• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    Характэрны для Расіі і Польшчы ў другой палове XVIII ст. тып ся-дзібнай рэзідэнцыі па падабенству рэнесанснай вілы-ратонды ў Вічэн-
    199. Дом архітэктара Ц. В. Кібардзіна ў Віцебску
    цы выдатнага італьянскага дойлі-да-тэарэтыка А. Паладыо ў архітэк-туры Беларусі не набыў шырокага распаўсюджвання. Затое праз ста-годдзе падобную «вілу» ўзводзіць Пуслоўскі ў сваёй сядзібе ў в. Старый Пескі [97]. Рысы рэнесансу яго другой «віле-ратондзе» ў в. Лішкі у 1848 г. надае архітэктар Л. Маркой! [98].
    У розных варыяцыях рэнесанс-ная архітэктурная рэтраспекцыя ці яе авангардная інтэрпрэтацыя ўва-собіліся ў гарадскім жыллёвым бу-даўніцтве. Паказальны ў гэтых ад-носінах жылы дом галоўнага архі-тэктара Віцебска Ц. В. Кібардзіна, пабудаваны ў пачатку XX ст. (вул. Крылова, 6). Дом набыў «накладны» вулічны фасад у духу фларэнцій-скага палацца. Асноўная архітэк-турная тэма невялікага аднапавяр-ховага дома - шчыльны рытм арач-ных праёмаў на фоне дывановай рустоўкі. Але ён нерэгулярны і ма-натонны, перабіваецца бакавымі ак-цэнтамі арачнага праезда і акна-бі-форыума, круглай люкарнай над уваходам.
    396
    3.6. Неабарока
    Заможныя ўладальнікі будавалі ў стылі неарэнесансу нават гаспа-дарчыя і службовыя будынкі. Буй-ныя, уцяжараныя формы архітэкту-ры рэнесансу ляглі ў аснову стыля-вой трактоўкі стайні ў слонімскай палацава-паркавай рэзідэнцыі Аль-бярцін вядомага прамыслоўца Пус-лоўскага. Прамавугольны ў плане манументальна-рэпрэзентатыўны будынак выкананы ў адкрытай вы-сакаякаснай цаглянай муроўцы. Галоўны фасад падзелены на два ярусы: першы - рытмічна расчлянё-ны здвоенымі арачнымі вокна-мі-нішамі, другі - круглымі люкар-намі над імі. Сіметрычнасць фасада падкрэслена двума ўзвышанымі ры-залітамі пад двухсхільнымі дахамі, паміж якімі - арачны ўезд у стай-ню, выкананы ў выглядзе падковы з маскай галавы каня па цэнтры. Пла-
    200. Лядоўня сядзібы ў в. Жамыслаўль
    стыка плоскасных фасадаў заснава-на на іх суцэльнай рустоўцы. Ме-навіта насычэнне фасадаў рустоў-кай характэрна і для лядоўні ў сядзібе Жамыслаўль.
    3.6.	Неабарока
    Зварот да эпохі барока - часу буйнамаштабных пышных магнац-кіх палацаў і шляхецкіх сядзіб, якія неслі на сябе адбітак не толькі най-вышэйшага мастацтва і эстэтычнага густу, але і глыбокі гістарычны сэнс, уласцівы архітэктуры рэзідэнцый заможных асоб пачатку XX ст.
    Тэты зварот быў уласцівы ўсяму дойлідству Заходняй Еўропы другой паловы XIX - пачатку XX ст. і звязаны з панаваннем у эстэтыцы грамадства мадэрнізаванага гіста-рызму, імкненнем яшчэ раз паспра-баваць выкрыць ў форматворчасці папярэдніх стагоддзяў не рэаліза-ваныя ў свой час эстэтычныя маг-чымасці. Асабліва выразна рэстаў-
    рацыя пластычных барочных форм адбывалася ў Германіі [99]. Форма-Mi барока аперыруюць архітэктары Г. Зэмпер і К. Хазенаўэр пры бу-даўніцтве Бургтэатра (1874-1881 гг.) і Новага Хофбурга (1881-1913 гг.) у Вене. У Еўропе гларыфіцыруецца Версальскі палац. Кароль Людзвіг II Баварскі, наведаўшы Версаль у 1867 і 1874 гг., у 1878 г. распачынае будаваць сваю чарговую рэзідэн-цыю Херрэнхімзэе (у 80 км ад Мюнхена). Ён загадвае архітэктару Георгу Дольману збудаваць палац - на-бліжаную копію Версаля, які быў павінен увасабляць сапраўдную ма-нархію як адзінага богаўсталяванага мірапарадку. Архітэктура і інтэр’еры,
    397
    Палайава-сядзібная і жыллёвая архітэктура
    выкананыя ў стылі ракако, абавяза-ны былі пераносіть наведвальніка ў часы Людовіка XV і маркізы Пам-падур.
    Найбольш манументальна-пам-пезным помнікам неабарочнага сты-лю з’яўляецца палац у г. п. Жалудок, пабудаваны князямі Чацвярцінскі-мі ў 1907-1908 гг. паводле праекта яркага прадстаўніка гістарызму варшаўскага архітэктара У. Марконі [100]. Ён стварае арыстакратычна-імпазантную і велічную палацавую кампазіцыю, якая асацыіруецца з барочнымі прататыпамі, але не праз прамое запазычванне форм мінула-га, а за кошт узбуйнення архітэктур-ных аб’ёмаў, надання ім не ліней-ных, а плаўных абрысаў, пластыч-ных форм, праз пошук эліптычных і парабалічных контураў. Двухпа-вярховы будынак на франтальных фасадах раскрапаваны глыбокімі прамавугольнымі бакавымі і аваль-ным цэнтральным рызалітамі з аўта-номнымі фігурнымі шатровымі за-вяршэннямі на фоне пластычнага мансардавага даху. Галоўны ўваход вылучаны балконам на чатырох парных калонах, з боку дваравога
    фасада яму адпавядаў высокі шкля-ны вітраж параднай лесвіцы. Паміж рызалітамі дваровага фасада пра-цягнута балюстрадная тэраса, на якую выходзілі парадныя памяш-канні першага паверха. Да буйных архітэктурных форм дададзены лёг-кія элементы ракако - авальныя люкарны, вазы, картушы, гірлянды, высокія панелі, фігурныя ліштвы, рустоўка. Увесь палацава-паркавы ансамбль не быў вытрыманы ў адзі-ным стылі. У ім суседнічалі розна-стылявыя пабудовы - маляўнічая архітэктурна-мастацкая сюіта была створана неабарочным палацам, пар-татыўным «замкавым» флігелем,
    201. Палац у г. п. Жалудок. Сучасны выгляд (тыльны фасад) і праект
    У. Марконі 1908 г.
    398
    3.6. Неабарока
    неагатычнай капліцай, млынам, аб-кружанымі рэгулярным француз-скім паркам [101].
    Архітэктура палаца ў г. п. Круп-кі знаходзіцца ў рэчышчы неаба-рочнага напрамку мадэрна пачатку XX ст. - гэта не барочны твор, а толькі яго метафарычнае адлюстра-ванне. Двухпавярховы будынак мае асіметрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю з разнастайнай трак-тоўкай фасадаў. У сілуэце палаца традыцыйна дамінуе тарцовая цы-ліндрычная вежа з васьмігранным верхнім ярусам, накрытым самкну-тым сферычным купалам з ліхтары-кам. У аснове архітэктуры - стылі-зацыя барочных форм: валют і фі-гурных франтонаў, разнастайнай рустоўкі. Складаная кампазіцыя фасадаў кампануецца з розных па форме і дэкаратыўным афармленні аконных праёмаў (прамавугольныя, квадратныя, лучковыя, круглыя, авальныя), спалучэннем гладкіх і фактурных плоскасцей. Некалькі раней, у 1894 г., маньерыстычна-ба-рочную трактоўку набывае палац Шэмбекаў у Сямянічах у Польшчы -барочны шчыт завяршае дарычны порцік [102].
    202. Палац у г. п. Крупкі
    У. Марконі ў 1906 г. у неабароч-ным стылі праектуе палац В. П. Ба-рэйкі ў в. Сіняўка [103]. Архітэктар стварае на ватманскім лісце вобраз рэпрэзентатыўнага палаца сярэдзі-ны XVIII ст. Прамавугольны ў плане аднапавярховы будынак мае сіметрычна-восевую кампазіцыю, якая падкрэслена трыма двухпавяр-ховымі рызалітамі. Цэнтральны вы-рашаўся ўзнятым на другі паверх прысценным пілястравым порцікам з трохвугольным франтонам з ге-ральдычным картушам у тымпане і акратэрыямі па вуглах. Першы паверх рытмічна расчлянёны высокімі прамавугольнымі вокнамі, вылуча-нымі на руставаным фоне фасада.
    203. Праект палаца ў в. Сіняўка
    399
    Палайава-сялзібная і жыллёвая архітэктура
    Будынак меркавалася накрыць ха-рактэрным мансардавым ламаным дахам, які чляніўся авальнымі лю-карнамі і лучковымі дахавымі вок-намі, а ў аснаванні апяразваўся балюстрадным парапетам.
    Легендарна-гістарычная таямні-часць і набытая ў перыяд барока магнацкая рэпрэзентатыўнасць, буй-намаштабнасць і кампазіцыйная шматпланавасць Нясвіжскага замка Радзівілаў уражвалі многія пака-ленні, што не магло не натхніць на стварэнне чаго-небудзь падобнага ці набліжанага па асацыяцыям. Было б бяздарна і бессэнсоўна ўзводзіць у пачатку XX ст. муляж фамільнага нясвіжскага прыстанку. Існаваў толькі адзін шлях - стварыць сучас-ную палацавую кампазіцыю, харак-тар якой вызываў бы асацыяцыі з нясвіжскім архітэктурным шэдэў-рам. I гэтага дасягае архітэктар Вен-
    цэль з Берліна ў 1905 г. у палацы Антаніны Радзівіл у в. Манькавічы пад Столінам. На жаль, палац зруй-наваны яшчэ ў Першую сусветную вайну, але адбудаваны ў 1922 г. вар-шаўскім архітэктарам Ю. Нагурскім [104]. Рамантычная трактоўка архі-тэктурнага вобраза ў гэтым выпад-ку была звязана з гларыфікацыяй старажытнасці роду ўладальнікаў сядзібы. Пры бліжэйшым разглядзе палаца непазбежна выяўляецца па-дабенства са старажытным замкам у Нясвіжы [105]. У гэтым будынку відавочна імкненне ўладальнікаў зацвердзіць сваё старажытнае рада-вое паходжанне сродкамі архітэкту-ры. Ад замка XVII—XVIII стст. запа-зычваюцца мансардны, так званы «французскі», дах, які надае будынку аб’ёмную пластычнасць, маляў-нічы сілуэт. Але найбольшую аса-цыяцыю з нясвіжскім прататыпам
    204. Сядзіба ў в. Манькавічы
    400
    3.6. Неабарока
    выклікае шатровая башня-дамінан-та з фігурным купальным завяр-шэннем. Планіроўка вялізнага бу-дынка не П-падобная, як ў прататы-пе, а Г-падобная. Магутная ўязная арка ва ўнутраны двор нагадвае ўезд у Нясвіжскі замак праз галоўную вежу-браму. Агульнасць ландшафт-най арганізацыі мелі і паркі абедз-вюх радзівілаўскіх рэзідэнцый [106).
    Тэты зварот да нацыянальнага архітэктурна-гістарычнага прататы-па не адзінкавы. У XVIII ст. архі-тэктар В. Растрэлі ў Кіеве (у Перша-майскім парку) будуе барочны драў-ляны палац (згарэў яшчэ ў 1774 г.). На яго месцы ў 1868-1870 гг. архі-тэктар К. Маеўскі ўзводзіць новы палац у тым жа «барочным» стылі [Ю7]. '
    У неабарочнай трактоўцы ў па-чатку XX ст. узведзены невялікі сядзібны дом у в. Тракенікі. Адна-павярховы прамавугольны ў плане аб’ём накрыты пластычным мансар-давым дахам. Над галоўным увахо-дам і на тарцах будынка ўзвыша-юцца фігурныя ўвагнута-пукатыя франтоны з бакавымі валютамі, лю-карнамі. Зварот да традыцыйна-га тыпу барочна-класіцыстычнай дробнапамеснай шляхецкай сядзі-бы быў даволі пашыраны. Узведзе-ная ў першай палове XVIII ст. драў-ляная сядзіба Касцюшкаў у Мера-чоўшчыне з’явілася прататыпам ту-рысцкага катэджа на возеры Свіцязь [108].
    У архітэктуры сядзібы ў в. Пора-зава адраджаецца барочны тып дробнапамеснай сядзібы з алькежа-мі XVIII ст. Пабудаваная на мяжы ХІХ-ХХ стст., яна вырашана выцяг-нутым па фронце прамавугольным
    у плане зрубам, накрытым высокім ламаным дахам, уведзеным ў архі-тэктурны ўжытак яшчэ ў канцы XVII ст. На яго фоне вылучаецца крапаваны шацёр цэнтральнага гранёнага мансардавага рызаліта -распаўсюджаная форма барочных беларускіх «палацікаў». Над галоў-ным уваходам - балюстрадная тэра-са на чатырох калонах. Тарцы будынка фланкіраваны двухпавярховымі алькежамі, завершанымі шатровымі вярхамі. У афармленні фасадаў вы-карыстана разьба (балясіны, разные валюты, ліштвы прамавугольных аконных праёмаў).