• Газеты, часопісы і г.д.
  • Архітэктура Беларусі У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Архітэктура Беларусі

    У 4 т. Т. 3, кн. 2.

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 549с.
    Мінск 2007
    326.05 МБ
    Сядзіба Лошыца сфарміравала-ся на ўскраіне Мінска на працягу XVIII-XIX стст. Драўляны дом у стылі мадэрн пабудаваны на мяжы ХІХ-ХХ стст. пры Любаньскім [145]. Сядзібны комплекс уключаў жылы дом, флігель, капліцу, бровар, карч-му, парк, сажалку, млын. Асімет-рычная прасторавая кампазіцыя панскага дома ўключае двухпавяр-ховы мураваны аб’ём і аднапавярхо-
    вае драўлянае працяглае крыло. Сілуэт будынка ўзбагачаны за кошт складанага спалучэння двухсхіль-ных дахаў рознавялікіх аб’ёмаў. Глыбокі вынас даху, падтрымліваю-чая іх ажурная канструкцыя з кан-соляў, «астаткаў» крокваў і бэляк перакрыцця, «фахверкавае» члянен-не франтонаў, драўляныя цягі і разный ліштвы вокнаў ствараюць ха-рактэрны для мадэрна воблік не-пазнавальнага будынка. Галоўны ўваход адзначаны вялізным вына-сам двухсхільнага даху, які акаймаваны ажурнай драўлянай канструк-цыяй разных стоек, кансоляў і крок-ваў. У інтэр’еры выкарыстана «ма-дэрновая» апрацоўка сцен панелямі з моранага дуба, паркетная падлога, ляпніна столі, кафляныя печы.
    Найболып масавым тыпам га-радскіх будынкаў становіцца шмат-кватэрны даходны дом - наёмнае жыллё гараджан (чыноўнікаў, інтэ-лігенцыі, рабочых, студэнтаў і інш.), прадукт капіталістычнай урбаніза-цыі, звязаны з ростам колькасці гараджан і фарміраваннем гарадскога ладу жыцця. Яго планіроўка, структура, «палацавыя» мастацка-сты-лявыя асаблівасці абумоўлены не толькі меркантыльнымі эканаміч-нымі мэтамі іх уладальнікаў, але і павышанымі патрабаваннямі да высокага ўзроўню зручнасці і кам-форта. Заказчыкі даходных дамоў патрабавалі ад архітэктараў больш упрыгожанняў, каб прывабліваць кватэраз’ёмшчыкаў, і жылой пло-шчы, - каб атрымліваць максімаль-ны прыбытак. Бязмерны колькасны рост гэтых будынкаў таксама ад-люстроўваў працэс парушэння са-слоўных бар’ераў і дэмакратызацыі
    425
    Палайава-сялзібная і жыллёвая архітэктура
    жылля, практычна адзінага для ўсіх слаёў гарадскога насельніцтва, у тым ліку тых, хто яшчэ нядаўна былі вы-ключаны са сферы элітарнай культуры. У перыяд капіталізму сярод прадпрымальніцкай дзейнасці дроб-най і сярэдняй буржуазіі рэзка ўзрасла практыка пераўтварэння домаўладання ў крыніцу дахода.
    У стварэнні архітэктурнага воб-раза даходнага дома важная роля адводзілася мадэрну. Домаўладаль-нікі імкнуліся абавязкова вызначыць сваю нерухомую маёмасць індыві-дуальным густам, надаць ёй вышэй-шую архітэктурную рэпрэзентатыў-насць і імпазантнасць. Але абме-жаваныя магчымасці ва ўмовах шчыльнай гарадской забудовы пры-мушалі вар’іраваць пластыку вуліч-нага фасада разнастайнай кампа-ноўкай кансольна навісаючых эрке-раў, балконаў, крапоўкай рызалітамі, нішамі, вуглавой абрэзкай, ліхтара-мі, купаламі і низменным арсеналам новай гібкай арнаментыкі. Аб’ём-на-планіровачная лапідарнасць, па-вышаная паверхавасць ужо не даз-валялі выкарыстоўваць арсенал гі-старычных архітэктурных форм ці іх стылізацый. Фасады пазбаўляюц-ца традыцыйных упрыгожанняў (ка-лоны, пілястры, ліштвы, руст і інш.), набываюць аднародную структуру; дэкаратыўнасцю надзяляюцца кан-струкцыйна-функцыянальныя элементы (вокны і іх пераплёты, аш-клёныя лесвічныя клеткі, казыркі пад’ездаў, эркеры і балконы, грэбні дахаў і інш.). На фасадах даходных дамоў з’яўляецца разнастайнасць нестандартных форм і памераў вок-наў (вяла-крывалінейная, акруглая, квадратная форма).
    Пры адмаўленні ад ордэрных дэ-каратыўных форм майстры-мадэр-ністы зноў выказваюць зацікаўле-насць фактурай будаўнічага матэ-рыялу, кантрастнымі фактурнымі спалучэннямі (разнастайныя віды тынкоўкі, апрацоўкі натуральнага каменя). Гама фактурных эфектаў узбагачаецца ўвядзеннем колерных вітражоў, маёлікі, ізразцоў, глазуро-ванай цэглы. Разнастайныя эфекты ствараюцца бляскучай паверхняй люстранага, дутага і фактурнага шкла ў спалучэнні з архаічна-гру-баватай паверхняй напырсканай тын-коўкі, каменя «пад шубу», шараха-ватай мяккасцю бетону, лакірава-на-тэкстурнага дрэва. Асартымент апрацоўча-абліцовачных матэрыя-лаў узбагачаецца пракатным мета-лам (аголеныя железныя каркасы, кранштэйны, краты, казыркі, лес-вічныя пярылы і інш.). Металічны бляск бронзавых, стальных, жалез-ных элементаў субархітэктуры на-даваў будынкам характэрную толькі для мадэрна фактурна-колеравую афарбоўку. У гэтым абагачэнні вы-разных сродкаў архітэктуры - бяс-спрэчная заваёва мадэрна.
    3 выкарыстаннем мадэрнісцкай фларальнай арнаментыкі выраша-ны фасады былой гасцініцы «Ковен-ская» ў Гродне (вул. Кірава, 32), па-будаванай у 1912 г. (дата на вуглавым франтоне) прадпрымальнікам Касоў-скім. Вуглавая зрэзаная частка двух-павярховага будынка традыцыйна вылучана кансольна навісаючым рызалітам, завершаным купалком-бочкай з імітацыяй лемехавага па-крыцця. Другі вугал завершаны фі-гурным атыкам, запоўнены ляпным арнаментам з набора сланечнікаў са
    426
    3.8. Малэрн
    змеяізагнутымі сцябламі. Флараль-най арнаментыкай (кветкі касачоў, лісце, лаўровыя вянкі) запоўнены прасценкі ў рызалітах. Перамычка цэнтральнага акна дэкарыравана ар-наментальнай ляпнінай у выглядзе плотнага дывана з кветак лотаса і ка-сачоў - характэрны арнаментальны матыў мадэрнісцкай графікі. Мадэр-нісцкую трактоўку ў Гродне ў па-чатку XX ст. набылі даходны дом (вул. Касманаўтаў, 6) і прыватная гас-цініца «Гродна» (вул. Энгельса, 20).
    У Мінску гэта галіна будаўніцт-ва прадстаўлена даходным домам Ахмеда Офлі (вул. Я. Купалы, 5), пабудаваным у «юнацкім стылі» ў пачатку XX ст. Вулічны фасад трох-павярховага будынка сіметрычна-восевай кампазіцыі па цэнтры вы-лучаны аднавосевым рызалітам з двухгранным шчытам і партатыў-ным атыкам у завяршэнні. Архітэк-турны эфект дасягаецца складаным рытмам адзінарных, здвоеных і стро-еных арачных і прамавугольных вокнаў, якія акаймаваны і аб’яднаны агульным суцэльным поясам. Прас-ценкі запоўнены шырокімі плоскімі лапаткамі, на першым паверсе -ляпнымі маскаронамі, на верхніх -партаціўнымі аркамі-экседрамі. У ар-хітэктуру фасада дойлід прыўносіць адзіныя элементы рэтраготыкі - высок! стральчаты праём і круглая люкарна над ім па восі рызаліта. На гэтым арсенале архітэктурнай вы-разнасці ўзведзены маскоўскія да-ходныя дамы М. Н. Палежаева (арх. 1.1. Якаўлеў, 1913-1915 гг.), П. М. Ста-навога (арх. Д. А. Кржыжаноўскі, 1908-1909 гг.).
    Прэтэндаваннем на стварэнне прынцыпова новай фармальнай мо-
    вы адзначана архітэктура даходнага дома у Гродне (вул. Студэнцкая, 6). Строга сіметрычны двухпавярховы аб’ём з парадным уваходам па цэнтры ўзведзены з цэглы ў 1906 г. Вы-разнасць дэкаратыўнага афармлен-ня фасадаў дасягаецца спалучэн-нем неатынкаваных плоскасцей сцен і афарбаваных у белы колер карнізных цяг, пілястраў, аконных ліштваў, а таксама выкарыстаннем каваных, вырашаных у выглядзе пе-равітых змей крат дахавага бардзю-ра. Для будынкаў мадэрна вельмі характэрна кааперыраванне разна-стайных функцый у адным будынку. Так і тут для прыватнай практыцы эскулапа-ўладара былі вылучаны асабістыя памяшканні першага па-верха правага крыла з самастойным тарцовым уваходам, астатнія - пад жыллё.
    Водгукі аўстрыйскага сэцэсіёна адбіліся не толькі на афарбоўцы стылю пецярбургскага і маскоўскага мадэрна, але адчуваюцца і ў архітэк-туры Беларусі. Стыль прамых ліній, квадратаў, акружнасцей і «шахмат-най клеткі» праявіўся ў архітэктуры даходнага дома ў Мінску (вул. Ін-тэрнацыянальная, 16). Трохпавярхо-вы дом пабудаваны ў 1913 г. у шчыль-ным раду вулічнай забудовы. Яна абмяжоўвала магчымасці адвольна-га аб емна-прасторавага вырашэння будынка; візуальны эфект магчыма было стварыць інтэнсіўным завяр-шэннем фасаднай плоскасці. Асноў-нымі акцэнтамі плоскаснага фасада з’яўляюцца тры неглыбокія рызалі-ты, завершаныя двухграннымі шчытам!. Размешчаныя пірамідай балконы - яшчэ адна магчымасць «ажывіць» манатонны рытм фасада.
    427
    Палайава-сядзібная і жыллёвая архітэктура
    213. Даходныя дамы ў Мінску (вул. Інтэрнацыя-нальная, 16), і Гродне
    (вул. Леніна, 22
    і вул. Энгельса, 13)
    У яго дэкоры выкарыстаны руст эліптычных перамычак вокнаў, каля-ровыя маёлікавыя застаўкі. Выка-рыстоўваючы разнастайныя спалу-чэнні чыстых плоскасцей, маёліка-вай плітачнай абліцоўкі, квадратаў і прамых ліній архітэктар стварае выразны вобраз у стылі сэцэсіёна.
    Аналагічнай геаметрызаванай архі-тэктурай надзелены фасад даходна-га дома па вул. Савецкай, 14.
    Мадэрнісцкай мастацка-стыля-вой трактоўкай вызначаецца даходны («арэндны») дом у Гродне (вул. Энгельса, 13), які вырашаны вуглавым двухпавярховым аб’ёмам. На фоне
    428
    3.8. Мадэрн
    рэгулярнага рытма прамавугольных вокнаў вылучаецца скошаная вуг-лавая частка, якая выступае кан-сольна падвешаным рызалітам, за-вершаным самкнутым купалам. Імкненнем надаць гэтай канструк-цыі атэктанічны характар абумоўле-на афармленне кансолі ў выглядзе бутона цюльпана, раслінным арна-ментам. У прыроднай біоніцы мадэр-ністы бачылі ідэальнае ўвасабленне арганічнасці, якой імкнуліся дасяг-нуць у архітэктуры. Шырокае выка-рыстанне фларальнага арнамента ў архітэктуры дасціпна тлумачыла-ся сучаснікамі як «універсальнае лякарства супраць архітэктурнай ім-патэнцыі» [146|. Мадэрнісцкім прын-цыпам «графічнай дамінанты» абу-моўлена ўвядзенне ў дэкор фасадаў даходнага дома стылізаваных сцяб-лаў водарасцяў у вялых згібах. Па-добныя складаныя арнаменталь-на-ўмоўныя спляценні запазычва-юцца архітэктарамі з жывапісу і графікі гэтага часу, у прыватнасці з мадэрнісцкіх палотнаў Малевіча. Увогуле выкарыстанне вуглавога эркера ў гэтым тыпе будынкаў ста-новіцца амаль абавязковым і не столькі з меркаванняў унутранай планіровачнай арганізацыі, колькі з неабходнасці стварэння архітэк-турнай дамінанты, якая павінна адзначаць гарадское скрыжаванне.
    Стыль мадэрн праявіўся ў архі-тэктуры даходнага дома па вул. Лені-на, 22 у Гродне, пабудаванагаў 1911 г. Двухпавярховы Г-падобны ў плане цагляны будынак складаецца з трох аб’ёмаў. Сярэдні - вуглавы, вежапа-добны, накрыты дахам «палаткай з грэбенем» (уплыў неарускага сты-лю) і завершаны стылізаваным і геа-
    метрызаваным кілепадобным шчы-там. У дэкаратыўным афармленні выкарыстаны керамічныя ўстаўкі, каляровае шкло, фактурная тынкоў-ка. У графічных стужках выкананы і падаконныя каваныя кветнікі.
    У больш сціплай архітэктурнай пластыцы выкананы гродзенскі да-ходны дом, размешчаны насупраць адзначанага (вул. Энгельса, 2). Вуг-лавая зрэзаная частка завершана атыкам, прамавугольныя вокны аформлены ляпнымі фігурнымі вінь-еткамі, гірляндамі, круглымі разет-камі, картушамі, вянкамі; балконы, надкарнізная агароджа і кранштэй-ны ўваходнага казырка маюць каваныя краты мудрагелістага мадэрно-вага малюнка. Авангардны стылявы характар у 1912 г. набыў даходны дом па вул. Тэльмана, 9.