• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    193. Сядзіба ў в. Балценікі
    382
    3.5. Неарэнесанс
    У формах «замкавай» востраву-гольнай неаготыкі створана сядзіба ў в. Балценікі, пабудаваная ў пачат-ку XX ст. у старым парку графа Пут-камера, на вышэйшай кропцы рэль-ефу. Цагляны будынак выкананы ў дынамічна-асіметрычнай аб’ём-на-прасторавай кампазіцыі і сва-бодна-функцыянальнай унутранай планіровачнай арганізацыі: два край-нія рознавялікія аб’ёмы аб’яднаны папярочным аднапавярховым корпусам з арачна-калоннай галерэяй на франтальным фасадзе. Стракаты сілуэт фарміруюць востравуголь-ныя шчыты, стральчатыя і лучко-выя вокны ў разнастайнай камбіна-цыі, складанае спалучэнне дахаў. 3 розных кропак будынак успрыма-ецца ў розных ракурсах, пастаянна змяняецца ў кампазіцыйнай пабу-дове. Характар сядзібы-крэпасці яму надае адкрытая цагляная муроўка плоскасных сцен, дэкарыраваных толькі арачнымі броўкамі вокнаў, міжпавярховым і паддахавым кар-нізамі, каменная выкладка ліштваў вокнаў.
    * * *
    Аналіз помнікаў неаготыкі пера-конвае, што прыхільнікі сярэдневя-ковай архітэктуры былі далёкія ад
    3.5.	Неарэнесанс
    Пры няспынных адшуканнях новай архітэктурнай выразнасці, новых архітэктурных форм дойлі-ды-эклектыкі не маглі не звярнуцца да магутнага мастацтва эпохі Рэне-сансу. 3 сярэдзіны XIX ст. зацікаў-ленасць мастацтвам Венецыі была ўсеагульнай, а ў архітэктуры набы-
    капіравання старадаўніх прататы-паў. Шырокая будаўнічая практыка па ўзвядзенні касцёлаў, капліц, па-лацаў і сядзіб стала школай будаўні-чага майстэрства, назапашвання ар-хітэктурнага вопыту і ўзаемасувязі традыцый будаўнічых культур.
    Ва ўсёй сукупнасці вытокаў і праяў неагатычная архітэктура Беларусі - агульнанацыянальны гі-сторыка-культурны здабытак. Яе помнікі арганічна ўвайшлі ў архі-тэктурнае, урбаністычнае і прырод-нае асяроддзе краіны, сваімі ману-ментальнымі гмахамі і спічастымі вежамі ўключыліся ў структуру бе-ларускіх гарадоў і вёсак, фармірую-чы іх манументальна-маляўнічыя панарамы і сілуэты. Яны стаяць на беларускай зямлі, будаваліся ў яе гістарычным і геапалітычным ася-роддзі і з часам сталі яго неад’емнай часткай. Заваёўваць мастацкімі сродкамі - гэта самы гуманны шлях ідэйна-сакральнага пераканання людзей, які і зараз лаяльна ўспры-маецца дзяржавай. Ніколі не стра-цяць моцы праявы такога ўздзеян-ня, якія праследуюць шчырую, вы-сакародную мэту, звяртаюцца да духоўнасці, сапраўдных чалавечых багаццяў.
    ваюць папулярнасць творы Якапа Сансавіна: Палацца Корнэр, Біблія-тэка св. Марка і інш. На іх арыенту-юцца англійскія дойліды ў 1830-1840-х гг., ажыццяўляючы сваю рэдакцыю італьянскіх шэдэўраў, у прыватнасці, у трактоўцы архітэк-туры лонданскіх клубаў (праект
    383
    Палайава-сядзібная і жыллёвая архітэктура
    клуба сэра Чарлза Барэ, арыентава-ны на рымскія і фларэнтыйскія палацы Кінкьюсэнта; Army and Navy Club, 1848-1851 гг.; Чарлтан-Клуб). Да сансавінскай архітэктуры быў прывязаны фасад будыпка Крэдыт-нага земскага таварыства ў Варшаве. Рэнесансную афарбоўку ў 1842 г. набывае цэнтральны вакзал, а ў 1847 г. і Дэсфоўрскі палац у Празе.
    I тэты поіпук адбываецца ва ўсёй еўрапейскай архітэктуры другой па-ловы XIX - пачатку XX ст. Захап-ленне рэнесансам надышло пасля 1840-х гг. у Францыі, калі рэтрага-тычны стыль выйшаў з моды. У Гер-маніі непасрэдна пасля пабеданос-най вайны з Фрапцыяй у 1870 г. на-дыходзіць мода на паўночны нямец-кі рэнесанс. Напрыклад, у Дрэздэне цэлыя вуліцы забудоўваюцца ў сты-лі неарэнесансу вучнямі вядомага мастацтвазнаўцы і архітэктара Г. Зэм-пера з Дрэздэнскай акадэміі мастацт-ваў, якім ён перадаў сваё захапленне эстэтыкай Адраджэння [72]. Сам на-стаўнік будуе ў Дрэздэне Оперны тэатр (1871-1878 гг.) у выглядзе рэ-несанснага палацца. Выдатны поль-скі мастак Станіслаў Наакоўскі, які ажыццяўляў мастацкую практыку ў Італіі пасля заканчэння Пецяр-бургскай Акадэміі мастацтваў, адз-начаў, што для дойлідаў-эклектыкаў 1850-1860-х гг. Зэмпер быў недася-гальным ідэалам [73], што «былі яны дастаткова інтэлектуальнымі, вялікага педагагічнага таленту, і ся-род сваіх слухачоў прапаведвалі бясспрэчны культ усіх стыляў міну-лых эпох, у іх галовах ніколі не ўзні-кала думка, што да мінулага могуць быць адносіны крытычныя» і што ў сучаснасці зацверджаны «выключ-
    ны прыярытэт стылю псеўдаіталь-янскага Адраджэння» [74]. Анала-гічна трактуецца Оперны тэатр у Бу-дапешце (арх. М. Ібль, 1875-1884 гг.). Замак Ліндерхоф караля Людзвіга II Баварскага ўзводзіцца ў выглядзе рэнесанснай вілы архітэктарам Георгам Дольманам у 1869-1879 гг. У Парыжы першыя збудаванні па-добнага характару ўзнікаюць яшчэ ў 1830-я гг. (Школа прыгожых мас-тацтваў, арх. Ж. Б. Дюбан), з перабу-довай горада ў трэцяй чвэрці XIX ст. сярод забудовы яго вуліц паўстаюць прыватныя будынкі, фасадная архі-тэктура якіх пераважна навеяна эпохай Рэнесансу. Пампезна-рэне-сансны характар атрымаў буды-нак парыжскай «Гранд-апера» (арх. Л. Ш. Гарнье, 1861-1875 гг.), які па-радзіў шматлікія перайманні ў шэ-рагу еўрапейскіх краін. Так, у інспі-раванай ім стылявой апалогіі ўзво-дзіцца будынак тэатра ў Львове (арх. 3. Гаргалеўскі, 1897-1900 гг.). Най-больш арыгінальным і выразным у формах пышнага рэнесансу з’яў-ляўся Імператарскі Форум у Вене, спраектаваны Г. Зэмперам і Хазэ-наўэрам. Пад адчувальным уплы-вам рэнесансу знаходзіўся венскі архітэктар Ота Вагнер.
    Зварот да архітэктурнай спад-чыны эпохі Адраджэння прывітаўся і ў Польшчы. Адзін з крытыкаў пі-саў наконт узведзенага Еўрапейска-га гатэля ў Варшаве, што «Марконі, які ўжо столькімі важнымі творамі ўпрыгожыў нашу сталіцу, прад-ставіў новы доказ таго, што класічны (рэнесансны. - А. К.) стыль безумоў-на запатрабаваны нашым часам» [75]. У масіўных формах неарэнесансу ў Варшаве будуецца касцёл
    384
    3.5. Неарэнесанс
    Якуба (арх. Сасноўскі, 1911 г.), у Кра-каве - Дом тэхнічнага таварыства (арх. С. Аджывольскі), «Гандлёва-прамысловая ізба» (арх. Т. Стрыень-скі, 1906 г.), касцёл Сэрца Ісуса (арх. Ф. Маньчынскі, 1914-1921 гг.) [76]. Адным з цікавейшых твораў вар-шаўскай рэтрарэнесанснай архітэк-туры быў палац банкіра Леапольда Кронэнберга, спраектаваны ў 1868 г. бярлінскім архітэктарам Е. Г. Хіт-зігам (вучням вядомага дойліда К. Ф. Шынкеля) і пабудаваны ў 1871 г. пад кіраўніцтвам вядомых варшаў-скіх дойлідаў Балеслава Паўла Пад-чашынскага і Юзефа Хаса. Польскі гісторык архітэктуры А. Мілабедзкі сцвярджаў, што палац адчыняў серию манументальных будынкаў у багатых рэнесансных формах, а таксама адзначаў, што «вытрыманы ў стылявым характары другой імпе-рыі, ён вызначаецца яшчэ адноснай стрыманасцю сярод цяжкіх пера-гружаных бяз меры дэкарацыяй бу-дынкаў канца XIX стагоддзя» |77|. Фасады палаца трактаваны ў не-арэнесансным стылі: падзел на па-верхі прафіляванымі паясамі-кар-нізамі, перарванымі трохпралётнай аркаднай лоджыяй, абапёртай на карынфскія калоны. Ідэя такой ло-джыі запазычана з архітэктуры італь-янскага рэнесансу; высокі ламаны дах - з французскага. Скульптуры карыятыд, якія фланкіруюць галоў-ны ўваход у палац (алегарычныя фі-гуры прамысловасці, гандлю і на-вукі), і барэльефы трохвугольнага франтона былі выкананы вядомым польскім скульптарам Леанардам Марконі. У гэтым стылявым на-прамку Е. Г. Хітзігам быў выкананы цэлы шэраг будынкаў. Абодва фе-
    шэнэбельныя палацы сведчаць аб неабмежаваных магчымасцях архі-тэктараў, гатовых на праектаванне ў любым стылі ў залежнасці ад жа-данняў заказчыка. Яны былі выкананы на вышэйшым архітэктурным узроўні дзякуючы неабмежаваным фінансавым магчымасцям іх ула-дальнікаў.
    У Львове з’яўляюцца велічныя і манументальныя збудаванні, якія нагадваюць італьянскія палацца, асабліва ўражваюць будынак Сейма (арх. Ю. Гохбергер, 1881 г.) [78], ансамбль банкаў па вул. Касцюшкі. Прыкладам рэнесанснай рэмэініс-цэнцыі ў архітэктуры Прыбалтыкі можа служыць дом Рыцарскага сходу ў Таліне (зараз Дзяржаўная біб-ліятэка).
    Выключную моднасць будынкаў у стылі італьянскага палацца ў Расіі адзначае рускі крытык У. В. Стасаў [79]. У стылі італьянскіх віл выкон-ваюцца праекты ў Маскоўскім архі-тэктурным вучылішчы. У формах рэнесанснай архітэктуры ўзводзіцца дом Асаргіной у Пецярбўргу (арх. 1.1. Шапашнікаў, 1888 г.), Лівадзійскі палац у Крыме (арх. М. П. Красноў, 1910-1911 гг.). У 1898 г. быў прад-стаўлены праект стыльнага вакзала Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, які, аднак, не быў прыняты да рэаліза-цыі |80]. Формы італьянскіх палацца запазычваюць для сваіх твораў рускія архітэктары М. Е. Ефімаў, А. I. Кракау, А. I. Рэзанаў (палац вя-лікага князя Уладзіміра Аляксанд-равіча ў Пецярбургу), А. I. Штакен-шнэйдэр (Мікалаеўскі палац у Пецярбургу, 1853-1861 гг.). Да рэнесансных форм звяртаюцца ў сваіх кіеўскіх праектах архітэктары
    385
    Палайава-сялзібная і жыллёвая архітэктура
    В. М. Рыкаў, У. А. Шчуко, М. М. Вя-роўкін і інш.
    Глыбокім даследчыкам закана-мернасцей пабудовы форм эпохі Адраджэння быў наш зямляк мас-коўскі дойлід I. У. Жалтоўскі. Ім за-кладзены асновы вучэння аб рэне-сансу як метадзе (а не стылі). Ён даследуе праблемы тэктонікі - плас-тычнага выяўлення работы кан-струкцый будынка пад нагрузкай і яе ўвасаблення ў архітэктурнай форме, праблемы кампазіныйнага адзінства цэлага і дэталей. Форма-ўтварэнне ў стылі неарэнесансу Жалтоўскі рэалізуе ў ходзе прак-тычнага праектавання віл і асабня-коў у Маскве і яе прыгарадзе. У 1909-1910 гг. будуе асабняк Г. А. Тараса-вай на Спірыдонаўке, прататыпам для якога стаў палацца Ц’ені ў Ві-чэнцы архітэктара А. Паладыо [81].
    Бессэнсоўна шукаць у архітэк-туры неарэнесансу канкрэтныя пра-вобразы пабудоў XIV-XVI стст. -уяўленне аб гэтым стылі зводзілася да рэанімацыі ордэрна-арачнай сі-стэмы, набору пілястраў і калон вя-лікага і малога ордэраў, філёнгаў і рустаў, скульптурных плакетак, выкарыстанне якіх стварала «пры-гожы беспарадак». А вось аб’ём-на-прасторавыя рашэнні якасна ад-розніваліся ад рэнесансных правоб-разаў. Рэнесансныя прыёмы кам-пазіцыі рэпрэзентатыўнага палаца, напрыклад дожаў ў Венецыі, аказ-валіся слушнымі пры вырашэнні складанай праблемы спалучэння класічнага ордэрнага дэкору з кам-пазіцыйнай структурай шматпавяр-ховага сучаснага будынка. Так вы-светлілася, што паладыянскі вялікі ордэр лагічны ў гэтым выпадку не
    толькі ў дэкаратыўным, але і ў тэк-танічным сэнсе, паколькі месцазна-ходжанне на фасадзе каласальнай калоны ці пілястры адпавядае нясу-чай ролі прасценка. Калі кампазі-цыі на тэму рускага ампіру выкон-валіся пераважна ў тынкоўцы (з тыновым вылучэннем белых дэталей на таніраваным фоне), дык неарэне-санс выкарыстоўвае натуральнае каменне ці яго імітацыю - тынкоўка з каменнай крошкай, спалучэнне мураванага ніжняга паверха і атын-каванага (тэктанічна аблегчанага) верхняга. Архітэктура неарэнесансу характарызавалася канстрастным спалучэннем цёмнага фона цагля-най муроўкі з атынкаванымі і пабе-ленымі элементам! дэкору (руст, ліштвы вокнаў), выкарыстаннем да-хаў складанай канфігурацыі. У межах архітэктуры неарэнесансу яе прадстаўнікі часцей за ўсё адыхо-дзілі ад кананічных кампазіцыйных законаў - сіметрыі з дакладным вылучэннем цэнтральнай восі, іерар-хічнасці тэктанічнай пабудовы, артыкуліраванасці дэкаратыўнага афармлення. Перавага аддаецца ды-намічнай асіметрыі, а насычаны фа-садны дэкор закліканы асацыятыў-на нагадаць вялікую гуманістыч-ную культуру Адраджэння.