзеяння, песнапенне на-бывае стэрэафанію.
    Пад уплывам мадэрна ў 1912 г. пабудавана драўляная Раства-Бага-родзіцкая царква ў в. Парэчча (Пін-скі р-н Брэсцкай вобл.). У аснове аб’ёмна-планіровачнай арганізацыі храма - цэнтральны трох’ярусны квадратны зруб, бакавыя прамаву-гольныя прыдзелы, прытвор і пяці-гранная апсіда з маленькімі бакавымі рызніцамі. Дынамічную вертыкаль-на развітую аб’ёмную кампазіцыю фарміруюць трох’ярусная званіца (васьмярык на двух чацверыках) з востраканцовым шатром і сферыч-ны купал з цыбулепадобнай галоў-кай над цэнтральным зрубам. Асаб-ліва характэрны для мадэрна малю-нак надваконных стральчатых сандрыкаў, запоўненых мудрагеліс-тым мадэрновым арнаментам. На аснове кубападобнага зруба пабудавана кампазіцыя Пакроўскай царк-вы ў в. Бярозавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці (1878 г.), якая на-