Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
Выразныя перамены ў палаца-ва-сядзібным будаўніцтве заключался ў тым, што месца рэпрэзента-тыўнага палаца-рэзідэнцыі займае рамантычны палац-віла. Значна па-шыраецца сетка загарадных палацаў-«замкаў», «рэнесансных» сядзіб-віл, катэджаў-дач. Разбагацеўшая мяс-цовая шляхта і памешчыцтва, куп-
цы, прадпрымальнікі і прамыслоў-цы ахвяруюць грошы не толькі на будаўніцтва велічных храмаў, але ствараюць і свае манументальныя рэзідэнцыі, архітэктура якіх павін-на была адлюстроўваць не только мастацкі густ уладальніка, але і яго значнае матэрыяльна стабільнае становішча ў грамадстве. Гэтыя ма-ляўнічыя архітэктурна-паркавыя ансамблі з’яўляліся своеасаблівай ілюстрацыяй моднага буржуазнага ідэалу «шчаслівага жыцця» ў сям’і на лоне прыроды. Але іх архітэктуру нельга тлумачыць толькі з пазіцый утылітарнага практыцызму, бо яна патрабавала вялікіх затрат творчай працы дойлідаў. Наш час ацэньвае яе, безумоўна, як немэтазгодную. Аднак падобная замкавая трактоў-ка архітэктуры, асацыяцыі архаіч-нага сярэднявечча, якія яна выклі-кала, вызначаліся ідэйна-мастацкімі мэтамі. Гэта архітэктура адпавядала задачам, якія ставіліся перад дойлі-дамі мастацкім патранатам, яго мер-каваннямі прэстыжнасці асобы ўла-дальніка. Hi ў якую іншую эпоху характар адносін паміж дойлідам і заказчыкам не вызначаў у настоль-кі значнай меры сэнс, воблік, воб-разны строй і змест палаца, сядзібы, гарадскога асабняка. Hi ў які іншы гістарычны перыяд узаемаадносіны архітэктара і яго патрона не з’яўля-ліся настолькі трывалай і неабходнай асновай стварэння архітэктурнага твора і не аказвалі такога глыбокага ўздзеяння на фарміраванне «замка-вага» стылю, эстэтычнага ідэалу і густаў свайго часу. Сувязь дойліда і заказчыка ніколі яшчэ не была такой моцнай і пастаяннай, іх залеж-насць адзін ад другога рэдка мела такі
348
3.3. Рэтраспектыўна-гатычны стыль
прамы, непасрэдны характар. Прад-стаўніцтва, сцвярджэнне месца ўла-дальніка ва ўнутранай сацыяльнай іерархіі і грамадстве было істотнай часткай мастацка-эстэтычнай праг-рамы гэтых палацаў і сядзіб. Сам жыц-цёвы ўклад, падпарадкаваны пад-трымцы прэстыжу, вызначаў не толь-кі ўнутранае камфортнае ўладка-ванне дома, але і яго пластычную распрацоўку і дэкаратыўнае ўбранне.
Усе зачытваюцца старафранцуз-скімі рыцарскімі раманамі, англага-тычнымі рамантызаванымі літара-турнымі творамі. Папулярнасць ся-рэдневяковай феадальнай культуры ў XIX ст. у многім абавязана рама-нам В. Скота, у якіх ён апаэтызаваў і ідэалізаваў феадальную магутнасць сярэднявечча, акружанага атма-сферай складанага і вытанчанага быту і ўпрыгожанага арэолам ры-царскіх доблесцей і культу курту-азнага кахання, рамантычнай фан-тазіі і таямнічасці. Сам пісьменнік таксама ўзвёў для сябе па праекту архітэктара Э. Блора асабняк у вы-глядзе сярэдневяковага замка. Вя-лікай вядомасцю, асабліва пасля на-шумелых у той час раманаў А. Дюма, карыстаўся Бэкінгемскі палац у Лон-дане. Характэрна ў гэтым плане ра-мантычная літаратурная творчасць дзекабрыста А. А. Бястужава-Мар-лінскага, аўтара жанру «рыцарскага рамана». Да і ва ўсёй літаратур-на-філасофскай думцы XIX ст. ад-бываецца паэтычнае філасофскае пераасэнсаванне сярэдневяковай мастацкай культуры, а адсюль і жа-данне рэальнага ўвасаблення новага мастацкага бачання ў надзённай бытнасці (сакраментальная фраза «мой дом - мая крэпасць»).
174. Сядзібы ў вёсках Масаляны, Болтуп і Прылукі. Малюнкі Н. Орды
У палацава-сядзібным будаў-ніцтве заказчыкі, а разам з імі і дой-ліды, перад якімі ўжо ў 1820-я гг. была знята заслона класіцызму, за-хапляюцца вобразам сярэдневяковага замка суровай архітэктурнай трактоўкі. Пісьменнік У. С. Карат-кевіч называў гэтую з’яву «непраў-дзіва зразумелым правансальскім замкавым стылем». Узбуйненыя ар-
349
Паланава-сядзібная і жыллёвая архітэктура
хітэктурныя формы пазбаўляюцца звыклай дэкаратыўнай насычанасці, урубныя «сляпыя» вокны быццам байніцы раскрываюцца глыбокімі адхіламі ў тоўшчы сцяны. Для ства-рэння суровай сярэдневяковай воб-разнасці ўжываюцца раманска-га-тычныя формы: гранёныя вежы, пер-спектыўныя стральчатыя парталы і вокны, магутныя контрфорсы і пі-лоны, зубчастыя парапеты сцен і ве-жаў, шматгранныя эркеры, аркатур-ныя фрызы, востраканцовыя шчы-ты. У выяўленчую тэматыку архі-тэктурнага афармлення ўводзяцца рыцарскія даспехі, воінская арматура, сцэны рыцарскіх турніраў і інш. Напрыклад, уязная стральчатая брама ў сядзібу ў в. Вялікая Ліпа дэ-карыравана рыцарскім шлемам і нагрудным панцырам. Падобная дэка-ратыўная тэматыка з рыцарскіх ча-соў папулярызавалася яшчэ ў архі-тэктурных публікацыях пачатку XIX ст. [7].
Мода на готыку ахапіла ўсю Еўропу, асабліва Францыю, Гер-манію і Англію, у якіх яна, уласна кажучы, ніколі не знікала і была ўзведзена ў ранг нацыянальнага стылю. Як нацыянальны сімвал у Лондане ў 1840-1868 гг. узводзіцца ў гатычных формах будынак парламента (арх. Ч. і Э. Бэры, О. Ч. П’юд-жын); у адзіным з ім стылі распра-цоўвае шэраг праектаў цэркваў архі-тэктар Дж. Г. Скот. Рацыяналізацыя і прыстасаванне да сучасных патрэб готыкі шырока практыкуецца ў Га-ландыі, Даніі, Швецыі. Асабліва моцна рамантычна-гатычны стыль ахапіў Прагу. У ім былі выкананы фасад старамесцкай ратушы (арх. Грубер, 1853-1857 гг.), Арыентальскі
палац (арх. Пршэдак-Грубер, 1847 г.), Шпікаўскі палац (арх. Кранэр. 1848 г.); рэгатызацыя архітэктуры адбылася ў 1858-1863 гг. у стылявой трактоўцы Дабравешчанскага касцёла і інш.
Увасабленнем рамантычнай мары «казачнага караля» Людзвіга II Баварскага з’явіўся замак Нойшванштайн, які будаваўся ў 1868-1886 гг. мюнхенскім тэатральным мастаком Хрысціянам Янкам нават не як архі-тэктурны твор рамана-гатычнай рэт-распектыўнай трактоўкі, а своеасаб-лівая грандыёзная архітэктурна-ма-стацкая дэкарацыя да міфалагізава-нага спектакля, навеянага творчасцю нямецкага кампазітара В. Р. Вагнера (опера «Лаэнгрын»). Звышпапуляр-ны ў заходнееўрапейскай архітэкту-ры, ён у розных мадыфікацыях быў шырока растыражыраваны. Яго вон-кавая стылявая трактоўка навеяна старажытнарыцарскай архітэктурай замка Вартбург у Цюрынгіі. Аднак заветнае дзецішча Людзвіга адроз-ніваецца тым, што рамана-гатычныя замкі ўзводзіліся менавіта як крэ-пасныя ўмацаванні, без гэтай на-пышчанай дэкаратыўнасці, а з пана-ваннем суровасці і пурытанскай прастаты.
3 новым стылем звязана і імк-ненне насыціць унутранае ўбранне збудаванняў сярэдневяковай атры-бутыкай. Узведзены ў духе лондан-скага Таўэра павільён «Белая вежа» ў Петрадварцы пад Пецярбургам унутры быў распісаны мастаком Бернасконі (сцэны бітвы рыцараў з сарацынамі) [8]. Матывы раман-тычнага сярэдневяковага замка ўва-соблены ў архітэктуры Варанцоў-скага палаца ў Алупке, узведзенага англічанінам Э. Блорам у 1828-
350
3.3. Рэтраспектыўна-гатычны стыль
1830 гг., а яго «гатычныя» інтэр’еры мастак-дэкаратар Ю. Робер пакрыў размалёўкай на сярэдневяковыя ар-хітэктурныя фантазіі. У гродзенскай гімназіі, напрыклад, плафон акта-вай залы быў упрыгожаны мазаікай з выявай Старога замка [9]. Уладаль-нікі беларускіх сядзіб імкнуцца ас-насціць іх ўсемагчымымі археала-гічнымі старажытнасцямі (напрыклад, калекцыяй старажытнай зброі). Пры сядзібе ў в. Пярковічы яе ўла-дальнік Віславух нават паставіў гар-мату са старажытнага Жаберскага замка (зараз знаходзіцца ў Музеі Войска Польскага ў Варшаве).
У салідарнасць з буйнамаштаб-ным каталіцкім касцельным будаў-ніцтвам землеўладальнікі (пераваж-на польскага паходжання) аддаюць перавагу «готыцы» ў стылявой архі-тэктурнай трактоўцы сваіх сядзіб-на-палацавых рэзідэнцый. Гэтую тэндэнцыю ў палацава-сядзібнай архітэктуры Беларусі шырока і грун-тоўна праілюстраваў польскі даслед-чык Т. С. Ярашэўскі [10]. Ім перака-наўча даказана, што менавіта рэт-распектыўна-гатычныя рэзідэнцыі з’явіліся найбольш папулярным Bi-дам польскай панскай сядзібы ў другой палове XIX - пачатку XX ст.
У 1840-1860-я гг. рэтраспектыў-ная готыка атрымлівае ўсеагульнае распаўсюджванне ў мастацка-сты-лявай трактоўцы шматлікіх паме-шчыцкіх палацаў і сядзіб. Раннія рэтраспектыўна-гатычныя сядзібы яшчэ прытрымліваюцца прынцыпу рэгулярнасці адыходзячага класі-цызму, узводзяцца па сіметрычна-восевай кампазіцыйнай схеме. Тэту групу сядзіб прадстаўляюць будын-кі ў г. Косава (1838 г.), вёсках Пры-
175. Сядзіба ў в. Юрцава. Малюнак Н. Орды
лукі (1851 г.), Масаляны (1830-я гг.), г. п. Любча (1864-1870 гг.), Пішча-лаўскі замак у Мінску (1825 г.) і інш. Рэтраспектыўна-гатычны стыль знайшоў адлюстраванне ў архітэк-туры дробнапамесных сядзіб у Бол-тупе, Лескавічах, Любані, Абрыне, Горках, Цярэспалі, Вусці. Яны на-былі менш складаную, але настоль-кі ж арыгінальную прасторавую кампаноўку з выкарыстаннем тых жа вежаў з крэмальерамі, стральча-тых ніш, аркатур, востраканцовых шчытаў, шматгранных эркераў. Мастацка-стылявую характарысты-ку дробнапамесных сядзіб часта вы-значалі толькі адзіныя элементы го-тыкі. Распаўсюджваецца мода на «партатыўныя» замкі ў духе англій-скай готыкі. Назіраецца і запазы-чанне форм і прыёмаў з замкавага дойлідства Беларусі - вежаў з крэ-мальерамі, вузкімі стральчатымі вокнамі-байніцамі (Крэўскі замак, дом абароннага тыпу ў в. Гайцюніш-кі, Белая вежа ў Камянцы і інш.). Гэтыя сядзібы не мелі сапраўднага абарончага характару, а толькі на-гадвалі аб «рыцарскіх часах», стра-чанай магутнасці і славе магнацкіх родаў, залатым веку шляхецкай вольнасці.
351
Палайава-сядзібная і жыллёвая архітэктура
Першыя нясмелыя спробы ўвя-дзення гатычных элементаў (страль-чатыя ліштвы вокнаў) у архітэктуру яшчэ класіцыстычных сядзібных дамоў назіраюцца ў в. Нача. Архі-тэктар Віткоўскі ўводзіць гатычныя аконныя пераплёты ў сядзібны дом суддзі А. Рудніцкага ў в. Дзедзіна, пабудаваны ў 1810-1820-я гг. У ся-рэдзіне XIX ст. гатычную афарбоўку пабывае палац Пацёмкіна ў г. Кры-чаў, узведзеныны яшчэ пры Каця-рыне II: вуглавыя гранёныя вежы, стральчатыя вокны. Невялікі ся-дзібны дом Святаполк-Мірскіх у Заверь быў пабудаваны ў 1835 г.: вы-лучаны па цэнтры гатычным парта-лам з трыма стральчатымі праёмамі і зубчастым крапасным парапетам у завяршэнні 111J. Кур’ёзам архітэк-туры сядзібы з’яўляецца рашэнне галоўнага фасада ў «гатычным» сты-лі, а дваровага - у ампіры, у чым вы-значыўся натуральны сімбіёз пера-ходнага перыяду ад класіцызму да гістарызму. Але гэта былі першыя вельмі невыразныя і нават эклек-тычныя спробы змякчыць сухую строгасць кананізаваных класіцыс-тычных сядзіб. Пазбаўленне ад гэ-тай баязлівасці надыходзіць, калі рамантычнае замілаванне стара-жытнасцю захлісне літаральна ўсе «памешчыцкія гнёзды» з сярэдзіны XIX ст.