Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
Захапленне рэнесанснай архі-тэктурай у многім інспірыравалі шматлікія альбомныя выданні [82]. Новы стылявы напрамак у еўрапей-скай архітэктуры шмат у чым быў падрыхтаваны шэрагам выданняў па архітэктуры французскага рэне-сансу [83].
Формы італьянскага і французскага рэнесансу прыцягваліся ў ар-хітэктуру пераважна грамадскіх бу-
386
3.5. Неарэнесанс
дынкаў. Імпазантныя формы архі-тэктуры рэнесансу былі выкары-станы для стварэння сучаснага вобраза фешэнебельнага гарадскога гатэля. Будынкі гэтага тыпу не магл! карыстацца традыцыйнымі, афі-цыйна зацверджанымі і шырока распаўсюджанымі архітэктурнымі штампамі; менавіта для гэтага са-цыяльна актуальнага тыпу будынка неабходна было распрацаваць новую архітэктурна-эстетычную вобраз-насць. Пераломным творам у гэтай галіне будаўніцтва стаў аграмадны і багацейшы лонданскі Грэйт-Вес-тэрн-Гатэль, узведзены П. К. Хард-вікам у 1851-1853 гг. Менавіта, да-сягнутыя ў гэтым гатэлі выразнасць і ўражнасць з’явяцца вызначальны-мі ў гэтай галіне еўрапейскага бу-даўніцтва. У ім наваяўлены алігар-хічны і багемны слой грамадства знайшоў жаданы ўзровень люкса і камфорту, раскошы і фешэнебель-насці. Архітэктура будынка была інспірыравана французскім рэне-сансам, разрэкламаваным у шмат-лікіх ілюстраваных выданнях яшчэ з 1820-х гг. Генрык Марконі, без-умоўна, ведаў праект Грэйт-Вестэрн-Гатэля, які быў надрукаваны ў «Civil Engineer and Architects Journal», «Illustrated London News» а таксама ў «British Almanach» з 1853 г. Еўра-пейскі гатэль у Варшаве дэманструе раннюю фазу еўрапейскага рэнесансу ў яго рымскай рэдакцыі. Ды і ў самой Англіі гэтага стылявога на-прамку прытрымліваюцца аўтары лонданскіх гатэляў Гросвенор-Га-тэль (арх. Ю. Т. Кноўлес, 1860-1861 гг.), Лэнгхам-Гатэль (арх. Ю. Гілс, 1864-1866 гг.), Гранд-Гатэль у Скарбароу (арх. Ц. Бродрык, 1863-1867 гг.). На
канціненце англійская мадэль гатэля была прынята ў амстэрдамскім Амстэл-Гатэлі (арх. Ц. Аутшорн, 1863-1867 гг.), парыжскіх гатэлях «Луўр» (1855 г.) і Гранд-Гатэлі (арх. Д. I. Хіт-торф, 1867 г.), венскім Брытанія-Га-тэлі, Донау-Гатэлі і Імперыял-Гатэлі (1870-я гг.). У 1840-1850-х гг. Г. Маркой! неаднаразова звяртаўся ў сваёй творчасці да рымскай архітэктуры XVI ст. - праектаваў, напрыклад, будынак суда ў Варшаве ў скарэк-тыраваных формах рымскага па-лацца Фарнэзе, узбагаціў яго элементам! з венецыянскай рэнесанс-най архітэктуры. У стылі француз-скага рэнесансу быў вырашаны двухпавярховы флігель беларускай сядзібы ў в. Чырвоны Бераг.
Праект будынка Еўрапейскага гатэля ў Варшаве (1855-1858 гг.) быў створаны гарадскім архітэкта-рам Генрыкам Марконі, які пісаў у «Кур’еры Варшаўскім» 4 студзеня 1857 г., што «стварыў праект, які прыняты і адпавядае агульнай заду-ме ўладальніка». Ідэю кампазіцыі расчлянёнага на чатыры наверх! фасада Марконі пазычыў з рымскай палацавай архітэктуры эпох! Рэнесансу, у прыватнасці палацца Лантэ ў Рыме, малюнак якога быў змешча-ны ў папулярным альбоме Паўла Летарулі, прысвечаным рымскай ар-хітэктуры [84]. Падобная фасадная кампазіцыя прэзентавалася ў рым-скіх палацца Каэтані-Негроні, Хігі, Гуасцінані і інш. Такая кампазіцыя магла быць інспірыравана фасадам венецыянскага палацца Корнэр. Такія вырашэнні рэкамендаваў у сваім французскім трактаце Е.-Н.-Д. Дуранд. Несумненна, Марконі з гэтага трактата запазычыў форму пяцівосевага
387
Палайава-сялзібная і жыллёвая архітэктура
рызаліта [85]. 3 арсенала рэнесанс-най палацавай архітэктуры Рыма і Венецыі, заснаванай на трактатах італьянскіх тэарэтыкаў Віньёлы, Паладыо, Серліо, Марконі запа-зычыў і прынцыпы трактоўкі рэпрэ-зентатыўных залаў гатэля: сафіты, насценны роспіс, ляпніна, арна-ментыка і ініп. [86]. Трапецападобны план з унутраным дваром-калодзе-жам гатэля паўтарыў форму занята-га ўчастка. Першы наверх меў плас-тычную апрацоўку, верхнія, адпа-ведна рэнесанснаму прынцыпу, чляніліся папавярхоўна іанічнымі і карынфскімі каланадамі. Ва ўнут-ранай арганізацыі будынка была прынята колідорная сістэма з раз-мяшчэннем на восі вялікага хола з лесвічнай клеткай; на першым па-версе размяшчалася «рэстарацыя». У ансамблі інтэр’ераў гатэля асоб-нае месца адведзена манументальна-рэпрэзентатыўнай лесвіцы, канфі-гурацыя якой паўтарае лесвіцу ге-нуэзскага палацца Дорыа-Турсі. Ва-рыяцыі рэнесансных лесвічных клетак былі прадстаўлены ў публі-кацыях таго часу [87]. У другой па-лове XIX ст. гатэлі ў «сучасным» ар-хітэктурным вырашэнні атрымалі Лодзь, Львоў, Кракаў і іншыя гарады.
Найбольш характэрныя рысы га-тэляў - гэта масіўныя шматпавяр-ховыя аб’ёмы над мансардавымі да-хам!, дэкаратыўная насычанасць фасадаў, запазычаная ў асноўным з французскай архітэктуры XVI ст. У еўрапейскіх сталіцах узнікаюць каласальныя будынкі гатэляў, у якіх колькасць нумароў дасягала да 1000. Гатэльная архітэктура ўключала ў сваю праграму дасканаласць плані-ровачна-функцыянальнай арганіза-
цыі, цэнтрам якой з’яўляліся вяліз-ныя канторскія памяшканні і залы, як, напрыклад, Аўдыторыум (арх. Адлер і Л. Салівен) і Вялікі паўноч-ны гатэль (1891 г.) у Чыкага.
Архітэктурны арсенал эпохі Адраджэння шырока выкарыстоў-ваецца ў жылым будаўніцтве. Тут таксама ўзорамі з’яўляюцца італь-янскія прататыпы, такія як палацца Бевілаква ў Вяроне (арх. М. Санмі-келі, 1532 г.), палацца Строцы ў Фларэнцыі (арх. Бенедзіта да Майа-на, 1489 г.). Складанасць і супярэчлі-васць мастацкіх працэсаў эпохі ка-піталізму абумоўлівалася вельмі неадназначным, увогуле вельмі стракатым сацыяльна-культурным заказам «нічога не разумеўшых у архітэктурнай прыгажосці, толькі пачаўшых разбірацца ў еўрапейскай культуры бар, змяніўшых у сваім уяўленні практычныя тэндэнцыі ін-жынернага дойлідства галандцаў на пяшчотны «госаіііе» Людовіка XV і палымяныя традыцыі італьянскага палацца» [88]. Менавіта, заканадаў-ца еўрапейскай палацавай моды ка-роль Баварыі Людзвіг II у сваёй рэ-зідэнцыі Ліндэрхоф увасобіў сваю грандыёзную задуму і рамантычную мару аб стылі Рэнесанс (арх. Г. Доль-ман, 1868-1879 гг.).
Польскі банкір Леапольд Кроненберг адносіўся да багацейшых людзей Еўропы; «залаты кароль», як его называлі, валодаў некалькімі банкамі, чыгуначнымі патэнтамі, кантраляваў цукровую прамысло-васць у Каралеўстве Польскім. Яму была патрэбна рэзідэнцыя, якая б сімвалізавала стабільнасць яго маё-маснага і грамадскага становііпча. I таму ўзведзены ім ў Варшаве неа-
388
3.5. Неарэнесанс
рэнесансны палац цалкам дасягаў гэтай мэты. Пад уплывам гэтага палаца другі буйны прамысловец Ка-зімір Гранзаў, каб пераўзысці сапер-ніка, пабудаваў у сталіцы сваю ка-мяніцу ў тым жа стылі, якая, аднак, была пераўтворана ў фешэнебельны даходны дом. Варшаўскі палац Кроненберга не быў яго адзінай рэзідэн-цыяй. У 1873 г. ён пабудаваў палац у Венсу каля Влоцлаўка, прызнача-ны на сядзібу старэйшага сына бан-кіра Станіслава Леапольда. Палац запраектаваў вядомы варшаўскі ар-хітэктар Артур Гойбель у духу італь-янскага рэнесансу. У рэчышчы рэне-санснай рэтраспекцыі ўзносіцца буйны будынак Вянгерскай акадэ-міі навук у Будапешце.
Вядомым польскім дойлідам Артурам Гойбелем у 1873 г. у Брзэзу ўзведзены палац у духе француз-скага рэнесансу. Яго нерэгулярная аб’ёмная кампазіцыя вылучаецца высокімі дахамі і акруглай вежай, фасады былі апрануты ў так званую «французскую вопратку», у якую ах-вотна пераапраноўвалі польскія ар-хітэктары свае творы 1870-1880-х гг. Палац адзначаны руставанай аблі-цоўкай чырвонай цэглай, светлымі абрамленнямі ваконных ліштваў; на франтальным фасадзе месціўся герб Кроненбергаў.
Еўрапейская рэнесансная архі-тэктурная хваля дасягнула і бела-рускіх гарадоў і вёсак, «накрыла» ў асноўным рэзідэнцыі буйнейшых алігархаў веку. Першы вопыт асвой-вання «італьянскага стылю» адбы-ваецца ў 1848 г. у сувязі з перабудо-вай буйнейшага класіцыстычнага палаца Румянцава-Паскевіча ў Го-мелі. Архітэктар А. Іджкоўскі (дарэ-
чы, член фларэнтыйскай Акадэміі прыгожых мастацтваў) прыбудоў-вае да яго магутную высотную вежу, у стылявой трактоўцы якой адчу-ваецца ўплыў архітэктуры эпохі Адраджэння [89]. Аднак высокая і масіўна манументальная вежа-да-мінанта (распаўсюджаны элемент у палацава-сядзібных будынках неа-рэнесанснага стылю) успрымаецца дыспрапарцыянальнай, парушаю-чай першапачатковую строга сімет-рычную, завершаную кампазіцыю палаца. Справа ў тым, што прыбудо-ва цыклапічнай вежы парушыла яго ўраўнаважанасць. Кампазіцыя ін-тэр’ераў вежы пераклікаецца з трак-тоўкай залы капелы Пацы пры цар-кве Санта-Крочэ ў Фларэнцыі (арх. Ф. Брунелескі, 1429 г.): вялікія арач-ныя праёмы з кесаніравай унутра-най плоскасцю, пілястравае члянен-не сцен, апяразаных фрызам, і інш. Прыкметна, што адначасова гэты дойлід перакідае праз паркавы ру-чай Гомій арачны мост, выкладзены з замшэлых вапнавых блокаў цалкам у духу рэнесансу і быццам узя-ты з архітэктурных фантазій Джа-ван! Піранэзі.
Пад уплывам архітэктуры Рэнесансу на мяжы ХІХ-ХХ стст. пабу-давана сядзіба ў в. Тарнова. Кам-пазіцыя дома дынамічна-асіметрыч-ная з вертыкальнай дамінантай у выглядзе чатырохграннай чаты-рохпавярховай вежы. Архітэктура заснавана на разнастайнай камбіна-цыі арачных аконных праёмаў з дэ-каратыўнымі архівольтамі - ад адзі-нарных да строеных, выкарыстанні вуглавой рустоўкі. На франтальным фасадзе выступав прамавугольны аб’ём пад двухсхільным дахам са
389
Палайава-сядзібная і жыллёвая архітэктура
194. Неарэнесанс-ная вежа палаца ў в. Тарнова
шчытам замест франтона; абапал яго месцяцца арачныя ганкі з балконам! наверсе. Цікава адзначыць ідэнтычнае вырашэнне галоўнага ўвахода ў будынак у выглядзе тэрасы на масіўных слупах у сядзібе Свіс-лач, а таксама ў доме С. П. Рабушын-скага ў Маскве (1900-1902 гг.).
Гіпертрафіраваны вобраз рэне-санснага палацца быў створаны па-куль невысветленым архітэктарам у сядзібе Катлубая ў в. Ястрамбель, пабудаванай у 1897 г. (дата - на флюгеры вежы). Яе маляўнічая і асі-метрычна дынамічная шматплана-вая кампазіцыя лагічна нарастав да цэнтральнай дамінанты - чатырох’-яруснай шатровай вежы. Да яе да-лучаны прамавугольны аб’ём з паў-круглай апсідай - хатняя капліца. У адрозненне ад параўнальна ар-ганізаванага і плоскаснага галоўна-га фасада, дваровы валодае большай шматпланавасцю за кошт гульні рознавялікіх, выступаючых і запа-