Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
Уладальнікі старасвецкіх маёнт-каў з мэтай «асвяжыць» у духу часу іх знешні выгляд уносяць у архітэк-туру апошніх стылізаваныя элементы барока. Аднаўляючы дом у в. Пяр-ковічы, пабудаваны брэсцкім падка-морыем 3. Віславухам у 1805 г. (маён-так належыў яго роду з 1756 па 1939 г.), яго ўладальнік у 1906 г. накрывае будынак характэрным для XVIII ст. ламаным «польскім» дахам з барочным фігурным шмат’ярусным шчы-там на галоўным фасадзе, тымпан якога прарэзаны акенцамі рамбічнай формы. Атрымлівае рэканструкцыю і класіцыстычная сядзіба Ельскіх у Ігнацічах: да старога корпуса ў 1910-х гг. дабудоўваецца двухпа-вярховы флігель, фасад якога насыпаны барочным дэкорам і пласты-кай (праект Ігнація і Яна Урублеў-скіх) [109].
Прыкметная асаблівасць барочных палацавых ансамбляў - пыш-нае афармленне параднага ўезда -прываблівае і ўладальнікаў нават сціплых сядзібна-паркавых комп-лексаў у пачатку XX ст. У выглядзе
401
Палайава-сядзібная і жыллёвая архітэктура
205. Брамы сядзібы ў в. Падароск і Кацярынінскага палацава-паркавага ансамбля (г. Пушкін)
барочнай разарванай аркі на двух пілонах, дэкарыраваных радам калон, вырашана брама ў сядзібе в. Падароск. Пры яе стварэнні ананімны дойлід без сумнення ўяўляў Парадную браму барочнага Вялікага палаца ў г. Пушкін (сярэдзіна XVIII ст.). У барочнай пластыцы ў пачатку XX ст. выканана трох’ярусная арачная брама сядзібы ў в. Сітцы.
Асабняковае і жылое будаўніцт-ва. У гарадской забудове ў сілу розных абставін (абмежаванасць участка забудовы, цяжкасці матэрыяльнага характару, жорсткія будаўніча-тэх-нічныя нарматывы) архітэктарам далёка не заўсёды ўдавалася дасяг-нуць уласцівых барока аб’ёмна-пла-стычных эфектаў. Таму неабарока ў гарадскім асабняковым і жыллё-
402
3.6. Неабарока
вым будаўніцтве ў асноўным ува-собілася ў фасаднай пластыцы; звы-чайна выкарыстоўвалася фрагментарная стылізацыя вулічнага фасада - пластычна насычаны цэнт-ральны рызаліт ці ярус бельэтажа, аплікацыйны дэкор плоскасці сця-ны і інш.
Асабняк у Гомелі (вул. Пушкін-ская, 13) пабудаваны ў 1912 г. Адна-павярховы Г-падобны ў плане буды-нак пад нізкім вальмавым дахам надзелены архітэктурным дэкорам толькі на вулічным фасадзе. Яго сі-метрыя падкрэслена трыма свое-асабліва вырашанымі порцікамі. Цэнтральны ўяўляе сабой цяжкі антаблемент на дзвюх канелюраваных калонах стылізаванага карынфска-га ордэра, над якім пастаўлены фі-гурны шчыт з бакавымі пірамідаль-нымі пінаклямі. Бакавыя прысцен-ныя порцікі вырашаны аналагічнымі антаблементам! на двух пілонах і за-вершаны прамавугольнымі атыкамі. Барочную пышнасць фасаду надае багатая арнаментальная ляпніна. Прамавугольныя вокны дэкарыра-ваны канелюраванымі лапаткамі з мудрагелістымі капітэлямі, каро-намі з гірляндамі і спляценкамі лісця аканту. Уздоўж фасада «прабягае» фрыз абстрактнага арнаментальна-га характару, над якім - класічны карніз на акантавых дэнтыкулах і з разеткамі паміж імі. Пілоны бака-вых порцікаў дэкарыраваны маска-ронамі ў стылі мадэрна, ампірнымі вянкамі, гірляндамі. Неабарочны характар інтэр’ерам асабняка надае вычварна гнутая арка вестыбюля з ільвінымі маскамі і кафляныя печы, выкананыя на высокім мастацкім узроўні. Такую кафлю ў неабароч-
на-ракайльным стылі вырабляе з пачатку XX ст. завод Лісоўскага ў Віцебску.
Асабняк у Слоніме (вул. Савец-кая, 58) узведзены ў 1923 г. па тыпу дробнапамеснай барочнаіі сядзібы другой паловы XVIII ст. Пластыч-насць аб’ёмна-прасторавай кампазі-цыі дасягаецца выкарыстаннем вы-сокага мансардавага даху, шырокага цэнтральнага рызаліта са шчытам вычварнага ўвагнута-пукатага ма-люнка з бакавымі валютамі. Капі-тальны характар драўлянаму бу-дынку надае тынкоўка і вуглавыя контрфорсы рызаліта.
Калі ў вонкавай архітэктуры формы барока мелі тактычную ін-тэрпрэтацыю, так ва ўнутранай ар-ганізацыі палацаў і сядзіб гэта ўжо былі не жылыя апартаменты і залы для ўрачыстых прыёмаў, падрыхта-ваныя для барочнага цырыманіялу, а прагматычныя жылыя апартаменты даволі сціплага набору і афарм-лення, своеасаблівыя інтэр’ерныя музеі, закліканыя ў залежнасці ад магчымасцей і густу ўладальніка за-хаваць як мага болей з таго, што канула ў незваротнае мінулае.
Неаракако. У рэчышчы мадэр-нізма фрагментарна адбываецца авангардная інтэрпрэтацыя стылю рака-ко. Зноў надыходзіць мода на тэма-тыку камедыі dell’arte і карнавала.
Спарадычна дызайнеры ў выра-шэнні фешэнебельных інтэр’ераў звяртаюцца да вытанчанага і арыс-такратычнага стылю ракако. Утры-раваную апрацоўку ў стылі Людові-каў атрымалі інтэр’еры сядзібаў Пружаны, Чырвоны Бераг, Расна. У Расіі ў пачатку XX ст. распрацоў-ваюцца ўзорныя праекты афармлен-
403
Палайава-сядзібная і жыллёвая архітэктура
ня палацавага інтэр’ера ў стылі неаракако. Затое ў Празе «другое ракако» выходзіць з інтэр’ернай аб-межаванасці ў стракатую архітэкту-ру вуліц.
Больш маштабна стыль неаракако рэалізуецца ў храмавым будаў-ніцтве, у якім ён у сярэдзіне XVIII ст. набыў найбольш уражваючае ўва-сабленне. У мадэрнісцкім інтэр’еры касцёла ў г. п. Лельчыцы створаны амбон ў стылі неаракако. У інтэр’еры капліцы-пахавальні ў Бяздзедаві-чах апсіду вылучаў высокамастацкі белы керамічны іканастас у стылі неаракако.
Архітэктурна-пластычны акцэнт перанесены на галоўны фасад касцёла Іаана Хрысціцеля ў в. Беняконі, вежы якога завершаны вытанчаны-мі фігурнымі ў духе ракако купал-камі. Інтэр’ер упрыгожаны мастаком К. Квяткоўскім у стылі «другога ракако» (неаракако) арнаментальнай ляпнінай, картушамі, размалёўкай [W
* * *
Творчасць дойлідаў у напрамку неабарочнай стылістыкі вызначаец-ца імкненнем да асацыятыўнай ад-паведнасці новых архітэктурных твораў іх эпахальна-стылістычным нрататыпам, да большай свабоды пластычнага формаўтварэння, часта ў складаных сімбіёзных суадносі-нах з матывамі іншых стыляў і ў рэчышчы мадэрністскага авангар-дызму. У якасці стылістычных пра-татыпаў неабарочных пабудоў акрамя агульнаеўрапейскіх выкарыстоўва-юцца самыя разнастайныя рэгія-нальныя варыянты барока і ракако. Асноўнымі арыенцірамі неастылю служаць вобразы старабеларускай
сядзібнай архітэктуры, шэдэўры «віленскага барока» (ракако). Але адносна звужаны арэал увасаблен-ня стылю неабарока у многім абу-моўлены адзначаным вышэй ак-тыўным пошукам у тэты перыяд «нацыянальнага стылю» ў нетрах старажытнарускай архітэктурнай спадчыны і пагарджальных адносін да любых заходнееўрапейскіх запа-зычванняў.
Стыль неабарока з’явіўся выні-кам натуральнай настальгіі па архі-тэктуры пластычнай, пышнай, ура-жальнай, асабліва ў час жорсткага прагматызму і функцыяналізму пе-рыяду капіталізму. Дойліды звяр-таліся ў барочнае архітэктурнае мі-нулае не за гатовымі рэцэптамі. Яны імкнуліся да перадачы толькі адчу-вання пластычнасці і скульптурнас-ці архітэктуры, ажыццяўлялі пошук новых ліній і метафарычных форм, неардынарных экспрэсіўных кам-пазіцыйных вырашэнняў. Магчыма, не ў тых маштабах, як іншыя неа-стылі, але архітэктурныя творы неабарока ўзбагацілі мастацка-сты-лявую палітру будаўнічай культуры Беларусі мяжы ХІХ-ХХ стст. Інтэр-прэтацыя вобразаў барочнай архі-тэктуры выказвае значную моц эма-цыянальна-эстэтычнага ўздзеяння; яе помнікі імпануюць сучаснаму гледачу не ў меньшай ступені, чым шэдэўры аўтэнтычнага барока. Асэн-саванае звяртанне да мастацтва барока, творчае пераўтварэнне яго ар-хітэктурнай спадчыны, асваенне асноўных заканамернасцей стыле-стварэння дазваляе расцэньваць гэту архітэктуру як значную з’яву эпохі капіталізму, якая адлюстравала яе эстэтычныя ідэалы і светапогляды.
404
3.7. Неакласійызм
3.7. Неакласійызм
Нягледзячы на крызіс феадаліз-му, у другой палове XIX - пачатку XX ст. не скараціліся маштабы пра-вінцыяльнага рэпрэзентатыўна-ся-дзібнага і палацавага будаўніцтва. Збядненне гісторыка-архітэктурных аналаў як вытока для форматвор-часці прыводзіць у пачатку XX ст. да адраджэння класіцыстычнага стэ-рэатыпа сядзібы («шляхецкага два-ра») мяжы XVIII-XIX стст. з класіч-ным порцікам і мансардавым плас-тычным дахам. Менавіта ў гэтым тыпе сядзібы ўвасобіўся нацыяналь-на-рамантычны напрамак архітэк-туры Беларусі другой паловы XIX -пачатку XX ст. 3 марамі і насталь-гіяй па страчаным ідэалізаваным мінулым дойліды імкнуцца ства-рыць не столькі новы стыль, колькі вярнуцца да старых узораў. Як і сціп-лым панскім «палацікам» пачатку XIX ст., ім уласцівы ўтульная ін-тымнасць, традыцыйны маштаб, ар-ганічны сімбіёз з навакольным пры-родна-паркавым ландшафтам. Да-рэформенная сядзібная культура выклікала модную ў той час пассеіс-тычную настальгію па зачароўваю-чай сядзібнай гармоніі, паэтычнай атмасферы ўтульнага сядзібнага інтэр'ера, зберагаючага каштоўныя прыкметы мінулага, неабходныя для самаідэнтыфікацыі ў сучаснас-ці. Пры гэтым дасягалася толькі за-чараванне абагульненым вобразам старажытнай утульнай шляхецкай сядзібы з лесвіцай, якая вядзе да звычайнага порціка і традыцыйнай акруглай параднай залы. Яны не толькі сваім знешнім воблікам, але і ансамблем надворных пабудоў,
прынцыпамі прасторавай арганіза-цыі тэрыторыі былі вельмі блізкія да класічных панскіх сядзіб, фактыч-на ўяўляючы сабой завяршальную фазу развіцця гэтай галіны будаў-ніцтва. Неакласіцыстычныя асаб-някі, якія нагадваюць узведзеныя ў ранг нацыянальнага ідэала невялі-кія сядзібкі мяжы XVIII-XIX стст., становяцца характэрнымі для забу-довы Масквы 1900-1910 гг. [1111. «Ся-дзібны рэнесанс» не столькі адра-джаў мінулае, колькі кананізіраваў яго для будучага, імкнуўся адра-дзіць сядзібнае будаўніцтва, прыста-саваўшы яго да новай рэальнасці. I сапраўды, у перыяд 1900-1910-х гг. назіраецца ўсплёск сядзібнага бу-даўніцтва ў розных губернях Расіі, інвестарам якога, аднак, выступала ўжо не памешчыцтва, а пераважна буйная буржуазія і чыноўніцтва. Акрамя кацярына-паўлаўскага кла-сіцызму, у яго мадэрнізаванае рэчы-шча ўліваецца пазнейшы ампір мас-коўскіх сядзіб і парадных ансамб-ляў сталіцы. Папулярны часопіс «Старыя гады» сістэматычна публі-куе арктыкулы і даследаванні, якія ідэалізуюць адышоўшую дваранска-сядзібную культуру класіцызму.
Пры абавязковым рацыяналіз-ме функцыянальна-планіровачнага вырашэння архітэктура сядзібнага будынка, як заўсёды, адлюстроўва-ла як заможнасць і грамадскі стан уладальніка, так і яго культурна-эс-тэтычныя, а часам і ідэйна-палітыч-ныя погляды. Сядзібныя дамы на-бываюць наўмысную асіметрычную кампазіцыю, маляўнічую дэкара-тыўнасць. У планіровачнай аргані-