• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    Не толькі заходнееўрапейскія рыцарскія замкі з’яўляліся крыні-цамі натхнення дойлідаў. Дастатко-ва крэпасцей і замкаў, «пакрытых» ваенна-гістарычнай славутасцю, на-цыянальнай лёсаноснасцю было і на тэрыторыі Беларусі. Агульная заці-каўленасць сярэднявеччам і яго ар-хітэктурнай спадчынай прымусіла звярнуцца да нацыянальнага міну-лага і яго велічы. Не мог не звярну-ць на сябе ўвагу вядомы помнік аба-рончага дойлідства Беларусі XIV ст. Белая вежа ў Камянцы. Уладальнікі рэпрэзентатыўных сядзіб і палацаў, адвольна размешчаных у акружэнні пейзажных паркаў, абавязкова жа-даюць мець пры сваёй рэзідэнцыі «абарончы вартавы фарпост» наконт Белай вежы - пануючую ў архітэк-турна-паркавым комплексе круглую вежу. Уладальнікі маёнтка ў в. Вар-няны Абрамовічы ў канцы XIX ст. узводзяць паркавы павільён у вы-глядзе цыліндрычнай вежы сурова-га крапаснога выгляду - адзіны ар-хітэктурны элемент, які захаваўся ад некалі велічнага і вялізнага па-лацава-паркавага ансамбля. Выкла-дзеная цэглай маса вежы прарэзана адзіночнымі арачнымі вокнамі-бай-ніцамі, уваход аформлены арачным парталам, выкладзеным рустам з вап-няковых блокаў, - усё надае збуда-ванню архаічны выгляд.
    Павільён у выглядзе «гатычнай» абарончай вежы захаваўся ў сядзібе
    362
    3.3. Рэтраспектыўна-гатычны стыль
    Ю. Бішэўскага ў г. п. Лынтупы. На беразе сажалкі насупраць палаца ў 1897 г. узведзена высокая цылінд-рычная вежа крапаснога характару з вузкімі байніцамі, аркатурным поясам і шатром у завяршэнні, але не як абарончы фарпост ад навалы во-рагаў, а як рамантычны паркавы павільён і адначасова воданапорная вежа. Аналагічная вежа, пабудава-ная ў 1880 г., фарміруе рамантычны куток парка маёнтка Румлёва (зараз у межах Гродна, бульвар 60-годдзя Кастрычніка). Фактурна і калярова насычаная, архаічная па настрою бутавая муроўка вежы прарэзана толькі арачным уваходным парталам і адзіночнымі вузкімі акенцамі-бай-ніцамі. Размяшчэнне вежы на стром-кім беразе Нёмана, яе арганічная сувязь з навакольным ландшафтам навявае асацыяцыі з глыбокай ста-ражытнасцю. Цы ліндрычная шатровая вежа мелася ў парке сядзібы Віславухаў у в. Пярковічы [37]. Яна таксама выконвала функцыі вянд-лярні, але мела больш лёгкі харак-тар паркавага павільёна. Аналагічная вежа была ўзведзена побач з сядзібай Манюшкі ў в. Убель, адлюстраванай на малюнку Н. Орды 1860-х гг. [38]. «Гатычная» вежа ўзвышалася над паркам маёнтка Нясілоўскіх у в. Ва-ронча [39]. Мал юнак сядзібы ў в. Пры-лукі Н. Орды адлюстроўвае «гатыч-ную» вежу, якая ўзвышалася побач з млынам. Вяндлярні ў выглядзе га-тычнай вежы былі збудаваны ў ся-дзібах вёсак Дабраўляны і Шчорсы.
    Як і ў горадабудаўніцтве, уплыў новай архітэктурнасці адбіваецца на арганізацыі сядзібна-паркавага ансамбля, у характары пастаноўкі паркавых павільёнаў. Цэнтральны
    183. «Гатычныя» вежы-павільёны сядзіб у в. Варняны і г. п. Лынтупы
    363
    Палайава-сялзібная і жыллёвая архітэктура
    і аддаленыя ад яго элементы сядзіб-нага комплексу ўступаюць у «дэмак-ратычнае» ўзаемадзеянне як роўныя па значнасці і стылістыцы (пейзажный прынцып арганізацыі ансамбля). Асабліва важная роля ў гэтым працэссе надаецца сядзібным куль-тавым збудаванням.
    Новы архітэктурна-стылявы на-прамак рэтраспектыўнай готыкі пра-ходзіць апрабаванне перш за ўсё ў капліцах-пахавальнях, у ціхіх пар-кавых кутках палацава-сядзібных шляхецкіх рэзідэнцый. Раней было прынята ўзводзіць у іх паркавым асяроддзі класіцыстычныя святыні-капліцы. Але паступова ад грэка-рымскай культуры ўвага арыстакра-таў-эстэтаў пераключаецца на за-ходнееўрапейскую касцельную го-тыку, з якой звязваецца праяўленне рамантычнага погляду на архітэк-туру Ў процівагу былому прагма-тычнаму і утылітарнаму класіцызму. Для рэтраспектыўна-гатычнай архі-тэктуры капліц характэрны склада-ны сілуэт, багацце дэкаратыўных форм: вежачкі, купалкі, сігнатуркі, парталы, фрызы, маёлікавыя ўстаўкі (капліцы ў вёсках Малькавічы, Калбы, Дурынічы).
    Дойліды чэрпаюць з розных кры-ніц мноства гісторыка-архітэктурных узораў. Але архітэктары не шукалі прататыпаў для стварэння цэльнай ідэнтычнай будоўлі, а запазычвалі характэрныя ўражваючыя дэталі, арыгінальныя кампазіцыйныя спа-лучэнні аб’ёмаў і элементаў, з якіх маглі б скласці эфектную цэласць, дасягнуць уражання старажытнасці, адпаведнага патрабаванням рамантычнага густу. 3 другога боку, яны не задумваліся над паходжаннем гэ-
    тых элементаў, часам іх узнікнення, абумоўленасцю матываў, што пры-водзіла да з’яўлення архітэктурных твораў, не заўсёды стылёва цэльных, але арыгінальных і непаўторных. Запазычаныя з розных крыніц архі-тэктурныя матывы перапляталіся ў фантазіі аўтараў у своеасаблівы архітэктурна-стылявы сімбіёз. Гэта была архітэктура не гістарычна на-вуковая, а выдуманая, яе мэтай было стварэнне эфекта нечаканасці і выпадковасці, уражання змрочнай таямнічасці, рамантычнай насталь-гічнасці.
    Гатычнае мастацкае мысленне, якое ўвасобілася ў манументальных будынках, з няменшай яркасцю ад-люстроўваецца ў архітэктуры малых форм, пакінуўшы незабыўны адбітак на рамантычна-настальгіч-ным вобліку памешчыцкіх сядзіб-на-паркавых комплексаў Беларусі. Узвядзенне мемарыяльных капліц у духе сярэдневяковай даўніны абу-моўлівалася цягай і любоўю арыс-такратыі таго часу да таямнічага і фантастычнага. «Готыка» ў малых архітэктурных формах сядзібна-паркавых комплексаў Беларусі сім-валізавала імкненне да сцвярджэн-ня індывідуальнага духоўнага свету іх уладальнікаў, да пошукаў высокіх маральных ідэалаў, да свабоды ад агульнапрынятых эстэтычных норм, да камернасці, інтымнасці архітэк-турнага асяроддзя памешчыцкай рэзідэнцыі. «Стыль... Гатычны - ма-нумент, паэзія, думка..., адносіцца да яго (чалавека. - А. К.) патраба-ванняў маральнасці», - разважае П. Я. Чаадаеў [40]. Схільнасць да эле-гічнага смутку, светлай памяці, та-ямнічасці была характэрнай і для лі-
    364
    3.3. Рэтраспектыўна-гатычны стыль
    184. Петра-Паўлаўскі касцёл у в. Ражанка. Агульны выгляд і праект X. М. Марконі 1827 г.
    таратурнай творчасці гэтага перыя-ду. Найбольш распаўсюджанай га-тычнай мастацка-стылявой трак-тоўкай вызначаецца асобны тып культавай пабудовы - капліца-паха-
    вальня. Узводзіліся яны ў зацішных кутках прысядзібных пейзажных паркаў, ствараючы разам з панегі-рычнымі эпітафіямі на помніках своеасаблівую аўру старажытнасці. Звычайна яны атрымлівалі інтым-ны, камерны, амаль павільённы ха-рактар, задавальняючы захапленне меланхалічнай сузіральнасцю. I калі ў другой палове XIX ст. існавала жорсткае вета на будаўніцтва пры-ходскіх касцёлаў, дык ў прыват-наўласніцкіх маёнтках гэты «мара-торый» не дзейнічаў. Напрыклад, у 1881 г. уладамі дазволены рамонт могілкавай капліцы ў в. Дзятлавічы -уладанні памешчыка С. Стравінска-га [41].
    Але хутка першапачатковая ба-язлівасць дойлідаў мінуе і готыка «прыходзіць» у паўнацэнны жывы рух. Абвяшчаючы адмову ад абавяз-ковага падабенства антычнасці, архітэктары-рамантыкі яшчэ ў пер-шай трэці XIX ст. пакідаюць за сабой поўную творчую свабоду ў вы-бары мастацкіх форм. Гармонію, прыгажосць і веліч гатычнага мас-тацтва адкрывае для сябе найбольш
    365
    Палайава-сялзібная і жыллёвая архітэктура
    таленавіты ў гэтым стылявым на-прамку польскі дойлід X. Марконі. Узведзены ім у «экзатычным стылі» ў 1827 г. Петра-Паўлаўскі касцёл у в. Ражанка можна лічыць адным з першых «гатычна» цэласных бу-дынкаў на Беларусі [42]. Работы ажыццяўляліся па заказу сенатара Каралеўства Польскага Л. Паца. Кам-пактная пабудова кампазіцыі, ажурная пластыка фасадаў, гарманічная сувязь з ландшафтам характарызу-юць касцёл як яркі помнік рэтра-спектыўна-гатычнага стылю. Адна-нефавы крыжападобны ў плане храм з больш нізкімі пяціграннай апсідай і крыламі трансепта. Тарцы высокіх двухсхільных дахаў над нефам і крыламі трансепта закрыты ступеньчатымі шчытамі. Да бака-вых сцен асноўнага аб’ёму далучаны дзве прамавугольныя ў плане кап-ліцы. Да паўднёва-заходняга вугла нефа асіметрычна прыбудавана трох’ярусная вежа (васьмярык на двух чацверыках), накрытая вась-мігранным спічастым шатром, да нефа з паўночнага боку далучана невялікая сакрысція. Вуглы асноў-нага аб’ёму ўмацаваны контрфорсам! і завершаны дэкаратыўнымі вежачкамі. Вокны высокія, страль-чатыя, з узорыстымі вітражамі. У цэнтры галоўнага фасада - круг-лае акно-ружа, вышэй - арнамен-тальны пояс і шчыт. Галоўны ўваход аформлены перспектыўным парта-лам, па баках якога знаходзяцца стральчатыя нішы са скульптурам! святых Пятра і Паўла (не захавалі-ся). Аздобу фасада дапаўняюць вуз-кія плоскія нішы з трохлопасцевымі арачнымі завяршэннямі і ляпны герб. Маляўнічасць будынку надае
    спалучэнне цёмнага паліхромнага фона бутавай муроўкі і пабеленых элементаў дэкору: ліштваў, цяг, аркатур. Пластыку інтэр’ера ўзмацня-юць спляценні ляпных гуртаў на цы-ліндрычным скляпенні нефа і кры-жовых - крылаў трансепта. Тэты ж архітэктар праектуе ў 1845 г. у па-добнай мастацка-стылявой трактоў-цы прысядзібную капліцу ў в. Гарод-на замест «састарэлай» папярэдняй пабудовы ў стылі ракако [43|.
    Прысядзібная капліца-пахаваль-ня ў в. Райца, як і ўсе будынкі гэтага тыпу і гэтага перыяду, размешчана ў аддаленым кутку пейзажнага парку, у яго мемарыяльнай зоне, на па-горку, абнесеным мураванай агаро-джай. Побач была пастаўлена стара-жытная медная гармата, знаходзі-лася некалькі помнікаў на радавых могілках уладальнікаў маёнтка. Капліца пабудавана ў 1817 г. на срод-кі ўладальніка сядзібы Ф. Раецкага ! прызначалася для радовай паха-вальні [44]. У 1830-я гг. Раецкі ад-мовіўся перарабляць храм у грэка-уніяцкую царкву [45]. Але пасля 1863 г. прысядзібны касцёл быў пе-ратвораны ў праваслаўную Спаса-Праабражэнскую царкву, захоўваю-чы сваю «гатычную дабрапрыстой-насць» (абмежаваліся ўстаноўкай пад цагляным скляпеннем трох’-яруснага іканастаса). Касцёл - пом-нік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю, яго маляўнічае аблічча навеяна рамантычнай архі-тэктурай сярэдневяковага ўмацава-нага замка. Прадаўгаваты прамаву-гольны будынак, на галоўным фа-садзе якога ўзвышаецца магутная чатырохгранная вежа з зубчастым крэмальерным парапетам і аркатур-
    366
    3.3. Рэтраспектыуна-гатычны стыль
    ным фрызам; над вежай - алебас-травая скульптура Маці Божай, а на франтальнай грані - гадзіннік-ку-ранты - філасофскі сімвал вечнасці і тленнасці жыцця. Галоўны ўваход у выглядзе стральчатай аркі і такой жа формы акно хораў над ім аб’яднаны агульным высокім страль-чатым парталам. Вышэй размешчана акно-ружа, а над ім - арачны праём яруса-звона, які аформлены гатыч-най аркай. Бакавыя фасады расчля-нёны ступеньчатымі контрфорсамі, выкладзенымі з буйных бутавых ва-луноў. Метровый сцены касцёла з бутавага каменя і моцна абпале-най цэглы разам з калісьці медным дахам стваралі насычаны паліхром-ны цёплы каларыт. На яго фоне вы-лучаюцца пабеленыя элементы ар-хітэктурнага дэкору: стральчатыя нішы, аркатурныя паясы, парталы ўваходаў. Зала храма перакрыта цаг-ляным стральчатым скляпеннем, нартэкс - цыліндрычнымі. Пад храмам - скляпеністая крыпта, у якой знаходзіліся пахаванні самога фун-датара і членаў яго сям’і. У паднож-жы касцельнага пагорку размешчана мураваная двухпавярховая пля-банія з брамай у выглядзе гатычнай стральчатай аркі.