• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    Паказальным у гэтых адносінах творам манументальнай архітэкту-ры з’яўляецца палац Умястоўскіх у в. Жамыслаўль. Сваю назву гэта паселішча вядзе ад старажытнага рода Жэмлаў, якія валодалі ім у XVII - пачатку XVIII ст. Потым па жаночай лініі ўладанне перайшло да Пацаў, у 1784 г. яго выкупіў К. Шчыт, ад якога пераходзіць да Кіяневічаў. У выніку ўладальнікам маёнтка стаў малодшы з братоў Казімір Кіяневіч (1804-1863) [128|. Менавіта ён, будучы маршалкам шляхты Ашмянскага павета, пры-ступіў да стварэння ў ім рэпрэзента-тыўнай палацава-паркавай рэзідэн-цыі, адпаведнай знатнасці рода.
    Спачатку па баках існаваўшага пры пакупцы Умястоўскімі маёнтка драўлянага, простага па архітэкту-
    ры, але вялікага аднапавярховага дома (быў пабелены і накрыты чыр-воным мансардавым дахам) |129] былі ўзведзены два двухпавярховыя мураваныя флігелі (на месцы драў-ляных). Левы класіцыстычны флі-гель па цэнтры франтальнага фасада быў адзначаны чатырохкалонным тасканскім порцікам. Адначасова Казімір Умястоўскі пабудаваў му-раваную двухпавярховую «лядоў-ню», аб’яднаную з аранжарэяй; за адным з флігеляў - вялікую стайню, карэтную і манеж. Пасля яго смерці (1863 г.) будаўніцтва прадоўжыла яго ўдава Юзэфа. Пры ёй быў знесены стары драўляны сядзібны дом і на яго месцы ўзведзены існуючы зараз ма-нументальны мураваны палац, «вель-мі вытанчаны, падобны да лазенкоў-скага, але больш высокі» [130]. Будаў ніцтва было скончана перад смер-цю Ю. Умястоўскай у 1877 г. у Вільне.
    Наступнымі ўладальнікамі ўжо гатовай палацава-паркавай рэзідэн-цыі была графская сям’я Уладзіслава (адзінага сына Юзэфы) і Яніны Умяс-тоўскіх, якія ўзялі на сябе ўнутра-ную апрацоўку палаца. Пасля вяр-тання з вясельнага вандравання яны пасяліліся ў левым флігелі, а тым часам у палацы мянялася сталярка, клаўся паркет, ставіліся «парыж-скія» каміны, сцены апрацоўваліся дубовымі панелямі. Выгляд палаца адлюстраваў у сваёй акварэлі мастак-краязнаўца Н. Орда ў 1875-1877 гг. Перад Другой сусветнай вайной маёнтак быў перададзены графіняй Умястоўскай Віленскаму універсі-тэту імя С. Баторыя. У памяць аб гэ-тым пры ўездзе ў сядзібу ўстаноўле-ны мемарыяльны прыдарожны слуп з надпісам «Жамыслаўская навуко-
    416
    3.7. Неакласійызм
    вая фундацыя Уладзіслава і Яніны графства Умястоўскіх пры Універсі-тэце Віленскім» [1311.
    Кампазіцыя жамыслаўскага па-лацава-паркавага комплексу пры-трымлівалася традыцыйнай для канца XVIII ст. планіроўкі. Яе цэнт-рам з’яўляецца палац, перад якім бакавыя флігелі стваралі парадны курданёр. На яго супрацьлеглым баку па восі палаца была пастаўлена мураваная лава-альтанка. Побач з палацам размяшчалася драўляная капліца, пабудаваная яшчэ ў канцы XVIII ст. пры Шчытах і струхнелая да часу новага будаўніцтва. Юзэфа паставіла невялікую мураваную капліцу ля дарогі, па якой ездзіла з мужам на імшу да Уладзіслаўскага касцёла ў мястэчка Суботнікі. Уздоўж тыльнага фасада палаца цячэ р. Гаўя, плаціна з мостам на якой стварае з усходняга боку комплексу маляў-нічы вадаём, каб дасягнуць харак-тэрнага для варшаўскага прататыпа эфекту адлюстравання архітэктуры будынка ў водным люстэрку.
    Палац Умястоўскіх у Жамыс-лаўлі, узведзены ў 1863-1877 гг. (кан-чаткова завершаны ў 1882 г.) [132], з’явіўся прыкладам ціражыравання славутага класіцыстычнага шэдэўра палацава-паркавага ансамбля «Ла-зенкі» ў Варшаве. Падобна архітэк-турнаму прататыпу аб’ёмна-прасто-равая кампазіцыя палаца цэнтраім-кліва нарастае ад нізкіх бакавых тамбураў-тэрас праз двухпавярхо-выя крылы да цэнтральнага кубапа-добнага аб’ёму, завершанага чаты-рохгранным бельведэрам. Нават цяжка прызнаць стылізацыю - на-столькі праўдападобна другое існа-ванне варшаўскага архітэктурнага
    шэдэўра («Палац на выспе»). Галоў-ны порцік устаўлены ў глыбокую лоджыю («хол»), якая мела мазаіч-ную падлогу. Карынфскія калоны нясуць антаблемент, прапарцыя-нальныя адносіны строга ўраўнава-жаны, гарманічна простыя. Некато-ры эклектызм адбіўся ў выкарыстан-ні дарычнага фрыза і карынфскіх канелюраваных пілястраў у крапоў-цы прасценкаў. Як і ў «Лазенках», бу-дынак акаймоўвае балюстрада; два бакавыя ўваходы вылучаны бал-кончыкамі; руставаныя грані бель-ведэра прарэзаны паўкруглымі «па-ладыянскімі» вокнамі. Тыльны тры-наццацівосевы фасад вырашаны рытмічна і плоскасна, яго цэнтр вылучаны карынфскім чатырохкалон-ным порцікам. Насычанасць харак-тэрнымі знешнімі прыкметамі прататыпа садзейнічае мастацкай вы-разнасці новага твора архітэктуры, у якім дойлід быццам імкнецца пе-расягнуць сапраўдны ўзор.
    Палац ў Жамыслаўлі з’яўляецца не адзіным блізкім да прататыпу ўзорам адраджэння агульнавядо-мага ў еўрапейскім дойлідстве палацава-паркавага ансамбля ў Варшаве [133]. Варыяцыі на выбраную тэму працягваюцца ў сядзібе Вака ля Вільна, узведзенай Я. Тышкеві-чам у 1876-1880 гг. паводле праекта архітэктара Л. Марконі [134]. Тут таксама адзначаецца панаванне строгай сіметрыі, парадку і рэгу-лярнасці. Верагодна, улічваючы ві-давочнае падабенства з палацам у Жамыслаўлі, аўтарам апошняга з’яў-ляецца таксама Марконі, тым больш, што Я. Тышкевіч быў цесна звязаны з уладарамі жамыслаўскай сядзібы Умястоўскімі [135].
    417
    Палайава-сяАзібная і жыллёвая архітэктура
    Сацыяльна-палітычная дактры-на ўвасобілася ў падобнай лазен-каўскаму палацу сядзібе Булгай на Украіне, узведзенай перад Першай сусветнай вайной яе ўладаркай А. Здзяхоўскай [136]. Як і ў жамыс-лаўскім палацы, тут увасоблены ўсе рысы «станіслаўскага» стылю - пышная ўнутраная дэкарацыя, фасадная лоджыя, адзіны архітэктанічны строй, цэнтрычнае вырашэнне ас-ноўнага аб’ёму, «абягаючая» яго балюстрада, бакавыя тэрасы і інш. Яшчэ адзін прататып варшаўска-га архітэктурнага шэдэўра ўзнік у 1909 г. на Ліцве (на Жмудзі) у сядзі-бе Кагноўскіх у Ланчынаве [137]. У гэтых «рэдакцыях» лазенкаўскага палаца пры захаванні агульнай ку-бападобнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі ёсць некаторыя разы-ходжанні з прататыпам у трактоўцы асобных элементаў.
    У асяроддзі дойлідаў другой па-ловы XIX - пачатку XX ст., якія ішлі па шляху інтэрпрэтацыі гістарыч-ных архітэктурных стыляў, меліся асобныя прадстаўнікі, якія ўсвядо-мілі недаўгавечнасць і творчую не-жыццяздольнасць мастацкага рэт-распектывізму калег. Таму яны ады-ходзяць ад пошукаў новага архітэк-турнага стылю, а здавальняюцца матываваным і па магчымасці дак-ладным аднаўленнем гістарычных аналагаў, нават звяртаюцца да ка-піравання, «узнаўлення» выдатных архітэктурных твораў мінулага. Спа-дзяваліся, што менавіта тэта - адзі-нае святло, якое вывядзе з творчага тупіка. Для палацава-сядзібнага бу-даўніцтва адбіраюцца еўрапейскія архітэктурныя каштоўнасці класі-цызму, якім уласцівы не толькі вы-
    сокія мастацка-эстэтычныя якасці, але і значны гісторыка-ідэйны змест. Таму засяроджанне ўвагі на рэзі-дэнцыі польскага караля Станісла-ва Аўгуста Панятоўскага з’явілася своеасаблівай праявай польскага нацыянальнага рамантызму.
    Аднак гэта з’ява мела і пэўныя ідэйна-палітычныя перадумовы. У жыцці так званага «Паўночна-За-ходняга краю» Польшча і Расія зна-ходзіліся ў стане вострай барацьбы за культурна-нацыянальны прыяры-тэт. Царызм, які праводзіў на Бела-русі каланіяльную палітыку, наса-джае свой варыянт культуры, засна-ваны на вядомай трыядзе «права-слаўе, самадзяржаўе і народнасць». 3 другога боку, у польскім архітэк-турным рамантызме адлюстравалі-ся погляды той часткі мясцовых са-цыяльных вярхоў, якія ўстойліва лічылі Беларусь часткай «польскай айчызны». Сярод польскай арыста-кратыі ідэя рэанімацыі Рэчы Пас-палітай становіцца завуаліраванай патрыятычнай марай, своеасаблі-вым палітычным пратэстам.
    Моцная хваля польскага рамантызму была цесна звязана з нацыя-нальна-вызваленчым рухам XIX ст. Яго паражэнне суправаджалася наступам рэакцыі, што прывяло да страты рэвалюцыйнага аптымізму, поўнай настальгічнай ідэйна-эстэ-тычнай арыентацыі мастацтва. Гу-чыць заклік, каб «сучасная эпоха рэакцыі стала эпохай нашага (польскага. - А. К.) адраджэння духоўна-га і культурнага» [138]. У гістарыч-най рэтраспекцыі і дойліды, і па-лякі-землеўласнікі бачылі асновы нацыянальнай культуры, яе глыбін-ныя вытокі. Таму польскі нацыя-
    418
    3.7. Неакласійызм
    нальны рамантызм абвяшчаецца лозунгам: «Узоры і тэмы для нашых твораў будзем чэрпаць пераважна з нашага мінулага, якое з’яўляецца выключна чыстым і свежым выто-кам польскага духа, польскай культуры» [139].
    Натуральна, тэты шлях ні на крок не наблізіў дойлідаў да выйсця з творчага тупіка, у які зайшла архі-тэктура другой паловы XIX ст., так і не стварыўшы свайго стылю. Больш таго, кампілятывізм крайне абмя-жоўваў магчымасці шырокага бу-даўніцтва, бо рэалізоўваўся толькі ў адзіных у сваім родзе, унікальных збудаваннях, якія звычайна ўзво-дзілі не па задуме архітэктара, а жа-данню заказчыка. I толькі ў канцы XIX ст. усё часцей пачынаюць выяў-ляцца негатыўныя адносіны да ка-піізму, эклектыкі [140].
    Таму, на наш погляд, з’ява неа-класіцыстычнага капіізму ў архітэк-туры Беларусі менш за ўсё звязана з эстэтычнымі меркаваннямі. Перш за ўсё яна - матэрыяльнае ўвасаб-ленне рамантычнай ідэалізацыі Рэчы Паспалітай як адзінага дзяржаўнага цэлага, своеасаблівая форма абгрун-тавання гістарычнага права Поль-шчы на самавызначэнне. А палац «Лазенкі» - гэта памяць аб апошнім польскім каралі Станіславе Аўгусце Панятоўскім, «залатым перыядзе шляхецкай вольнасці». Цікава адз-начыць, што сваёй магутнасці род Умястоўскіх, уладальнікаў сядзібы Жамыслаўль, дасягнуў менавіта ў час яго праўлення. Нацыянальна-пат-рыятычная самасвядомасць «пакла-дзена ў аснову» ўзвядзення адзнача-нага вышэй палаца ў Булгаях. Ме-навіта тут у 1863 г. адбылася крыва-
    вая бойня паміж паўстанцамі і рускім войскам. Прыкметна, што ўладар сядзібы Вака пад Вільна Я. Тышке-віч быў блізкі па радству да каралеў-скай фаміліі Панятоўскага. Ушчэм-лівала нацыянальную самасвядомасць і тое, што пасля апошняга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. палац «Лазенкі» на працягу амаль стагоддзя належыў рускай царскай фаміліі (да аднаўлення незалежнас-ці Польшчы ў 1918 г.). Усё гэта свед-чыць аб тым, што не толькі эстэтыч-ныя ўяўленні заказчыкаў з’яўляліся асновай настолькі вызначальна ары-ентаванага архітэктурнага капіізму.
    Найбольш выразна рысы неа-класіцызму ўвасобіліся ў гарадскім асабняковым будаўніцтве. Асабняк у Бабруйску (вул. Пушкіна, 211) -вынік сімбіёзу стыляў неакласіцыз-му і сэцэсіёна - пабудаваны ў 1912 г. у выглядзе выцягнутага ўздоўж ву-ліцы Г-падобнага ў плане аднапа-вярховага дома пад вальмавым дахам. Архітэктурны дэкор скан-цэнтраваны на галоўным фасадзе сіметрычна-восевай кампазіцыі. Цэнтральны ўваход аформлены двухкалонным порцікам стылізава-нага карынфскага ордэра. Па баках фасада рызаліты з пілонамі, упры-гожанымі ляпнымі маскаронамі, і з атыкам у завяршэнні. Прамавуголь-ныя аконныя праёмы дэкарыраваны канелюраванымі ліштвамі з фігур-нымі арнаментальнымі франтонамі, падаконнымі філёнгамі, лепкай і ба-лясінамі. Фасад апяразаны прафі-ляваным карнізам на дэнтыкулах і арнаментальным фрызам. Арачны праём вестыбюля ўпрыгожаны льві-нымі маскаронамі - папулярная ам-пірная дэкаратыўная тэма. Харак-