Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
356
3.3. Рэтраспектыўна-гатычны стыль
178. «Гатычныя» брамы сядзіб у вёсках Вялікая Ліпа і Станькава
з вуглавой цыліндрычнай вежай; архаічны характар будынку надавала адкрытая бутавая муроўка, страль-чатыя ўваходны партал і вокны.
Сядзіба ў в. Чырвоны Бераг у першай палове XIX ст. была ўлас-насцю рода Багародзкіх, у якіх яе выкупіў у 1891 г. генерал-інжынер М. Гатоўскі (1820-1900). Як пасаг сядзіба дасталася яго дачцэ Марыі, якая была замужам за В. Козел-Пак-
леўскім (меў вялізарныя ўладанні на Урале), сынам знатнага прадпры-мальніка і грамадскага дзеяча Альфонса [25]. У 1890-1893 гг. гаспадар паводле праекта архітэктара Яўгена Шрэтэра ўзводзіць магутны палац [26], які вырашаны двухпавярховым аб’ёмам з дзвюма вежамі, рызаліта-мі, аркадным уваходным ганкам, а таксама прыбудаваным аднапа-вярховым крылом. Фарміраванне
357
Палайава-сядзібная і жыллёвая архітэктура
179. Павільён «Скарбніца» сядзібы ў в. Станькава
развітай аб’ёмна-прасторавай кам-пазіцыі абумоўлена не стыхійнасцю, а паслядоўнасцю развіцця будынка «знутры вонкі», зыходзячы з най-больш рацыянальнай і функцыя-нальна абумоўленай планіровачнай пабудовы ўнутранай прасторы. Кам-пазіцыю палаца характарызуе раз-настайнасць аб’ёмных элементаў, ускладненасць і шматпланавасць іх кампаноўкі, маляўнічасць сілуэта, багацце колеравай палітры і святло-ценявой мадэліроўкі, пластычнасць і выразнасць архітэктурных форм. Масіўнасць будынка падкрэслівае буйны руст і каменна-блочная му-роўка, а яго пластычнасць - ламаны «французскі» дах. Архітэктура гэ-тага адгалінавання гістарызму ха-рактарызавалася кантрасным спа-лучэннем цёмнага фону цаглянай муроўкі з атынкаванымі і пабеле-нымі элементам! дэкору, выканана-га з каменя-пясчаніку. Аграмадны будынак прывабны і ўражлівы не
толькі незвычайнай прасторавай кампаноўкай, але і вынаходніцкімі адносінамі да архітэктурнага дэкору; акрамя стральчатых праёмаў і контрфорсаў выкарыстаны харак-тэрныя хімеры на вадасцёках (нагадаем парыжскі Нотр-Дам). Як і боль-шасць мадэрністаў, Я. Шрэтэр не здолеў цалкам адмовіцца ў гэтым будынку ад выкарыстання элемен-таў і другіх гістарычных стыляў, у прыватнасці французскага рэне-сансу. Эклектычная разнастайнасць стыляў эпохі выявілася ў мастацкай трактоўцы інтэр’ераў калідорна злу-чаных пакояў палаца (універсаль-ная анфілада адыходзіць у мінулае). Акрамя гатычнага вестыбюля і залы меліся інтэр’еры раманскай, рэне-сансавай, кітайскай, ракайльнай і арабскай трактоўкі [27]. Памяш-канні былі абсталяваны арыгіналь-най экзатычнай мэбляй, інкруста-ванай перламутрам і слановай кос-цю з Дамаску, а таксама персідскімі дыванамі. Мабыць, уладар палаца захапіўся «гатычнай» мэблевай аб-станоўкай палаца Строганава ў Мар’і-не пад Пецярбургам, выкананай у 1830-я гг. Бальная зала была выра-шана ў стылі Людовіка XVI. Будуар меў насценныя люстры ў разных рамах, мастацкае афармленне салонаў выканана А. Бароўскім [28]. Акрамя стыльнай мэблі палацавыя інтэр’еры значна ўзбагачалі вырабы з бронзы (фірма Лапенскіх), венецыянскі крыш-таль, англійскі фаянс, французская парцэляна і найбагацейшая галерэя партрэтаў, у якой знаходзіліся кар-ціны С. Бакаловіча, Г. Сямірадскага, копіі Караваджа, Айвазоўскага, Кандраценкі, I. Б. Лампі [29]. У час будаўніцтва палаца паркабудаўні-
358
3.3. Рэтраспектыўна-гатычны стыль
180. Палац у в. Чырвоны Бераг
ком Ф. Шанёрам быў высаджаны новы парк у англійскім пейзажным стылі, за ім знаходзіліся пладовы сад і фазанавая ферма. У парку былі адкрытыя газоны, сажалкі. Гатычную стылявую аўру сядзібнаму комплексу стваралі ўязная брама і гаспа-дарчы двор з броварам, стайнямі, свірнамі, які быў вынесены за межы рэпрэзентатыўнай часткі сядзібы.
То што адбылося ў мастацка-сты-лявой трактоўцы Чырвонабярэж-скага палаца можна люстэркава па-раўнаць з рэканструкцыяй архі-тэктарам Юзефам Губертам сярэд-невяковага чэшскага замка Бойніцэ
ў 1889-1908 гг. Яго ўладальнік граф Ян Пальфі ўвасобіў у ім свой дэвіз «Ad memoriam gloriae antiquae» (Ад памяці слава старажытнасці): бу-дынку надаў рысы французскай ся-рэдневяковай готыкі, інтэр’ерам -усходнія і венецыянска-рэнесансныя матывы [30].
Каля руін старажытнага замка ў г. п. Любча паміж 1864 і 1870 гг. уз-нікае рамантычны міраж сярэдня-вечча: побач з вежай старажытнага замка быў узведзены мураваны палац у гатычна-замкавым стылі (зруй-наваны ў Першую сусветную вайну). Палац меў сіметрычна-восевую на-
359
Палайава-сядзібная і жыллёвая архітэктура
растаючую да цэнтра кампазіцый-ную пабудову: да цэнтральнага двух-павярховага корпуса па тарцах да-лучаліся аднапавярховыя крылы. Вуглы аб’ёмаў і цэнтральнага ры-заліту адзначаліся гранёнымі вежач-камі з зубчастымі завяршэннямі. Рызаліты і тарцовыя фасады заканч-валіся зубчастымі двухграннымі шчытамі з імітаванымі радамі амб-разур-байніц.
Палац у в. Юрцава быў збудава-ны князем Канстанцінам Любамір-скім у 1860-х гг. Будынак больш на-гадваў не рэпрэзентатыўную пала-цавую пабудову, а старажытны за-мак, асабліва з франтальнага боку. Яго суровая, амаль пазбаўленая кра-повак плоскасць рытмічна чляніла-ся двума ярусамі стральчатых вок-наў, апяразвалася гатычна-рэнесан-савым атыкам і аркатурным фрызам, фланкіравалася васьміграннымі вежам!, у мінулым завершанымі крэ-мальернымі парапетамі.
Вядома прыхільнасць мастакоў перыяду гістарызму да рамантыза-ванай старажытнасці, а таксама і іх непасрэдны ўплыў на фарміраванне шматстылля гэтага перыяду. Натуральна, што свае эстэтычныя прыярытэты яны імкнуліся ўва-собіць і ў сваім жыллі па ўласнай ініцыятыве і на ўласныя сродкі. Вы-датны мастак I. Я. Рэпін, жадаючы ўнесці ў архітэктуру сваёй дачы Здраўнёва (в. Койтава) модны элемент замкавага дойлідства, узводзіць па свайму эскізу ў 1893 г. над драў-ляным будынкам гранёную вежу з крэмальерамі [31]. У тэты час у па-добнай трактоўцы распрацоўваюц-ца ўзорныя праекты загарадных віл. Амаль квадратны ў плане драўляны
будынак мастака завершаны вась-мігранным бельведэрам з характэр-ным крапасным зубчастым парапетам. Вось што паведамляе мастак у 1893 г. у сваёй перапісцы: «У мяне зараз вельмі зручная, добрая, арыгі-нальная майстэрня. Дом таксама незвычайны па сваіх зручнасцях, арыгінальнасці і простай дзельнай вычварнасці. А вежа ў цэнтры вы-клікае ўсеагульнае здзіўленне» [32]. У лісце да В. В. Вяроўкінай I. Рэпін піша: «... задумаў ... паставіць вялікі раманскі камін...» - таксама харак-тэрны сведак замілавання сярэдне-вяковай культурай [33]. Унутры дом быў размаляваны самім мастаком і яго сынам Юрыем. Тут Рэпін жыў з 1892 па 1900 г. і стварыў каля 40 карцін і малюнкаў. Маёнтак Здраў-нёва быў куплены ў С. Яцкевіча на грошы за вядомую карціну «Запа-рожцы». У 1920-я гг. у ім знаходзіла-ся мастацкая школа, якой кіравала дачка мастака Таццяна Ільінічна.
Формы неагатычнай архітэктуры В. Казлоўскі і А. Ненеўскі ў 1903 г. перанеслі ў праект сядзібы Астру-век непадалёку ад Гродна (зараз Бе-ластоцкае ваяводства) [34]. У стылі рэтраспектыўнай готыкі ўзводзяць свае сядзібы Шлізні ў в. Вольна [35], граф Молі ў в. Залессе. У 1893 г. з выкарыстаннем элементаў готыкі пабудавана сядзіба Лефера ў в. Гор-Ki (зруйнавана).
Асабліва «жахліва-непрыступны» выгляд надаецца ўязным брамам ся-дзібна-паркавых комплексаў. Асно-вай для стварэння шэрагу рэтраспек-тыўна-гатычных уязных збудаванняў паслужыла форма вялізнай страль-чатай аркі. Уезды ў сядзібы часта выконваліся ў выглядзе ярусных,
360
3.3. Рэтраспектыўна-гатычны стыль
181. «Хлебныя вароты» сядзібы Царыцына. Масква
«гатычна» вертыкальна накіраваных вежаў з шатровымі шпілямі. Іх верх-нія ярусы звычайна прызначаліся для размяшчэння курантаў. У вы-глядзе дзвюх адасоблена пастаўле-
ных цыліндрычных шатровых ве-жаў з вузкімі стральчатымі байніца-мі вырашаны ўезд у сядзібу стацкіх саветнікаў К. і Г. Антановічаў-Чац-вярцінскіх у г. Скідзель [36]. Брама ўзведзена ў 1898 г. з цэглы перад мостам праз р. Скідзялянка. Разам з ажурнай каванай рашоткай варот і дзвярнымі рашоткамі тэта лёгкае «экзатычнае» збудаванне стваралася як упрыгожанне парка для надання яму рамантычнай гістарычнасці, налёту казачнага замілавання.
Падобны «фарпост» пры ўездзе ў сядзібу в. Старыя Пескі ўзведзены ў 1860-я гг. Вырашаны магутнай ца-глянай крапасной сцяной з цэнт-ральным стральчатым арачным пра-ездам і бакавымі цыліндрычнымі вежамі. У арке імітуецца старажыт-ная крапасная герса - рашотка, якая апускаецца пры раптоўнай небяспе-цы. Завяршае збудаванне цяжкі зуб-часты парапет. Лёгка ўбачыць адзі-ную кампазіцыйную аснову пес-каўскай брамы і «Хлебных варот»
182. Брама сядзібы ў в. Старыя Пяскі
361
Палайава-сялзібная і жыллёвая архітэктура
падмаскоўнай сядзібы Царыцына (арх. В. I. Бажэнаў, 1785 г.). Падоб-ныя брамы ў вялікай колькасці ўз-водзіліся ў XIX ст. у Англіі пры за-гарадных вілах, у архітэктуры якіх адчувалася рамантычная насталь-гія па «рыцарскіх часах». Пры сядзі-бе ў Старых Песках ёсць і другая, меншая, брама-вартоўня, якая вяла да алеі парка (таксами вырашана ў рэтраспектыўных гатычна-замка-вых формах).
Падобныя малыя архітэктурныя формы адыгрываюць значна большую ролю ў стварэнні рамантычна-га настрою сядзібна-паркавага комплексу, чым уяўляецца на першы погляд. Яны надаюць рэзідэнцыі тонкую гармонію і зладжанасць, лірычны настрой, таямнічасць і за-гадкавасць. Пагражальна непры-ступнай уяўляецца надбрамная вежа з гадзіннікам сядзібы ў в. Дукора, праз шырокую арку якой дазваляўся ўезд у панскую рэзідэнцыю Аштор-паў. Шырокай стральчатай аркай вырашаны ўезды ў сядзібна-парка-выя комплексы ў вёсках Вялікая Ліпа, Станькава, Чырвоны Бераг, Прылукі, г. Косава.
Не маглі не набыць крапасны ха-рактар і агароджы сядзібна-парка-вых комплексаў гэтага часу, ужо па сваёй сутнасці закліканыя выкон-ваць ахоўную ролю. Цагляная сця-на-агароджа прысядзібнага парка ў в. Лукаўцы па вуглах мае круглыя ў сячэнні вежы-байніцы з шатровы-мі вярхамі. Трэба адзначыць, што ў гісторыі беларускага дойлідства крапасныя агароджы спрадвеку мелі шырокае распаўсюджванне ад невя-лікіх фальваркаў да магутных кляш-тараў. Гаспадарчы двор фальварка
Адампаль пры палацава-паркавым комплексе Храптовічаў у в. Шчорсы ўзведзены ў другой палове XIX ст. з чырвонай цэглы і спланаваны ў вы-глядзе квадратнага замкавага карэ, акаймаванага высокімі магутнымі сценамі з вуглавымі круглымі вежамі.