• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    вага аднанефавага каталіцкага храма. Над стральчатым перспектыўным парталам, фланкіраваным гранёны-мі фіяламі, традыцыйна размешча-на акно-ружа, вежы завершаны ме-талічнымі шпілямі з крыжамі. Ба-кавыя фасады прарэзаны дзвюма парамі стральчатых вокнаў, якімі асветлена зала. Мастацкай цагля-най муроўкай выкладзены страль-чатыя і трохлопасцевыя нішы, фры-завая аркатура, карнізы, фіялы. Вертыкальная дынаміка мемары-яльнага збудавання ўзмацняецца не толькі яго архітэктурай і размя-шчэннем на ўзгорку, але і цаглянай агароджай могілак, вырашанай стральчатай аркатурай з брамай у адзіным ансамблі з капліцай. У ар-хітэктуры мемарыяльнага збудавання бачна асэнсаванае імкненне надаць яму эмацыянальную афар-боўку, здольнасць выклікаць філа-софскія разважанні аб тленнасці быцця і вечнасці сусвету, якую ўва-сабляе дойлідства. Такім жа кам-
    190. Рэтрагатычная капліца ў Косаве
    377
    Палайава-сядзібная і жыллёвая архітэктура
    пактным аб’ёмам з бакавымі вежач-камі-фіяламі вырашана капліца-па-хавальня ў г. Косава.
    У пачатку XX ст. ля в. Сэрвач па-будавана прыдарожная неагатыч-ная капліца, вырашаная цэнтрыч-най васьміграннай вежай пад шатровым дахам. Грані аб ему прарэзаны стральчатымі вокнамі. 3 захаду да будынка далучаецца склеп-паха-вальня. Аналагічную форму мела капліца ў Бортніках. Гатычная тэма ў архітэктуры капліцы сядзібы Рат-каўшчына прасочваецца толькі ва стральчатых праёмах і высокім вім-пергу фасада, вылучаных на пазбаў-леных дэкору плоскасных сценах прамавугольнага збудавання.
    Прыклад уплыву рэтраспектыў-на-гатычнага стылю на драўлянае дойлідства - могілкавая капліца ў в. Новы Двор, пабудаваная ў 1882 г. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным гонтавым дахам
    з вальмай над алтарнай часткай, якая завершана невялікай шатро-вай слуповай сігнатуркай. Прасто-равай дамінантай з’яўляецца ўрэза-ная ва франтальны фасад чацверы-ковая званіца з высокім шатром.
    Стылізацыя гатычных форм ад-былася ў архітэктуры і іншых кап-ліц. У стылі рамантызаванай готы-кі ўзводзіць у 1906 г. фамільную капліцу-пахавальню ўладальнік ма-ёнтка Вердамічы дваранін ІО. Та-лочка [67]. Звонку малапрыкметная, але з «гатычнай» залай са стральча-тым скляпеннем у канцы XIX ст. уз-водзіцца капліца-пахавальня побач з панскім домам графа Зібер-Плятэ-ра ў в. Лужкі.
    Як каталіцкія святыні капліцы набылі шырокае распаўсюджанне ў Польшчы. У стылі французскай готыкі ўзводзіць капліцу-пахаваль-ню архітэктар I. П. Дзяконьскі ў Лодзі |68|.
    191. Праект капліцы ў в. Раткаўшчына
    378
    3.3. Рэтраспектыўна-гатычны стыль
    Новыя ўмовы грамадска-экана-мічнага развіцця выклікалі пера-арыентацыю сядзібнай гаспадаркі на шлях капіталізацыі. У гэтай су-вяз! значная ўвага ў сядзібным архі-тэктурным комплексе надаецца вы-творчым і гаспадарчым пабудовам. Нягледзячы на сваю функцыяналь-ную утылітарнасць, іх архітэктура лаканічна і стрымана надзялялася гатычным дэкорам, у асноўным вы-кананым сродкамі фігурнай цагля-най муроўкі: флігелі ў сядзібах Двор Нізгалава, Ляскавічы, Маліноў-шчына, бровары ў сядзібах Бары-саўшчына, Вярховічы і Станіславо-ва, стайні ў сядзібах Камянполле і Прылукі.
    Надзвычай папулярнай была га-тычная трактоўка млыноў, якія ўзводзіліся не толькі як утылітар-ныя вытворчыя пабудовы, але і як рамантычныя павільёны прыся-дзібных паркаў. Элементам! стылю рэтраспектыўнай готыкі надзелены млыны ў в. Гервяты і г. Орша. Вятрак у сядзібе в. Тарнова вырашаны ма-гутнай канічнай вежай, вымурава-най з бутавага каменя. Падобная павільённая трактоўка утылітарных сядзібна-паркавых пабудоў уласціва і польскай архітэктуры гэтага часу -млын у выглядзе гатычнай капліцы ставіцца ў 1816 г. пры пашырэнні палацава-паркавага ансамбля ў Ра-галіне ў Польшы [69].
    Што ж адбываецца з крапасным будаўніцтвам? Ад будаўніцтва крэ-пасцей і абарончых замкаў адмовілі-ся яшчэ ў XVIII ст., таму што з’яўленне разбуральнай гарматнай зброі зводзіла іх непрыступнасць да нуля. Нават зраўноўваюцца старыя земляныя абарончыя валы і равы,
    а крапасныя сцены, якія стрымліва-юць развіццё гарадскіх цэнтраў, зно-сяцца. Адваротны працэс адбываецца ў Заходняй Еўропе. Так, у Чехіі і Славакіі ў другой палове XIX ст. у стылі «рамантычнай готыкі» ад-будоўваюцца старажытныя замкі Бітаў (арх. Індржых Даўн, 1863 г.), Бойніцэ (арх. Иозэф Губерт, 1908 г.), Баўзоў (1895-1912 гг.), Глыбока-на-Влтаве (1841-1871 гг.), Градзец (1860 г.), Клашцярэц-на-Огржэ (1856 г.), Ледніцэ (1846-1858 гг.), Рожмберк (1840-1857 гг.) і інш. |70|. Менавіта ў гэтай галіне будаўніцтва адраджэнне готыкі набыло самыя піырокія маіптабы.
    Імператар Мікалай I на асноў-ных рубяжах імперыі ўсё ж узво-дзіць шэраг крэпасцей, але хутчэй не як фартыфікацыйныя цытадэлі, а як архітэктурна адбудаваныя вай-сковыя гарнізоны. Так з’яўляюцца крэпасці ў Бабруйску і Брэсце.
    Формы сярэдневяковай гатыч-на-крапасной архітэктуры, болып дэкаратыўныя, чым абарончыя, па-кладзены ў аснову легендарнай Брэсцкай крэпасці-цытадэлі, праект якой Мікалай I зацвердзіў у 1830 г. (ваенныя інжынеры Малецкі, К. I. Оперман, Ф. I. Фельдман). Яе Холмская брама трактавана ў зам-кава-гатычным стылі - навісаючыя гранёныя вежачкі, зубчастыя парапеты, крэмальерныя і аркатурныя фрызы. У аналагічным цагляна-зам-кавым архітэктурным стылі буду-ецца ў 1807-1836 гг. крэпасць у Бабруйску паводле праекта таго ж ге-нерала-інжынера К. I. Опермана і архітэктара А. Штаўберта.
    Творы гатычнай стылявой рэт-распекцыі выклікаюць агульнае
    379
    Палайава-сялзібная і жыллёвая архітэктура
    ўражанне арыгінальнасці і аднача-сова не вельмі глыбокай вытанча-насці. Але ўсім ім уласціва ў нейкай ступені наіўная мілавіднасць, дас-татковая маляўнічасць. Архітэктур-ная творчасць у рэтраспектыўна-га-тычным стылі характарызуецца не-абмежаванай варыянтнасцю - цяж-ка сустрэць два аднолькавыя бу-дынкі; у формаўтварэнні дойліды праяўляюць спрытнасць і дасціп-насць, лёгкасць і весялосць. На пер-шы погляд здаецца, што гэта архі-тэктура суровая, далёкая ад чалаве-чай эмацыянальнасці і пачуццёвасці. Але прыгледзеўшыся, пераконваеш-ся ў поўнай адсутнасці ў ёй песіміз-му, змрочнасці, сярэдневяковай па-нурасці. У адносінах да стылю мож-на згадзіцца з думкай I. Грабара, што ў архітэктуры «прыгажосць заў-сёды правее логікі і заўсёды зача-роўвае». У творчасці дойлідаў адчу-
    3.4.	Неаготыка
    У значнай ступені духу часу і імк-ненням дойлідаў адпавядала сва-бодная планіровачная і аб’ёмна-нра-сторавая кампазіцыя палацава-ся-дзібных будынкау, якая спрыяла праяўленню творчай індывідуаль-насці, стварэнню непаўторных архі-тэктурна-прасторавых пабудоў. Яск-равы прыклад гэтаму - сядзіба мяжы ХІХ-ХХ стст. у г. Расоны. Дойлід рэалізаваў у яе архітэктуры свядо-мае імкненне да павышанай экс-прэсіі, вострай выразнасці, аб’ёмнай пластычнасці, ускладненай кампа-зіцыі. Цагляны неатынкаваны бу-дынак атрымаў развітую асіметрыч-ную аб’ёмна-прасторавую кампазі-
    ваецца разняволенне і свабода, імп-равізацыя і эскізнасць, раскрываецца ўнутраны паэтычны свет мастака. Але дзеля справядлівасці трэба адз-йачыць, што ў той жа час яны пакут-валі вядомай мастацкай павярхоў-насцю, стылявой тыпічнасцю.
    У адрозненне ад іншых стылявых напрамкаў, якія хутка знікалі ў кру-гавароце мастацкіх пошукаў, рэтра-спектыўная готыка з’явілася най-больш магутнай і жывучай мастац-ка-стылявой плынню - пануючы ў XIX ст„ яна сцвярджальна піэствуе ў пачатку XX ст. і згасае толькі ў 1920-я гг. Пусціўшая глыбокія карані ў еўрапейскай архітэктуры, рэтра-спектыўная готыка ў пачатку XX ст. зноў выпрабоўвае на сабе неабыяка-васць нястомных шукальнікаў пры-гожага, набывае новае гучанне ў рэ-чышчы авангарднага мастацтва ма-дэрна і вызначаецца стылем неаготыкі.
    цыю са складаным ступеньчатым сілуэтам. 3-за мноства выступаю-чых і западаючых аб’ёмаў і плоскас-цей ён быццам распадаецца на асоб-ныя кампаненты. Тарцы аб’ёмаў за-вершаны ступеньчатымі шчытамі. 3 паўночнага боку ўзвышаецца ха-рактэрная для неаготыкі верты-кальная дамінанта - чатырохгран-ная масіўная вежа з шатровым верхам. Тут выкарыстаны дэкаратыўныя якасці фактуры і колеру неатынка-ванай, але высакаякаснай цаглянай муроўкі. Таму архітэктура сядзібы характарызуецца каларыстычнай маляўнічасцю, якая дасягаецца спа-лучэннем чырвонай цаглянай муроў-
    380
    3.4. Неаготыка
    192. Сядзібыў г. Расоны і в. Паўлінава
    кі з атынкаванымі элементам! дэкору (руст, гарызантальныя цягі і карні-зы, лапаткі, ліштвы вокнаў), паліхро-міяй адкрытай бутавай муроўкі цо-каля. Менавіта гэтыя якасці архітэк-туры будынка ў нейкай ступені кам-пенсуюць некаторую аморфнасць і несабранасць агульнай прасторавай
    кампазіцыі, адсутнасць ярка вылуча-нага акцэнту галоўнага фасада. Архі-тэктурна-дэкаратыўная раўнацэннасць фасадаў сядзібы тлумачылася новым панарамным прынцыпам ар-ганізацыі архітэктурнай прасторы.
    Дадзеная характарыстыка ра-сонскай рэзідэнцыі цалкам можа
    381
    Палапава-сядзібная і жыллёвая архітэктура
    быць аднесена да архітэктуры ся-дзіб у вёсках Церабежаў (не захава-лася) і Паўлінава. Апошняя была збудавана ў 1906-1909 гг. шляхці-чам Я. Бохвіцам. Нэагатычнымі сты-лявымі прыкметамі надзелены толь-кі франтоны мансардных паверхаў, дэкарыраваныя аркатурнымі фры-замі, стральчатымі ліштвамі вокнаў, гранёнымі вежачкамі і фіяламі.
    Сядзіба ў в. Краскі таксама вы-канана ў рамантычных формах зам-кава-крапаснога дойлідства ранняга сярэднявечча з элементам! гатыч-нага стылю. Належыла памешчыку Сегліцу, які да драўлянай сціплай пабудовы ў 1905 г. дадаў мураваны двухпавярховы корпус, узбагаціў яго аб’ёмна-прасторавую кампазі-цыю круглай і квадратнай у сячэнні вежамі з зубчастымі парапетам! ў завяршэнні.
    Палац Ваньковіча ў г. п. Смілавічы вырашаны ў стыл! англійскай готыкі (знаходзіцца ў зруйнаваным стане). Палацава-паркавы ансамбль сфар-міраваўся пры Манюшках у XIX -
    пачатку ХХст. [71]. Палац складаецца з двух мураваных карпусоў, пабуда-ваных у розны час і аб’яднаных па-між сабой невялікім крылом. Стары корпус у замкава-гатычным стылі -прамавугольны ў плане двухпавярховы аб’ём пад двухсхільным дахам. 3 боку галоўнага фасада да будынка далучана квадратная ў сячэнні двух’-ярусная вежа з зубчастым парапетам. Яе вокны маляўніча апяразаны сты-лізаванымі барочным! валютам!. У 1900 г. да паўночна-ўсходняга крыла корпуса далучана двухпавярхо-вая прыбудова з драўлянай галерэяй на другім паверсе, а таксама яшчэ адна - у стылі неаготыкі з элементам! мадэрна. Уваход размешчаны ў заходняй частцы, у аб’ёме, флан-кіраваным гранёным! эркерамі, якія ўзвышаюцца над будынкам невя-лікімі вежамі. Выцягнуты ў плане асіметрычны будынак ускладнены пяцігранным эркерам. У адзіным стылі быў вырашаны флігель, у якім размяшчаліся зімовы сад і карцін-ная галерэя (не захаваўся).