• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    У другой палове XIX ст. (да 1878 г.) сярод сядзібна-паркавага ансамбля С. Багданкевіча ў в. Вязынь узведзе-на радавая капліца-пахавальня -рэтраспектыўна-гатычная архітэк-турная мініяцюра - неад’емны элемент рамантычнага прысядзібнага парка [56]. Яна вырашана ўзнятым на высокі цокаль прамавугольным аб’ёмам з пяціграннай апсідай. 3 арсенала сярэдневяковай готыкі выкарыстаны ступеньчатыя контрфорсы, аркатурныя фрызы, стральчатыя аконныя праёмы, выкладзеныя з ча-саных вапняковых квадраў. Гатыч-ную аўру інтэр’еру надаюць зорча-тыя скляпенні залы і апсіды.
    Размешчаныя парай капліцы на могілках у г. п. Сапоцкін узведзены
    як фамільныя пахавальні ўладароў маёнтка ў другой палове XIX ст. у стылі рэтраспектыўнай готыкі. Капліца 1868 г. пабудавана на ўша-наванне пахаванай тут Ю. Дзяконь-скай. Кампактны прамавугольны ў плане будынак накрыты «гатыч-ным» стромкім двухсхільным дахам, трохвугольны шчыт якога на галоўным фасадзе завершаны чаты-рохграннай сігнатуркай з пакатым пакрыццём. Уваход і ніша над ім, бакавыя аконныя праёмы вырашаны стральчатымі аркамі. Сцены атын-каваны з украпаваннем дробнага друзу, на шэрым фоне якога вылучаюц-ца пабеленыя вертыкальныя і гары-зантальныя цягі, ліштвы праёмаў.
    Суседняя капліца, мяркуючы па ўмураванай мемарыяльнай дошцы, пабудавана на ўшанаванне пахава-нага тут Ю. Гурскага ў 1873 г. Уяўляе сабой прамавугольны ў плане кампактны мураваны аб’ём пад двух-схільным дахам. Галоўны фасад завершаны трапецападобным шчытам з вуглавымі васьміграннымі шатровым! вежачкамі-фіяламі і крапаваны слаістымі арачнымі нішамі. Страль-чаты праём галоўнага ўвахода флан-кіраваны і завершаны эдыкуламі, у верхний з якіх размешчана скульптура «Укрыжаванне». Бакавыя фасады расчлянёны чатырма страль-чатымі аконнымі праёмамі. Унутры капліца перакрыта плоскай драўля-най столлю на падугах, што пазбаў-ляе інтэр’ер гатычнага вертыкаліз-му. Не адпавядае вонкавай архітэк-туры і алтарная сцяна ў інтэр’еры, якая дэкарыравана класіцыстычным плоскім чатырохпілястравым пор-цікам з трохвугольным франтонам. Такім чынам, у архітэктуры капліц
    373
    Палайава-сядзібная і жыллёвая архітэктура
    відавочна няведанне іх будаўнікамі тонкасцей сярэдневяковай готыкі, з арсенала якой выкарыстана толькі элементарная стральчатая арка.
    Надзвычай прыгожа размешчана ў ландшафце фамільная капліца-па-хавальня ў маёнтку Багушэвічы. Пабудавана ў сярэдзіне XIX ст. як сямейная пахавальня буйнейшых землеўладальнікаў у акрузе Свен-таржэцкіх, да якіх маёнтак трапіў ад графа Завішы. Капліца ўваходзі-ла ў склад іх раскошнага сядзіб-на-паркавага ансамбля, які належыў ім да 1863 г. і быў спалены па загаду губернатара М. Мураўёва як маё-масць кіраўніка паўстання на Ігу-меншчыне Свентаржэцкага. Такая выключная мера пакарання выкарыстана ў выніку павешання мясцо-вага праваслаўнага святара Данііла Канапасевіча |57] і наогул жорст-касці уладальнікаў да сваіх прыгон-ных (пазбаўленыя загатоўкі дроў на зіму сяляне былі вымушаны спаліць свае хаты і пакінуць роднае жытло [58|). У 1875 г. маёнтак падараваны імператарам Аляксандрам II Шал-гунову, а храм пераасвячоны ў пры-пісную праваслаўную царкву.
    Размепічаная насупраць палаца багушэвіцкая каталіцкая святыня ўваходзіла ў склад архітэктурнага палацава-паркавага ансамбля як за-вяршальны элемент яго параднага курданёра. Адначасова яна фарміра-вала лірычна-паэтычны куток парку, маляўніча створаны на тэрыто-рыі старажытнага гарадзішча, узня-тага на левым беразе р. Уса. Глыбока эмацыянальнаму ўспрыманню го-тыкі садзейнічала рамантычнае імк-ненне адхіліцца ад змрочнай рэча-існасці ў містычнае асяроддзе таям-
    нічага кутка старасвецкага парка: «...дадайце да таго кучу ўспамінаў і ўсе прыналежнасці працякаючага і сучаснага, якія тоўпяцца каля гэ-тых помнікаў і акаймоўваюць іх усімі зачараваннямі, якія жывяць летуценнасць; тады зразумееце вы, у чым заключаецца прыгажосць гэ-тых помнікаў» [59|. Наведаўшы гэты куток беларускай прыроды і гісто-рыі, яшчэ раз пераконваешся, на-колькі важна для архітэктуры бу-дынка яго арганічная сувязь з нава-кольным ландшафтам, а таксама ў тым, што дойліды XIX ст. імкнулі-ся ўлічваць рэальную сітуацыю бу-даўнічай пляцоўкі, тактычна, ар-ганічна і недакучліва «ўводзіць» свае творы ў ландшафт. Тут і «пад-трымка» вертыкальнай накірава-насці будынка ўзвышаным гара-дзішчам, і эфектнае адлюстраванне ў воднай гладзі.
    Капліца - помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Цэнтрычны шасцігранны ў плане будынак мае вертыкальна накірава-ную кампазіцыю. 3 заходняга боку да яго далучаецца прамавугольная апсіда, з усходняга - прытвор са стральчатым уваходным парталам. Па вуглах - масіўныя контрфорсы, завершаныя фіяламі. На перакры-жаванні двухсхільных дахаў узвы-шаецца зграбная шасцігранная ве-жачка са стральчатымі праёмамі і шатровым завяршэннем. Сцены прарэзаны стральчатымі вокнамі, сціплы дэкор абмежаваны аркатурным фрызам. Звяртаюць на сябе ўвагу драўляныя філянговыя дзве-ры стральчатага ўваходнага парта-ла: на разных філёнгах - выявы мудрагеліста сплеценых вензеляў,
    374
    3.3. Рэтраспектыўна-гатычны стыль
    ракавін, разетак, лісця і галінак аканту. Кампактная ўнутраная пра-стора храма перакрыта зорчатым скляпеннем. Над уваходам - хоры з чыгуннай ажурнай агароджай, на якія вядзе вузкая бакавая лесвіца. Пад касцёлам размешчана крыпта з пахаваннямі Свентаржэцкіх.
    У трактоўцы прысядзібных кап-ліц архітэктары не адмаўляюцца ад кананічнай сіметрычна-восевай кам-паноўкі франтальнага фасада. Для яго характэрна імкненне да верты-кальнай восі сіметрыі, да яе акцэн-тавання шпілепадобнымі вежамі, фіяламі, ступеньчатымі шчытамі. Фамільная капліца-пахавальня ў рэт-рагатычным стылі ўзведзена ў ся-дзібе в. Грушаўка ў канцы XIX ст. у духе мініяцюрнага гатычнага храма. Галоўны фасад кампактнай пра-мавугольнай у плане з трохграннай алтарнай часткай пабудовы выра-шаны плоскаснай сцяной з двухгранным, дэкарыраваным вуглавымі фіяламі шчытам, бакавымі контрфорсам! і перспектыўным уваход-ным парталам па цэнтры, скапіра-ваным з касцёла св. Кацярыны ў Кракаве (да 1426 г.). Бакавыя страль-чатыя вокны з гатычнымі кратамі запаўняліся каляровымі вітражамі -абавязковым атрыбутам гатычнага храма, вітражнае мастацтва якога дасягнула апагея ў XIII ст. Інтэр’ер, як і ў іншых надобных неагатычных збудаваннях (сядзібы Сар’я, Зака-зель), упрыгожаны спляценнямі рэбраў-нервюр скляпеністага пе-ракрыцця. У адзіны архітэктурна-стылявы ансамбль арганічна ўпіса-на стральчатая брама і агароджа каплічнага цвінтара, крапаваная стральчатымі нішамі і аркатурай.
    189. Капліцы ў вёсках Сапоцкін і Грушаўка
    375
    Палайава-сяАзібная і жыллёвая архітэктура
    Неагатычная капліца ў в. Вя-зынь пабудавана на мяжы XIX-XX стст. з цэглы; існавала да Другой сусветнай вайны (вядома па фота-здымку Я. Балзункевіча пачатку XX ст.). Невялікі храм уяўляў сабой кампактны прамавугольны ў плане аб’ём пад двухсхільным дахам. Франтальны фасад вылучаўся вя-лікім стральчатым уваходным пар-талам і акном-ружай над ім. Двух-схільны шчыт фасада па вуглах за-вяршалі гранёныя шатровыя фіялы, апяразваў арнаментальны фрыз. Бе-лакаменныя бакавыя фасады рыт-мічна чляніліся вузкімі стральчатым! вокнамі.
    Сціплая капліца-пахавальня ўпрыгожвае ўскраіну сядзібна-пар-кавага комплексу Панямунь пад Гродна, «дзе цячэ бурлівы Неман». Фарміраванне сядзібы адносіцца да сярэдзіны XVIII ст., да часу праў-лення апошняга польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага (гэта загарадная рэзідэнцыя з’яў-лялася любімым месцам яго прагу-лак). Пакінуўшы трон, ён яшчэ раз 19 жніўня 1795 г., у час апошняга падзелу Рэчы Паспалітай, наведаў гэтую маляўнічую мясціну разам з М. В. Рэпніным і Валконскім [60]. Дакладная дата пабудовы не высветлена. Вядома толькі, што ў 1867 г. яна пераасвячона ў праваслаўную царкву [61]. У даведачнай літарату-ры адзначаецца ў 1881 г. [62]. А ха-рактар архітэктуры не дазваляе да-таваць будынак раней 1850-х гг., калі маёнткам валодаў гродзенскі павятовы прадвадзіцель дваранства памешчык Р. Ляхніцкі [63]. Пазней сядзіба належыла памешчыку М. Ха-лявінскаму [64], у пачатку XX ст. ула-
    дальнікамі былі князі Друцкія-Лю-бецкія [65]. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю ўяўляе сабой мураваную культавую пабудову з элементарнай прамаву-гольнай формай плана без трады-цыйнай гранёнай апсіды і двух-схільным дахам. Над галоўным фасадам у яго ўрэзана двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца са стральчатымі прасве-тамі. Уваход вырашаны высокім спічастым парталам з драўлянымі дзвярыма з «гатычнымі» філёнгамі. Аналагічнай формы аконныя праё-мы ў прафіляваных ліштвах рыт-мічна падзяляюць бакавыя плос-касныя фасады, апяразаныя тон-капрафіляваным карнізам. Гатычны характар інтэр’еру надае напружа-нае стральчатае скляпенне. Пад пад-логай размешчаны склеп для паха-ванняў.
    Падобная, амаль ідэнтычная кап-ліца-пахавальня ўзведзена паміж 1840-1850 гг. на паўночна-заходняй ускраіне в. Кузьмічы. Як і многія ін-шыя, яна была пераасвячона пасля 1863 г. у праваслаўную царкву Аляк-сандра Неўскага, але захавала рэт-распектыўна-гатычную трактоўку. Прамавугольны ў плане цагляны і атынкаваны храм на галоўным фа-садзе завершаны двухгранным шчы-там. Над ім - невысокая аднаярус-ная шатровая званіца з арачным прасветам - спадчына рэканструк-цыі пад царкву, стылёва не звязаная з архітэктурай будынка. Як і ў паня-муньскай капліцы, уваход аформ-лены стральчатым парталам, такой жа формы вялізнымі вокнамі члянё-ны трохвосевыя бакавыя фасады, апяразаныя карнізам простата про-
    376
    3.3. Рэтраспектыўна-гатычны стыль
    філю. Унутры наведвальнік трапляе ў засень галерэі хораў, падтрыманых двума слупамі, потым - пад страль-чатае нервюрнае скляпенне зорка-вага малюнка, за вытанчанасцю і крохкасцю якога хаваецца са-праўдная важкасць мураванага скля-пення, вонкавая масіўнасць, гру-васткасць і элементарная геамет-рычнасць самога будынка.
    На ўскраіне старажытнага па-лацава-паркавага ансамбля выхад-ца з Італіі графа Н. Манузі ў в. Бяль-монты яго апошні ўладальнік граф Плятар у 1858 г. узводзіць на могіл-ках фамільную капліцу-пахавальню (вясковы касцёл пабудаваны ўла-дальнікамі Хілзенамі ў 1768 г., не захаваўся) [66]. Капліца з’яўляецца кампактным прамавугольным у плане цагляным будынкам над двух-схільным дахам, схаваным кулісай галоўнага фасада, вырашанага дзвю-ма вежамі і ступеньчатым атыкам паміж імі. Па сутнасці, капліца -мініяцюрная трактоўка двухвежа-