• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    Гатычная архітэктура з яе надз-вычайна эмацыянальным уздзеян-нем, таямнічым вобразным строем, адлучанасцю ад усяго нязменнага і мінулага як мага лепш адпавядала маральным і творчым пошукам ра-мантызму, які знайшоў у ёй невы-чарпальную крыніцу мастацкіх аса-цыяцый. Непараўнальны па сваёй творчай лёгкасці і эфімернасці, якія дасягаліся графічнай структурнасцю архітэктуры, дойлід Густаў Схахт
    185. Варварынская царква ў в. Райца
    узводзіцьу 1852-1857 гг. прысядзіб-ную капліцу ў маёнтку Сар’я дры-сенскага маршалка I. Лапацінскага [46]. Размешчана ў паўночнай част-цы вёскі, на заходняй ускраіне пан-скага палацава-паркавага комплексу. Жорсткая лінейная графічнасць эфектна спалучаецца з пейзажна-ма-ляўнічым асяроддзем лесапаркава-га масіву. З’яўлялася радавой паха-вальняй уладальнікаў вёскі. У 1865 г. канфіскавана «па прычыне яе пры-гажосці» (?) і перададзена права-слаўным. Ярка-чырвонае цаглянае збудаванне - адзін з найбольш вы-разных узораў архітэктуры рэтра-спектыўнай готыкі. Вырашана пра-мавугольным ў плане аб’ёмам з пя-ціграннай апсідай і дзвюма невя-лікімі сакрысціямі. Дойлід насычае пабудову струменістай вертыкаль-най дынамікай, узнятай эмацыя-
    367
    Палайава-сядзібная і жыллёвая архітэктура
    нальнасцю. Кампазіцыя галоўнага фасада трохчасткавая, цэнтральную частку завяршаюць дзве шатровыя вежачкі на пяцігранных контрфор-сах-пілонах. Да дасягнення ўражан-ня паветранай лёгкасці будынка, яго накіраванасці ў вышыню пры-водзіць складанасць і здробненасць фасадных плоскасцей вертыкаль-най штрыхоўкай архітэктурных аб-ломаў, што стварае мудрагелістую гульню святлоценявых эфектаў. Сцены па перыметры ўмацаваны 12 лапаткамі з вежамі-фіяламі, апя-разаны аркатурным паяском і скраз-ной востразубчастай аркадай-пара-петам. «Рэймскія» вокныўвыглядзе высокіх стральчатых арак з круглай «ружай» паміж імі акаймаваны пра-філяванымі ліштвамі. Унутры ас-ноўнае памяшканне перакрыта кры-
    186. Прысядзібная капліцаў в. Сар’я. Сучасны выгляд і малюнак Н. Орды
    жовымі скляпеннямі, якія накрыты ажурнай вуаллю ляпных нервюр; дзве калоны падтрымліваюць хоры з аркатурным парапетам. Кампакт-ная пабудова прасторавай кампазі-
    цыі, графічная штрыхоўка фасадаў робяць помнік адным з нешматлікіх узораў адраджэння высокай «палы-мянай» готыкі. У нейкай меры ўра-жанне ад храма перадае захапленне
    368
    3.3. Рэтраспектыўна-гатычны стыль
    А. Бурава гатычнай архітэктурай, «якая пераадолела вагу камення і амаль пераадолела фізічнае адчу-ванне матэрыяльнасці формы. Формы, што пераходзіць у гук, - уздзе-янне архітэктуры, якая перайшла па той бок свайго матэрыяльнага існа-вання і падаўляе сваёй бязважкас-цю» [47].
    Узор рамантычнага праламлен-ня гатычнага дойлідства - больш буйная па маштабу капліца-паха-вальня ў в. Заказель - з’яўлялася маўзалеем рода Ажэшкаў, які спрад-веку валодаў гэтым маёнткам да 1865 г. [48]. У 1845-1848 гг. сядзіба належыла памешчыку, адстаўному паручыку Каліксту Ажэшку - сыну Нікадзіма Ажэшкі, а апошні атры-маў яе ў спадчыну ад сваіх продкаў [49]. Потым маёнтак перайшоў да графіні Бабрынскай, ад якой - у рукі Весялоўскіх і апошняга ўладальні-ка (да 1939 г.) К. Талочкі. Капліца пабудавана ў 1839 г. [50] на ўзгорку паўднёва-заходняй ускраіны сядзіб-нага комплексу, у пейзажным парку, у акружэнні санлівых, пакрытых рас-кай сажалак. Мясцовае паданне звяз-вае яе з імем польскай пісьменніцы-дэмакраткі Э. Ажэшкі (жыла ў су-седнім фальварку Людзвінова з 1858 па 1864 г.), якая быццам бы хавала ў ёй аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863 г. генерала Р. Траўгута пасля разгрома яго атрада. 3 1867 г. вя-дзецца ўзмоцненая барацьба за пе-раабсталяванне капліцы ў права-слаўную царкву, прыхаджане сусед-няй Валавельскай царквы бяруцца на ўласныя сродкі ажыццявіць не-абходныя работы [51]. Малодшаму інжынеру Чэкмасаву даручаецца зняць план капліцы і спраектаваць
    іканастас [52]. Але канцылярыя гро-дзенскага губернатара ў лістападзе 1868 г. загадвае перадаць капліцу памешчыцы Ажэшка для перабудо-вы яе ў надмагільны помнік з дазволу галоўнага начальніка Краю М. М. Му-раўёва [53].
    Архітэктура помніка дэманструе рэтраспектыўна-гатычны мастац-ка-стылявы напрамах. Пакінуўшы супярэчлівыя мастацтвазнаўчыя фі-ласофстваванні, тэты будынак проста прымушае здзіўляцца і захап-ляцца гармоніяй спаяных у адзінае частак: вежаў, дэкору, скульптуры. Арыгінальнае, не маючае аналагаў цэнтрычнае квадратнае ў плане збу-даванне накрыта востравугольнымі двухсхільнымі дахамі, скрыжаван-не якіх адзначана высокім чатырох-гранным шатром з гранёным шпілем і гатычным крыжам у завяршэнні. Стракатасць сілуэту і вертыкальную накіраванасць прасторавай кампа-зіцыі надаюць вуглавыя падвойныя фіялы, паміж якімі ў гатычных пар-талах (мастацкае чыгуннае ліццё) размешчаны скульптуры евангелі-стаў. Фасады насычана крапаваны згрупаванымі па вуглах контрфор-самі-пілонамі, слаістымі стральча-тымі і трохлопасцевымі нішамі. Стральчаты ўваходны партал дэка-рыраваны ўверсе круглымі гербамі Ажэшкаў (мастацкае чыгуннае ліц-цё). Крохкая архітэктурная дэкара-цыя, мноства выцягнутых па верты-калі стральчатых і трохлопасцевых нішаў надаюць будынку лёгкасць, а гульня светлаценяў на фасадах выклікае адчуванне вібрацыі архі-тэктурных форм. Каларыстычнае ба-гацце будынка стварала высакаякас-ная «адкрытая» цагляная муроўка,
    369
    Палайава-сядзібная і жыллёвая архітэктура
    187. «Гатычныя» капліцы сядзіб у вёсках Заказель і Падневічы
    меднае пакрыццё дахаў, пабелка элементаў дэкору. У сярэдневяковай архітэктуры няма аналагаў гэтаму будынку, але «палымяная готыка» тут настолькі выразная, што амаль немагчыма паверыць у яго адносна
    нядаўняе паходжанне. Гэта, безу-моўна, твор сапраўдных прафесія-налаў у сваёй справе.
    Уражанне ад гэтага «нотр-дама» яшчэ больш узмацняецца, калі трап-ляеш у залу, быццам зорным небам
    370
    3.3. Рэтраспектыуна-гатычны стыль
    перакрытую крышталічным нервюрным скляпеннем, такім лёгкім і ажурным, што над залай, здаецца, не цаглянае важкае перакрыцце, а паветраная карункавая вуаль-па-вуціна. У вуглавых стральчатых ні-шах знаходзіліся скульптурный вы-явы евангелістаў (не захаваліся). Стральчатыя вокны і люкарны з кратамі гатычнага арнаментальна-га малюнка запаўняліся каляровы-мі вітражамі. Апошнія з’яўляліся адным з асноўных сродкаў мастац-кага ўздзеяння інтэр’ера, нараджа-ючы разам з вертыкалізмам вуглавых нішаў і пілонаў асаблівую свет-лавую вясёлкавую стыхію, ства-раючы рэдкі па сваёй цэласнасці, чысціні і моцы настрой духоўнай ўзвышанасці. Пад капліцай - склеп-пахавальня, куды вядуць сходы ў цэнтры залы. Іх цёмны правал -сімвалічнае сцвярджэнне глыбіннай сувязі паміж мінулым і будучынёй, небам і зямлёй, раем і пеклам.
    У адным ключы з сар’яўскай была выканана капліца-пахавальня ў сядзібе Ухвішча, якая па задуме фундатара павінна была нагадваць сяредневяковы касцёл св. Ганны ў Вільні [54]. «Гатычная» капліца св. Тадэвуша стаяла ў парку на вы-сокім пагорку. Фундавана ў 1861 г. уладальнікам маёнтка А. Любенскім і яго сястрой А. Івашэўскай [55]. Ар-хітэктура мураванага будынка была вырашана ў стылі рэтраспектыўнай готыкі. Уяўляла сабой прамаву-гольны аб’ём з пяціграннай апсідай і сакрысціямі. Над галоўным фасадам узносілася высокая васьмеры-ковая вежа-званіца са шпілем. Стра-каты сілуэт будынка фарміравалі піматлікія вастраверхія фіялы, вер-
    тыкальную дынамічную накірава-насць кампазіцыі надавалі стральчатыя нішы і вокны. На чырвоным фоне цаглянай муроўкі вылучаліся пабеленыя элементы архітэктурнай пластыкі: ажурны аркатурны фрыз, фіялы прасценачных контрфорсаў, ліштвы стральчатых вокнаў. Галоў-ны фасад быў фланкіраваны гранёным! пілонамі са шпілямі. У галоў-ным алтары вісеў абраз св. Тадэвуша, аўсклепезнаходзілісяпахаванні роду ўладальнікаў. Помнік з белага мармуру ўвекавечваў памяць Адэлі Сялявы, а з чорнага - Эльвіры Мі-кульскай, дачкі Любенскага.
    Мемарыяльная капліца на мо-гілках у в. Падневічы пабудавана ў 1852 г. з бутавага каменя як рада-вая пахавальня мясцовых памешчы-каў Жаброўскіх. Капліца - узор рэтраспектыўна-гатычнай архітэк-туры. Кампактны прамавугольны ў плане адназалавы будынак з ярус-най чацверыковай шатровай звапі-цай на галоўным фасадзе. Двух-схільны дах з невялікімі вальмамі над алтарнай часткай завершаны чатырохслуповай вежачкай з уваг-нутым шатром. Алтарная сцяна вы-значана невялікімі скосамі вуглоў будынка. Уваход размешчаны ў глы-бокай нішы першага яруса званіцы і вырашаны, як і вокны капліцы, спічастым приёмам. На паліхром-най бутавай муроўцы сцен вылуча-юцца пабеленыя дэталі архітэктур-нага дэкору: лапаткі, ліштвы акон-ных праёмаў, прафіляваны карніз з сухарыкамі. Унутраная прастора перакрыта цыліндрычным скляпеннем з падпружнымі аркамі і люнета-мі. Атынкаваныя сцены крапаваны пілястрамі, над якімі па перымет-
    371
    Палайава-сядзібная і жыллёвая архітэктура
    ры залы праходзіць прафіляваны карніз.
    Капліца-пахавальня генерал-маё-ра А. А. Русау (1834-1895 гг.) на вай-сковых могілках у Гродне (вул. Бе-луша) узведзена ў 1896 г. у рэтраспек-тыўна-гатычным стылі. Цэнтрычная квадратная ў плане цагляная пабу-дова накрыта чатырохгранным ча-рапічным шатром з дахавымі вокна-мі сярод лускаватага пакрыцця гра-няў. Фасадныя грані прарэзаны стральчатымі вокнамі і завершаны двухграннымі шчытамі з крэмаль-ернымі фрызамі, круглымі разетка-мі з гатычным спляценнем кратаў, крыжамі на пастаментах. Вуглы цэнтрычнага аб’ёму ўмацаваны двухступеньчатымі контрфорсамі-пілонамі, завершанымі чатырохгранным! шатровымі фіяламі. Стральча-ты ўваходны партал з каванымі дзвярыма, як і аконныя ліштвы, мае перспектыўны выгляд. Архітэктур-ныя абломы (выкружкі, карнізы, цягі, нішы) эфектна выкананы срод-
    188. «Гатычныя» капліцы сядзіб у вёсках Ракаў і Вязынь
    камі высакаякаснай мастацкай ца-глянай муроўкі. Унутры на алтар-най сцяне ўмуравана чыгунная ме-марыяльная пліта. Камора капліцы
    372
    3.3. Рэтраспектыўна-гатычны стыль
    перакрыта сферичным скляпеннем, сцены крапаваны арачнымі нішамі.
    Спалучэнне класіцызму з ран-німі праявамі гатычнай рэтраспек-цыі адбылося ў архітэктуры могіл-кавай Ганнінскай капліцы ў в. Ракаў, пабудаванай у 1830 г. Кампактнае прамавугольнае ў плане збудаванне з паўкруглай апсідай накрыта двух-схільным дахам. Стылізаваныя элементы готыкі выкарыстаны на га-лоўным фасадзе, завершаным трох-вугольным франтонам з чацверы-ковай сігнатуркай у завяршэнні і вуглавымі пінаклямі; тымпан франтона вылучаны круглай лю-карнай-ружай, а карніз расчлянёны стральчатай аркай уваходнага пар-тала. Сцены аздоблены гранёнымі пілонамі (вуглавыя завершаны пі-наклямі). Галоўны фасад вылучаны паўцыркульным уваходным парта-лам, бакавыя - расчлянёны піляст-рамі ў прасценках паўцыркульных вокнаў.