Архітэктура Беларусі
У 4 т. Т. 3, кн. 2.
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 549с.
Мінск 2007
даючых аб’ёмаў, выгнутай па абрысу фасада адкрытай тэрасы. Маляўні-чая хаатычнасць у размеркаванні архітэктурных аб’ёмаў тут толькі ўяўная. Пад дэкаратыўнай вуаллю хаваецца жорсткая функцыяналь-насць унутранай планіроўкі. Творца гэтага архітэктурнага манумента выяўляе павышаную зацікаўленасць да экспрэсіі, рэзкім кантрастам у су-пастаўленні аб’ёмаў, фактур, святло-ценявых спалучэнняў, напружаных рытмаў. Асіметрыя замяняецца сі-метрыяй, раўнамерна размеркава-ныя акцэнты - кантрастамі, капіізм саступае месца стылізацыі. Будынак апрануты ў вонкавы дэкаратыў-ны ўбор, які перанасычаны рознага роду рустам, філёнгамі, калонамі і іншымі элементам! і характарызу-ецца адсутнасцю пачуцця меры. Ак-рамя багатай рустоўкі рэнесансны характар фасадам надаюць харак-тэрныя ліштвы арачных і прамаву-гольных аконных праёмаў - паўка-
390
3.5. Неарэнесанс
195. Неарэнесансныя палацы ў в. Ястрамбель, г. п. Лынтупы і Свіслач
лонкі і сандрыкі, архівольты з замковым каменем. Шмат вынаход-лівасці і таленту спатрэбілася для стварэння ў складанай планіроўцы дома мудрагеліста скамбінаванай узаемасувязі розных па прызначэн-ню памяшканняў, што забяспечвала не толькі зручную ўнутраную ар-ганізацыю, але і маляўнічы знешні выгляд будынка.
Неарэнесансны архітэктурны стыль у рэчышчы мадэрнісцкага авангардызму найбольш ярка ўвасо-біўся ў сядзібе ў г. п. Лынтупы, па-будаванай у 1907 г. паводле праекта
архітэктара Тадэвуша Раствароўска-га. Для ўладальніка маёнтка Ю. Бі-шэўскага створаны абагульнены воб-раз венецыянскага палацца, разме-шчанага на канале і адлюстраванага ў яго вадзе. У экстэр’еры будынка выкарыстаны самыя разнастайныя рэнесансныя прыёмы і формы. Двух-павярховы дом мае асіметрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, у якой дамінуе трох’ярусная квадратная ў сячэнні тарцовая вежа. У цэнтры франтальных фасадаў -ідэнтычныя тэрасы на спараных ка-неліраваных калонах і бакавых
391
Палайава-сядзібная і жыллёвая архітэктура
196. Палац
у Пружанах. Сучасны выгляд і малюнак Н. Орды 1861—1877 гг.
антах. Архітэктура будынка адзна-чана павышанай дэкаратыўнасцю і шчыльнасцю раскраповак: фактурны і гладкі руст, атыкі, балюстрады, трохвугольныя і лучковыя сандрыкі арачных і прамавуголь-
ных вокнаў, гірлянды, маскароны, пальметы, ракавіны ў конхах ніш -усё тое, што было магчыма запа-зычыць з арсенала дэкаратыўных сродкаў рэнесансу. Імкненне ўнесці ў будынак усе дэкаратыўныя прык-
392
3.5. Неарэнесанс
меты стылю прывяло да вялікай колькасці атрыбутаў здробненага дэкору, да імітацыі характэрнага для рэнесансу натуральнага каменя. Цэнтральны рызаліт завершаны атыкам з бакавымі балюстрадамі, фасады апяразаны шырокім прафі-ляваным фрызам і карнізам на ма-дульёнах. Функцыянальна даклад-на, улічваючы патрабаванні новай камфартабельнасці рэпрэзентатыў-нага жылля, арганізавана ўнутра-ная прастора дома. Тэрыторыя ся-дзібна-паркавага комплексу (6 га) падзелена на дзве зоны: парадную -перад домам, якая ўключае прама-вугольны партэр, капліцу, флігель, абсаджаныя дрэвамі пруды і пра-токі, і гаспадарчую - некалькі адна-павярховых прамавугольных у плане мураваных будынкаў: млын (1887 г.), вежа-вяндлярня, бровар. Ад дома да сажалкі - лесвічны каскад [90].
Складанай яруснасцю аб’ёмаў, маляўнічым сілуэтам фігурнага да-ху, насычаным каларыстычным вы-рашэннем вызначаецца помнік архі-тэктуры неарэнесансу - сядзіба ў г. п. Свіслач, якая калісьці належы-ла Рэмерам, потым перайшла да Пус-лоўскіх. Адразу пасля збудавання ў пачатку XX ст. яна не выклікала захаплення ў сучаснікаў, як не адз-начаная «асаблівымі годнасцямі ар-хітэктанічнымі» і нагадваючая «цяж-кія нямецкія будынкі» [91]. Плас-тычнае вырашэнне трохпавярховага дома заснавана на плоскаснай і вы-сотнай «гульне» сцен са складанымі па форме і пластыцы дахамі. Вуглы будынка ўмацаваны слаба вызнача-нымі контрфорсамі - даніна моднай «готыцы». 3 боку дваровага фасада
выступав аркадная галерэя, дах над якой з’яўляецца балконам для па-раднай залы другога паверха. Адсут-насць фасадных краповак папаўня-ецца жывым рытмам прамавугольных аконных праёмаў. Аднатонная гладзь фасадаў кантрастуе з выкла-дзенымі квадрамі цёсанага вапняку цокалем, аркай увахода, галерэяй. Творца гэтай сядзібы імкнуўся аб-страгіравацца ад вядомых у архітэк-турнай спадчыне форм, ажыццяў-ляючы пошук новага мастацкага вобраза новымі выразнымі сродка-мі. Толькі на дваровай тэрасе ўве-дзена рэнесансная трайная аркада. Пошук жывой некананічнай прас-торавай кампазіцыі быў працягну-ты і ў функцыянальнай старанна распрацаванай унутранай анфілад-на-калідорнай планіроўцы. Прастор-ныя сутарэнні пазбаўлялі інтэр’еры ад цяжара гаспадарчых служб.
Не менш лапідарную і суровую трактоўку панскай сядзібы ў «нова-італьянскім» стылі прапанаваў ар-хітэктар Ф. М. Ланці (італьянец па паходжанню, 1799-1875) у г. Пружа-ны [92]. Манументальны будынак узведзены ў 1854-1870 гг. для мар-шалка Пружанскага павета Вален-ція Швыкоўскага. У яго архітэкту-ры дойлід рэалізаваў кампазіцый-ныя асновы распрацаванага ім раней (1843 г.) праекта сельскай вілы [93]. Складана асіметрычную кампазі-цыю фарміруюць дзве рознавялікія групы аб’ёмаў, аб’яднаныя папяроч-ным аднапавярховым корпусам. Вертыкальнай дамінантай з’яўляец-ца чатырохгранная вежа (мела гадзіннік-куранты), пашыраная ў верхнім ярусе і накрытая пакатым
393
Палайава-сялзібная і жыллёвая архітэктура
197. Сядзіба «Белая дача» ў Мінску
чатырохсхільным дахам. Да вежы далучаны кампактны двухпавярхо-вы аб’ём з эркерам і аднапавярховай прыбудовай з паўкруглай верандай, справа - Г-падобны ў плане двухпа-вярховы аб’ём, які на галоўным фа-садзе выступае рызалітам, заверша-ным двухгранным шчытам. Архі-тэктуру ўскладняе разнастайная кампаноўка арачных і прамавуголь-ных аконных праёмаў, вітражнае ашкленне веранд і мансард, разнастайная форма дахаў - стром-кіх двухсхільных, пакатых чатырох-і аднасхільных. Тыльны фасад звер-нуты да парка шырокай тэрасай на двух пілонах. Такой жа складанас-цю, але функцыянальнай мэтазгод-насцю характарызуецца ўнутраная анфіладная планіроўка. Строгім і не-калькі сухаватым геаметрычным формам вонкавай архітэктуры суп-рацьпастаўлены мяккія і цякучыя лініі інтэр’ернага дэкору, выкананага ў стылі «другога ракако». Кампазі-цыйна і стылёва ідэнтычную трак-
тоўку набыла сядзіба ў Валадарцы на Украіне.
Сядзіба ў г. п. Свір пабудавана ў пачатку XX ст. Двухпавярховы бу-дынак мае складаную канфігурацыю плана і маляўнічую асіметрычную кампаноўку аб’ёмаў з традыцыйнай вуглавой шатровай вежай-дамінан-тай. Рэнесансны характар яму нада-юць вылучэнне вуглоў аб’ёмаў фак-турнай і таніраванай рустоўкай, фі-гурныя шчыты на тарцовых фасадах і атыкі ўваходных парталаў, багата аформленыя ліштвы вокнаў.
Адзінай архітэктурнай вобраз-насцю з сядзібамі ў Ястрамбелі і Лынтупах вылучаецца загарадная віла (так званая «Белая дача») у Мінску (вул. Казінца, 76), узведзе-ная ў 1911-1913 гг. у стылі неарэне-сансу. Фэшэнебельны дом-віла вы-рашаны аднапавярховым аб’ёмам асіметрычнай прасторавай кампазі-цыі, якая заканчваецца васьмігран-най вежай-бельведэрам з крэмаль-ерным парапетам у завяршэнні.
394
3.5. Неарэнесанс
Тэты гатычна-замкавы элемент эк-лектычна кантрастуе з рэнесансна-класіцыстычным афармленнем фа-садаў рустоўкай, фактурным! філён-гамі, фрызамі з разеткамі, лапатка-мі, архівольтамі з замковым каме-нем арачных вокнаў і інш.
Вяртанне да рэнесансных форм адбылося ў архітэктуры палаца ў в. Бацэвічы, які належыў К. С. Неза-бытоўскаму (1865-1952, быў паслом да расійскага ўрада, а ў міжваенны перыяд - міністрам сельскай гаспа-даркі ў польскім урадзе і сенатарам) [94]. У XVIII-XIX стст. тут існавала драўляная сядзіба, якая згарэла ў 1900 г. У 1909 г. на яе месцы паўстаў новы мураваны палац ў стылі неа-рэнесансу. Уяўляў сабой двухпавяр-ховы прамавугольны ў плане буды-нак пад паўвальмавым дахам, з дзе-вяцівосевым франтальным фасадам, цэнтр якога быў вылучаны рызалі-там пад трохвугольным франтонам, порцікам-лоджыяй у антах на пер-шым і трайной аркадай на другім паверсе. Меншымі аднавосевымі рызалітамі фасад фланкіраваўся. 3 тыльнага боку праходзіла шыро-кая тэраса. Прамавугольныя вокны афармлялі рэнесансныя сандрыкі, фасады, якія апяразваў прафілява-ны карніз з сухарыкамі, на першым паверсе крапаваліся рустам. Рэне-сансны характар мела вырашэнне інтэр’ера вестыбюля, столь якога апіралася на канеліраваныя слупы з кампазітнымі капітэлямі; дзверы ў апартаменты афармляліся рэне-санснымі парталамі з супрапорта-мі, скульптурным! барэльефамі. Палац стаяў у маляўнічай мясцовас-ці, яго акружаў стары парк на беразе р. Ольсы.
Стылізаваны вобраз рэнесанс-най іспанскай вілы, трактаванай у дынамічнай асіметрычнай кам-пазіцыі з вежай-даміпантай, з’явіўся асновай сядзібы ў в. Малыя Зводы. Палац узведзены ў 1875 г. і, вера-годна, быў перабудаваны ў 1890 г. паводле праекта В. Кроненберга, які стварыў навакольны парк [95]. Двух-павярховы дом заснаваны на Т-па-добнай планіровачнай канфігура-цыі. Галоўны фасад фланкіраваны рознавялікімі адна- і двухвосевымі рызалітамі. Левы рызаліт заверша-ны двухгранным зубчастым шчы-там (уплыў рэтраспектыўнай го-тыкі). У асіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі двухпавяр-ховага будынка пануе квадратная ў сячэнні, абавязковая для іспанскіх асабнякоў вежа пад плоскім чаты-рохсхільным дахам і высока ўзня-тымі пад яго арачнымі акенцамі. Цэнтральны і бакавы ўваходы афор-млены балконам! на чатырох ка-неліраваных пілонах. Планіроўка дома была анфіладнай (да перабудо-вы ў 1971 г. пад школу-інтэрнат) з цэнтральным вестыбюлем з трох-маршавай лесвіцай, якая вяла на другі наверх, да цэнтральнай парад-най залы. Другая вінтавая лесвіца знаходзіцца ў пяцігранным дваро-вым эркеры.
Відавочная настальгія па эпосе Адраджэння адчуваецца і ў архітэк-туры сядзібы ў в. Аляксандраўшчы-на, якая належыла роду Мураўскіх [96]. Аднапавярховы сядзібны дом набыў складаную абемна-прасто-равую кампазіцыю: цэнтральны аб’ём выступае наперад і заверша-ны мансардай над двухсхільным
395
Палайава-сялзібная і жыллёвая архітэктура
198. Сядзіба ў в. Адяксандраў-шчына
дахам, бакавыя крылы маюць па цэнтры пяцігранныя эркеры. Ува-ходная частка вырашана трайной рэнесанснай аркадай (цэнтральны ўваходны праём, бакавыя вокны). У дэкоры выкарыстоўваецца трады-цыйны набор архітэктурнай пласты-кі: руст, пілястры і лапаткі, прафіля-ваныя карнізы з сухарыкамі, паўка-лонкі.