• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    342
    3.1. Неарускі стыль
    169. Сядзіба ў в. Дзям'янкі
    лай шатровай вежай. Запазычаны прынцып харомнай пабудовы даз-воліў адвольна кампанаваць аб’ёмы адносна адзін да другога, надаць кожнаму з іх свой дах і пластычны ўбор. Будынак вылучаны багаццем цаглянага ўзарочча накшталт рус-кай церамной разьбы.
    Увогуле рэпрэзентатыўнае ся-дзібна-паркавае будаўніцтва ў канцы XIX ст. спыняецца. Затое пашыра-
    высокапастаўленымі асобамі. 3 гэ-тай нагоды тут узводзіцца вялікі цагляны палац у неарускім стылі, які атрымаў характэрныя назвы: «Каралеўскі звярынец», «Вялікая клетка», «Паляўнічы двор», «За-мак», «Імператарскі павільён». Аса-цыяцыі з Каломенскім палацам вы-клікае такая ж франтальна выцяг-нутая кампазіцыя двухпавярховага будынка, яго дынамічная асімет-рычнасць, якая дасягаецца разна-стайнымі церамнымі дахамі з мета-лічнымі грабянямі, тарцовай круг-
    ецца мода на загарадныя дачы і вілы. I як у наш час, архітэктары прапану-юць гатовыя праектныя варыянты на любы густ, у тым ліку і ў «рускім стылі». Найбольш ярка праявіў свой талент у гэтай галіне будаўніцтва рускі архітэктар I. Ропет. Стыліза-цыю сялянскага драўлянага дойлід-ства, яго арнаментальнай разьбы, народнага прыкладнога мастацтва і вышывак дэманструюць архітэкта-ры I. Манігеці і М. Шохін на фасадзе Маскоўскага Політэхнічнага музея. Заказчыкам прапаноўваецца рас-
    343
    Палайава-сядзібная і жыллёвая архітэктура
    кошная церамная ўзорыстасць, ад-нак рэальная будаўнічая практыка сведчыць, што яны часцей адмаўля-ліся ад фантастычнай разной арна-ментацыі, а спыняліся на агульным аб’ёмна-планіровачным вырашэнні.
    Да таго ж напышлівая дэкаратыў-ная трактоўка атрымлівала і нега-тыўную ацэнку сярод эстэтаў [3]. Але не ў мастака В. Васняцова, які ў 1892 г. у супрацьлегласць ім ўзвёў забаўны драўляны церамок у Маскве
    170. Царскі церамны палац. XVII ст.
    в. Каломна, Падмаскоўе
    171. Палац Мікалая II. Канец XIX ст. в. Белавежа, Польшча
    344
    3.1. Неарускі стыль
    (зав. Васняцова, 13) у духу рускіх народных казак.
    Тэту новую галіну будаўніцтва магчыма праілюстраваць жылым домам дачнага тыпу ў г. Клімавічы, які ў пачатку XX ст. набыў неарус-кую стылявую трактоўку - кілепа-добны франтон і бочкавае пакрыццё мансарды, ажурныя разныя надзоры і ліштвы лучковых вокнаў. Расій-скія дойліды распрацоўваюць серыю тыпавых драўляных «церамных» дач, гарадскіх асабнякоў з багатым разным узароччам.
    Неарускі стыль быў пашыраны ў гарадскім жыллёвым будаўніцтве -ад рэпрэзентатыўных асабнякоў і да-ходных дамоў да радавой малапа-вярховай забудовы. Аднак у радавым гарадскім жыллёвым будаўніцтве названы стыль не праявіўся ва ўсёй сваёй палітры - у суцэльнай забудове вуліцы магчымасці аб’ёмнай пла-стыкі былі значна абмежаваны, «на-цыянальны» дэкор дываном пакры-ваў вонкавы, у сваёй аснове плос-касны вулічны фасад (жылы дом па вул. Савецкай, 8 у Гомелі).
    У «цагляным напрамку» неарус-кага стылю будаваліся і дамы за-можных гараджан, набываючы пры гэтым больш значны рэпрэзента-тыўны характар. Да такіх будынкаў можна аднесці багаты цагляны дом купца Мураўёва ў Гродне (пл. Са-вецкая, 17), пабудаваны ў 1914 г. і навернуты «тварам» да шумнай і шматлюднай у той час базарнай плошчы. Архітэктурнай імпазант-насцю надзелены толькі галоўны сі-метрычны трохпавярховы фасад. Яго фланкіруюць купальныя па-крыцці з грабянямі - характэрны элемент неарускага стылю. Цэнт-
    172. Дом купца Мураўёва ў Гродне
    173. Харальная сінагогаў Гродне
    345
    Палайава-сядзібная і жыллёвая архітэктура
    ральную частку займае шырокі на тры праёмы балкон з чыгуннымі кратамі ў стылі мадэрн. Уплыў ма-дэрна прасочваецца і ў канфігура-цыі аконных праёмаў. Фасад крапа-ваны пілястрамі з чыгуннымі вензелям! замест капітэляў. Паўкалонкі ў нішах, пластычныя ліштвы вок-наў, арнамент карнізаў - элементы «рускага стылю». Афармленне ін-тэр’ераў традыцыйна набывае эк-лектычны характар; формы архітэк-туры амаль цалкам выцясняюцца выяўленчымі сродкамі: дэкаратыў-ная размалёўка, ляпніна. Колеравыя эфекты вестыбюля стварае паліхро-мія і залачэнне дэкаратыўнай раз-малёўкі ў выглядзе скампанаваных у адно гарманічнае цэлае кветак, бу-кетаў, птушак і завіткоў.
    Архітэктар, які збудаваў дом купца Мураўёва, верагодна, быў аўтарам і будынка харальнай сінагогі (вул. А. Кашавога, 59а), аб чым сведчаць як агульнае кампазіцыйнае і дэка-ратыўнае вырашэнне фасада, так і адзіны час будаўніцтва (адбудавана ў 1900 г. пасля пажару). Неаруская архітэктурна-стылявая трактоўка ўва-собілася ў кілепадобных франтонах бакавых вежаў і іх купальных па-крыццях з грабянямі. Такімі ж ча-шуйчатымі пакрыццямі з каванымі грабянямі быў фланкіраваны ў па-чатку XX ст. будынак тэатра Тызен-гаўза. Форма рускай кілепадобнай аркі выкарыстана ў малюнку лішт-ваў лучковых і арачных вокнаў.
    Распаўсюджванне падобнага ты-пу будынкаў так званага «цаглянага стылю» звязана з меркаваннямі эка-намічнасці, рацыяналізму і функцыя-налізму. Будаўніцтва такіх дамоў зводзілася да звычайнай неатынка-ванай муроўкі і зручнай планіро-
    вачнай арганізацыі. Архітэктурна-дэкаратыўнае ўбранне выкарыстоў-валася выключна на вулічных фасадах і выконвалася самымі простымі сродкамі - звычайнай арнаменталь-най цаглянай муроўкай, якая ства-рала немудрагелісты ўзор з пастаў-леных на рэбры цаглін, што адпавя-дала нарастаючаму імкненню да святочнай дэкаратыўнасці, упрыго-жанасці. Тэматыка дэкору была аб-межавана, што надавала будынкам адзіны архітэктурна-мастацкі характар. Будынкі «цаглянага стылю» ўвогуле звычайна не маюць прасто-равага вымярэння, што дае мулярам свабоду бясконцай варыянтнасці дэ-каратыўнай узорыстасці на пласці-не франтальнага фасада.
    Неарускі стыль завяршыў сваім з’яўленнем шматгадовыя пошукі на-цыянальнай архітэктурнай мовы, пачатыя япічэ ў 1830-я гг. Неарды-нарнымі авангарднымі кампазіцыя-мі, шчодрай пластыкай і багатым каларытам, маляўнічымі сілуэтамі, разнастайнымі вежамі і дахамі стыль кампенсаваў вядомую афіцыёзнасць і стрыманасць творчай фантазіі пры-хільнікаў старажытнарускага рэт-распектывізму.
    Паўторны пасля рэтраспектыў-на-рускага стылю зварот да старажытнарускага дойлідства ў канцы XIX - пачатку XX ст. быў абумоўле-ны прадчуваннем тэхніцызацыі ар-хітэктуры, імкненнем утрымаць яе на пазіцыях мастацкай творчасці, а не інжынернага разліку. Яшчэ не гатовае апрануцца ў бетон, метал і шкло грамадства пачатку XX ст. мела патрэбу ў эмацыянальна-мас-тацкай падтрымцы ў процістаянні разважліваму і прагматычнаму функ-цыяналізму і канструктывізму.
    346
    3.2. Неараманскі стыль
    3.2.	Неараманскі стыль
    Нягледзячы на тое, што формы раманскай архітэктуры былі пры-датны толькі для манументальнага касцельнага будаўніцтва, вядомы намаганні ўвасобіць новую стылявую плынь і ў грамадзянскім будаўніцт-ве. Напрыклад, у формах раманскай архітэктуры дойлід П. Ф. Алекшын узводзіць у 1911-1913 гг. дом Кава-леўскага ў Кіеве [4]. Праз цяжкія, закрытый, масіўныя формы, статыч-ную прыземленасць кампазіцыі дой-ліды імкнуцца перадаць ў архітэкту-ры будынкаў суровы абарончы ха-рактар раманскіх прататыпаў X-XII стст. Для гэтага аперыруюць сістэмай простых стэрэаметрычных аб’ёмаў (кубы, паралелепіпеды, прызмы, цыліндры), магутнымі аркам!, цыліндрычнымі і крыжовымі скляпеннямі. Грамадзянскім будын-кам надаецца крапасны характар ці воблік умацаванага замка, касцёлам -выгляд магутнай трохнефавай базі-лікі з масіўнымі сценамі і вежамі.
    3.3.	Рэтраспектыўна-гатычні
    Рэтраспектыўная замкавая го-тыка набыла шырокае распаўсюдж-ванне ў палацава-сядзібнай архітэк-туры Беларусі, у мастацкай культуры якой пакланяліся рыцарскай ідэалогіі сярэдневяковага грамад-ства. У парэформеннай расійскай рэчаіснасці, нягледзячы на панаван-не практыцызму і прадпрымальніцт-ва, густ да сельскага жыцця не зга-сае, а адраджаецца ў новай якасці. Вяртанне да сярэднявечча, ды і блі-жэйшага мінулага знаходзілася ў рэ-
    Ва ўсіх выпадках архітэктурная кам-пазіцыя набывае статычны сакавіты характар. Будынкам уласцівы лака-нізм і суровасць «рыцарскага» вы-гляду, які ствараецца плоскаснымі і цяжкавагавымі сценамі з рэдкімі праёмамі вузкіх арачных вокнаў, магутнымі вежамі і каменнымі кан-струкцыямі (адкрытай цаглянай ці каменнай часанай блочнай муроўкі, цыліндрычных і крыжовых скляпен-няў, архаічных калон з грубаватымі капітэлямі), сціплым абмежаваным аркатурнымі паясамі дэкорам, умоў-насцю і абагульненасцю скульптур-нага дэкору.
    Нягледзячы на вядомую зацікаў-ленасць еўрапейскіх дойлідаў раманскай архітэктурнай архаікай у галі-не сакральнага будаўніцтва, улада-ры беларускіх маёнткаў не знайшлі яе прывабнай для сваіх сядзіб і па-лацаў. Таму твораў палацава-сядзіб-най архітэктуры неараманскага сты-лю ў Беларусі не выяўлена.
    СТЫАЬ
    чышчы рамантызму, канцэпцыя якога грунтавалася на маляўнічас-ці, разнастайнасці форм і ўражлівай вобразнасці. Шляхецтва і дваран-ства, паступова губляючы свае пазі-цыі на эканамічнай і палітычнай арэне буржуазнага грамадства, ба-чыла ў архітэктурным рэтраспекты-візме сродак адыходу ў другое, ім «прыгожае мінулае», а буржуазія, яшчэ не стварыўшы свайго мастац-кага стылю, старалася не ўступаць ім ў мастацкіх прыхільнасцях.
    347
    Палайава-сялзібная і жыллёвая архітэктура
    I гэта мастацтва адлюстроўвала не ўцёк ад грамадска-культурнага становішча ў метафізічныя ўяўлен-ні, а асвойванне мінулай гістарыч-най рэчаіснасці. Гэта праявілася ў светапоглядзе рамантызму і ў форме рэстаўрацыі мінулых мастацкіх стыляў і прыёмаў формаўтварэння. Гістарызм як архітэктурна-стылявая канцэпцыя зыходзіў з мастацка-куль-турнага рамантызму 1800-1860-х гг. Нацыянальна-рамантычныя тэндэн-цыі ў архітэктуры эпохі капіталізму былі ўласцівы ўсім еўрапейскім краінам, што ў значнай меры абу-мовіла адзіную заканамерную пас-лядоўнасць гісторыка-мастацкіх з’яў, якія адлюстраваліся ў хуткім рас-паўсюджванні, барацьбе і змене сты-ляў і напрамкаў у разнастайных аб-ласцях мастацкай культуры. У агуль-наеўрапейскай мастацкай свядомасці праяўляюцца настойлівыя дамаган-ні да «музейнай» усеахопленасці мастацкіх каштоўнасцей мінулага, жаданне далучыцца да каштоўнас-цей «усіх часоў і народаў». Напрык-лад, у Расіі зацікаўленасць архітэк-турай, якая засноўвалася на света-адчуванні рамантызму, намецілася ўжо ў 1830-я гг. [5]. У мастацкай культуры Галіцыі пасля паражэння рэвалюцыі 1848 г. гістарычны ра-мантызм таксама атрымаў сацыяль-ны стымул да развіцця [6].