• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    405
    Палайава-сялзібная і жыллёвая архітэктура
    зацыі сядзібнага дома зыходзіді з жыццёвай мэтазгоднасці і рацыя-нальнасці, новых эканамічных умоў і функцыянальных патрабаванняў. Пабудова рэпрэзентатыўнага асаб-няка ці сядзібы «знутры вонкі» вы-значае іх расчыненую і шматплана-вую аб’ёмна-прасторавую кампазі-цыю. У планіровачнай іх арганізацыі яшчэ захоўваюцца лінейна-восевыя і цэнтрычна-восевыя геаметрычныя калідорныя і анфіладныя схемы.
    Аднак мадэрністы-наватары ад-маўляюцца ад гэтых рудзіментаў дваранскага быту. У будынках неа-стылёвай трактоўкі, у тым ліку і неа-класіцызму, кампазіцыйнае развіц-цё пачынаецца ад унутранага цэнт-ральнага ядра-фокуса, у адносінах да якога кампактна і эканамічна размяшчаюцца астатнія памяшкан-ні, расчыненыя ў хол з параднай лес-віцай. Іх канфігурацыя таксама наб-ліжаецца да квадрата, а камфарта-бельнасць забяспечваецца надзвы-чайнай увагай да бытавых зручнас-цей, дабрабыту цывілізацыі (убуда-ваная мэбля, сантэхніка, паравое ацяпленне, электрычнасць, тэлефон і інш.). Мадэрністы-дызайнеры ў ар-ганізацыі індывідуальнага жылля не зыходзілі з шаблонаў, у кожным выпадку імкнуліся задаволіць густы заказчыка.
    Тут, на «заходніх крэсах» Расій-скай імперыі, русіфікатарскія тэн-дэнцыі ў асяроддзі мясцовых, у асно-ве сваёй апалячаных, землеўладаль-нікаў слабелі. У беларускай сядзіб-най архітэктуры дадзенага перыяду не былі распаўсюджаны будынкі ў рэтраспектыўна-рускім стылі, што адзначана вышэй. Гэта сведчыць аб тым, што пераважаючыя землеўла-
    дальнікі-палякі, якія дыктавалі дой-лідам мастацка-стылявую трактоўку сваіх рэзідэнцый, арыентаваліся на спрадвечна нацыянальную архітэк-турную спадчыну. Архітэктура гэтых сядзіб аб’ектыўна адлюстроўвала на-цыянальна-рамантычны настрой эпо-хі, з’яўлялася вынікам станоўчай у сваёіі аснове пераймальнасці культур, вылучалася маляўнічасцю, фар-бавай паліхромнасцю, гарманічным спалучэннем з паркавым пейзажам і навакольным ландшафтам. Імк-ненне да ўспамінаў аб мінулым само па сабе мела станоўчы пачатак, бо вяло да асваення сканцэнтраванага ў гістарычных стылях аграмаднага вопыту развіцця культуры. Увесь семантычны апарат сядзібнай архі-тэктуры выказваў настальгію па мі-нулым, адышоўшых пакаленнях.
    У так званым «сядзібным стылі» з пачатку XX ст. узводзіцца шэраг пабудоў у Польшчы |112]. У 1908 г. у Апінагуры праводзіцца конкурс на праект сялянскай мелкапамеснай сядзібы, у якім удзельнічае разам з польскімі і гродзенскі дойлід У. Кржыжаноўскі [ИЗ]. Асабліва па-шырылася будаўніцтва традыцый-ных, але стылізаваных сядзіб і асаб-някоў у Польшчы ў першыя гады набыцця ёю незалежнасці пасля 1918 г. |114|.
    Адраджэнне «дваранскіх гнёз-даў», пошукі новай класікі ажыц-цяўляюцца і ў рускай будаўнічай практыцы пачатку XX ст. [115|. На-цыянальна-рамантычная мадэрнісц-кая імітацыя помнікаў класіцызму шырока распаўсюдзілася ў архітэк-туры Масквы і Санкт-Пецярбурга [116|. Наш суайчыннік I. У. Жалтоў-скі пабудаваў у Падмаскоўі Удзель-
    406
    3.7. Неакласінызм
    ную дачу ў стылі правінцыйнага драўлянага ампіра. Меркавалася, што зварот да традыцый класіцыз-му і «сядзібнага стылю» вярне архі-тэктуры арыстакратычных рэзідэн-цый мінулую мастацка-стылявую вобразнасць, страчаную строгую геаметрычнасць і тэктанічнасць. У той жа час імітацыя старажытных феадальных памесцяў у стылі неа-класіцызму была сведкам надыхо-дзячага канца сядзібнага будаў-ніцтва (пераход да гарадскіх асаб-някоў, вясковых лёгкіх віл і дач).
    Пры ўсёй негатыўнасці ў адносі-нах да твораў эклектычнага толку неабходна адзначыць, што палаца-ва-сядзібныя будынкі мелі шэраг эстэтычных якасцсй. Перш за ўсё яны набывалі страчаную ў перыяд класіцызму ўсефасаднасць - з кож-най наступнай кропкі бачання архі-тэктура сядзібы адкрывалася новымі візуальнымі ўражаннямі. Адмоўныя, негатыўныя праявы эклектизму ў горадабудаўніцтве не ўласцівы сядзібным рэзідэнцыям, якія мелі характар адасобленых архітэктур-на-паркавых комплексаў («ансамблі ў сябе»), Сядзібная эклектыка значка адрознівалася ад эклектычнага стылявога кангламерату гарадскога грамадзянскага будаўніцтва. У ар-хітэктуры загарадных сядзіб дойлі-ды прытрымліваліся адзінага стылю, чысціні ўяўленняў аб культурнай эпосе. У адрозненне ад неаготыкі, неакласіцызм быў менш арыентава-ны на замежжа, паколькі меў дас-таткова магутную нацыянальную архітэктурную глебу.
    На Беларусі «сядзібны стыль» знаходзіўся ў рэчышчы польскага рамантызму. Шляхецтва, якое стра-
    ціла панаванне ў эканамічным жыц-ці краіны, саступіла месца буржу-азіі і бачыла ў нацыянальным архі-тэктурным рэтраспектывізме сро-дак адыходу ад рэчаіснасці ў дара-гое яму мінулае, у мір гістарычна апрабаванай прыгажосці. Буржуа-зія, у сваю чаргу, яшчэ не выбраўшы і не распрацаваўшы свайго стылю, імкнулася не саступаць яму ў мас-тацкіх намаганнях.
    Шэраг уладальнікаў маёнткаў на Беларусі ўзводзяць сядзібы, якія з’яўляюцца рэканструкцыяй зруй-наваных часам будынкаў - у пачат-ку XX ст. архітэктарам яшчэ не ўда-лося скінуць з сябе путы мастацкага пераймальніцтва. Памешчык Плятэр у сваёй сядзібе ў в. Заполле пад Пін-скам у 1920 г. узводзіць жылы дом -уласна ўзнаўляе свой былы бароч-на-класіцыстычны шляхецкі двор XVIII ст. у в. Пясечна [117]. Настальгія па былой сядзібе звязана з яе бага-тай гісторыяй. Маёнтак Пясечна пер-шапачаткова быў уладаннем Друц-кіх-Любецкіх. Ад Юзэфы Друцкай-Любецкай ён перайшоў да яе мужа Войцэха Пуслоўскага, потым да сына Вандаліна, дачка якога ў 1872 г. мела шлюб з графам А. Броель-Пля-тэрам, і з таго часу да 1939 г. маёнтак належыў Плятэрам. Пасля 1920 г. уладальнікі падзялілі маёнтак на парцэлы, а сваю рэзідэнцыю пера-неслі бліжэй да Пінска - у Заполле, у якім захоўваўся пейзажны парк з ліпавымі шпалерамі і альтанкамі. Сярод парка пабудавалі драўляны дом, які нагадваў страчаную сядзі-бу. Гэта П-падобны ў плане аднапа-вярховы аб’ём пад пластычным «польскім» ламаным дахам. Фран-тальныя фасады адзначаны па цэнт-
    407
    Палайава-сядзібная і жыллёвая архітэктура
    ры ідэнтычнымі чатырохкалоннымі порцікамі.
    Тыповы старапольскі дробнапа-месны шляхецкі двор, які можна сустрэць у большасці беларускіх маёнткаў канца XVIII - пачат-ку XIX ст., узводзіцца ў 1909 г. у в. Стралкава [118]. Знешне дом ува-
    сабляў патрэбу ўладальнікаў у эма-цыянальным супярэжыванні «поль-скаму залатому веку». Архітэктура гэтай гарманічнай фасаднай кам-пазіцыі відавочна пераклікаецца з класічнымі сядзібнымі дамамі, ад-люстраванымі ў шматлікіх малюн-ках мастака Н. Орды. Выкарыста-
    206. Сядзібы ў вёсках Заполле і Стралкава
    408
    3.7. Неакласійызм
    ныя «цытаты» з касіцыстычнай ся-дзібнай архітэктуры пераведзены тут на мову сучаснага дойлідства. Жылы дом вырашаны кампактным прамавугольным у плане аднапа-вярховым аб’ёмам пад вальмавым дахам. Крайне просты галоўны фасад падкрэслены сціплым чатырох-калонным безордэрным порцікам з тыповай круглай люкарнай у тым-пане трохвугольнага франтона. Ад класіцыстычных прататыпаў канца XVIII ст. сядзібу адрознівае утры-раванне да гратэскнай выразнасці порціка перад цэнтральным рызалі-там. Яго наўмысна ўцяжараныя, пры-садзістыя калоны з плітамі-кубамі замест капітэляў нясуць спрошчаны трохвугольны франтон, што выклі-кае ўражанне падкрэсленай ману-ментальнасці будынка. Пад порцік вядуць шырокія прыступкі, выкла-дзеныя з блокаў ружовага вапняку. Спакойная гладзь фасадаў рытмічна расчлянёна прамавугольнымі вок-намі ў плоскасных лучковых лішт-вах. Шырокімі лапаткамі вылучаны бакавыя рызаліты галоўнага фасада і крапаваны прасценкі дваравога эркера. Стралкаўская сядзіба вызна-чаецца традыцыйнай у сваёй чыс-ціні і дакладнасці ўнутранай арга-нізацыяй з анфіладнай сувяззю пакояў і размяшчэннем у цэнтры параднай залы, якая вылучана на паркавым фасадзе акруглым эркерам. Характэрная рыса інтэр’ера -адкрытая бэлечная столь у духу рэнесансных віл. Вобразная трак-тоўка адлюстроўвае важную якасць неакласіцызму, больш схільнага не да канкрэтна-гістарычнай стыліза-цыі, а да ўвасаблення сучаснай мары аб старажытнай панскай сядзібе,
    ачышчанай ад празаічных дро-бязей.
    Імкненне не да археалагічнай рэстаўрацыі старажытнай сядзібы, а да стварэння ў яс форме цэласнага твора архітэктуры свайго часу вы-значылася ў маёнтку графа Ф. Пля-тэра (да 1829 г. належыў графам Ма-нузі) у в. Опса. Польскі архітэктар Целяжынскі ў 1904 г. ажыццяўляе неакласіцыстычную стылізацыю традыцыйнай дробнапамеснай сядзібы [119]. Аднапавярховы дом пабудава-ны па традыцыйнай для шляхецкіх рэзідэнцый канца XVIII ст. П-падоб-най планіровачнай схеме з бакавымі двухпавярховымі крыламі і лама-ным дахам. Архітэктар свядома імк-нецца да найбольшага абагульненпя форм класіцызму і стварэння ў вы-ніку толькі вобраза традыцыйнай класіцыстычнай сядзібы. Аднак ор-дэр ужо не выступае як вызначаль-ная аснова архітэктурнай кампазі-цыі, маштабнасці і прапарцыяналь-насці будынка, як асноўны стыле-і формастваральны элемент. Адроз-ненне будынка ад гістарычных пра-татыпаў - у пераносе кампазіцый-нага акцэнту з цэнтра на бакавыя крылы. Цэнтралыіы ўваход аформ-лены прысадзістым двухкалонным порцікам з антаблементам, але без франтона. У дэкоры фасадаў выкары-станы прафіляваныя прамыя санд-рыкі над прамавугольнымі аконнымі праёмамі, вуглавая рустоўка. У нава-коллі сядзібы захаваліся фрагменты пейзажнага парку, рэшткі лесвічна-га каскада ад дваровай тэрасы палаца да возера Опса, брама з фрагментам мураванай агароджы, комплекс гаспадарчых пабудоў, перад жылым домам - мураваны флігель.
    409
    Палайава-сядзібная і жыллёвая архітэктура
    Нягледзячы на запазычванне архітэктурных форм мяжы XVIII-XIX стст., асабліва цанілася творчая фантазія дойліда, яго здольнасць стварыць новыя варыянты яшчэ не выкарыстаных спалучэнняў, арыгі-нальных кампазіцый, знайсці новыя крыніцы дэкаратыўных матываў. У гэтым сэнсе паказальнай з’яўля-ецца сядзіба ў в. Арэхаўна. У пачатку XVII ст. маёнтак належыў Марыяне Корсак (з Рагозаў), ад якой перай-шоў да Сушынскіх; у 1642 г. яго на-быў Тадэвуш Сялява; ад яго трапіў да Рыпінскіх. Полацкі крайчы Ян Ры-пінскі ў 1745 г. прадаў маёнтак мужу і жонцы Грабніцкім, роду якіх ён і належыў да 1920 г. [120|. Сядзібны дом пабудаваны ў канцы XVIII ст. у стылі класіцызму, але сучасны вы-гляд набыў у пачатку XX ст. Пры першапачатковым сіметрычным вы-рашэнні плана дома яго франталь-ны фасад набыў асіметрычную кам-пазіцыю. П-падобны ў плане адна-павярховы будынак пад вальмавым дахам у цэнтральнай частцы выра-шаны двухпавярховым рызалітам, якому супрацьпастаўлены чатырох-калонны атыкавы порцік бакавога ўвахода (цэнтральны ўваход заму-раваны ў другой палове XIX ст.). На паркавым фасадзе рызаліту адпавя-дае паўкруглы эркер параднай аваль-най залы, з арачных вокнаў якой былі бачны пейзажны парк і возера. 3 арсенала дэкаратыўных форм кла-сіцызму тут выкарыстаны рустоўка, сандрыкі, буйныя падкарнізныя дэнтыкулы, замковы камень і інш.