• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    Уражальным і выразным помні-кам архітэктуры рэтраспектыўна-замкавага стылю ранняй стадыі яго фарміравання з’яўляецца Пішча-лаўскі палац у Мінску, пабудаваны ў 1825 г. Суровыя плоскасныя сцены трохпавярховага прамавугольнага ў плане будынка ўздымаюцца з-за крапасной сцяны з магутнымі контр-
    форсам! і піырокай уязной брамай, упрыгожанай рустам. Чатыры вуглавыя круглыя вежы завершаны зубцамі-байніцамі. Прамавугольныя аконныя праёмы пазбаўлены звык-лых палацавых ліштваў, вылучаны па паверхах простым карнізным поясам.
    Але паступова такія рудзіменты класіцызму як іерархічнасць і ўраў-наважанасць, кананічнасць і сімет-рыя, геаметрычная правільнасць і ад-нолькавасць стылявых форм састу-паюць месца новым прынцыпам пабудовы сядзібнага ансамбля: ма-ляўнічасці і пейзажнасці, шматаб’-ёмнасці і шматпланавасці, новым прасторава-планіровачным прынцыпам арганізацыі інтэр’ера, адмет-ным ад традыцыйнай калідорна-ан-філаднай планіроўкі.
    Творчы пошук новага вялізнага «гатычнага замкавага стылю» ярка ўвасобіўся ў архітэктуры палаца ў г. Косава. Буйнейшы прамыслоўца граф В. Пуслоўскі сцвярджае сябе не толькі як удалы прадпрымаль-нік, але і ў рэпрэзентатыўнай пабу-дове сваёй палацавай рэзідэнцыі ў 1838 г., якая больш паходзіла на велізарны замак [12]. Смутныя руі-ны ўражваюць сваёй цыклапічнас-цю, шырынёй архітэктурнай ідэі, рамантычнай таямнічасцю і загад-кавасцю. Шэраг даследчыкаў адзна-чаюць падабенства палаца і замка Гогенцолернаў у Камянцы-Земба-вецкім у Польшчы [13]. Варшаўскі архітэктар Францішак Яшчалд ко-саўскім палацам спыняе «вялікі пост» палацава-сядзібнай архітэк-туры класіцызму і «гурманствуе» гатычнай старажытнасцю. Аб’ём-на-прасторавая архітэктурная кам-пазіцыя з пульсуючым сілуэтам
    352
    3.3. Рэтраспектыўна-гатычны стыль
    176. Палацы
    ў г. Косава і в. Прылукі. Сучасны выгляд
    яшчэ захоўвае строга класічную ўраўнаважаную сіметрыю. Фран-тальна выцягнуты будынак склада-ецца з цэнтральнага двухпавярхо-вага корпуса і злучаных з ім галерэ-
    ямі высунутых наперад бакавых павільёнаў. Будынак вылучае пад-крэсленая манументалізацыя, па-вышаная экспрэсіўнасць архітэк-турных форм, складаная расчлянё-
    353
    Палайава-сялзібная і жыллёвая архітэктура
    насць і шматпланавасць франталь-нага фасада. Цэнтральная ўзвышаная частка акцэнтавана ступеньчатым атыкам. Зубчасты парапет па перы-метры будынка і вузкія шчыліны-байніцы гранёных вежаў выклікаюць уражанне крапасной фартэцыі. Вы-карыстанне зубчастых завяршэнняў, шматгранных «вартавых» вежаў, вок-наў стральчатай абмалёўкі, аркатурных фрызаў, насценных фіял, невя-лікіх контрфорсаў у прасценках з’я-вілася звяртаннем да архітэктурных форм моднай тады так званай анг-лійскай цюдораўскай готыкі («цю-дор-стыль»), У стылі сярэдневяковай готыкі інтэр’еры палаца выконвае архітэктар У. Марконі і дэкаратар Ф. Жмурка, выкарыстоўваючы фрэс-кавую размалёўку і стукавы дэкор, шматлікія творы жывапісу [14].
    Адначасова з Косаўскім палацам аналагічная архітэктурная з’ява ад-былася пры ўзвядзенні замка гра-фаў Гаррахаў у Градке (Чэхія, 1833-1854 гг.). Венскія дойліды Лэмба і К. Фішэр у стылі цюдораўскай го-тыкі ў 1833-1854 гг. будуюць яго амаль па той жа аб’ёмна-планіро-вачнай схеме: да цэнтральнага ча-тырохграннага аб’ёму-вежы па баках далучаюцца бакавыя крылы, апяразаныя зубчастым парапетам.
    Палац у в. Прылукі - таксама запаздалы манумент згаснуўшай некалі готыкі. Тут дойлід пранікся духам сярэднявечча, але больш ак-тыўна выкарыстаў гатычны дэкор. У XVII ст. на гэтым месцы знахо-дзіўся кляштар, потым Прылукі з’яўляліся вотчынай Агінскіх, Іва-ноўскіх, Ашторпаў. У першай палове XIX ст. уладар маёнтка вядомы аг-раном А. Горват «...з зачараванага
    замка ўчыніў цудоўнае палацца ў га-тычным стылі, пры ім вялікі сад з аранжарэяй і вялікім гадзіннікам» [15]. У 1851 г. палац рэканструява-ны, з 1872 г. належыў Г. Э. Чапскаму, у 1868 г. гарэў, адноўлены ў 1872 г. Палац маляўніча размешчаны на вы-сокім узгорку, які спускаецца да поймы р. Пціч. Вырашаны прамаву-гольным у плане двухпавярховым аб’ёмам. Галоўны фасад вылучаны па цэнтры трохвосевым рызалітам-лоджыяй (раней трохпавярховым), якому на дваровым фасадзе адпавя-дае гранёны эркер параднай залы. Вытанчаныя вуглавыя васьмігран-ныя вежы з зубчастымі парапетамі, безумоўна, запазычаны з архітэкту-ры Кембрыджскага універсітэта ў Англіі. Замкавы характар мела і трох’ярусная шатровая вежа-брама з гадзіннікам, якая стаяла перад палацам па яго планіровачнай восі на квадратным подыуме, а яе верты-кальную кампазіцыю падкрэслівалі стральчатыя ўваходы і вокны.
    Архітэктар А. Градзецкі (праца-ваў на Гродзеншчыне ў 1832-1861 гг.) у в. Масаляны [16] будуе ў рэтраспек-тыўна-гатычным стылі сядзібу для памешчыцы Юзэфы Вайчынскай (народжанай Біспінг, жонкі камер-юнкера двара Яго Імператарскай Вялі-касці кавалера Антона Вайчынска-га) [17]. Выгляд дома вядомы па ма-люнку Н. Орды 1861-1877 гг. Працяг-лы аднапавярховы корпус сядзібы быў акцэнтаваны па цэнтры лёгкай калоннай ратондай з двума ярусамі крэмальераў у завяршэнні і аркату-рай па перыметры - адзінымі элементам! для яе стылявой атрыбута-цыі. Падобны лаканічны мастац-ка-стылявы акцэнт выкарыстаны ў
    354
    3.3. Рэтраспектыўна-гатычны стыль
    трактоўцы ўкраінскай сядзібы Старая Вадалага.
    Адасоблена ў заходнім боку ад в. Болтуп захаваліся руіны сядзібы А. Снядзецкага - вядомага хіміка, урача, біёлага і філосафа. Сядзіба сфарміравалася ў 1860-1870-я гг. пад уплывам рэтраспектыўна-гатычнага стылю [18]. Сярод пейзажнага парка стаяў прамавугольны ў плане мура-ваны палац, вядомы па малюнку мастака-краязнаўцы Н. Орды 1876 г. [19]. Аб’ёмна-прасторавая кампазі-цыя будынка была асіметрычнай; з боку парка выступалі два рызалі-ты, завершаныя двухграннымі шчы-тамі і фланкіраваныя выступаючы-мі вежачкамі. Правы рызаліт быў двухпавярховы, што надавала кам-пазіцыі элемент асіметрычнай ма-ляўнічасці. 3 боку парка выступала тэраса, над якой навісаў балкон; з іх адкрываўся краявід на парк і ма-ляўнічае наваколле. Уплыў стылю рэтраспектыўнай готыкі адчуваец-ца ў выкарыстанні стральчатых вок-наў, аркатурных фрызаў, гатычных арак-цюдор. Уражанне замкавай ар-хаічнасці ўзмацняла бутавая му-роўка сцен. Планіроўка дома была ўрачыста-анфіладнай, пад ім цяг-нуліся скляпеністыя сутарэнні.
    Палац у в. Астрашыцкі Гарадок быў пабудаваны ў 1870-я гг. пасля пажару ў 1860 г., у выніку якога згарэў стары дом графа М. Тышкеві-ча. Быў маляўніча размешчаны над р. Уша. Мураваны будынак складаў-ся з двухпавярховых прамавуголь-ных у плане цэнтральнага і двух ба-кавых аб’ёмаў, злучаных паміж сабой аднапавярховымі крыламі. Палац быў трактаваны ў гатычна-замкавым стылі, характар якога падкрэслены
    чатырох’яруснай чатырохграннай вежай крапаснога выгляду, завер-шанай чатырма шчытамі і вуглавы-мі фіяламі.
    Гіпнатызм манернай моды на го-тыку захапіў і А. Шлізня, уладаль-ніка маёнтка Дзявяткавічы. У ім у сярэдзіне XIX ст. ён узводзіць ма-гутны «замак» у «англійскім гусце». Будынак не захаваўся, але вядомы па малюнку Н. Орды 1861-1867 гг. Магутны трохпавярховы будынак накрыты «польскім» мансардавым дахам; з тарца ўзвышаецца прама-вугольная ў сячэнні вежа, крапасны характар якой узмацняецца навіса-ючымі па вуглах круглымі пінакля-мі, зубчастым парапетам. На вежы меўся флагшток, вымпел якога свед-чыў аб прысутнасці ў палацы ўлада-ра. Супрацьлеглы тарэц будынка завяршалі дзве двух’ярусныя вугла-выя вежы таксама з зубчастымі парапетам!. Крапасную сярэдневяко-вую суровасць будынка некалькі змякчала прыбудаваная з тарцовага боку зашклёная аранжарэя.
    Палац і маёнтак у в. Наднёман належылі вядомаму вучонаму, ме-дыку Я. А. Наркевічу-Іодке (да па-чатку XIX ст. - Радзівілам) [20]. У сярэдзіне XIX ст. на правым беразе Нёмана на невялікім узвышшы быў узведзены мураваны палац, які прыцягваў увагу сваімі мудрагелі-стымі белакаменнымі формамі і скла-данай аб’ёмна-прасторавай кампазі-цыяй з асіметрычна пастаўленай высотнай вежай (захаваўся ў руі-нах). У архітэктуры будынка - ха-рактэрны набор гатычных форм: ар-катурныя фрызы, чатырохпялёст-кавыя люкарны, стральчатыя праёмы, гранёныя эркеры.
    355
    Палайава-сядзібная і жыллёвая архітэктура
    177. Палац у в. Наднёман. Гравюра пачатку XX ст.
    Элементы абароннага дойлід-ства ў чыста дэкаратыўным прызна-чэнні ўнесены ў архітэктуру сядзібы ў г. Мар’іна Горка. Аднапавярховы будынак з маляўнічым сілуэтам, які фарміруюць тры рознавялікія пра-мавугольныя ў плане аб’ёмы, узве-дзены міністрам унутраных спраў Л. С. Макавым у 1876 г. з чырвонай цэглы сярод пейзажнага парка (за-хавалася алея і ліпавая альтанка) [21]. На паркавым фасадзе выступае шырокая тэраса з бакавой лесвіцай. Вуглавыя часткі адзначаны кан-сольна навісаючымі вежачкамі са шпілямі (захаваліся на паўднёвым і паўночным фасадах). Фрызавы пояс вырашаны стылізаванымі машыку-лямі. Дэкаратыўны эфект дасягаец-ца колеравым і фактурным выра-шэннем фасадаў з руставаным высо-кім мармуровым цокалем.
    На свядомае парушэнне сімет-рыі аб’ёмна-прасторавай кампазі-цыі пайшоў дойлід пры стварэнні ў 1880-я гг. сядзібнага дома графа Э. Гутэн-Чапскага ў в. Станькава. Да тарцовага фасада аднапавярховага прамавугольнага ў плане дома пры-
    будоўваецца васьмігранная «замка-вая» вежа з зубчастым парапетам, якая акрамя ролі вертыкальнай кампазіцыйнай дамінанты прызна-чалася для стварэння летняга салона і верхняй тэрасы, з якой адкры-ваўся від на маляўнічае наваколле. Побач з «готыкай» эклектычна су-седнічае «рускі стыль» - кілепа-добныя надаконныя аркі. Падобнымі асіметрычна размешчанымі гранёным! вежамі былі надзелены рэтра-спектыўна-гатычныя сядзібы ў в. Аст-роўна і г. п. Горкі. Формы гатычнай архітэктуры выкарыстаны ў сядзібе ў в. Вусце (не захавалася) - тарцо-вая крапасная васьмігранная вежа, стральчатыя аконныя праёмы [22].
    Паэтычнай пранікнёнасцю, ма-ляўнічасцю, андэрсанаўскай казач-насцю пранізана архітэктура павіль-ёна «Скарбніца» ў сядзібе Станькава, пабудаваная ў 1880 г. [23]. У ма-ляўнічым паркавым асяроддзі (створана ў 1870-я гг.) узнікае пар-татыўны «замак» з вуглавымі цы-ліндрычнымі шатровымі вежачкамі, ажурным аркатурным поясам па пе-рыметры, зубчастымі парапетамі. Узвядзенне падобных казачных партатыўных замкаў, прызначаных для бібліятэк, прыватных музеяў, экспазіцый мастацкіх калекцый, збораў старажытнасцей, радавых ар-хіваў, было вельмі папулярна на мя-жы ХІХ-ХХ стст. [24]. Так, і стань-каўская скарбніца прызначалася для бібліятэкі і мастацкай калекцыі ўла-дальніка, заснавальніка Мастацкага музея ў Кракаве Э. Чапскага. Як сім-вал сувязі часоў пры ўзвядзенні но-вага неабарочнага палаца ў г. п. Жа-лудок захоўваецца флігель у «зам-кавым стылі» - партатыўны замачак