• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    Адмова ад прамога цытавання класікі, стварэнне асацыятыўнага неакласіцыстычнага архітэктурна-га вобраза назіраецца ў сядзібе ў
    г. Хойнікі, узведзенай у пачатку XX ст. Аб’ёмна-прасторавая кам-пазіцыя асіметрычная - да кубапа-добнага двухпавярховага аб’ёму да-лучаны тарцовая квадратная ў плане вежа і бакавое крыло. Галоўны ўва-ход аформлены пастаўленай па ава-лу каланадай, якая нясе тэрасу дру-гога паверха. На чырвоным фоне цагляных сцен вылучаюцца атын-каваныя і пабеленыя дэталі утрыра-ванага архітэктурнага дэкору: лішт-вы прамавугольных вокнаў з прямым) сандрыкамі, карнізы, руст, трохвугольныя франтоны, калоны, сухарыкі. Дойлід звяртаецца да вы-карыстання марской ракавіны, якая веерападобна ўпрыгожвае арачныя нішы. Неакласіцыстычная сядзіба графа М. Красінскага пачатку XX ст., «у стылі польскім вытрыманая», зна-ходзілася ў в. Баяры [121].
    Неакласіцыстычная сядзіба ўзво-дзіцца на мяжы ХІХ-ХХ стст. у ма-ёнтку В. Нітаслаўскага Бігосава [122]. Прамавугольны ў плане, вы-цягнуты па фронту аднапавярховы будынак пад вальмавым дахам па цэнтры вылучаны двухпавярховай пяцівосевай мансардай, заверпіанай трохвугольным франтонам. Працяг-лы франтальны семнаццацівосевы фасад па цэнтры вылучаны рызалі-там з балконам, завершаны трохвугольным франтонам з гербавым картушам; уваходы арганізаваны ў ба-кавых порціках з дзвюма парамі калон і трохвугольнымі франтона-мі. Фасад рытмічна расчлянёны пра-мавугольнымі аконнымі праёмамі з сандрыкамі. На паркавым скаро-чаным адзінаццацівосевым фасадзе перад мансардай выступае балкон, які ўзняты на шэсць слупоў, і ад-
    410
    3.7. Неакласійызм
    нолькавая па шырыні тэраса пад ім; фасад рытмічна расчлянёны прама-вугольнымі аконнымі праёмамі і пі-лястрамі ў прасценках. Вокны акай-маваны арачнымі нішамі, дэкарыра-ваны падаконнымі прамавугольнымі фактурнымі нішамі. Тое новае, што вызначае неардынарную трактоўку класікі, увасабляецца ў дэцэнтралі-зацыі галоўнага фасада, кампазіцый-най неадназначнасці франтальных фасадаў, пірамідальнаіі пабудове аб’-ёмнай кампазіцыі, індывідуальнай трактоўцы капітэлі калоны.
    Флігель сядзібы Макрыцкіх у в. Высокае ад фундамента да віль-чыка даху пакрыты рустам, ахопле-ны меандравым поясам. У гэтым бу-дынку архітэктар імкнуўся агульна-вядомымі элементам! антычнага дэкору - меандр і руст - выклікаць у гледача асацыяцыі з класіцызмам. Прамавугольны ў плане аднапавяр-ховы будынак накрыты высокім мансардавым дахам, з боку дварова-га фасада вылучаны пяцігранным эркерам - традыцыйны прыём у сядзібнай архітэктуры класіцызму. Галоўны дом сядзібы таксама выка-наны ў стылі неакласіцызму, але з эклектычным прыўнясеннем эле-ментаў готыкі (стральчатыя вокны дваровага эркера) і рэнесансу (рус-таваныя ліштвы і трохвугольныя сандрыкі прамавугольных вокнаў).
    У пачатку XIX ст. уладальнікам маёнтка Беліца Ю. Швяцкім пабу-даваны класіцыстычны сядзібны дом, які ў 1909-1911 гг. пры К. Швяцкім перабудоўваецца паводле праекта архітэктара У. Мічкоўскага, пашы-раецца і набывае тарцовую двух’-ярусную васьмігранную вежу [123]. У выніку першапачатковая сімет-
    рыя дома парупіаецца і яго кампазі-цыя набывае дынамічна-асіметрыч-ны характар. Працяглы па фронту прамавугольны аднапавярховы будынак ў цэнтры галоўнага фасада вылучаны двухпавярховым рызалі-там, верхні паверх якога падтрым-ліваюць дзве пары тасканскіх калон і антаблемент, які завяріпае трохву-гольны франтон з гербавым картушам. Трохвугольнымі франтонамі ўвенчаны і бакавыя рызаліты. Архі-тэктурным дэкорам вылучана вежа, пакрытая на першым паверсе (размя-шчалася лазня) рустам і аздобленая двухкалонным порцікам; на другім паверсе (разьбярская майстэрня С. Швяцкога) рустам адзначаны вуг-лы граняў, трохвугольнымі сандры-камі - прамавугольныя вокны, у за-вяршэнні - балюстрадны парапет.
    Аналагічная дэцэнтралізацыя галоўнага фасада адбываецца ў ся-дзібе ў в. Камянполле, якая сфар-міравалася ў другой палове XIX -пачатку XX ст. і складаецца з мура-ванага сядзібнага дома (1873 г.), лядоўні (1873 г.), кузні (1907 г.), пей-зажнага парку з двума каналамі. Сядзібны дом - аднапавярховы прамавугольны ў плане аб’ём з узвыша-най на два паверхі ўваходнай ман-сарднай часткай, ссунутай у правы бок галоўнага фасада. Нетрадыцый-на вырашаны галоўны ўваход афор-млены навіссю на шасці пастаўле-ных па авалу калон. У інтэр’еры за-хаваліся дзве кафляныя печы. На авангарднай утрыроўке класічнага порціка заснавана архітэктурная вобразнасць сядзіб у вёсках Анелін, Міхайлаўшчына, Даматканавічы, Рудаўка, Камарова, Каранеўшчына і інш.
    411
    Палайава-сялзібная і жыллёвая архітэктура
    Спроба адысці ад гатовых схем, стыдізаваць тып дробнапамеснай сядзібы, які скдаўся ў перыяд класі-цызму, ажыццёўдена ў драўдянай сядзібе ў в. Бдонь. Аднапавярховы прамавугодьны ў плане будынак
    пад вальмавым дахам. Галоўны фасад па цэнтры традыцыйна вылуча-ны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам. Парамі мураваных калон вызначаны вугла-выя лоджыі. На фоне гарызантальна
    207. Сядзібны дом і флігель у в. Высокае
    412
    3.7. Неакласійызм
    ашаляваных фасадаў вылучаюцца прамавугольныя вокны ў простых ліштвах, вуглы дэкарыраваны імі-таваным рустам.
    Архітэктары-неакласіцысты ад-маўляюцца ад цэнтрычнай паста-ноўкі порціка на фасадзе будынка. Кампактны прамавугольны ў плане
    208. Сядзібы ў вёсках Камарова і Каранеўшчына
    413
    Палайава-сядзібная і жыллёвая архітэктура
    аднапавярховы пад вальмавым да-хам сядзібны дом памешчыка Феда-ровіча ў г. п. Шаркаўшчына пабуда-ваны ў пачатку XX ст. з цэглы. Яго франталыіы фасад з правага боку акцэнтаваны порцікам з чатырма парна пастаўленымі калонамі і трох-вугольным франтонам. Пры гэтым дваровы фасад традыцыйна вылуча-ны па цэнтры пяцігранным эркерам парадная залы. Абодва крапаваны нішамі, расчлянёны прамавуголь-нымі вокнамі ў простых плоскасных ліштвах, апяразаны перыметраль-ным прафіляваным антаблементам. Элементы стылізаванай класікі за-хаваліся і ў інтэр’еры дома (ляпныя разеткі і карнізы). Дом акаймаваны пейзажным паркам, высаджаным уздоўж берага Дзісны.
    Рэгіянальную архітэктурна-сты-лявую трактоўку набыла сядзіба В. Пратасевіча ў в. Боркі, пабудава-ная ў пачатку XX ст. у выглядзе «старапольскага двара» (паўзруй-навана). Драўляны сядзібны дом -аднапавярховы прамавугольны ў плане аб’ём пад высокім вальмавым ламаным дахам з увагнутымі ніж-німі схіламі. Галоўны сямівосевы фасад па цэнтры вылучаны ганкам з трохвугольным франтонам на ча-тырох слупах - імітацыя ў дрэве класічнага порціка. Адкрыты брус-чаты зруб дэкарыраваны імітаванымі формамі мураванай архітэктуры -пілястрамі, вуглавым рустам. Унут-раная планіроўка анфіладная, він-тавая лесвіца вестыбюля вядзе на мансардавы паверх, пад будынкам -скляпеністыя сутарэнні.
    У стылі неакласіцызму па тыпу ратушы быў выкананы павільён пад назвай «Скарбец» пры сядзібе ў в. Ва-
    ронча [124]. Сіметрычна-восевую кам-пазіцыю парамавугольнага ў плане аднапавярховага будынка пад паў-вальмавым дахам завяршала чаты-рохгранная вежа з гадзіннікам-ку-рантамі. Над вежай уздымаўся вос-траканцовы шпіль на ступеньчатым п’едэстале. Дзевяцівосевы галоўны фасад па ўсёй плоскасці быў расшы-ты «дашчатым» рустам, па цэнтры вылучаны рызалітам з трохвугольным франтонам.
    Сядзіба графа Даражынскага ў в. Межава закладзена разам з паркам у 1901 г. на плошчы каля 8 га па баках яра, па дне якога цячэ ручай Варанец. Знешні выгляд панскага дома вызначыла ўнутраная плані-ровачная структура. Будынак мае складаную планіровачную канфі-гурацыю, маляўнічую асіметрыч-ную кампаноўку аб’ёмаў, разнастай-ныя дахі: паўвальмавы - над асноў-ным аб’ёмам, паўшатровы - над пяцігранным эркерам, ламаны - над вуглавой прыбудовай. Свабодную кампаноўку аб’ёмаў падкрэслівае асіметрычнае размяшчэнне прама-вугольных аконных праёмаў, балко-наў. Класіцыстычную афарбоўку яго архітэктуры, больш набліжаную да канструктывізму (высокія стро-еныя прамавугольныя вокны, геа-метрызаваныя аб’ёмы і плоскасці), надаюць элементы дэкору: ляпныя гірлянды, трохвугольныя франтоны.
    На першых кроках новага вітка звароту да класіцызму назіраюцца спробы прамых стылістычных запа-зычванняў, імітавання асобных ар-хітэктурных арыгіналаў, найбольш тыповых для стылю. Адзначым, што прамое запазычванне не лічылася плагіятам, а другаснасць архітэк-
    414
    3.7. Неакласійызм
    турнага вобраза разглядалася як годнасць. Бліскучым узорам для натхнення і адвольнай інтэрпрэта-цыі, своеасаблівай праявай поль-скага нацыянальнага рамантызму з’явілася наследаванне каралеўскай рэзідэнцыі «Лазенкі» («Палац на вы-спе») у Варшаве, узведзенай у 1784-1795 гг. архітэктарам Д. Мерліні [125]. Тэты палац уражваў дойлідаў сваёй элегантнай і вытанчанай класіцыс-тычнай архітэктурай, надзвычай зручным размяшчэннем у акружэн-ні прудоў, у воднай гладзі якіх ён люстэркава адлюстроўваўся ўсёй сваёй прыгажосцю. У атмасферы гэ-тага захаплення нараджалася жа-данне наследаваць лазенкаўскаму архітэктурнаму шэдэўру.
    209. Палац «Лазенкі» ў Варшаве і палац у в. Жамыслаўль
    Крах свабодалюбівых надзей і ілюзій надаў рамантычны характар усім бакам інтэлектуальнага і мас-тацкага жыцця краіны. Вяртанне да гісторыі выступала своеасаблівай формай адмаўлення ад рэчаіснасці,
    у іншых выпадках - і прамога палі-тычнага бунту. У асяроддзі мясцо-вых сацыяльных вярхоў ідэя рэані-мацыі былой Рэчы Паспалітай і яе шляхецка-дваранскай дэмакратыі становіцца «блакітнай марай». Гу-
    415
    Палайава-сядзібная і жыллёвая архітэктура
    чыць заклік да таго, каб «сучасная эпоха рэакцыі стала эпохай нашага (польскага. - А. К.) адраджэння ду-хоўнага і культурнага» |126]. Другая ідэйна-палітычная падаснова гэтай з’явы - буржуазна-нацыяналістыч-ная - падагравала шавіністычныя настроі (асабліва ў першае дзесяці-годдзе XX ст. - у перыяд абвастрэн-ня імперыялістычных супярэчнас-цей напярэдадні Першай сусветнай вайны), прапаведавала бясспрэч-насць і выключнасць адной культуры над другой. На тэты конт даска-нала выказаўся К. Маркс: «... у такія эпохі рэвалюцыйных крызісаў яны (людзі. - А. К.) клапатліва закліка-юць да сябе на дапамогу духаў прай-шоўшага, запазычваюць у іх імёны, баявыя лозунгі, касцюм і ў асвячо-ным старажытнасцю народзе, на чужой мове разыгрываюць новы акт сусветнай гісторыі» [1271.