• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    321
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    крытыя плоскай драўлянай столлю. Апсіда раскрываецца шырокім і пры-садзістым арачным прасветам, за якім устаноўлены аднаярусны драў-ляны іканастас з рытмам какошні-каў у завяршэнні.
    Звяртанне да інтэрпрэтаваных форм класіцызму не было выключ-най з’явай хрысціянскіх канфесій. Класіцыстычную афарбоўку ў 1914 г. набывае яўрэйская малітоўная школа «Бейс-Якаў» у Слоніме (вул. Ка-муністычная, 26, раней Саборная) [354]. Архітэктурны акцэнт створа-ны на галоўным фасадзе, які завер-шаны шырокім трохвугольным франтонам. Першапачаткова вось сіметрыі фасада вылучалася утры-раваным чатырохкалонным порці-кам з трохвугольным франтонам на фоне глыбокай лоджыі, а двухгран-ны шчыт даху завяршаў паўсферыч-ны купал. Бакавыя плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны лучковым! аконнымі праёмамі. 3 арсенала архітэктурных сродкаў класіцызму выкарыстаны ліштвы вокнаў з замковым каменем, руст, лапаткі.
    Неакласіцыстычны напрамак нязменна пануе ў мемарыяльным дойлідстве. Аўтарытэтным узорам для пераймання з’явіўся вядомы ў гісторыі еўрапейскага дойлідства ратандальны Пантэон у Парыжы -шэдэўр архітэктуры класіцызму. Менавіта ён паслужыў правобразам для стварэння ў 1915 г. праекта маў-залея рускіх вайскоўцаў, якія загі-нулі ў баях пад Барысавам у Айчын-ную вайну 1812 г., вядомым рускім дойлідам, артадаксальным прыхіль-нікам класікі I. А. Фаміным. У яго трактоўцы магутны купальны храм-ратонда ахоплены па перыметры
    іанічнай каланадай, якая нясе магутны антаблемент, над якім ство-рана абходная тэраса з балюстрад-най агароджай. Парадны ўваход адз-начаны шасцікалонным порцікам з трохвугольным франтонам. Архі-тэктар адыходзіць ад кананічнай растаноўкі калон, размяшчае іх у порціку парнымі ў цэнтры і адзінар-нымі па баках, парнымі па перыметры цыліндрычнага аб’ёму. У інтэр’-еры іанічная каланада мусіла несці магутны кесаніраваны купал, пра-рэзаны плаўнымі стужкамі люнетаў арачных вокнаў. Вяртанне да класікі адпавядала ідэйнаму зместу мема-рыяльнага збудавання. У выніку павінна была ўзнікнуць пабудова строга манументальная, мемарыяль-ная, урачыста-велічная, якая б аса-цыіравалася з антычнымі святыням!.
    У больш спрошчанай утрырава-най трактоўцы ў пачатку XX ст. уз-водзіцца храм-ратонда ў в. Праль-нікі - фамільная пахавальня ўла-дальнікаў маёнтка. Аддаленыя водгукі антычнасці адчуваюцца ў строгім спалучэнні антаў і калон порціка на фоне суровага цыліндра храма, апяразанага карнізам. Купальная ратонда з масіўнай атынка-ванай глухой сцяной (таўшчыня 1,5 м) накрыта канічным гонтавым пакатым дахам са шпілем у завяр-шэнні. Уваход вылучаны чатырох-стоўпнай аркадай з трохвугольным франтонам. Дойлід выказваецца жорсткай пурытанскай архітэктур-най мовай, ім былі адкінуты апош-нія рудыменты класіцызму - лапат-кі, крапоўкі (выкарыстаны толькі цокальная і падкарнізная цягі). Унутраная прастора вырашана
    322
    2.12. Неакласійызм
    адзінай цыліндрычнай залай, пера-крытай паўсферычным купалам з аб-ходнай галерэяй у аснаванні і круг-лай люкарнай па цэнтры. Сцяна рытмічна расчлянёна чатырма лучковым! нішамі для скульптур (не захавалася). Супраць увахода раз-мешчана алтарная перагародка з ча-тырохкалонным дарычным порці-кам на высокім пастаменце і шыро-кай арачнай нішай. Пры ўваходзе ў тоўшчы сцяны знаходзіцца вінта-вая лесвіца на галерэю і ў склеп, які вырашаны ў выглядзе круглай залы з цэнтральным апорным слупам і цы-ліндрычным скляпеннем з люнетамі.
    У 1905-1908 гг. у сядзібе Скір-мунтаў у в. Моладава (Іванаўскі р-н Брэсцкай вобл.) віленскі архітэктар Т. Раствароўскі ўзводзіць капліцу ў стылі існаваўшага тут класіцыс-тычнага палаца [355]. Будынак з’яў-ляецца копіяй храма, пабудаванага, як і палац, дойлідам Гросам у так званым «станіслаўскім стылі» кан-ца XVIII ст. Мураваная пабудова -купальная ратонда (дыяметр 8 м) з трыма порцікамі дарычнага ордэра і прамавугольнай у плане апсідай, якія, выступаючы на руставанай па-верхні сцен, надаюць збудаванню крыжовую форму. Будынак быў накрыты бляшаным паўсферычным купалам, апсіда - двухсхільным да-хам. Уваходны порцік чатырохка-лонны, два бакавыя, якія абрамля-юць высокія паўцыркульныя акон-ныя праёмы, - двухкалонныя; ап-сіда крапавана пілястрамі. Тымпаны франтонаў аздоблены ляпным рас-лінным арнаментам, перыметраль-ны фрыз і ўваходны партал дэкары-раваны гірляндамі. Развіты карніз на мадульёнах апяразаны паяском
    сухарыкаў. Алтар быў выкладзены белымі і чырвонымі мармуровымі плітамі, у ім была ўстаноўлена бела-мармуровая скульптура Хрыста, створаная Броцкім (не захавалася).
    Пры пабудове расійскага выста-вачнага павільёна-ратонды ў Туры-не (Італія) прадстаўніком неакласі-цызму ў Расіі архітэктарам I. А. Фа-міным таксама быў выкарыстаны магутны дарычны ордэр. Конкурс-ны праект на помнік у в. Лясная (Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл.) зноў жа выкананы ім па тыпу храма-ратонды.
    У стылі неакласіцызму таксама цэнтрычным, але чатырохгранным аб’ёмам, у 1914 г. узводзіцца мема-рыяльная капліца ў в. Салтанаўка (Магілёўскі р-н), на месцы бітвы рускага войска з французам! ў 1812 г. [356]. Архітэктар К. Міхайлаў і скульп-тар П. Г. Яцына трактуюць помнік кампактным кубападобным аб’ёмам, завершаным чатырохгранным шатром з партатыўнай макаўкай на вер-се і характэрным для часу стыліза-ваным металічным лемехавым па-крыццём. Грані капліцы дэкарыра-ваны накладным! двухкалоннымі порцікамі з трохвугольнымі фран-тонамі. На алтарнай і бакавых гранях у аснаванні арачнай нішы з рэльефнай выявай праваслаўнага крыжа ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.
    Аналагічна вырашана мемары-яльна капліца, пастаўленая ў в. Міла-віды (Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.) у 1930-1933 гг. на месцы буйнейшай на Беларусі бітвы ў час паўстання 1863-1864 гг. Невялікае цэнтрычнае збудаванне, як і многія творы гэтай галіны дойлідства, вытрымана ў ар-
    323
    Сакральна-манументальнае лойлІАСТва
    хітэктурных формах неакласіцыз-му: на квадратным у плане цокалі ўзносіцца чатырохкалонная кам-пазіцыя, завершаная магутнай плі-той антаблемента і накрытая паўсфе-рычным купалам з ажурным крыжам. У лапідарным дэкоры выка-рыстаны толькі імпасты праёмаў. У прамавугольных нішах цокаля і пастамента размешчаны памятныя тэксты.
    У стылі неакласіцызму, у яго ма-дэрнісцкай трактоўцы, у 1904 г. па-будавана капліца ў Магілёве (на былой вул. Віленскай, зараз Лазарэн-кі) як радавы склеп-пахавальня Сенажацкіх, уладальнікаў маёнтка ў в. Вейна. Кампактны прамавуголь-ны ў плане будынак на галоўным
    166. Мемарыяль-ныя капліцы ў вёсках Салтанаўка і Мілавіды
    фасадзе вылучаны аднаяруснай вер-тыкальна выцягнутай вежай пад нізкім крыжовым дашкам і з арач-ным акном па цэнтры. На праслах фасада вежу фланкіруюць экседры, вуглавыя лапаткі.
    Капліца ў в. Вялікая Сваротва, узведзеная з цэглы ў канцы XIX ст., -цэнтрычнае трохвугольнае ў плане двух’яруснае збудаванне з шатровым верхам. Вуглы вылучаны адзі-нарнымі калонамі, восі граняў па
    324
    2.12. Неакласінызм
    ярусах - аконнымі праёмамі з ад-хіламі ў сценах метровай таўшчыні.
    Рысы стылю неакласіцызму на-была пабудаваная ў пачатку XX ст. капліца ў Слуцке, якая стаяла ся-род жылой забудовы ў невялікім скверы (існавала да 1939 г.). Уяўля-ла сабой кампактны прамавугольны зруб пад двухсхільным дахам. Га-лоўны фасад быў вырашаны чаты-рохкалонным порцікам з трохву-гольным франтонам. Над ім на віль-чыку даху ўзвышалася сігнатурка з крыжам. Гарызантальна ашалява-ныя бакавыя сцены былі прарэзаны прамавугольнымі вокнамі ў ліштвах з сандрыкамі.
    Менавіта малым архітэктурным формам у пачатку XX ст. надаваліся рэтраспектыўныя рысы стылю кла-сіцызму. Капліца св. Тэрэзы ў в. Ла-пушна (Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл.) узведзена ў 1908 г. (дата на фасадзе) на могілках як радавая па-хавальня ўладальнікаў маёнтка. Эфектна пастаўленая на высокім стромкім узгорку, яна мае выгляд антычнага храма. Прамавугольнае ў плане кампактнае мураванае збу-даванне накрыта двухсхільным дахам. Галоўны фасад вылучаны ча-тырохкалонным дарычным порці-кам. Сцены рытмічна расчлянёны прамавугольнымі вокнамі з санд-рыкамі і лапаткамі ў прасценках. Уваход аформлены прамавугольным парталам з трохвугольным франтонам. Зала перакрыта плоскай стол-лю на бэльках, скрыжаванні якіх утвараюць нішы-кесоны, аздобле-ныя накладным! дэкаратыўнымі ра-зеткамі.
    Капліца ў в. Нача (Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл.) пабудавана ў пачат-
    ку XX ст. з бутавага каменя (знахо-дзіцца ў паўзруйнаваным стане). Прамавугольны ў плане будынак са сценамі з бутавай муроўкі, расчля-нёнымі ў верхний частцы паўкруг-лымі люкарнамі. Галоўны фасад вылучаны чатырохкалонным класіч-ным порцікам.
    Капліцаўв. Квяткаўцы (Іўеўскі р-н Гродзенскай вобл.) узведзена ў кан-цы XIX ст. з цэглы ў формах архітэк-туры неакласіцызму. Вырашана ча-тырохграннай двух’яруснай вежай пад гонтавым шатровым дашкам; узнята на высокі падмурак. Верхні ярус адкрыты па гранях арачнымі прасветамі, крапаваны па вуглах утопленымі калонамі; пад скляпен-нем другога яруса размяшчалася драўляная паліхромная скульптура Хрыста.
    Капліца ў цэнтры в. Калбы (Пін-скі р-н Брэсцкай вобл.) пабудавана ў пачатку XX ст. з цэглы ў рэчышчы стылю неакласіцызму. Цэнтрычны васьмігранны будынак накрыты самкнутым сферычным купалам, завершаным васьмігранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. Над прамавугольным уваходным праёмам - кансольны двухсхільны казырок. Цагляныя і атынкаваныя грані будынка расчлянёны страль-чатымі вокнамі і нішамі - руды-менты рэтраспектыўна-гатычнага стылю.
    У неакласіцыстычным стылі на мяжы ХІХ-ХХ стст. узведзена мо-гілкавая капліца ў в. Жардзяжжа (Лагойскі р-н Мінскай вобл.). Невя-лікае цэнтрычнае васьміграннае збудаванне накрыта пакатым шатровым дахам з усечаным гранёным драўляным барабанам з шатровым
    325
    Сакральна-манументальнае дойлідства
    верхам і макаўкай. 3 паўднёва-за-ходняга боку выступае негдыбокі рызаліт, у тоўшчы якога - паўкруг-дая апсіда, перакрытая конхай. Ува-ходны арачны партад, да якога вядзе десвіца з вапнавых бдокаў, аформ-дены двухпідястравым порцікам з трохвугодьным франтонам, на тым-пане яго выгравіравана «D. О. М.». Арачныя аконныя праёмы дэкары-раваны простымі діштвамі з замковым каменем. Фасады крапаваны вуглавымі пілястрамі, апяразаны антаблементам з карнізам на суха-рыках.